Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Ян Станкевіч - Хрышчоныя ймёны вялікалітоускія...docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
42 Кб
Скачать
☆

Памяншальныя на -ук, -юк

Побач з памяншальнымі хормамі на -ок, -ёк (Зьмітрок, Пятрок, Сыманок, Васілёк) больш пашырыўшыся памяншальныя на -юк (Аляксюк, Ясюк, Гіпалюк, Касыцок, Масюк, Міхалюк, Паўлюк, Радзюк, Стасюк, Юлюк), на -ук (Аугустук, Артук, Язук, Янук, Хвядук, Данук, Клімук, Крыстук, Мартук, Матук, Мінук, Панук, Праяук, Радук, Рапук, Рамук, Самук, Віктук i інш.). Таксама ў спакменьнікаў агульных: пястук (вялікі палец рукі), відук (дзікі мак). На -ук па зацьвярдзелых: Андрук, Габрук, Гаўрук, Дарук, Зьмітрук, Купрук, Цупрук, Цшірук, Шрук, Пятрук, Супрук, Вінцук.

Суфікс -юк, зн. -ук ізь пярэднім мяккім сугукам, ясны, ён славянска-вялікалітоўскі. Але сўфікс -ук ізь пярэднімі сугукамі цьвярдымі, каторыя наагул могуць зьмякчацца, выглядае на тый самы суфікс, -ок, адно што ў хорме балцкай [4]. Ен мог быць прынесены да мовы вялікалітоўскае ад вялікалітоўскіх (беларускіх) Балтаў. Гэтым была-б таксама зьясьнена дзіўна малая колькасьць памяншальных імёнаў із суфіксам -ок.

Суфікс -згк із зацьвярдзелым сугукам перад ім можа быць у вадных імёнах із суфіксу -юк, у другіх - быць суфіксам із спачатным сугукам цьвярдым перад -ук.

Цікавыя памяншальныя на -ута, -юта: Адашута, Якзгта, Ясюта, Яўхута, Яцута, Максюта, Пархута, Паўлюта. (...)

Неславянскія ймёны на -іа, як жаноцкія, так i мужчынскія, адзяржалі ў мове вялікалітоўскай хорму на -а зь цьвярдым альбо мяккім сугукам перад -а, зн., на пісьме ў кірыліцы ё хормы на -а або на -я. Цьвярды сугук ё тады, калі ён мяккім ня бывае ў мове вялікалітоўскай. Такім ё, першае, р: Глікера, Дара, Ліцэра, Лукера, Пульхера, Валера i інш.; другое, д, т: Кляўда, Ліда; з мужчынскіх: Азара, Бэра, Захара i інш.

Вуснавыя сугукі вымаўляюцца цьверда перад сугукам i на канцу слова. Тут таксама яны цьвярдыя:

Агапа, Гапа, Алімпа, Яўхіма, Хіма, Зянова i інш. З мужчынскіх: Ярэма.

Усі іншыя сугукі перад менаваным канчаткам - мяккія, зн. кан чатак ё -я: Аміля, Аяіся, Аўрэля Хадося, Хвядося, Тадося, Яўгеня Ксеня, Маланя, Настася, Наталя Панася, Прасіня, Разаля, Сьцяпа ня, Цыцыля, Юля, Юстьгая i інш з мужчынскіх: Ананя, Гананя, Са хоня, Вося й інш.

Відавочна, на канцы перад -а было i нескладатворнае (а ня i i ня й), дзель таго ня ўзьнікла хормы на -ія ані на -на, пры каторай было-б здваеньне, але на -а/-'a (на а зь мяккім сугукам перад ім, як i вымаўляюцца напісаньні ля, ня, ся).

Ня сусім так, але падобна ё ў сярэдзіне слова: тут ё Юляна, але Таіцяна (зн. т перайшло ў ц) i інш. над. Таксама ў сярэдзіне імёнаў мужчынскіх: Галакцён, Дзямян, Дзямід, Дзяніс, Касян, Максімілян.

