Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1 Мб
Скачать
☆
  1. Гальшанскі замак

Сёння, гледзячы на разваліны замка, цяжка паверыць, што сучаснікі лічылі гэты замак прыгажэйшым у Беларусі. Пабудаваны ў 1610 годзе Паўлам Стэфанам Сапегам, замак меў правільную чатырохвугольную форму, з васьмі­граннымі вежамі па вуглах. Яго нельга было назваць некамфортным, бо тут і ўнікальная сістэма ацяплення, і вадаправод, і каналізацыя. Сцены пакояў, галерэй упры­гожвалі фрэскі і ляпніна, падлога была машчона керамічнай пліткай, каміны былі ўпрыгожаны гярбамі. Багацця Сапегі хапіла нават на тры штучных возера, дно якіх выкладзена пліткай. Сапегі сабралі ўнікальную бібліятэку, калекцыю карцін і зброі. Замак некалькі разоў перабудоўваўся. Су­часны выгляд замка - гэта заросшыя руіны, якія і да нашага часу не страцілі сваёй былой велічнасці. Паўразбураныя вуглаватыя вежы ўзвышаюцца над цаглянымі сценамі, аб­рушаныя скляпенні адкрываюць нашаму погляду рады аркад, паўзасыпаныя пераходы знікаюць у глыбіні пад­зямелляў. Легенды пра Гальшанскі замак вядомы ва ўсіх кутках Беларусі. Адны з іх распавядаюць, што пад замкам знаходзілася мноства розных хадоў, скляпоў, падземных калодзежаў. Другія сцвярджаюць, быццам падземны ход з замка вёў у суседскі Крэўскі замак, і быў такой велічыні,

што браты Сапегі маглі катацца там у карэце, запрэжанай тройкай коней. Мясцовыя жыхары расказваюць, што ў ясныя месячныя ночы па разбураных галерэях замка ходзяць цені закаханых Грэміслава Валюжыніча і Ганны Гардзіславы Гальшанскай, замураваных у падзямеллі мсцівым магнатам, таямнічыя зашыфраваныя надпісы ўказваюць на схаваныя ў зямлі клады. Амаль як паданне, стаў расказ пра камандзіра эскадрона чырвонай арміі. Месныя актывісты правялі камандзіра, які шукаў месца для начлега, да нядаўна пакінутага гаспадарамі замка. Аглядзеўшыся вакол, камандзір развярнуў эскадрон і павёў яго начаваць у чыстае поле. А потым растлумачыў: "Не мог я дазволіць спаскудзіць такую прыгажосць".

Усе мы ў дзяцінстве захапляліся раманам Уладзіміра Караткевіча "Чорны замак Альшанскі". Многія лічаць, што прататыпам "Чорнага замка Альшанскага" з'яўляецца Гальшанскі замак, а гісторыя рода князёў Гальшанскіх лягла ў аснову сюжэта знакамітага рамана. Але, як пісаў гальшанцам сам У.Караткевіч, "не трэба шукаць у рамане простага фотаздымка з Гальшан".

  1. Замак-кастэль у Крэве

Замак-кастэль у Крэве ляжыць у даліне паміж высокіх пагоркаў, што расцягнуліся ланцугом абапал рачулкі Крэвянкі. Тут, на нізкім поплаве, у сутоках ракі Крэвянкі і ручая Шляхцянкі і быў у 20-ыя гады ХІV ст. пабудаваны мураваны замак.

