- •1. Паняцце аб этналогіі. Аб’ект і прадмет этналагічных даследванняў .
- •2. Паняцце аб этнасе. Прыкметы этнасу. Іерархія этнічных супольнасцей.
- •4. Крыніцы этналагічнай навукі.
- •5. Метады этналагічных даследванняў.
- •10. Узнікненне беларускай этнаграфіі як навукі.
- •11. Гісторыя этналагічнага вывучэння Беларусі ў другой палове хіх- пачатку хх ст.Ст.
- •12. Гісторыя этналагічнага вывучэння Беларусі ў 20-80-я гг. Хх ст.
- •15. Асаблівасці календарнай абраднасці беларусаў.
- •16. Зімовы і веснавы цыкл у календарнай абраднасці беларусаў.
- •17. Летні і восенскі цыкл у каляндарнай абраднасці беларусаў.
- •18. Традыцыйныя рэлігійныя вераванні беларусаў.
- •28. Стравы ў сістэме харчавання беларускага этнасу.
- •29. Тыпалогія трапез у традыцыйнай культуры харчавання.
- •30. Народны застольны этыкет беларусаў.
- •31. Формы калектыўнай узаемадапамогі ў беларускім грамадстве.
- •35. Традыцыйная сямейная абраднасць. Радзільная абраднасць.
- •36. Традыцыйная сямейная абраднасць. Вясельная абраднасць.
- •37. Традыцыйная сямейная абраднасць. Пахавальная абраднасць.
- •39. Інтэр’ер традыцыйнага беларускага жылля.
- •40. Абрады, звычаі, павер’і звязаныя з жыллём.
- •41. Комплекс жаночага касцюма беларусаў.
- •42. Комплекс мужчынскага касцюма беларусаў .
- •43. Гаспадарчыя заняткі беларусаў. Земляробства.
- •44. Гаспадарчыя заняткі. Жывёлагадоўля.
- •45. Промыслы беларусаў. Збіральніцтва і бортніцтва.
- •46. Промыслы беларусаў. Рыбалоўства і паляўніцтва.
- •47. Кавальства, ганчарства, ткацтва на Беларусі .
- •48. Дрэваапрацоўчыя рамёствы беларусаў.
30. Народны застольны этыкет беларусаў.
В каждой семье придерживались не только определенного режима в домашнем питании, но и прежде всего отработанного столетиями этикета. Младшие члены семьи никогда не садились за обеденный стол раньше старших. Во время еды не было слышно прихлебываний, причмокиваний. Бесед за столом обычно не вели. «Як ем — i глух, i нем»,— такую прописную истину нередко повторял хозяин избы в назидание младшим. Еслi за сталом у XIX- пачатку XX з адной агульнай мiскай i толькi ў вялiкiх сем’ях дзяцей садзiлi есцi асобна. За сталом елi моўчкi, у некаторых мясцовасцях забаронена было нават усмiхацца, не кажучы ўжо аб смеху. Калi хто з дзяцей парушаў “правiлы людскасцi”, то атрымлiваў лыжкай па лбе. Членам трудовой белорусской семьи были присущи гостеприимство, доброжелательность, щедрость. Современные правила гостеприимства — это естественное продолжение древних народных обычаев.
31. Формы калектыўнай узаемадапамогі ў беларускім грамадстве.
Характэрнай i устойлiвай асаблiвасцю беларусаў з’яўляўся калектывiзм. Беларускi селянiн, як сведчаць гiстарычныя данныя, заўседы схiляўся да сумеснай працы i ўзаемадапамогi. Канкрэтнае выяўлення гэтага iмкнення не толькi адлюстравана ў фальклоры, але i сiнтэзавана шмат у якiх грамадска-працоўных i бытавых звычаях такiх як бонда, сябрына i талака. Бонда - адзiн з вiдаў старажытнай узаемадапамогi, у якiм прасочваюцца сляды паляўнiчага побыту, калi кожны супляменiк меў узаконенае традыцыяй права на неабходную для падтрымання жыцця долю здабычы, нават у тых выпадках, калi ен не прымаў удзел у паляваннi. У перажытачна-трансфармаванай форме гэты звычай дайшоў да нашага часу. I цяпер, забiўшы кабана, частуюць свежанiнай сваякоў, сяброў i суседзяў. Слова “бонда” ў выразах “даць бонду”, “паслаць бонду” бытуе на Беларусi дагэтуль. З цягам часу звычай распаўсюджваўся i на пчалярства - другi пасля паляўнiцтва занятак нашых продкаў. На Случчыне яшчэ ў пачатку XX ст. бонду давалi нават тым, хто выпадкова праходзiў у час падрэзкi меду каля пчальнiка. Традыцыя даваць мядовую бонду захоўваецца на Беларусi паўсюдна i ў нашы днi. Больш распаўсюджанай i прынцыпова iншай з’яўляецца талака. Сутнасць яе заключаецца ў калектыўнай i ганаровай, гэта значыць бясплатнай, працоўнай дапамозе пры выкананнi работы, якая патрабуе вялiкага намагання, тым, хто не можа зрабiць яе самастойна. У