Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
эм-41.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
342 Кб
Скачать
☆

§ 2. Пераўтварэнне інверсіі і яго выкарыстання для доказу сказаў і рашэння задач

1. Разгледзім акружнасць з цэнтрам о і радыусам r (рыс. 138). Няхай а – адвольны пункт плоскасці па-за кругам з цэнтрам о.

П абудуем дзвве датычныя АВ і АВ да акружнасці, дзе В і В ёсць пункты доказу. Няхай прамая ВВ перасякае прамую ОА у пункце А1. Паколькі трохвугольнік ОВА прамавугольны і ВА1 ёсць перпендыкуляр да гіпатэнузы ОА, то ОАæОА1 = ОВ1, або

ОАæОА1 = r2. (1)

Такім чынам, кожнаму пункту А па-за кругам адпавядае адзіны пункт круга, такі, што праўдзіцца роўнасць (2).

Праўдзіцца і адваротнае: кожнаму пункту ўнутры круга ставіцца ў адпаведнасць такі адзіны пункт па-за кругам, што праўдзіцца роўнасць (1).

Сапраўды, няхай дадзена акружнасць з цэнтрам О і радыусам r (рыс. 139) і пункт А унутры круга.

П раз пункты О і А правядзем прамую і да яе праз пункт А узвядзем перпендыкуляр, які перасячэ акружнасць у пэўным пункце В. Праз пункт В правядзем датычную, якая перасячэ прамую ОА у пэўным пункце А1. Пункт А1 ёсць шуканы пункт, бо ОАæОА1 = r2.

Кожнаму пункту А акружнасці паставім у адпаведнасць сам гэты пункт, тады ОАæОА = r2.

Пункту О нельга паставіць у адпаведнасць ніякі пункт плоскасці, бо ў роўнасці (1) адрэзак ОА, роўны ОО, пераўтвараецца ў нулявы адрэзак і роўнасць (1) праўдзіцца не можа.

Такім чынам апісаная адпаведнасць з кожным пунктам плоскасці супастаўляе адзіны пункт гэтай плоскасці.

Пункт А1, які ляжыць на прамені ОА і для якога праўдзіцца судачыненне ОАæОА1 = r2, называецца пунктам, інверсным пункту А.

Зразумела, што калі пункт А1 інверсны пункту А, то і пункт А інверсны пункту А1.

Пераўтварэнне плоскасці, якое з кожным пунктам плоскасці супастаўляе інверсны яму пункт, называецца інверсіяй у дачыненні да акружнасці.

Сама акружнасць называецца акружнасцю інверсіі, пункт О – цэнтрам, або полюсам, інверсіі, лік k = r2 – ступенню, або каэфіцыентам, інверсіі.

2. Разгледзім пытанне пра сувязь паміж даўжынямі адрэзкаў ав і а1в1, дзе пункты а1 і в1 ёсць пункты, інверсныя пунктам а і в (рыс. 140).

Т эарэма 1. Няхай О ёсць полюс інверсіі, k – ступень інверсіі, А1 і В1 – пункты, інверсныя пунктам А і В. Калі пункты О, А, В не ляжаць на адной прамой, то А1В1 = . (2)

Калі пункты О, А, В ляжаць на адной прамой, то = .

Доказ. Няхай пункты О, А, В не ляжаць на адной прамой. Па азначэнні інверсіі праўдзяцца роўнасці: ОАæОА1 = k, ОВæОВ1 = k.

Таму ОАæОА1 = ОВæОВ1, або = .

Улічыўшы гэта і тое, што ў трохвугольнікаў ОАВ і ОВ1А1 агульны вугал О, атрымліваем, што гэтыя трохвугольнікі падобныя. Значыць,

= , або А1В1 = .

Паколькі ОАæОА1 = k, то ОА1 = . Значыць, А1В1 = .

Н яхай пункты О, А, В ляжаць на адной прамой (рыс. 141). Тады = – = – = . Мы ўлічылі, што ОАæОА1 = k і што вектары і – калінеярная, а таксама, што ОВæОВ1 = k і што вектары і – калінеярная.

Паколькі – = , то = .

3. Цяпер разгледзім пытанне пра тое, як пераўтвараюцца пры інверсіі прамыя і акружнасці.

