Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гісторыя культуры Беларусі.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
136 Кб
Скачать
☆

14.Лёс бел. Культуры ў гады Другой сусветнай вайны.

Вывучэнне культуры Б. перыяду 2 СВ неабходна пачынаць з аналізу культурна-асветнай і канфесійнай палітыкі сав. ўладаў у З. Б.ў 1939–1941 г. У галіне асветы бальшавіцкія ўлады імкнуліся уніфікаваць сістэму навучання ва ўсёй БССР паводле мадэлі, якая існавала на ўсходзе рэспублікі. А гэта абазначала непазбежную русіфікацыю асветы і ў зах. абласцях. - асцярожна. Арганізаная ў 1939 г. сетка школ з нац-мі мовамі выкладання адпавядала нац-му складу нас-ва. Сітуацыя змянілася ў 1940/1941 н.г.. Сістэма падрыхтоўкі настаўнікаў на рускай мове, выдавецкая і кадравая палітыка ў школах (замена мясцовага настаўніцтва, пераважна шляхам рэпрэсій, на настаўнікаў з усходу Беларусі і Расіі) сведчылі аб курсе на русіфікацыю адукацыі.

Папаўненнем традыцыйнага школьніцтва былі курсы грамадз. адукацыі, -на заводах, у вясковых клубах, у ВНУ спецыяльна падрыхтаванымі групамі агітатараў. У буйных гарадах адкрываліся дамы палітасветы, у вёсках і мястэчках – дамы сацкультуры, хаты-чытальні.

Сав. улады многа ўвагі адводзілі культурнай актывізацыі грамадства. Перавагу аддавалі самадзейнасці. У кожнай вялікай вёсцы арганізаваліся гурткі самадзейнікаў, дэкламатарскія конкурсы і фестывалі рэвалюцыйнай песні. Кожны абласны цэнтр атрымаў драм. тэатр, а Гродна – тэатр лялек, Баранавічы – ансамбль цыганскай песні і танца. Беласток разглядаўся як вітрына сав. жыцця. створаны Дзярж. джаз БССР пад кір.Эдзі Разнера. Планавалася адчыніць філармонію, музычнае і мастацкае вучылішчы.

Самым эфектыўным сродкам прапаганды камун-х ідэалаў і сав-й мадэлі жыцця - кіно. За 1939–1941 г. колькасць кінатэатраў у гарадах Зах. Б. павялічылася ўтрая. Па вёсках качавалі кінаперасоўкі. Падобную ролю павінны былі выконваць літаратура і друк. У кожным раёне была свая газета. Спачатку на бел. мове. к. 1940 г. - руская мова.

Абмяжоўвалася рэлігійная дзейнасць. ў 1939 г. наступлення Ч.Арміі бурыліся культавыя будынкі, царкоўныя землі канфіскоўваліся

Вялікія страты панесла і бел. інтэлігенцыя. Пасля дамовы п/ж Літвой і Сав. Саюзам аб перадачы Віленскай вобласці Літве (10 .10. 1939 г.) арыштаваны віленскія бел. дзеячы Антон Неканда-Трэпка, Уладзімір Самойла, Макар Краўцоў (Касцевіч) і інш. загінулі.

Т. ч., на працягу 1939 – 1941 г. у зах. Абл. БССР - паступовая саветызацыя дух.-культ. жыцця з усімі выцякаючымі наступствамі.

Вялікія страты панесла культура Б. ў гады ням.-сав. вайны (1941 – 1945 г.). Культура панесла вялікія страты. Гітлераўцы вывезлі з музеяў Б. звыш 14 тыс. мастацкіх твораў сусветнага значэння. Ад рук фашыстаў загінулі сотні тысяч працаўнікоў культуры. Удалося выратаваць і эвакуяваць у сав. тыл 60 навукова-даследчыцкіх інстытутаў і лабараторый, 6 тэатраў, звыш 20 выш. і сярэдніх спец. Нав. установа.

На акупаванай тэр. Б. працавалі сав. школы: тайныя школы ў раёнах, што знаходзіліся пад кантролем акупантаў, школы ў партыз-х зонах і краях, “лясныя” (лагерныя) школы. Распаўс-ся падпольныя перыяд. выданні – газеты, часопісы, лістоўкі, бюлетэні. каля 170 газет. У партыз-х зонах і краях праводзіліся розныя формы культурна-масавых мерапрыемстваў: лекцыі, даклады, палітінфармацыі, мітынгі, прагляды кінафільмаў.