Крэва было сталіцаю ўдзельнага княства, якое ў 1338 г. Гедзімін аддаў свайму сыну Альгерду. Крэўскі замак у плане нагадвае няправільную трапецыю, звернутую большым аснаваннем у напольны бок. З усходу, поўдня, часткова захаду і поўначы замак бараніўся водамі рачулак, падпёртых плацінаю. Тут былі ўсяго дзве вежы, размешчаныя па дыяганалі. Аднак Крэўскаму замку ўласцівы некаторыя асаблівасці. Ён меў адну вялікую - Княжацкую - вежу («вежа Кейстута») памерамі 18,65х17 м, якая выступала ў паўночна-заходнім куце за перыметр замкавых муроў, фланкіруючы заходнюю і паўночную з брамай сцены. Тут было не менш трох паверхаў і склеп-турма. У вежы жылі князь, яго чэлядзь і начальнік замкавай варты. Княжацкія пакоі размяшчаліся на другім паверсе, дзе вокны значна больш і шырэй, чым на астатніх паверхах. Трэці паверх выконваў абарончыя фун кцыі. Над ім, відаць, меўся яшчэ адзін ярус бою. Аб гэтым сведчаць існаваўшыя яшчэ ў ХІХ ст. рэшткі каменнай лесвіцы ў тоўшчы вежавай сцяны, якая вяла наверх. Гэта маглі быць або яшчэ адзін паверх, або баявыя пляцоўкі, размешчаныя на самым версе вежы. Вежа пры таўшчыні сцен 3 м унізе і 2,5-2,6 м на ўзроўні трэцяга паверха мела вышыню больш 25 м, таму што сёння ўцалелыя рэшткі яе дасягаюць вышыні каля 17,5 м.

Вялікая вежа мае падмурак вышынёю ў 3 м, складзены з вялікіх камянёў грубай чоскі, пакладзеных на вапнавым растворы. Асабліва вялікія вуглавыя камяні, якія дасягаюць памераў 1-1,3 м. Падмурак мае паўметровую падушку з дробнага камення і гліны, пад якія падасланы дубовыя і сасновыя лаўжы і галлё.

Аснаванне вежы на вышыню 3 м ад цяперашняй паверхні вымуравана з каменю. Вышэй ідзе лусковая муроўка з велікамернай цэглы. Таўшчыня цагляных «шчок» каля 0,7 м. Вышыня колішніх паверхаў вежы дасягала 4,8-5 м. Перакрыцці паміж імі былі зроблены на бэльках 30х30 см.

Унутры вежавых сцен бачны каналы ад драўляных брусоў памерамі 40х40 см. Брусы закладаліся для ўмацавання сцен, прадухілення нераўнамернасці асадкі і іншых дынамічных уздзеянняў.

Княжацкія пакоі былі, відаць, распісаны фрэскамі. Ва ўсякім разе, яшчэ ў мінулым стагоддзі аконныя ліштвы захоўвалі сляды тынкоўкі з фрэскавым жывапісам.

Сцены Крэўскага замка розныя па памерах Паўночная сцяна, размешчаная з прыступнага боку, мела даўжыню 85 м; усходняя сцяна найбольшая - 108,5 м, паўднёвая - 71,6 м і заходняя, якая перад вялікай вежай мае невялікае адхіленне ад асноўнай трасы, - 97,2 м.

Таўшчыня замкавых муроў дасягае 2,75 м. Яны маюць двухметровы падмурак з 30-сантыметровым цокалем. Падмурак зроблены на вапне з камянёў сярэдняй велічыні і ляжыць на дубовых і сасновых лаўжах.

Замкавыя сцены да вышыні 4 м складзены з каменю. Вышэй, з вонкавага боку, ідзе 65-сантыметровая цагляная абліцоўка. У заходняй сцяне выяўлены адтуліны ад брусоў унутранай драўлянай сувязі, аналагічныя тым, што маюцца ў Княжацкай вежы. Яны ішлі ўнутры муру паралельна яго трасе.

Раней сцены Крэўскага замка дасягалі вышыні 12-13 м. Цяпер толькі асобныя фрагменты паўночнай сцяны маюць вышыню каля 10 м. На вышыні 10 м уздоўж іх па ўсяму перыметру на драўляных бэльках ішла баявая галерэя-памост. Сляды гэтых бэлек яшчэ выразна былі відаць у ХІХ ст. Абарона замка вялася праз байніцы, размешчаныя ў сценах на адлегласці 2,4 м адна ад адной. Форму і абрысы байніц выявіць нельга, паколькі верх сцен разбураны. На стыку ўсходняй і паўднёван сцен, знутры замкавага двара, стаяла яшчэ адна вежа памерамі 11х10,65 м. Яна прыбудавана да сцен і адрозніваецца ад іх глыбінёй залягання фундаментаў. Аб яе больш познім узвядзенні сведчыць той факт, што сцены гэтай вежы закрылі частку бэлечных адтулін галерэі-памосту для воінаў.