С пачатку разгледзім прамую, што праходзіць праз полюс О інверсіі (рыс. 142). Прамень NА пераходзіць у адрэзак (без канца О) NА, прамень МN у адрэзак МО, адрэзак NО у прамень NА, адрэзак МО у прамень МВ.

Тэарэма 2. Прамая, што не праходзіць праз цэнтр інверсіі, пры інверсіі пераўтвараецца ў акружнасць, што праходзіць праз полюс інверсіі.

Доказ. Няхай О – полюс інверсіі, k – ступень інверсіі, l – прамая, што не праходзіць праз полюс інверсіі (рыс. 143).

З нойдзем праекцыю А полюса О на прамую l і возьмем адвольны пункт В прамой l. Няхай А1 і В1 – пункты, інверсныя пунктам А і В. Па азначэнні інверсіі ОАæОА1 = k = ОВæОВ1.

Паколькі ў трохвугольнікаў ОАВ і ОА1В1 вугал А – агульны і = , то гэтыя трохвугольнікі падобныя. Таму вугал ОВ1А1 – прамы, бо вугал ОАВ – прамы. Значыць, пункт В1 ляжыць на акружнасці з дыяметрам ОА1.

Такім чынам, адвольны пункт В прамой l, што не праходзіць праз полюс інверсіі пераходзіць пры гэтай інверсіі ў пункт акружнасці, якая сваім дыяметрам мае адрэзак ОА1, дзе А1 ёсць пункт, інверсны праекцыі А полюса інверсіі на прамую l. Пункт О гэтай акружнасці не з’яўляецца інверсным ні для якога пункта прамой l.

Акружнасць, інверсная прамой l, праходзіць праз пункты М і N, у якіх прамая l перасякае акружнасць інверсіі, бо гэтыя пункты пры інверсіі пераходзяць самі ў сябе.

Вынік 1. Акружнасці, што праходзяць праз полюс інверсіі, ставіцца ў адпаведнасць прамая, якая не праходзіць праз полюс, прычым гэтая прамая паралельная датычнай да акружнасці ў полюсе інверсіі.

Першая частка сцвярджэння вынікае з тэарэмы 2, паколькі пераўтварэнне інверсіі біектыўнае, другая – з таго, што дыяметр ОА1 акружнасці, інверснай прамой l перпендыкулярны да гэтай прамой.

Т эарэма 3. Акружнасці, што не праходзяць праз полюс інверсіі, пры гэтай інверсіі пераўтвараецца ў акружнасць, якая таксама не праходзіць праз полюс інверсіі, полюс інверсіі супадае з адным з цэнтраў падобнасці гэтых акружнасцяў (рыс. 144).

Няхай О – полюс інверсіі, k – яе ступень. Няхай А – адвольны пункт дадзенай акружнасці з цэнтрам М, А1 – пункт інверсны пункту А, В – другі пункт перасячэння прамой ОА з дадзенай акружнасцю. Няхай h – ступень пункта О у дачыненні дадзенай акружнасці.

Па азначэнні інверсіі атрымаем ОАæОА1 = k, а па азначэнні ступені пункта ў дачыненні да акружнасці – ОАæОВ = h.

Падзяліўшы першую няроўнасць на другую, атрымаем = = const, або ОА1 = æОВ.

Калі рухаць пункт А па дадзенай акружнасці, пункт В апіша гэтую самую акружнасць, а пункт А1 – фігуру, гаматэтычную дадзенай акружнасці, г. зн. акружнасць.

Вынік 2. Акружнасць пераўтвараецца інверсіяй у самую сябе, калі ступень полюса інверсіі ў дачыненні да гэтай акружнасці роўная ступені інверсіі.

Сапраўды, калі k = h, то ОА1 = ОВ і інверсная акружнасць супадае з дадзенай.

Вынік 3. Радыус інверснай акружнасці адносіцца да радыуса дадзенай акружнасці як ступень інверсіі да модуля ступені полюса інверсіі ў дачыненні да дадзенай акружнасці.

Сапраўды, няхай K і L – пункты перасячэння, дадзенай акружнасці з прамой цэнтраў, K1 і L1 – пункты перасячэння інверснай акружнасці з гэтай лініяй. Па формуле (2) атрымаем: = = .