У гады вайны многія з маладзейшай генерацыі пісьменнікаў былі на фронце і ў партыз-х атрадах. загінуў (З.Астапенка, А.Жаўрук, А.Дубровіч, Л.Гаўрылаў, Р.Жалязняк, А.Мілюць, А.Ушакоў і інш.). Пісьменнікі былі актыўнымі карэспандэнтамі франтавых і партызанскіх газет. жанрам - публіцыстыка. паэзія (“Бел-м партызанам” Я.Купалы, “Народу-барацьбіту” Я.Коласа, “Смерць салдата”, “Партызаны” П.Глебкі, вершы А.Астрэйкі, В.Таўлая, М.Танка, П.Панчанкі, К.Буйло, М.Лужаніна і інш.). Героіка і цяжар вайны адлюстраваны ў эпічных творах “Сцяг брыгады” А.Куляшова, “Янук Сяліба” М.Танка, “Эдэм” З.Астапенкі. кнігі апавяданняў “Астап” М.Лынькова, “Вялікае сэрца” К.Чорнага. У Мінску ў1944 г. кніга вершаў Н.Арсенневай “Сягоння”, вайна як агульная трагедыя чал-ва.

З пач. вайны бол. тэатраў спыніла сваё існаванне. У эвакуяваных у сав. тыл тэатрах Б. арганізоўваліся франтавыя тэатр-я брыгады.

Бел. кампазітары працавалі у галіне вакальнай музыкі. Створаны харавыя заклікальна-гераічныя масавыя песні ў духу паходнага марша (“Калі над Радзімай” А.Багатырова, “Песня бел. партызан” Я.Цікоцкага на словы П.Броўкі і інш.), драм. маналогі (“Дарагая мая Б.” А.Багатырова на словы П.Панчанкі, “Партызанам Палесся” Я.Цікоцкага на словы М.Машары), песні і рамансы, у якіх перадаюцца асабістыя перажыванні, звязаныя з падзеямі вайны (“Помню, помню тыя росы” І.Любана на словы К.Крапівы, “Над пушчаю вечар” Р.Пукста на словы П.Панчанкі і інш.). Асаблівае месца ў вакальнай музыцы - лірыцы. Пранікнёнасць і душэўная цеплыня хар-ны рамансам Р.Пукста “Шоўкавыя травы” на словы А.Астрэйкі і “Як у лесе зацвіталі” на словы Я.Купалы.

У гады вайны многія бел. мастакі сталі ўдзельнікамі ваенных дзеянняў, таму вялікую каштоўнасць маюць іх замалёўкі, зробленыя на фронце, у партызанскіх атрадах. ў тэматычных карцінах І.Ахрэмчыка, Я.Зайцава, М.Абрыньбы, М.Філіповіча і інш. партрэт, дзе ў жывапісе, графіцы і скульптуры створаны вобразы ўдзельнікаў вайны, прадстаўнікоў інтэлігенцыі (У.Хрусталёў, Я.Зайцаў, І.Ахрэмчык, З.Азгур, А.Бембель і інш.). пейзажа, (В.Бялыніцкі-Біруля, П.Гаўрыленка)

15. Умовы і асаблівасці развіцця культуры Б. ў др. Пал. 40 – х – пер. Пал. 80-х гадоў. 4 этапы: развіццё культуры ва ўмовах сталінскага тат-га рэжыму (40-я – п. П. 50-х г.), хрушч-й “адлігі” (др. Пал. 50-х – п. П. 60-х г.), “застою” (др. П. 60-х – п. П. 80-х г.), “перабудовы” (др. П. 80-х г.)

Перамога над нямецка-фаш. захопнікамі ў 2 сусв. вайне выклікала ў ППГ (1945–1947) уздым нац-й самасвядомасці. Узніклі прыкметы бел. адраджэнскага руху: развіццё асветы на роднай мове, вяртанне літ-х, навуковых і мастацкіх традыцыяў, якія раней адмаўляліся вульгарна-сацыялагічнай ідэалогіяй. Пазней адбываецца аднаўленне культу асобы І.В.Сталіна і масавых рэпрэсій, што негатыўна паўплывалі на становішча культурнай сферы. Узросшай самасвядомасці людзей супрацьстаяў ідэалагічны прэсінг с/ць інтэлігенцыі. распачаты пастановай ЦК УКП(б) “Аб часопісах “Звязда” і “Ленінград” (1946 г.). Абвінавачванню ў фармалізме падверглася пісьменніцкая арганізацыя. // разгортваецца кампанія па барацьбе з касмапалітызмам. - закранула драматургію і тэатр-х дзеячаў рэспублікі (Л.М.Літвінаў, В.Я.Галаўчынер, Я.С.Рамановіч і інш.). Пад сцягам барацьбы с/ць нацыяналіст-й ідэалагізацыі мінулага ў 1946–1947 г. партыйнае кір-ва рэспублікі разгарнула крытыку поглядаў на існаванне бел-й дзяржаўнасці ў дасав. часы, на заходнееўрапейскія ўплывы на развіццё бел.культуры і г.д.

канчаткова склалася сав. татал-я культура. рэпрэсійны рэжым набіраў абароты. арыштаваны міністр асветы БССР П.В.Саевіч, пісьменнік і паэт С.І.Грахоўскі і інш.