загадзя вызначаны дзень талакоўцы прыходзiлi на дапамогу ўдовам, старым, сiротам. Ад гасападара патрабавалася толькi пачаставаць талакоўцаў. Як правiла, талакоўцы ўсе неабходнае прыносiлi з сабою. Вячэра была завершаннем, урачыстым актам свята сумеснай працы, мiласэрднасцi. На талочнай трапезе гучалi талочныя песнi. У адрозненнi ад бонды i талакi сябрына была больш складанай разнавiднасцю ўзаемадапамогi i калектыўнай працы. На практыцы яна ажыцяўлялася ў форме не толькi сумеснай працы, але i супольнага валодання зямлей, сельскагаспадарчымi ўгодзямi, прыладамi працы i iншай маемасцю, напрыклад, пчоламi. Узнiкненне сябрыны цесна звязана з дворышчнай грамадой. У XIV - XV ст. ст. на Беларусi дворышчы складалiся з некалькiх сваяцкiх сем’яў. Кожная з iх жыла сваiм дваром, але гаспадарка вялася супольна, выкрыстоўваючы агульны сельскагаспадарчы iнвентар. Ураджай i ўвесь iншы набытак размяркоўваўся па едаках, аб’ему працоўнага ўкладу. У вынiку розных прычын дворышча магло страцiць магчымасць самастойна апрацоўваць сваю зямлю i трапаляла ў не зусiм прыемнае становiшча, бо падаткi спаганялiся з агульнай плошчы надзела, незалежна ад таго ўвесь ён заселены цi толькi часткова. У такой сiтуацыi дворышча знаходзiла выйсце ў прыеме да сябе староннiх людзей, якiх называлi патужнiкамi. У залежнасцi ад умоў уваходу ў дворышча патужнiкi падзялялiся на здольнiкаў (iх яшчэназывлi палавiчнiкамi) i сяброў. Першыя былi толькi карыстальнiкамi дворышчнага ўладання ў абумоўленай загадзя долi прыбытку, другiя - на толькi карыстальнiкамi, але i саўладальнiкамi ў пэўнай долi. З цягам часу гэтая форма землекарыстання стала называцца сябрынай. У выглядзе грамадскага карыстання сенажацямi, пашай, пчоламi сябрына датрывала да калектывiзацыi, а ў заходнiх раенах Беларусi да 40-х XX ст. Пчалярскiя сябрыны ўзнiкалi рознымi шляхамi, часта без папярэдняй дамоўленасцi i нават выпадкова, як гаварылi ў народзе, “па божай волi”. Напрыклад, рой аднаго гаспадара зляцеў з пчальнiка i пасялiўся ў пустым вуллi другога. Абодва пчаляры, нават калi яны жылi ў розных весках, станавiлiся сябрамi, а вулей з пчоламi - iх агульнай уласнасцю, сябрынным. Шырокае распаўсюджанне мелi так званыя вясельныя сябрыны, калi хто-небудзь з гасцей пры дзяльбе караваю выгукваў: “дарую маладым палову пчол!”. Узнiкалi сябрыны i шляхам аб’яднання невялiкiх пчольнiкаў, уваходзiлi ў яе i па грашоваму ўзносу i г. д. Сябрынныя адносiны i сувязi згуртоўвалi людзей на ўсе жыцце i часта па сваей шчырасцi пераўзыходзiлi сваяцкiя.
32. Паняцце аб сям’і. Функцыі і формы сям’і.
Сям`я – сацыяльная катэгорыя, неад`емная частка грамадскай сiстэмы. Яна заснавана на шлюбе, кроўна-сваяцкiх адносiнах людзей, на агульнасцi побыту, узаемнай маральнай адказнасцi i сацыяльнай неабходнасцi y фiзiчным i духоyным выхаваннi чалавека.
Асноўныя функцыi сям`i:
1. рэпрадукцыйная (нараджэнне дзяцей);
2. выхаваўчая;
3. гаспадарча-эканамiчная;
4. рэкрэатыўная (узаемадапамога, падтрыманне здароўя, арганiзацыя
вольнага часу, адпачынку i iнш.);
5. камунiкатыўная;
6. рэгулятыўная (кантроль, рэалiзацыя ўлады i аўтарытэт сям`i).
Ад колькасцi шлюбных пар i характару вядзення гаспадаркi вызначаецца форма сям`i: нераздзеленая i малая. Нераздзеленая – сумесна пражываюць i вядуць агульную гаспадарку некалькi шлюбных пар. У залежнасцi ад сваяцтва такiя сем`i дзеляцца на бацькоўскiя (сумесна пражываюць бацькi i iх жанатыя сыны) i брацкiя (сумесна жывуць два цi больш жанатых братоy). У залежнасцi ад колькасцi пакаленняy вызначаюцца сем`i адналiнейныя (бацькi, жанаты сын, унукi) i многалiнейныя (бацькi i два цi больш жанатых братоў). Да малой сям`i адносяцца нуклеарныя (шлюбная пара з дзецьмi або без iх) i складаныя (акрамя шлюбнай пары i дзяцей пражывае адзiн з бацькоў цi iншых сваякоў – брат, сястра, пляменнiца i iнш.).Cярод малых сем`яў ёсць няпоўныя (удовыя мужчыны i жанчыны з дзецьмi пасля скасавання шлюбу, асобы, якiя ўступiлi ў шлюб, але маюць дзяцей.
