- •Праграма дзяржаўнага экзамену ўстановы вышэйшай адукацыі для спецыяльнасцей:
- •Тлумачальная запіска
- •Сучасная беларуская мова змест вучэбнага матэрыялу уводзіны
- •Фанетыка
- •Фаналогія
- •Арфаэпія
- •Графіка
- •Арфаграфія
- •Лексікалогія
- •Лексікаграфія
- •Фразеалогія
- •Марфеміка
- •Марфаналогія
- •Словаўтварэнне
- •Марфалогія
- •Назоўнік
- •Прыметнік
- •Лічэбнік
- •Займеннік
- •Дзеяслоў
- •Прыслоўе
- •Безасабова-прэдыкатыўныя словы
- •Мадальныя словы
- •Службовыя часціны мовы
- •Прыназоўнікі
- •Злучнікі
- •Часціцы
- •Выклічнікі
- •Гукаперайманні
- •Сінтаксіс
- •Словазлучэнне
- •Просты сказ
- •Складаны сказ
- •Складанае сінтаксічнае цэлае (ссц)
- •Чужая мова
- •Пунктуацыя
- •Інфармацыйна-метадычная частка
- •Стылістычнае рэдагаванне і карэктура змест вучэбнага матэрыялу уводзіны
- •Тэкст як аб’ект стылістычнага рэдагавання
- •Сучасная канцэпцыя культуры маўлення
- •Методыка рэдактарскага аналізу і праўкі тэксту
- •Лагічныя асновы рэдагавання тэксту
- •Рэдагаванне кампазіцыі тэксту
- •Рэдагаванне фактычнай асновы тэксту
- •Віды тэкстаў і асаблівасці іх рэдагавання
- •Стылістычнае рэдагаванне тэкстаў рознай функцыянальнай прыналежнасці
- •Карэктура і методыка карэктарскай праўкі
- •Інфармацыйна-метадычная частка літаратура
- •Методыка выкладання беларускай мовы змест вучэбнага м атэрыялу
- •1. Агульныя пытанні методыкі беларускай мовы ў агульнаадукацыйных установах Рэспублікі Беларусь
- •Агульнапрадметныя мэты навучання беларускай мове:
- •Асноўныя прынцыпы навучання мове. Асноўныя дыдактычныя прынцыпы навучання мове:
- •Характарыстыка метадаў навучання:
- •1.8. Сродкі навучання беларускай мове. Вучэбна-метадычны комплекс па беларускай мове, яго асноўныя кампаненты.
- •1.9. Арганізацыя вучэбнага працэсу па беларускай мове ва ўстановах адукацыі.
- •Формы арганізацыі вучэбнага працэсу па беларускай мове ў школе.
- •2.Методыка раздзелаў школьнага курса беларускай мовы
- •2.2. Методыка лексікі
- •2.3. Методыка вывучэння марфемікі і словаўтварэння
- •2.4. Методыка навучання арфаграфіі
- •2.5. Методыка граматыкі
- •2.5.1. Методыка марфалогіі
- •2.5.2.Методыка сінтаксісу
- •2.5.3. Методыка пунктуацыі
- •3. Методыка развіцця звязнага маўлення вучняў
- •Інфармацыйна-метадычная частка асноўная літаратура
- •Дадатковая літаратура
- •Змест вучэбнага матэрыялу Камп'ютарнае забеспячэнне філалагічнай дзейнасці
- •Інфармацыйна-метадычная частка
Сучасная беларуская мова змест вучэбнага матэрыялу уводзіны
Беларуская мова як найважнейшы элемент нацыянальнай культуры, духоўны скарб нацыі. Мова як сродак камунікацыі і інструмент пазнання рэчаіснасці. Роля і месца беларускай мовы ў сучасным грамадстве. Сацыяльна-функцыянальная дыферэнцыяцыя беларускай нацыянальнай мовы.
Беларуская літаратурная мова, яе прыметы: наддыялектнасць, унармаванасць, кадыфікаванасць, поліфункцыянальнасць. Нормы беларускай літаратурнай мовы.
Беларуская мова сярод моў свету. Генетычная і тыпалагічная характарыстыка беларускай мовы. Канцэпцыі паходжання беларускай мовы. Асноўныя этапы станаўлення і развіцця беларускай літаратурнай мовы. Беларуская літаратурная мова і мова мастацкай літаратуры.
Фанетыка
Фанетыка як навука аб гукавым ладзе мовы. Прадмет фанетыкі. Сувязь фанетыкі з іншымі раздзеламі мовазнаўства.
Асноўныя фанетычныя адзінкі: гук, склад, фанетычнае слова, маўленчы такт (сінтагма), фраза, фонаабзац, тэкст; націск, інтанацыя.