марудна аднаўлялася сістэма народнай. Планы 1 пасляваеннай пяцігодкі (1946—1950 гг.) =прадугледжвалі ажыццяўленне абавязковага пачатковага навучання і пераход да ўсеагул-га 7-г. навучання.

Аднавілася работа па павышэнні ідэйна-тэарэтычнага ўзроўню і пед-й кваліфікацыі, і наладжвалася сістэма падрыхтоўкі настаўніцкіх кадраў. Зноў пачалі працаваць абласныя інстытуты ўдасканалення настаўнікаў і Рэспубліканскі інстытут павышэння кваліфікацыі пед. кадраў. Выдаваліся «Настаўніцкая газета», часопісы «Савецкая школа» і «У дапамогу настаўніку». У 1948 г. на базе факультэта замежных моў Мінскага пед. інстытута створаны Мінскі пед. інстытут замежных моў.

рэарганізацыя і пед. вучылішчаў. Магілёўскае педвуч. пераўтворана ў пед. вучылішча фізічнага выхавання, Гродзенскае — у музычна-педагагічнае, Віцебскае — у мастацка-графічнае.

працягвалася звужэнне сферы ўжывання бел. мовы. У 1951 г. міністр асветы рэспублікі I. М. Ільюшын заявіў, што руская мова з'яўляецца 2 роднай мовай для ўсіх народаў, якія жывуць на тэр. СССР.

Аднаўляецца выш. школа і навука БССР. У 1944 г. -Акадэмія навук. працавалі ў цяжкіх ўмовах. Да к. 1950-х - 77 навуковых устаноў (навукова-даследчыя інстытуты меліярацыі, будаўнічых матэрыялаў, лясной гаспадаркі, харчовай прам-сці і інш.).

літаратуры: панаванне сталінскай камандна-адмін-й сістэмы, умяшанне ў творчы пошук літаратараў, загадавыя метады кір-ва літ-рай і мастацтвам, імкненне да уніфікацыі, навязванне аднадумства і аднастайнасці —асн-я рысы. Пісьменнікі Б. зыходзілі ў гэты час з тэорыі бесканфліктнасці ў літ-ры, паказвалі тое, што павінна быць. Асн.і тэмамі - мінулая вайна, барацьба за мір і працоўны подзвіг народа, недалёкае гіст-е мінулае (М.Лынькоў “Векапомныя дні”, І.Шамякін “Глыбокая плынь”, І.Меляжа “Мінскі напрамак”). Многія з бел. паэтаў ўслаўлялі правадыра, апявалі ідылію кахання і г.д.

Асн. напрамкам развіцця бел. дзіцячай літ-ры - далейшае тэматычна-жанравае ўзбагачэнне, павышэнне ідэйна-мастацкага ўзроўню. Побач з Я. Маўрам, А. Якімовічам + В. Вітка, Э. Агняцвет і інш. «Ніколі не забудзем» (1948 г.) — успаміны дзяцей пра вайну, адрэдагаваная Я. Маўрам. «Максімка» Я. Маўра (1946 г.), «Зялёная школа» Я. Брыля (1950 г.), і інш. тэматычных ліній: гераічная тэма, тэма мінулага і сучаснага жыцця, тэма прыроды. Ствараюцца апавяданні, аповесці, паэмы. («Фантамабіль прафесара Цылякоўскага» Я. Маўра).

Аднавілася дзейнасць бел. тэатраў: імя Я.Купалы ў Мінску, імя Я.Коласа ў Віцебску, акадэм. тэатра оперы і балета. З Гродна ў Мінск быў пераведзены Дзяржаўны Рускі тэатр БССР. Гал. тэмай - вайна або класіка. пашыраецца тэатр.адукацыя: пры тэатрах імя Я. Ку­палы і Я. Коласа створаны тэатральныя студыі. У 1945 г. у Мінску адкрыўся Бел. Дзярж. Тэатр. інстытут, 1953 г. рэарганізаваны ў тэатр.-мастацкі.

сімфанічнай і інструментальнай музыцы кампазітары М.Аладаў, А.Багатыроў, Я.Цікоцкі, М.Чуркін, Г.Вагнер і інш.

Сярод мастакоў Б. -Я.Зайцаў, ў 1948 г. “Стаяць насмерць” – своеасаблівы ўступ у батальнае і эмацыянальнае палатно “Абарона Брэсцкай крэпасці ў 1941 годзе” (1950 г.). П.Гаўрыленка (“На партызанскім аэрадроме”), А.Шыбнёў (“Палонных вядуць”), Я.Ціхановіч (“Дапамога Масквы партызанам”). Шэраг буйных работ стварылі бел-я скульптары З.І.Азгур, А.А.Бембель, А.К.Глебаў, С.І.Селіханаў і інш.

