Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
11_Znaki_prypynku_w_skazakh_z_parawnalnymi_zvar...doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
7 Мб
Скачать
☆
  1. Слова выкладчыка

Пабочнымі называюцца словы, словазлучэнні і сказы, якія не з'яўляюцца членамі сказа і граматычна не звязаны з членамі сказа, а ўключаюцца ў сказ з мэтай паказаць адносіны таго, хто гаворыць, да выказанай думкі: Велічэзная бяроза ўзнімалася і над дарогай і, здавалася, над усім лесам. (К. Ч.) Тут пабочны сказ здавалася выражае няўпэўненасць.

Пабочныя словы, словазлучэнні і сказы могуць адносіцца да ўсяго сказа (калі стаяць у пачатку ці ў канцы): Словам, пачалося новае жыццё. (Сач.) або толькі да аднаго члена сказа (калі стаяць перад ім): Усё жыло, здавалася, чаканнем снегу. (1. М.)

  1. Работа з табліцай

Паводле значэння пабочныя словы, словазлучэнні і сказы можна падзяліць на групы:

  1. Слова настаўніка

На пісьме пабочныя словы, словазлучэнні і сказы заўсёды выдзя- ляюцца коскамі: На бацькава перакананне, у жыцці сынаўсё складалася найлепшым чынам. (Дубр.) Вёска Залессе была, як і сцвярджала яе назва, залесам, кіламетраўза шэсць ад цэнтра калгаса. (Сав.)

Злучнікі а, і не заўсёды аддзяляюцца ад наступнага пабочнага слова ці словазлучэння. Праверыць, наколькі цесная сувязь паміж злучнікам і пабочным словам, можна, апусціўшы апошняе ці пераставіўшы яго ў іншае месца. Калі сэнс не парушыцца, значыць, злучнік не звязаны з пабочным словам і аддзяляецца ад яго; калі ж сэнс парушаецца, коска пасля злучніка не ставіцца: Але бяседы, спектаклі і песні, а галоўнае, новыя ўмовы жыцця ўзялі верх над старым календаром. (Бяд.) У гэтым сказе слова галоўнае нельга ні пераставіць, ні апусціць.

! Некаторыя словы (словазлучэнні) могуць выступаць як у ролі членаў сказа, так і ў ролі пабочных утварэнняў. Гэта словы відаць, сапраўды, бадай, напэўна, нарэшце і інш. Трэба памятаць, што без пабочнага слова структура сказа захоўваецца (І. Ён, відаць, не прыйдзе. II Ён не прыйдзе.), а без члена сказа - разбураецца (Адсюль добра відаць лес.)

! Часціца нават у ролі пабочнага слова не выступае і коскамі не аддзяляецца: Умяне нават іноты ёсць. (К. Ч.)

  1. Работа з падручнікам

Навучэнцы знаёмяцца з матэрыялам падруніка (§43) і называюць правілы пастаноўкі знакаў прыпынку пры ўстаўных канструкцыях.

  1. Рэарадуктыўная гутарка

  • Што разумеецца пад устаўнымі канструкцыямі? (Устаўнымі канструкцыямі называюцца словы, словазлучэнні і сказы, якія ўключаюцца ў структуру сказа з мэтай падаць дадатковыя звесткі, удакладненні, тлумачэнні, заўвагі, але пры гэтым вызначаюцца сэнсавай адасобленасцю ад зместу асноўнага сказа: Самуіл Яўхімавіч Плаўнік (Змітрок Бядуля, Ясакар) нарадзіўся ў 1886 годзе ўмястэчку Пасадзец Плешчаніцкага раёна Мінскай вобласці. (Лыньк.)

  • У чым адрозненне паміж устаўнымі і пабочнымі словамі, словазлучэннямі і сказамі?

Адрозненне ў тым, што ўстаўныя канструкцыі ўносяць у сказ дадатковыя тлумачэнні, але не выражаюць адносін таго, хто гаворыць, да выказанай думкі:

На першы дзень святых калядак –

Такіўжо быў стары парадак –

Збіралі сена са стала,

Кармілі ім каня, вала

І ўсіх жывёлін, хоць па жмені,

А на стале, ў драбнюткім сене –

Здавён-даўна вялося й гэта –

Уважна зернетак шукалі

1 па тых зернетках гадалі,

Які зародзіць хлеб налета. (К-с)

Устаўныя канструкцыі ніколі не бываюць у пачатку сказа (сама назва іх сведчыць пра гэта). Яны выдзяляюцца дужкамі або працяжнікамі.

! Устаўныя сказы могуць быць апавядальнымі, пытальнымі і пабуджальнымі, няклічнымі і клічнымі, простымі і складанымі, развітымі і неразвітымі, ускладненымі і няўскладненымі.

VІІ. Замацаванне

  1. Выкананне практыкавання 236 (вусна)

Навучэнцы чытаюць тэкст, вызначаюць яго стыль, тлумачаць пастаоўку знакаў прыпынку.

  1. Выкананне практыкавання 237 (пісьмова)

Навучэнцы чытаюць тэкст, спісваюць, расстаўляючы знакі прыпынку, раскрываючы дужкі.

VІІІ. Тлумачэнне новага матэрыялу з элементамі паўтарэння