Гукі мовы. Аспекты вывучэння гукаў: артыкуляцыйны, акустычны, перцэптыўны, функцыянальны. Артыкуляцыйны аспект вывучэння гукаў. Будова маўленчага апарату; актыўныя і пасіўныя органы маўлення. Асноўныя фазы артыкуляцыі. Акустычны аспект вывучэння гукаў. Частата ваганняў галасавых звязак і вышыня гука. Сіла і гучнасць гука. Спектр гука і тэмбр. Асноўныя метады акустычнага аналізу гукаў. Перцэптыўны аспект вывучэння гукаў. Універсальныя і спецыфічныя перцэптыўныя характарыстыкі гукаў. Асноўныя метады вывучэння ўспрымання гукаў. Функцыянальны аспект вывучэння гукаў. Функцыі гукаў у мове. Гукавы сімвалізм. Гук і фанема.
Прынцыпы класіфікацыі гукаў. Зычныя і галосныя гукі. Паняцце аб артыкуляцыйнай і акустычнай класіфікацыях гукаў. Артыкуляцыйная класіфікацыя зычных: падзел зычных на групы паводле ўдзелу голасу і шуму, месца і спосабу ўтварэння, адсутнасці ці наяўнасці дадатковай артыкуляцыі (палаталізацыі). Санорныя і шумныя, звонкія і глухія. Губныя (губна-губныя і губна-зубныя) і язычныя: пярэднеязычныя (зубныя і пярэднепаднябенныя), сярэднеязычныя (сярэднепаднябенныя), заднеязычныя (заднепаднябенныя). Змычныя (выбухныя), шчылінныя (фрыкатыўныя), змычна-шчылінныя (афрыкаты), змычна-праходныя. Цвёрдыя (парныя і няпарныя) і мяккія (парныя і няпарныя) зычныя. Артыкуляцыйная класіфікацыя галосных гукаў. Галосныя лабіялізаваныя і нелабіялізаваныя. Галосныя верхняга, сярэдняга і ніжняга пад’ёму. Галосныя пярэдняга, сярэдняга і задняга рада. Артыкуляцыйная база беларускай мовы. Акустычная класіфікацыя гукаў. Асноўныя класы гукаў паводле акустычных прымет.
Транскрыпцыя. Віды транскрыпцыі (фанетычная, інтанацыйная, фанематычная). Сістэма транскрыпцыйных знакаў.
Склад як фанетычная адзінка. Суадносіны паміж складам і марфемай. Тэорыі складападзелу (склада): экспіраторная, санорная, тэорыя мускульнага напружання. Тыпы складоў: аднакампанентныя і шматкампанентныя, адкрытыя і закрытыя, прыкрытыя і непрыкрытыя. Структура беларускага склада (слабае прымыканне, тэндэнцыя да адкрытага і прыкрытага склада). Рухомасць складовай структуры слова.
Прасадычныя фанетычныя адзінкі (націск, інтанацыя, паўзы), іх роля ў арганізацыі моўнай плыні. Акцэнтная структура слова. Фанетычная прырода націску. Сродкі суперсегментнай арганізацыі слова. Тыпы націску. Акустычныя характарыстыкі беларускага націску. Рознамясцовасць, рухомасць слоўнага націску. Асноўны і пабочны націск у складаных словах. Праклітыкі і энклітыкі. Функцыі слоўнага, тактавага, фразавага і лагічнага націску. Асноўныя функцыі інтанацыі: камунікатыўная, вылучальная, арганізавальная, эмацыянальная. Асноўныя камунікатыўныя тыпы выказванняў: апавядальны, пытальны, клічны. Паняцце інтанацыйнай канструкцыі (ІК) і інтанацыйнай структуры. Асноўныя тыпы ІК у беларускай мове.
Фанетыка тэксту. Тэкст і фонаабзац. Змены гукаў у маўленчай плыні. Паняцце сінтагматыкі і парадыгматыкі на фанетычным узроўні. Дыяхранічныя і сінхранічныя фанетычныя законы. Асноўныя фанетычныя працэсы: асіміляцыя, дысіміляцыя, метатэза, сцяжэнне, падаўжэнне, пратэза, эпентэза, дыярэза, акамадацыя, рэдукцыя, гаплалогія.
Пазіцыйныя чаргаванні гукаў як вынік фанетычных працэсаў. Пазіцыйныя чаргаванні зычных гукаў: звонкіх і глухіх, цвёрдых і мяккіх, зубных (свісцячых) і пярэднепаднябенных (шыпячых), выбухных і афрыкат. Чаргаванні галосных у націскных і ненаціскных складах. Гістарычныя чаргаванні галосных і зычных гукаў.