У мастацтве часам праяўляліся нац-я матывы. “Беларусьфільм” экранізаваў купалаўскую “Паўлінку” (1952). У тэатры оперы і балета БССР у сталінскі час пастаўлена опера Дз.Лукаса “Кастусь Каліноўскі”. Аднак большасць падобных твораў не даходзіла да шырокай аўдыторыі. Створаны ў 1951 г. Бел. Дзярж. народны хор пад кір. Р.Шырмы трымалі ў Гродне. Вядомага фалькларыста і кампазітара крытыкавалі за нац-ю абмежаванасць, не друкавалі складзеныя ім зборнікі бел-х песень, якія абвяшчаліся сумнымі і безыдэйнымі.

ХХ з’езд КПСС, ў лютым 1956 г., азнаменаваў пачатак новага этапа ў развіцці грам-ва. На фоне пэўнай лібералізацыі грамадства ішоў працэс барацьбы дэмакр-й і кансерв-й тэндэнцый, што выклікала разбурэнне склаўшыхся стэрэатыпаў і поглядаў. Дэсталінізацыя стварала ілюзію кардынальных перамен і спрыяла гуманізацыі сав. культуры. Ва ўмовах рэабілітацыі часткі рэпрэсаваных дзеячаў культуры і часовага паслаблення ідэалагічнага кантролю ўзнікла чарговая хваля бел. адраджэнскага руху: паступова аднаўлялася праўда пра гісторыю навукі, літ-ры, мастацтва (літ.-мастацкія аб’яднанні “Маладняк”, “Узвышша”, “Полымя”, газета “Наша ніва” і інш.), вярталася ў літ-ру тв-ць рэпрэсаваных пісьменнікаў (А.Бабарэка, Ц.Гартны, М.Зарэцкі, і інш.), “другое дыханне” набыў талент старэйшых пісьменнікаў (П.Броўкі, Я.Коласа, А.Куляшова, П.Панчанкі і інш.), таленавіта ўвайшлі ў літ-ру 1 і 2 пасляваенныя пакаленні бел. пісьменнікаў. Адраджаліся нац.-самабытныя школы бел. Тэатр., муз.і выяўл.мастацтваў. духоўныя пераўтварэнні мелі часовы хар-р. М.С.Хрушчоў сваім валюнтарызмам садзейнічаў умяшальніцтву партыі ў творчы працэс.

Хрушчоўская лібералізацыя не закранула сталінскія догмы ў галіне нац-й палітыкі і культуры. З рэпрэсаваных бел-х пісьменнікаў не быў рэабілітаваны ніхто. Русіфікацыя узмацнілася. У пач. 60-х г. ідэалагічная цэнзура друку, літ-ры, маст-ва, адукацыі, навукі. Ніводнае выданне не магло пабачыць свет без дазволу Галоўліта пры Савеце Міністраў БССР. Пераследаваўся “абстракцыянізм” у выяўл. мастацтве.

Цэнзура захоўвалася і на 3 – “брэжнеўскім” – этапе развіцця культуры, пастанова ЦК КПСС “Аб павышэнні адказнасці кіраўнікоў органаў друку, радыё, тэлебачання, кінаматаграфіі за ідэйна-паліт. ўзровень публікуемых матэрыялаў і рэпертуару” (1969 г.). Брэжнеўскае кір-ва, паводле слоў З.Шыбекі, перастала тлуміць людзям галовы камунізмам. Яно задавальнялася развітым сацыялізмам і марыла ператварыць народы шматэтнічнай дзяржавы ў адзіную шэрую масу сав-іх людзей, паслухмяных, бестурботных, рускамоўных. Кір-ва БССР выяўляла асаблівую прыхільнасць да ідэй выхавання новага сав. Чал-ка. У =” ніводная з саюзных нац-х рэспублік не была так зрусіфікавана, як БССР. Партыйна-бюракратычная сістэма пазбаўляла бел. народ натур. права на веданне сваёй мовы, гісторыі, культуры. ў 60 – 80-я г. З.Шыбеку -як час росквіту бел. беспамяцтва. Аднак абмежаванні не змаглі спыніць рост цікавасці да нац-х каранёў у бел-х інтэлектуалаў, такіх, як гісторык Мікола Улашчык, філолаг Адам Мальдзіс, краязнавец Генадзь Каханоўскі і інш. У розных галінах навукі назапашваліся каштоўныя матэрыялы, якія чакалі свайго часу для больш эфектыўнага выкарыстання ў інтарэсах нацыі. У 1967 – 1975 г. 12-Т. энцык-я Б., нек-я артыкулы па гісторыі і літ-ры напісаны з нац-х пазіцый. “Энцыклапедыя літ-ры і мастацтва” (1984 – 1987 г.).

