- •2. Культура Беларуси во второй половине XVII — первой половине XVIII в.
- •Пытанне 11. Уключэнне беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі. Палітыка царызму на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII-пачатку хіх стст.
- •Пытанне 12. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель ва ўмовах крызісу феадальнай гаспадаркі (канец XVIII- 50-я гады хіх).
- •Пытанне 13. Дасягненні і праблемы культурнага развіцця Беларусі ў п.П. Хіх ст.
- •Пытанне 14. Вайна 1812 г. На тэрыторыі Беларусі і яе вынікі.
- •Пытанне 15. Грамадска-палітычны рух на беларускіх землях у п.П. Хіх ст. Паўстанне 1830-1831 гг.
- •16. Буржуазныя рэформы 60–70-х гадоў хіх-пачатку хх ст. Эканамічныя працэсы ў Беларусі ва ўмовах станаўлення капіталізму.
- •Пытанне 21. Новая эканамічная палітыка ў бсср. Прамысловасць і сельская гаспадарка бсср ў 1920-1930-х.
- •Пытанне 22. Грамадска-палітычнае жыццё ў бсср у канцы 20-х — 30-я гг. Хх ст
- •Пытанне 23. Заходняя Беларусь у складзе Польскай дзяржавы (1921-1939 гг.).
- •Пытанне 24. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі бсср. Акупацыйны рэжым.
- •30. Пераход рб да сацыяльна-арыентаванай рын. Экан. Асноўныя вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў канцы хх-пачатку ххі стст.
Пытанне 22. Грамадска-палітычнае жыццё ў бсср у канцы 20-х — 30-я гг. Хх ст
1. Палітычны рэжым, які ўсталяваўся ў СССР, а таксама ў БССР, у канцы 20-х гг., характарызуецца як сталінскі. Гэта была форма дзяржаўнай улады, пры якой ажыццяўляўся поўны кантроль дзяржавы над усімі сферамі жыцця грамад-ства. Такому палітычнаму рэжыму ўласціва наяўнасць усе-агульнай дзяржаўнай ідэалогіі, г. зн. сістэмы поглядаў, пры якой адмаўлялася каштоўнасць асабістага чалавечага жыцця, абвяшчаўся класавы падыход у будаўніцтве новага сацы-ялістычнага ладу, звязаны з тэорыяй пра абвастрэнне класа-вай барацьбы памерыруху да сацыялізму. Ва ўмовах, калі Савецкі Саюз заставаўся адзінай сацыя-лістычнай краінай у свеце, якая праводзіла ў жыццё індуст-рыялізацыю, калектывізацыю, «культурную рэвалюцыю», усталяваўся прынцып падначалення цэнтральнай уладзе. Органы ўлады дзейнічалі толькі адміністрацыйна-каманд-нымі метадамі кіравання. 3 сярэдзіны 30-х гг. умацоўваўся рэжым асабістай улады, які звязаны з узнікненнем культу асобы Сталіна. У гэты час пачалося ўзвялічванне ролі адна-го чалавека, прыпісванне яму вызначальнага уплыву на ход гістарычных падзей.
Сталінскі палітычны рэжым забяспечыў усталяванне цэлас-най грамадскай сістэмы, якую гісторыкі характарызуюць як дзяржаўны сацыялізм. Пры ім функцыі па распараджэнні па-літычнай уладай аказаліся адчужанымі ад народа і ажыццяў-ляліся партыйна-дзяржаўным апаратам. У рэспубліцы, як у СССР у цэлым, быў пабудаваны дзяр-жаўны лад, пры якім забяспечваўся стабільны жыццёвы ўзро-вень простых людзей за кошт выкарыстання іх працоўнага энтузіязму, атаксамажорсткай вытворчай дысцыпліны. Рэп-рэсіі спалучаліся з верай людзей у правільнасць выбранага курсу і беспамылковасць палітыкі I. Сталіна. 2. Асноўныя падзеі грамадска-палітычнага жыцця БССР у канцы 20-х—30-я гг. былі звязаны са спыненнем новай эка-намічнай палітыкі і беларусізацыі, разгортваннем палітыч-ных рэпрэсій і абвінавачванняў. У гэтых умовах Саветы, гра-мадскія арганізацыі, нізавыя органы самой партыі страчвалі сваю ролю. У той жа час павялічылася роля Народнага камі-сарыята ўнутраных спраў, які стаў выкарыстоўвацца для распраў з тымі, чыя пазіцыя процістаяла ці не супадала са сталінскай. У 1937 г. прынята Канстытуцыя БССР. У ёй быў замаца-ваны шэраг дэмакратычных правоў і свабод, у тым ліку права выбіраць і быць выбраным у дзяржаўныя органы ўлады. Ал е на самай справе ваўмовах існавання аднапартыйнай палітыч-най сістэмы быць выбраным у Вярхоўны і мясцовыя Саветы дэпутатаў працоўных маглі па падрыхтаваных спісах толькі члены камуністычнай партыі або беспартыйныя, якія падтрым-лівалі палітыку адзінай існуючай партыі. Рэпрэсіі адбываліся ў сувязі з правядзеннем палітыкі ліквідацыі кулакоў як класа. 3 1929 г. пачалося раскулачванне і высылка ў аддаленыя раёны заможных сялян, якія выступалі супраць прымусовага стварэння калгасаў. У сувязі з пе-раглядам палітыкі беларусізацыі былі абвінавачаны ў «на-цыянал-дэмакратызме» прадстаўнікі культуры Беларусі. У 1930 г. зрабіў спробу самагубства Янка Купала, які ў перад-смяротным лісце адзначыў, што «лепш смерць фізічная, чым палітычная». Пікам рэпрэсій стаў 1937 г. У гэты час была пушчана ў ход версія аб тым, што ў Беларусі дзейнічае раз-галінаванае антысавецкае падполле, нацыянал-фашысцкая арганізацыя на чале з кіраўнікамі рэспублікі М. Гікалам, А. Чарвяковым, М. Галадзедам. У выніку былі рэпрэсірава-ны 99першыхсакратароўрайкомаўКП(б)Бса 101 райкома, што існавалі ў той час на тэрыторыі БССР. У 30-я гады канчаткова сфарміраваліся палітычныя інстытуты беларускага грамадства, характэрнымі рысамі якога з’яўляюцца:
