Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Назоўнік род і лік1 .docx
Скачиваний:
3
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
39 Кб
Скачать
☆

1. Запішыце назоўнікі ў патрэбнай форме.

1. Захапленне партызанамі, якое валодала (Шура) у мястэчку, за час ляснога жыцця мінула,- але ўсё адно ён глядзіць на праваднікоў з несхаванай цікавасцю. (I. Н.) 2. Успомнілася размова з (Аксіння Пляскач), якая хоць і не хваліла (Даміра), але па-жаночаму спагадліва гаварыла аб яго сямейным (гора). (А. А.) 3. Неўзабаве белыя мухі замітусяцца над зямлёй, над гэтым вось клёнам і над ім, (Хвядос Чупрыла). (А.Н.) 4. У Язэпа (Парахня) неяк цудам захавалася старая ватоўка. (П. М.) 5. Мы з (Санька) вачэй не можам адарваць ад сяржанта. (I. С.) 6. Бабцы здаецца, што і мой прыяцель Санька Макавей, сын суседкі (Марфешка), таксама ветрагон. (I. С.) 7. Увішнасць (Марцін Жмура) здзіўляла і радавала Надзейку. (Т. X.) 8. Мы з (Грышка Паяльнік) у гэты час былі таксама ў партызанах. (I. Н.) 9. Кожны добра думае пра (аграном Пяхота) —гаспадар ён харошы і чалавек харошы. (Пестр.) 10. Саша паправіла шалік і стала перад (Малашкін), гатовая ў дарогу. (Пестр.) 11. Антон Мікалаевіч працуе ў саўгасе пад (Барысаў). (Зв.)