З’явіліся “дысідэнты”, або “іншадумцы”, – людзі, якія выступалі с/ць несправядлівасці, парушэння правоў чалавека. Ідэолагамі дэмакр-га руху - акадэмік А.Дз.Сахараў, пісьменнік А.І.Салжаніцын і інш. бабруйскі рабочы Міхась Кукабяка. У к. 1960-х – пач. 1970-х г. з’яўляюцца рух у абарону гісторыка-архітэктурнай спадчыны, краязнаўчы рух, фальклорны рух. Паступова зараджаецца нац. рух сярод навукоўцаў, літаратараў, мастакоў, студэнтаў. Інтэлектуалы пачыналі бараніць нац-ю культуру ў рамках існай сістэмы. Аднак нац. рух не стаў масавым і слаба звязваўся з дзейнасцю праваборцаў. Нац. справы амаль зусім не краналі шырокія масы нас-ва.

прадоўжыла развіццё сістэма адукацыі БССР. Асаблівасцю 1950-х — пач. 1980-х - праведзена некалькі рэформ у адпаведнасці з Законам «Аб умацаванні сувязі школы з жыццём і аб далейшым развіцці сістэмы народнай асветы ў СССР» (1958 г.) прадугледжвалася ўвядзенне ўсеагульнага 8-г. навучання, пераўтварэнне 10-г.х школ у 11-г. працоўныя політэхнічныя школы з вытворчым навучаннем, пашы­рэнне сеткі вячэрніх і завочных школ, распрацоўка і ўвядзенне ўдасканаленых вучэбных планаў, праграм і падручнікаў, умацаванне вучэбна-матэр-й базы школы.= замацаваць вывучэнне асноў вытв-ці ў прам-ці і ў с/г, што было ўведзена ў шэрагу школ БССР ў 1957 г.

Аднак пры ажыццяўленні гэтага Закона была дапушчана паспешлівасць: аказалася не падрыхтаванай матэр-я база для вытворчага навучання, абмяжоўвалася магчымасць выбару вучнямі прафесіі, а час, адведзены на вытворчае навучанне, выкарыстоўваўся нерацыянальна, не хапала падрыхтаваных выкладчыкаў і г. д. У 1961 г., прынята рашэнне скараціць тэрмін навучання ў сяр. школе да 10 год, а ў 1966 г. вырашана забяспечыць вучням прафесійную падрыхтоўку толькі пры наяўнасці ўмоў, у =” вытворчае навучанне ў большасці школ БССР адменена.

выкананне пастановы ўрада СССР «Аб завяршэнні пераходу да ўсеагульнай сярэдняй адукацыі моладзі і далейшым развіцці агульнаадукацыйнай школы» (1972 г.). цяжкасцей — адставанне вучэбна-матэр-й базы, недастатковы ўзровень кваліфікацыі настаўнікаў (асабліва ў сельскіх школах) і г. д.

З развіццём 10-гадовага навучання трывалае месца пры школе занялі групы падоўжанага дня. У к. 1970-х пачаўся перавод пачатковай школы на 3-гадовы тэрмін навучання без зніжэння ведаў вучняў. Да 1975 г. пераход сярэдняй школы на новыя праграмы і падручнікі, 3 мэтай развіцця індывідуальных інтарэсаў і здольнасцей вучняў у 7—10-х класах дадаткова ўводзіліся факультатыўныя заняткі.

Пераход да сяр-й адукацыі ў БССР адбыўся пасту­пова і быў завершаны ў к. 1970-х. У =” склалася сістэма атрымання сярэдняй адукацыі: дзённая агульнаадукацыйная школа; школы працоўнай моладзі; тэхнікумы; ПТВ. цяжкасці.— недахоп пед. кадраў. Гэта стала адмоўным вынікам закрыцця ў 1950-я настаўніцкіх інстытутаў і змяншэння колькасці пед. вучылішчаў.(павялічаны набор у адпаведныя інстытуты, а таксама адкрываюцца новыя педвучылішчы)да сяр. 1980-х.

Аднак пашыраўся працэс русіфікацыі народнай адукацыі. Павялічылася колькасць ВНУ. У 1985 г. - 33. новых -Мінскі радыётэхнічны інстытут (1964 г.), Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці (1965 г.), Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут (1966 г.), Мінскі інстытут культуры (1975 г.) і інш.

Вядучай навуковай установай рэспублікі - АН БССР, якая ажыццяўляла фундаментальныя даследаванні па праблемах фізікі, матэматыкі, машынабудавання і аўтаматызацыі, біялогіі і мікрабіялогіі, генетыкі, ядзернай энергетыкі, электронікі і г.д. У 1985 г. у БССР каля 42,5 тыс. навуковых і навукова-пед-х работнікаў.