аднапартыйная сістэма, усеўладдзе партыйна-дзяржаўнай наменклатуры і абмежаванне дэмакратычных пачаткаў у жыцці грамадства;
дзяржаўнае дырэктыўнае планаванне развіцця эканомікі, сацыяльнай сферы і культуры, панаванне агульнанароднай (дзяржаўнай) уласнасці на сродкі вытворчасці;
адсутнасць эксплуататарскіх класаў і капіталістычнай эксплуатацыі чалавека чалавекам;
моцная сацыяльная палітыка ў інтарэсах большасці народа – права на працу і абавязак працаваць (адсутнасць беспрацоўя), бясплатнасць адукацыі і аховы здароўя, гарантаванасць пенсійнага забеспячэння, таннасць жылля і камунальных паслуг, пуцёвак у санаторыі і дамы адпачынку;
рост агульнаадукацыйнага і культурнага ўзроўню народа і даступнасць дасягненняў культуры і сусветнай цывілізацыі для чалавека працы;
рашучая і бескампрамісная барацьба са злачыннасцю і негатыўнымі з’явамі ў грамадстве (п’янствам, наркаманіяй, прастытуцыяй, спекуляцыяй і інш.), што нярэдка прыводзіла да грубых парушэнняў сацыялістычнай законнасці;
панаванне ў свядомасці большай часткі насельніцтва марксісцка-ленінскай ідэалогіі.
Палітыка беларусізацыі ўяўляла сабой дзейнасць Ка-муністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі (КП(б)Б) і ўра-да БССР па развіцці культуры Беларусі, беларускай мовы і школы ў 1924-1929 гг.
Дзяржаўнымі мовамі былі абвешчаны адразу чатыры — беларуская, руская, яўрэйская і польская. Адбываўся пера-вод навучання ў школах пераважна на беларускую мову. Часці Чырвонай Арміі, што размяшчаліся ў Беларусі, так-сама пераводзіліся на беларускую мову і камплектаваліся беларусамі. Мовай справаводства, якой карысталіся служа-чыя дзяржаўных органаў улады, стала пераважна беларуская. Наладжваўся выпуск газет, часопісаў, падручнікаў і кніг на беларускай мове. Было створана выдавецтва «Савецкая Беларусь», адкрыта Беларуская дзяржаўная бібліятэка (ця пер Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Беларусь). Пачало ся вылучэнне на адказную работу ў партыйныя і савецкія орга ны ўлады прадстаўнікоў карэннай нацыі, г. зн. беларусаў.
Арганізоўвалася навукова-даследчая дзейнасць па ўсебаковым вывучэнні Беларусі. У 1922 г. быў адкрыты Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт), ператвораны ў 1929 г. у Беларускую акадэмію навук. Яе ўзначаліў гісторык У. Ігнатоўскі.
2. У гады беларусізацыі паспяхова развівалася беларускае мастацтва. Пад кіраўніцтвам выдатнага беларускага рэжысёра Е. Міровіча адбывалася станаўленне Першага бела рускага дзяржаўнага тэатра (БДТ-1), цяпер вядомы як Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы. У Віцебску дзейнічаў Другі беларускі дзяржаўны тэатр (БДТ-2), цяпер Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа). Узнік незвычайны тэатр — Беларускі дзяржаўны вандроўны тэатр (БДТ-3) пад кіраўніцтвам Уладзіслава Галубка.
Значныя поспехі дасягнуты ў развіцці беларускай літара-туры. У 20-я гг. апублікаваны паэмы «Новая зямля» і «Сы-мон-музыка», у якіх Якуб Колас адлюстраваўжыццё, працу і духоўны свет простых людзей дарэвалюцыйнай Беларусі. Выйшла другая частка яго трылогіі «Наростанях» — аповесць «У глыбі Палесся». Урад БССР прысвоіў Якубу Коласу і Янку Купалу ганаровыя званні народных паэтаў Беларусі.
У гады беларусізацыі адбывалася станаўленне беларускага савецкага кіно. У 1926 г. па матывах аповесці М. Чарота «Свінапас» створаны першы беларускі мастацкі героіка-патрыятычны фільм аб грамадзянскай вайне «Лясная быль». Яго рэжысёр Юрый Тарыч унёс вялікі уклад у развіццё кінема-тографа. У 1928 г. у Ленінградзе адкрылася кінастудыя мастацкіх фільмаў «Савецкая Беларусь» (з 1939 г. у Мінску, з 1946 г. называецца «Беларусфільм»).
