- •V. Дадаткі
- •І. Уступ
- •Іі. Асноўная частка
- •2.1. Інтэракцыянізм як напрамак у сучаснай педагогіцы
- •2.2. Метады інтэрактыўнага навучання
- •2.3. Выкарыстанне інтэрактыўных метадаў навучання на ўроках беларускай мовы і літаратуры
- •Ііі. Заключная частка
- •IV. Спіс выкарыстанай літаратуры
- •3. Спрыяць выхаванню эстэтычнага густу, любові і павагі да роднай мовы.
- •Ход урока
- •2. Выпрацоўваць уменне правільна чытаць, знаходзіць звароткі ў сказах, тэкстах.
- •IV этап. Фізхвілінка для вачэй (слонік і рамонак).
- •V этап. Прамежкавы кантроль і карэкцыя ведаў па тэме.
- •V I этап. Падвядзенне вынікаў.
- •V iі этап. Рэфлексія “Рамонак”
- •План-канспект урока па беларускай мове ў 6 класе
- •IV. Актуалізацыя ведаў вучняў па тэме.
- •1) Работа ў групах.
- •§ 45, На выбар:
- •План-канспект урока па беларускай мове ў 7 класе
- •IV. Займальныя заданні.
- •V. Замацаванне
- •Vі. Падвядзенне вынікаў,рэфлексія.
Іі. Асноўная частка
2.1. Інтэракцыянізм як напрамак у сучаснай педагогіцы
Назва інтэрактыўных метадаў паходзіць ад псіхалагічнага тэрміна “інтэракцыя”, што азначае “ўзаемадзеянне”. Інтэракцыянізм – напрамак у сучаснай педагогіцы, які базіруецца на канцэпцыях амерыканскага сацыёлага і псіхолага Д.Г. Міда. Сэнс інтэрактыўнасці складаецца з абагульнення паняццяў “інтэр” (паміж) і “актыўнасць” (узмоцненая дзейнасць). У гэтай сувязі тэрмін “інтэрактыўнае ўзаемадзеянне” можна тлумачыць як узмоцненую мэтанакіраваную дзейнасць педагога і вучняў па арганізацыі ўзаемадзеяння паміж сабой з мэтай развіцця (С.С. Кашлеў).
Вытокі інтэрактыўнага навучання бяруць пачатак ад педагагічных ідэй антычнага свету. Дыялектычныя спрэчкі вёў са сваімі вучнямі Сакрат; эўрыстычныя гутаркі ўваходзілі ў педагагічны арсенал Платона; Квінтыліян быў прыхільнікам публічнага дыялога, “правакаваў” актыўнае ўключэнне вучняў у абмеркаванне літаратурных тэкстаў. Сучасныя дыдакты (Д. Джонсан, М.І. Запрудскі, С.С. Кашлеў і інш.) падкрэсліваюць, што інтэрактыўнае навучанне – гэта навучанне праз наладжванне стасункаў. Пры гэтым стасункі ні ў якім разе не падмяняюць само навучанне.
Інтэрактыўнае ўзаемадзеянне ўяўляе сабой працэс сумеснай дзейнасці педагога і вучняў, атрыбутамі якога з’яўляюцца:
прасторавая і часавая прысутнасць удзельнікаў, якая стварае магчымасць асабістага кантакту паміж імі;
наяўнасць агульнай мэты і папярэдняга выніку дзейнасці;
планаванне, кантроль, карэкцыя і каардынацыя дзеянняў.
Само па сабе ўзаемадзеянне не мае сэнсу, калі яно не прыводзіць да атрымання новых ведаў, а застаецца проста фармальнасцю.
2.2. Метады інтэрактыўнага навучання
У адпаведнасці з вядучай функцыяй таго або іншага метаду ў арганізацыі педагагічнага ўзаемадзеяння яны класіфікуюцца наступным чынам:
2.2.1. Метады стварэння спрыяльнай атмасферы ўжываюцца для “стварэння спрыяльнай, канструктыўнай атмасферы ў адносінах да ўдзельнікаў педагагічнага працэсу” [7, с. 56]. Гэта такія метады, як “Алітэрацыя імені”, “Імя і жэст”, “Скончы фразу”, “Камплімент”, “Падары кветку” і інш.
2.2.2. “Метадалагічнай асновай рэалізацыі метадаў абмену дзейнасцямі з’яўляецца прызнанне дзейнасці вядучым сродкам і ўмовай развіцця ўдзельнікаў педагагічнага працэсу...” [7, с. 65] Асноўнай з’яўляецца групавая работа. Гэта метады: “Акварыум”, “Памяняемся месцамі”, “Інтэрв’ю”, “Круглы стол” і інш.
2.2.3. “У аснове метадаў разумовай дзейнасці ляжыць арганізацыя і стымуляванне разумовай дзейнасці вучняў і педагога.”[7, с. 80] Да такіх метадаў аднясём: метад “Чатыры вуглы”, “Выбар”, “Лагічны ланцужок” і інш.
2.2.4. “Вызначаючы арганізацыю сэнсатворчасці вучняў як вядучую ўмову іх развіцця, неабходна адзначыць ... , што гэта працэс стварэння асобай свайго індывідуальнага сэнсу чаго-небудзь у навакольным асяроддзі, у самім сабе.” [7, с. 92] Часта на ўроках выкарыстоўваюцца метады: “Асацыяцыі”, “Алфавіт”, “Інтэлектуальныя арэлі”і інш.
2.2.5. Важную ролю адыгрываюць метады рэфлексіўнай дзейнасці (“Рэфлексіўная мішэнь”, “Міні-сачыненне”, “Зарадка”, “Астравы” і інш.)
2.2.6. А інтэрактыўныя гульні інтэгрыруюць у сабе ўсе пералічаныя метады (“Гасцініца”, “Давай, рабі!”, “Ікебана” і інш.)