Складана і супярэчліва развівалася бел. Літ-ра. У час хрушчоўскай “адлігі” разгарнулася дыскусія ў пісьменніцкім асяроддзі аб месцы пісьменніка ў жыцці грамадства, яго праве на індывідуальны стыль і інш. рамане І.Шамякіна “Крыніцы”, у творах А.Адамовіч, Я.Брыля, Я.Скрыгана і інш. У 60-я г.- “Людзі на балоце” і “Подых навальніцы” І.Мележа, “Засценак Малінаўка” А.Чарнышэвіча, “На парозе будучыні” М.Лобана, “Каласы пад сярпом тваім” У.Караткевіча.

тэма ВАВ. раскрыцця псіхалогіі чалавека на вайне (В.Быкаў, Я.Брыль, А.Адамовіч, І.Навуменка, І.Чыгрынаў). гістарычная тэматыка, лёс вёскі ў эпоху НТР, жыццё індустрыяльнага горада і інш.

Актывізацыі літар-га жыцця Б. садзейнічала вяртанне да творчай дзейнасці былых вязняў ДУЛАГа: А.Аляксандровіча, Ю.Гаўрука, С.Грахоўскага, У.Дубоўкі, С.Шушкевіча і інш. З 1956 г. аднаўляецца прысуджэнне Ленінскіх прэмій за найбольш таленавітыя работы ў галіне мастацтва і літаратуры. = П.Броўка за зб. вершаў “А дні ідуць…”, І.Мележ за трылогію “Людзі на балоце”, М.Танк за зб. вершаў “Нарачанскія сосны”.

на мяжы 60 – 70-х г. ХХ ст. У большасці пісьменнікаў пачуццё самааховы ўзяло верх над пісьменніцкім абавязкам. Прынцып адзяржаўлення літаратуры заставаўся непарушным, а ўсхваленне курсу партыі – свяшчэнным. Менавіта таму пісьменнікі аказаліся ў ліку праціўнікаў захавання падсобных гаспадарак калгаснікаў, якія выстаўляліся праяўленнем мяшчанства (“Лявоніха на арбіце” А.Макаёнка і інш.). Але былі і тыя, хто адстойваў свае погляды, =, В.Быкаў, А.Адамовіч, А.Наўроцкі і інш. У 1969 – 1970 г. В.Быкаў і А.Карпюк папалі “пад увагу” Камітэта дзярж. бяспекі СССР і толькі асабістае заступніцтва П.М.Машэрава вызваліла іх ад рэпрэсій.

У 70-я – пач. 80-х г. ХХ ст. у літ-ру прыйшло новае пакаленне літаратараў, свабоднае ад грузу сталінскага мінулага (Г.Далідовіч, А.Дудараў, В.Іпатава, У.Некляеў і інш.).

Колькасць тэатраў у БССР павялічылася з 11 у 1960 г. да 17 у 1985 г. Але толькі тры з іх дзейнічала на бел. мове. Значнай падзеяй - адкрыццё ў 1971 г. Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі, а ў 1982 г. – Тэатра-студыі кінаакцёра. цесна супрацоўнічаў з бел. драматургамі БДТ імя Я.Купалы. спектаклі “Трыбунал”, “Таблетку пад язык”, “Зацюканы апостал” А.Макаёнка, “Апошні шанец” В.Быкава, “Плач перапёлкі” І.Чыгрыкава, “Радавыя” А.Дударава.

Перыяд др. Пал. 50-х – 80-х г. лічыцца паспяховым у развіцці музычнага мастацтва. напісаны і пастаўлены оперы Ю.Семенякі “Калючая ружа” (1960 г.), “Калі ападае лісцё” (1968 г.), “Зорка Венера” (1970 г.), Г.Вагнера “Сцяжынкаю жыцця” (1980 г.), Д.Смольскага “Ф.Скарына”, С.Картэса “Матушка Кураж” (1982 г.). З вялікім поспехам прайшлі ў 1967 г. замежныя гастролі Цымбальнага ансамбля на чале з І.Жылуновічам, кіраўніком Ансамбля народных інструментаў. Вялікую папулярнасць у 70-х г. набыў эстрадна-фальклорны ансамбль “Песняры”. У песенным жанры плённа працавалі У.Буднік, Л.Захлеўны, В.Іваноў, І.Лучанок, Э.Ханок і інш.

У выяўленчым мастацтве новыя імёны – А.Анішчык, В.Грос, Л.Гумілеўскі, М.Данцыч, У.Стэльмашонак і інш. партыйная ідэалогія разгарнула барацьбу з абстракцыянізмам і фармалізмам. Крытыцы падвергнуты Л.Шчамялёў за твор “Эстонскія рыбакі”. Мастак А.Мамшэўскі, маладыя скульптары В.Грос і М.Якавенка былі абвінавачаны ў “адыходзе ад жыцця” за творы “Рыбак” і “Рыбочы”.