У канцы ХІХ ст. вежа яшчэ ўзвышалася над замкавымі сценамі. Цяпер яе вышыня дасягае толькі 6,6 м. Яна таксама, як і Княжацкая вежа, мела перакрыцці па бэльках, ад якіх захаваліся ў сценах адтуліны памерамі 30х30 см. Вышыня колішняга першага паверха раўнялася 3,5 м, другога - 2,3, трэцяга - не менш 3 м. Існаваў, несумненна, яшчэ адзін, чацвёрты, паверх, аднак аб ім мы нічога не ведаем. Унутры вежа, відаць, была абмуравана цэглай.

Заходнюю сцяну ля самага долу праразае яшчэ адзін праём спічастай формы, які мае вышыню каля 2,5 м і шырыню 2,25 м. Некаторыя даследнікі лічаць яго адтулінай для ўпуску вады ў замкавы стаў - сажалку. На нашу думку, тут была запасная брама замка.

Археалагічныя даследаванні, зробленыя на тэрыторыі Крэўскага замчышча, паказалі, што культурны слой тут нязначны. Яго таўшчыня 0,5-0,7 м. Кераміка позняя - ХІV-ХVІ ст. Сустракаюцца кавалкі паліванай і непаліванай кафлі, шкло. У шурфах каля веж знойдзена чарапіца, якой пакрывалі дах. У Крэве не ўвесь замкавы двор выкладзены каменем. Толькі ад уваходнай брамы, якая праразала тоўшчу паўночнай сцяны, ішла да малой паўднёва-ўсходняй вежы выбрукаваная дарога шырынёй каля 8 м. Паколькі паўднёва-ўсходні ўчастак замкавага двара быў балоцістым і мокрым, дарогу «забралі» ў каркас з бярвення вышынёй 80 см. Справа ад гэтай дарогі, у паўднёва-заходнім куце двара, верагодна, знаходзілася тая сажалка, аб якой пісалі даследнікі і гісторыкі ХІХ ст.

На замкавым падворку ёсць толькі два ўзвышэнні. Адно прылягае да вялікай вежы, займаючы паўночна-заходні кут двара плошчай 50х35 м. Пясчаная выспа забрукавана. Тут, верагодна, стаялі княжацкія гаспадарчыя службы.

На другім пясчаным узвышэнні, насыпаным нізкім паўднёва-ўсходнім куце двара, была пастаўлена пазнейшая малая вежа. Увогуле ўвесь усходні ўчастак тэрыторыі, які прымыкае да ўсходняй сцяны, крыху падвышаны. Асабліва гэта прыкметна з вуліцы. Невялікі вонкавы адхон тут забрукаваны, каб яго не размывала вада става, які з гэтага боку падступаў да самых муроў.

За сваю гісторыю Крэўскі замак быў сведкам многіх гістарычных падзей. У 1382 г. тут, у падзямеллі Княжацкай вежы, быў задушаны па загаду Ягайлы яго дзядзька князь Кейстут, асноўны прэтэндэнт на велікакняжацкі прастол, галоўны праціўнік Ягайлы. У 1385 г. у Крэўскім замку былі прыняты ўмовы аб'яднання Літвы і Польшчы пад уладай Ягайлы (вядомае ў гісторыі як Крэўская вунія). У 1443 г. замак быў узяты войскамі князя Свідрыгайлы, які ваяваў за велікакняжацкі прастол з князем Жыгімонтам. У 1503-1506 гг. замак абкладалі і значна разбурылі войскі перакопскіх татараў. Пазней тут, у Княжацкай вежы, жыў беглы князь Андрэй Курбскі. Аднак ужо ў ХVІ ст. вядомы дыпламат Сігізмунд Герберштэйн адзначаў, што Крэва - горад «з пакінутым замкам».

Замак паступова страціў сваё значэнне як абарончы пункт. У ХVІІІ ст. значна была разбурана вялікая вежа, дах і перакрыцці праламіліся, абвалілася частка ўсходняй сцяны.