Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
pytanni-_Etnagrafiya.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
144 Кб
Скачать
☆
  1. Першыя пісьмовыя звесткі пра Беларусь і яе насельніцтва.

Першыя пісьмовыя звесткі пра нашу краіну і яе насельніцтва вядомы даўно – больш за 2 тыс.гадоў таму. Аб жыхарах Беларусі пісалі антычныя аўтары. Грэчаскі гісторык Герадот (5 ст.да н .э.) у сваёй шматтомнай “Гісторыі” згадвае скіфаў, сарматаў і іх паўночных суседзяў – неўраў, што засялялі басейн Прыпяці; Аб неўрах згадвалі і старажытнарымскія аўтары, у прыватнасці Тацыт і александрыйскі географ Пталемей (2 ст.н.э.). Пталемеем у той час была складзена карта, дзе на тэрыторыі сучаснай Беларусі, у басейне Прыпяці і Дняпра (старажытнага Барысфена), паказана рассяленне плямён пеёкінаў і бадзінаў (будзінаў).

Больш дакладна пра старажытнае насельніцтва Беларусі – крывічоў (палачан), дрыгавічоў, радзімічаў, літву, яцвягаў і інш. Паведамляюць летапісы, у прыватнасці “Аповесць мінулых часоў” (12 ст.). У аснову “Аповесці” былі пакладзены быльш раннія звесткі пра славян; яе аўтар (ім быў верагодна манах Кіева-Пячэрскай лаўры Нестар) пачынае летапіс свой з біблейскіх часоў, расказывае пра паходжанне славян, ях рассяленне на Усходне-Еўрапейскай раўніне, складаныя узаемаадносіны з суседзямі (венграмі, хазарамі, германцамі, балтамі і інш.)., звяртае ўвагу і на грамадскі лад жыцця, звычаі, вераванні. Неглядзячы на агульнае паходжанне і рэлігію славянскіх плямён, у іх назіраліся прыкметныя культурна-бытавыя асаблівасці; летапісец даволі падрабязна расказывае пра сямейна-шлюбныя адносіны ў палян, іх “кротость и стыдение ко снохам и матерям», нетрываласць шлюбу ў дряўлян, пра ігрышчы, што наладжваюцца паміж сёламі ў радзімічаў, дзе адбываюцца “плясания и бесовска песни» і “умыкаху жены собе”, пра перажыткі матрыярхату ў мазаўшан, пра ўстойлівы звычай славен і крывічоў парыцца з венікам у лазнях, што было не уласціва дрыгавічам, палянам і валынянам.

У XIV-XVII стст. з’яўляюцца летапісы-хронікі – “Хроніка Еўрапейскай Сарматыі” Аляксандра Гваньіні (1578,1581), “Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсяе Русі” Мацея яСтрыйкоўскага (1582), Хроніка Быхаўца” (1-ая пал.XVI ст.), “Баркулабаўскі летапіс” (пач.XVII ст.), “Хроніка горада Магілёва”. У іх побач з запісамі гістарычных падзей даецца цікавая інфармацыя аб этнічнай геаграфіі сярэднявечча, аб ладзе жыцця, звычаях і вераваннях мясцовага насельніцтва. Каштоўныя этнаграфічныя звесткі пра сярэднявечную Беларусь і яе жыхароў мы знаходзім у “Трактаце аб дзвюх Сарматыях” кракаўскага гісторыка і ўрача Мацея Мяхоўскага (1517), у працах “Аб норавах татараў, літоўцаў і маскавіцян” Міхалона Літвіна (1550), “Пра рэлігіі, ахвярапрынашэнне, вясельныя і пахавальныя абрады русінаў, маскавітаў, татараў” Яна Ласіцкага (1582).

Беларускі край не застаўся па-за ўвагай іншаземцаў, якія пакінулі цікавыя мемуары аб падарожжы (С.Герберштэйн 1549, А.Майерберг 1662, Б.Танер 1678 і інш.).

Выдатным літаратурна-этнаграфічным помнікам эпохі Адраджэння з’яўляецца “Паэма пра зубра” Міколы Гусоўскага выдадзена 1523). Апісаў свой край – Беларусь, прыгажосць, быт, заняткі жыхароў – ратных рыцараў, паляўнічых, аратых. Ён напісаў сваю паэму ўдалечыні ад Радзімы, у Італіі, яго хвалявалі лёс і былая слава Вялікага княства Літоўскага, якое знайшло сваё алегарычнае ўвасабленне ў вобразе Зубра.

Этнагр.звесткі пра бел.народ, яго мову і звычаі і адпаведныя намінацыі тэрміналагічнага характару сустракаюцца ў стараж.летапісах, у кнігах Ф.Скарыны, шматлікіх помніках дзелавой пісьменнасці 14-17 ст. (дакументах складзеных пры канцылярыі вял.князя літоўскага і ў мясцовых дзярж.установах Вільні, Гродна, Магілёва, Брэста, Мсціслава, Навагрудка і інш., некаторых дакументах, напісаных пры двары польскага караля і адрасаваных у Літву). Пераважна большасць гэтых помнікаў напісана на старабел.мове ў перыяд выкарыстання яе у Вял.кн.Літоўскім у якасці дзяржаўнай.

Са знакамітых дзеячоў сярэднявечча, якія ўнеслі каштоўны ўклад у вывучэнне праблем этнічнай культуры, мясцовага быту і звычаёвага права, варта назваць Саламона Рысінскага (1560? –1625) і Льва Сапегу (1557-1633). Яны валодалі шырокім дыяпозанам ведаў, разглядалі бел.традыцыйную культуру як апірышча нацыянальнай грамадзянскай цывілізацыі. Статут Вял.княства Літоўскага (рэдактар Л.Сапега). Ён уяўляў сабою збор лепшых узораў народнага права, маральных норм і звычаяў, якія былі выпрацаваны на працягу многіх стагоддзяў і склалі базавы падмурак першай у гісторыі беларусаў-літвінаў канстытуцыі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]