У 70 – 80-я г. ХХ ст. - Г.Бураўкін, М.Бушчык, А.Кішчанка, А.Марачкін, В.Янушкевіч і інш. творы М.Савіцкага – былога вязня канцлагера – “Віцебскія вароты”, “Партыз. мадона”, “Партызаны” і інш. Трагічны лёс напаткаў мастака-мадэрніста з Рэчыцы А.Ісачова. У 32 гады ён памёр, так і не дачакаўшыся прызнання на радзіме. На захадзе давялося ратавацца бел. авангардыстам В.Паўлоўскаму і Т.Коншы.

У скульптурным мастацтве з др. Пал. 1950-х г. дамінуючай - тэндэнцыя стварэння мемарыяльных комплексаў. мемарыяльна-архітэктурныя комплексы “Хатынь” (скульптар С.Селіханаў), “Брэсцкая крэпасць-герой” (кіраўнік творчага калектыву А.Кабальнікаў). Група скульптараў на чале з А.Анікейчыкам - помнік Я.Купалу ў Мінску. Помнік Я.Коласу - З.Азгур, помнік Ф.Скарыну ў Полацку – А.Глебаў.

16.Нац.-культурнае адраджэнне: складаны шлях развіцця (др. Пал.80-х – 90-я гг.) Новы этап гісторыі бел. культуры пачаўся ў гады “перабудовы”,. Змены ў дух-м жыцці бел. народа ў др. Пал. 80-х г. звязаны з дэмакратызацыяй грам.-паліт. жыцця. зняты абмежаванні са СМИ. незалежныя ад улады часопісы і газеты. “Літаратура і мастацтва”, “Голас Радзімы”, “Полымя” і інш. З красавіка 1990 г. - газета дэмакр-й апазіцыі “Свабода”. =50 нефармальных газет і часопісаў.

Складаным быў шлях ад “перабудовы” да беларускай ідэі. Узначаліў нац.-вызв. рух у Б. БНФ (устаноўчы з’езд ў чэрвені 1989 г. у Вільні). За духоўнае адраджэнне нацыі - Таварыства бел. мовы імя Ф.Скарыны (ст. ў 1989 г. на ч. з Н.Гілевічам), Нац. навукова-асветны цэнтр імя Ф.Скарыны (ст. ў 1991 г. на ч. з А.Мальдзісам), інш. прыняцце Закона “Аб мовах у БССР” (26 студзеня 1990 г.), бел.мова - дзяржаўнай, а статус рус.мовы вызначаўся як мовы міжнац-х зносін.

Гал. рысай развіцця культуры ў Б. ў 90-я г. ХХ ст. - нац.-культ. адраджэнне. У чэрвені 1991 г. Вярх. Савет прыняў “Закон аб культуры”, накіраваны на адраджэнне бел. культурнай спадчыны,. У кастрычніку 1991 г. “Закон аб адукацыі”. = садзейнічалі беларусізацыі жыцця ў рэспубліцы. Поўная ліквідацыя цэнзуры і свабодны доступ да культурнай спадчыны народаў усяго свету стваралі спрыяльныя ўмовы для культ. абмену. закона 1992 г. аб свабодзе веравызнання, вернікам Б-сі пачалі вяртаць храмы і дазваляць будаваць новыя.

У пач. 90-х г. працэс беларусізацыі. Многія д/ў і школы на бел. мову. Гісторыя Б. - самаст. прадметам, пашыралася краязнаўчая работа. Да пач. 1993-1994 н.г. для ўсіх класаў створаны і выдадзены на бел. мове новыя дапаможнікі па гісторыі, напісаныя з нац-х пазіцый. З 1991 г. у ВНУ рэспублікі ўводзіцца выкладанне беларусазнаўства. Аднак закон 1990 г. аб дзяржаўнасці бел. мовы выконваўся марудн.

Дынамічна развіваецца вышэйшая школа. Нац.-культурны ўздым патрабаваў увагі да гіст. мінулага. Паявіліся працы па этнагенезу беларусаў, гісторыі дзяржаўнасці. У лютым 1993 г. у Мінску - Усебел-я канферэнцыя гісторыкаў, - вызначыла асн. напрамкі работы гісторыкаў, каб стварыць аб’ектыўную гісторыю бел. народа. гіст-я часопісы “Спадчына” (1989г.), “Бел. Гіст. часопіс” (1992г.), “Бел. мінуўшчына” (1993г.), “Бел.і гіст. агляд” (1994г.), “Гістарычны альманах” (1999г.). Калектыў вучоных Інстытута гісторыі Нац-й Акадэміі навук у 1994 – 1995 г. выдаў “Нарысы гісторыі Б.”. з нац-х, прынцыпаў. З 1993 г. пач. выданне 6-томнай “Энцыклапедыі гісторыі Б.”, з 2000 г. – 6-т. “Г.Б.”.

новы этап у развіцці літ-ры і мастацтва. Пісьменнікі Б. накіравалі свае творчыя пошукі на асэнсаванне складаных праблем сац.-экан. і культ. развіцця Б. (В.Быкаў, С.Грахоўскі, А.Лойка, В.Адамчык, і інш.). раман “Вяртанне да Віны” І.Чыгрынава, “Злая зорка” І.Шамякіна, “З новай кнігі” Я.Брыля, “Сцюжа” В.Быкава. творы па тэме мінулага - У.Арлоў, А.Лойка, і інш.

