- •3) Марфалагічная стратыфікацыя публіцыстычнага тэксту. Рост аналітызму ў марфалогіі сучаснай беларускай мовы. Марфалагічны аналіз
- •Якасныя прыметнікі[правіць | правіць зыходнік]
- •Адносныя прыметнікі
- •Прыналежныя прыметнікі
- •12. Ступені параўнання якасных прыметнікаў. Сінтэтычныя і аналітычныя формы ступеней параўнання. Суплетывізм. Формы элятыва ў беларускай і рускай мовах. Кампаратыў і суперлятыў.
- •Лічэбнік.Функцыянальная характарыстыка лічэбніка. Разрады лічэбнікаў па значэнні і структуры.
- •Колькасныя лічэбнікі і іх групы. Дробавыя лічэбнікі Зборныя лічэбнікі Сінтаксічная спалучальнасць лічэбнікаў з назоўнікамі. Парадкавыя лічэбнікі.
- •Скланенне лічэбнікаў. Тыповыя памылкі ва ўжыванні. Абазначэнне прыблізнай і няпэўнай колькасці.
- •4.Пытальныя, адносныя, адмоўныя, няпэўныя
- •18. Дзеяслоў. Функцыянальная характарыстыка дзеяслова. Катэгарыяльныя значэнні дзеяслова.
- •3.Указальныя і азначальныя.
- •19. Неазначальная форма дзеяслова (інфінітыў), яе ўтварэнне, граматычнае значэнне, марфалагічныя прыметы і сінтаксічныя функцыі. Асновы дзеяслова: інфінітыва і цяперашняга (будучага простага).
- •28. Дзеепрыслоўе. Граматычныя катэгорыі дзеепрыслоўяў. Асаблівасці функцыянавання дзеепрыслоўяў. Адвербіялізацыя дзеепрыслоўяў.
- •29)Прыслоўе. Марфалагічныя прыметы і сінтаксічная роля прыслоўяў. Разрады прыслоўяў паводле значэння.
- •31. Словы катэгорыі стану (безасабова-прэдыкатыўныя словы). Функцыянальная характарыстыка, суадноснасць з рознымі часцінамі мовы. Гісторыя вылучэння ў самастойную часціну мовы
- •32. Граматычныя і стылістычныя асаблівасці мадальных слоў як самастойнай часціны мовы.
- •34. Значэнні і функцыі службовых часцін мовы.
- •37. Часціцы. Семантычная і граматычная характарыстыкі часціц. Разрады часціц паводле функцыянальнага значэння і марфалагічнага складу. Пераход у часціцы іншых часцін мовы
- •39. Функцыянальны стыль як адна з асноўных катэгорый стылістыкі. Паняцце аб функцыянальным стылі. Узаемадзеянне функцыянальных стыляў. Паняцце аб стылявой норме і стылёвым эстэтычным ідэале.
31. Словы катэгорыі стану (безасабова-прэдыкатыўныя словы). Функцыянальная характарыстыка, суадноснасць з рознымі часцінамі мовы. Гісторыя вылучэння ў самастойную часціну мовы
Безасабова-прэдыкатыўныя словы - нязменные словы, абазначаюць стан прыроды ці чалавека, выказнікі ў безасабовых сказах.
Абазначаюць:
- фізічны ці псіхічны стан чалавека ці жывой істоты (весела, сумна, прыемна)
- стан прыроды ці навакольнага асяроддзя(светла, цёмна, змрочна)
- ацэнку якога-небудзь стану (блізка, далёка, прыгожа)
- неабходнасць, магчымасць ці немагчымасць (можна, магчыма, немагчыма)
Паходзяць ад прыслоўяў ці прыметнікаў, радзей ад назоўнікаў і дзеясловаў.
32. Граматычныя і стылістычныя асаблівасці мадальных слоў як самастойнай часціны мовы.
Мадальныя словы — гэта асобны лексіка-граматычны разрад слоў, якія выражаюць адносіны ўсяго выказвання (ці яго частак) да рэчаіснасці. Яны не называюць прадметаў ці з’яў, прымет ці дзеянняў. 3 дапамогай мадальных слоў апавядальнік перадае свае адносіны да выказанай думкі: тое, аб чым гаворыцца ў сказе, можа мысліцца як рэальнае ці толькі магчымае, пажаданае або як неабходнае, абавязковае.
Мадальныя словы маюць свае адметныя асаблівасці: яны нязменныя: у якасці мадальнага слова ў мове, як правіла, замацоўваецца толькі адна форма зменнага (суадноснага) слова. Напрыклад: форма назоўніка назоўнага склону адзіночнага ліку (праўда, факт), формы прыметніка (вядома, мажліва), дзеяслова (значыцца). I толькі ў адзінкавых выпадках у мадальныя словы пераходзіць адразу некалькі словаформаў (здаецца, здавалася, здавалася б);яны не звязаны з іншымі словамі ў сказе ніякім відам сінтаксічнай сувязі; з агульным выказваннем яны звязаны толькі інтанацыйна - у сказе выконваюць ролю пабочных слоў, у дыялогах — словаў-сказаў: Сапраўды, мусіць, вядома.
33)Словаўтваральная і семантычная сувязі мадальных слоў з іншымі часцінамі мовы. Сінтаксічная аснова выдзялення мадальных слоў у асобную групу. Разрады па значэнні, суадноснасць з рознымі часцінамі мовы.
Мадальныя словы — гэта нязменныя словы, якія выражаюць адносіны гаворачага да розных прадметаў і з'яў рэчаіснасці. Мадальныя словы пазбаўлены намін. ф-цыі, яны не з'яўл. членамі сказа і грам. не звязаны са словамі ў сказе. Мадал. словы часцей за ўсё высту-паюць у ролі пабочных слоў. Пры іх існуе спецыфічнае інтанац. афармленне — паўза, нізкі тон і хуткі тэмп маўлення, на пісьме выдзяляюцца коскамі.Па паходжанню звязаны з паўназначнымі ч. м. — з асобнымі словамі ці спалучэннямі слоў. У большасці выпадкаў мад. словы суадносяцца з наз.: праўда, факт; прым.: вядома, мажліва; дзеясл.і: відаць, значыць; прысл.: безумоўна, відавочна, канешне. Паводле знач. падзяляюцца на 2 групы. 1) мад. словы, якія выражаюць ступень упэўненасці гаворачай асобы ў рэальнасці таго, аб чым гаворыцца ў выказванні. 2) мад. словы, якія выражаюць значэнне няўпэўненасці, меркавання, дапушчэння, магчымасці, гаворачай асобы ў рэальнасці таго, аб чым гаворыцца ў выказванні. Мад. словы выкарыстоўваюцца найбольш у гутарковай мове і ў мове мастацкай літ-ры.