Надабе адрозьневаць л, н, с перад канчаткам імёнаў поўных ад такіхжа гукаў перад канчаткам імёнаў любосных. У першых гэтыя гукі належаць - з гледзішча вялікалітоўскага - да караня (Юля, Юстыня, Настася), у другіх - да суфіксу (нарасьню) (Антоля, Настуля, Каруся).

Здваеньне сугуку (Натальля, Хадосься) замест аднаго мяккога (Наталя, Хадося) ня ё правільнай хормаю вялікалітоўскай. Здваеньне ў імёнах ё ў вадзіночных прыпадках i паўстала над пасьлейшым расійскім уплывам, гэта - расійска-вялікалітоўскі сымбіёз. На хорму рас. на -ья (Наталья) мова вялікалітоўская рэагавала так, што хорму рас. Мяккі сугук +й+а ператварыла ў мяккі падвойны сугук +a (пішацца -я). Побач із прыпадкамі із здваеньням ё - i ў вялікай бальшыні - прыпадкі без здваеньня, з адным мяккім сугукам перад -а (пішацца -я).

Памяншальныя на -ута, -юта. Як i ў імёнаў мужчынскіх, таксама ў жаноцкіх ё памяншальныя хормы на -ута, юта: Аўгута (да поўнага імені Аўгуста), Багута (да Багуслава), Карута (да Караліна), Лукута (да Лукера), Мархвута (да Мархва), Марута (да Марыя), Палісюта, Палюта, Палута, Васюта.

Скарочаныя хормы жаноцкія, як Хоўра, Хіма, Хрыста, Крыста, Домна, Магда, Наста, Вікта, Юста, яшчэ ў большай меры, чымся мужчынскія двускладовыя на -ка (Глебка), могуць быць ужываны ў значэньню хормаў поўных.

Імёны з адпалымі пачатнымі гукамі. Імёны з адпалым пачатным i (Раіда зам. Іраіда i інш.) нельга ўважаць за неправамерныя ў мове вялікалітоўскай. I тут адпала пад уплывам такіх словаў вялікалітоўскіх, як мець, граць, мякушка. Характар гуку г такі, што ён можа адпадаць i (радзей) выпадаць. Дык хормы «Ліцэра» зам. «Гліцэра», «Рыгор» i інш. З адпалым г еусім добрыя. Пачатнае а можа таксама адпадаць. Прыкл. «гаспадар» адпадам г перайшло ў «аспадар», адлі (адпадам а) у «спадар», ды сталася розьніца ў значэньнях дзьвюх хормаў. Дык хормы Ляксандра, Ляксей i пад. інш. такія самыя добрыя, як Аляксандра, Аляксей.(...)

[1] Дыкжэ было «-мер», а ня «-мір». Расійскія-ж а ўкраінскія хормы такіх імёнаў зьмянілі спачатнае «мер» на «мір» (Володимир) пад уплывам слова «мір».

[2] З гэтае прычыны В. Ластоўскі ў сваім «Падручным расійска-крыўскім (беларускім) слоўніку», пачаўшы добра разважаць праз хрышчоныя ймёны, у меньніку ix чыста заблытаўся.

[3] З тае прычыны, што гэтыя сярэднеязычныя сугукі пішам кірыліцаю зь мяккім знакам (дзь, ць, зь, сь, вь) або з е, ё, я, і, ю па ix, зн. так, як пішам сугукі мяккія, Вялікаліцьвіном здаецца, што ў мове іхнай ё мяккія дз, ц, з, с, н. Але правапіс рэч умоўная. Калісь пісалі й д, т перад е, ё, я, і, ю, але вымаўлялі dź, ć.

[4] Індоэўропскае а балцкае у кароткае перайшло ў мове праславянскай у ъ, з чаго ў мове вялікалітоўскай о.

11