Развіццё бел. тэатра ў 90-я г. ХХ ст. асаблівасці,: дзярж-я падтрымка нац-х тэатраў, знікненне цэнзуры, з’яўленне прыватных тэатраў, нараджэнне фестывальнага руху. развіваецца жанр гіст-й драмы (“Страсці па Аўдзею” У.Бутрамеева, “Тутэйшыя” Я.Купалы, “Залёты” В.Дуніна-Марцінкевіча, “Звон – не малітва” І.Чыгрынава, “Барбара Радзівіл” Р.Баравіковай і інш.).

Музыч. звязана з дз-ю калектываў і салістаў Белдзяржфілармоніі, нац-х акадэмічных тэатраў оперы і балета РБ, Дзярж. тэатра муз-й камедыі, Дзярж. канцэртнага аркестра пад кір. М.Фінберга. Белдзяржфілармонія і яе сімфанічны аркестр (фестывалі: “Мінская вясна”, “Адраджэнне бел. капэлы”, “Бел. музычная восень” і інш.). Да новых буйных твораў у оперным тэатры: “Майстар і Маргарыта” Я.Глебава, “Князь Наваградскі” А.Бандарэнкі, “Візіт дамы” С.Картэса і інш. Беларускі тэатр оперы і балета набыў сусветную вядомасць.

выхад Беларусі на міжнародную сцэну не толькі ў галіне традыцыйных жанраў і кірункаў (балет, опера, музычны фальклор, песенная эстрада), і ў галіне сучаснай авангарднай, эксперыментальнай музыкі. праводзіцца міжнародныя фестывалі і конкурсы.– фестываль эксперыментальных тэатраў у Мінску “Студыйныя калядкі” (1991 г.), фестываль монаспектакляў “Я” у Мінску (1993 г.), музычны фестываль “Славянскі базар” у Віцебску (з 1992 г.), фестываль духоўнай (хрысц-й) музыкі “Магутны Божа” у Магілёве (з 1992 г.) і інш. У 1999 г. адбыўся дэбют бел. музыкантаў на сусветных днях музыкі.

Беларускі жывапіс 90-х г. ХХ ст. –працяг працэсаў, распачатых у папярэдняе дзесяцігоддзе. Значная група мастакоў звязала сваю творчасць з нац. культурнай памяццю, рэгіяналізмам. Гіст-я падзеі маюць выяўлены нац.-рамантычны ўхіл. Асаблівая ўвага аддаецца рэлігійнай тэматыцы. Др. група мастакоў акцэнтуе ўвагу на драм-х рэаліях сённяшняга дня, на экалагічных праблемах (Чарнобыльская катастрофа). Ад традыцыйна-рэалістычнага (М.Савіцкі, В.Шматаў, і інш.) да эмац.-асацыятыўнага з выкарыстаннем сучаснай пластычнай мовы (А.Марачкін, М.Селяшчук, Л.Хобатаў, У.Кожух і інш.). Гармонія правінцыйных куточкаў Б. - Г.Скрыпнічэнка, Б.Казакоў, В.Шкаруба, І.Ісаёнак, Ф.Янушкевіч, К.Качан і інш.

выходзіць на міжнар-ю арэну. –бел. мастак Л.Шчамялёў Міжнародным біяграфічным цэнтрам у Кембрыджы прызнаны Чалавекам 1992 г. У 2000 г. твор бел. мастака доктара мастацтвазнаўства В.Шматава “Маці” уганараваўся ўпрыгожваць залў Еўрапарламента пасля таго, як быў паказаны на выставе ў Бруселі, прысвечанай Чарнобылю. У 1994 г. І Міжнародны мастацкі пленэр імя М.Шагала ў Віцебску. З 1996 г. пачаў арганізоўвацца Міжнародны мастацкі пленэр імя Вітольда Бялыніцкага-Бірулі ў Магілёве.

Гэтаму спрыялі такія арганізацыі, як Бел. таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі, а таксама Бел. фонд культуры.

Аднак распрацоўка і ажыццяўленне культурнай палітыкі ў РБ носяць супярэчлівы хар-р. З 1 боку, дэкларуюцца задачы стварэння юрыд-х, матэр.-тэх-х і фінансавых умоў для развіцця нац-й культуры. У той жа час многае ў культуры прыходзіць у заняпад, зачыняюцца ўстановы культуры, скарачаюцца памеры фінансавання і г.д. Узмацненне адмін-га дыктату, ідэалагічнага прэсінгу, адсутнасць сродкаў перашкаджаюць працаўнікам і ўстановам культуры рэалізоўваць свой творчы патэнцыял.