33. Асаблівасці традыцыйнай беларускай сям’і.
1).Во все исторические периоды семья являлась как социально-экономической, так и демографической ячейкой общества. Именно поэтому создание семьи для каждого человека считалось явлением необходимым и естественным. Заключение брака у белорусов контролировалось, с одной стороны, семейно-брачным законодательством, а с другой — обычным правом. Так, к примеру, согласно закону 1830 гола, запрещалось венчание молодых людей, не достигших 18 лет и девушек моложе 16 лет. Но в ряде случаев были и более ранние браки. У белорусов запрещалось создавать семью близким родственникам. Православная церковь разрешала вступать в брак своякам только в четвертой степени родства. Не допускался брак между сводными братьями и сестрами, а также между приемными детьми. Нельзя было создавать семью людям, принадлежащим к разным религиозным конфессиям.
Система добрачных отношений молодежи включала в себя знакомство, ухаживание, сватанье, обручение. Как в сельской местности, так и в городах родители молодых людей, а также сами юноши и девушки старались выбирать будущих супругов из своего или близкого сословия, в семьях с хорошим материальным положением и положительной репутацией. Часто встречались браки по расчету, поскольку экономические соображения при выборе пары играли определяющую роль. Как правило, сына старались женить на девушке с хорошим приданым, а дочь выдать замуж в хорошо обеспеченную семью. Каждая семья стремилась подготовить прочный материальный фундамент для своих детей, чтобы молодая чета могла жить в достатке. Так, например, прежде чем женить сына, родители старались построить для него отдельный дом, собрать деньги на обзаведение хозяйством. Родители девушки собирали приданое, без которого выйти замуж было очень сложно. Свадьбы чаще всего проводились весной и осенью. Обязательной составной частью этого обряда было венчание в церкви или костеле. Венчались обычно в воскресенье или в большой религиозный праздник.
Белорусская семья всегда отличалась достаточной стабильностью. Так, к примеру, в 1867—1886 годах на 10 тысяч браков приходилось 7 разводов. Главной причиной для развода была бездетность жены, значительные психические расстройства женщины или мужчины.Анализ структуры белорусских семей на протяжении многовековой истории показывает, что на Беларуси существовал, в основном, сложный состав семьи. Выделяли неразделенные семьи (такая семья включала несколько поколений); братские семьи (совместное проживание двух женатых братьев с детьми, иногда с внуками); усложненные семьи (в них, кроме брачной пары с детьми, жил еще кто-нибудь из свояков); малые нуклеарные семьи, состоящие из супружеской пары и их неженатых детей.Главой большой неразделенной семьи являлся старший по возрасту мужчина, чаше всего отец. Он отвечал за организацию хозяйственной деятельности, семейный быт, распоряжался финансовыми средствами семьи, распределял работу среди домочадцев, представлял семью на сельских сходах и т.д. Его авторитет был непререкаемый. По обычному праву женщина не могла возглавить семью, но в ряде случаев (например, если глава семьи был пьяницей или нерадивым хозяином) верховенство в семье брала именно она, но при условии, что у нее не было взрослых сыновей.Вообще женщина в семье занимала второстепенное положение. Подобное неравенство начиналось с самого рождения ребенка женского пола. Воспитание девочки, приобретение ей приданого, а также расходы на украшения и одежду не вызывали большого восторга у родителей, поэтому в народе говорили: «Дзе дочкі, там маці без сарочкі». С юридической точки зрения женщина была бесправна, поскольку она не имела права наследовать движимое и недвижимое имущество, за исключением своего приданого. Несмотря на это, роль женщины в семье была велика. Она организовывала повседневный быт семьи, способствовала формированию внутрисемейных отношений, поддерживала определенный психологический климат. Главой среди женщин в большой семье была мать. Она считалась хозяйкой, распределяла работу по дому, руководила воспитанием детей. Самая последняя роль в большой семье отводилась невестке. В семье мужа на нее смотрели как на рабочую силу. По обычаю, в первые годы замужества она должна была вставать раньше всех и исполнять все распоряжения свекрови.
В крестьянской семье существовало строгое разграничение обязанностей. Работа делилась на «мужскую» и «женскую». Мужчина пахал, сеял, убирал урожай, заготавливал дрова, корма, занимался строительством и т.д. Женщина должна была стирать, убирать, готовить, ткать, прясть, шить одежду, работать в огороде, следить за детьми. В страду крестьянки работали также и в поле, и на сенокосе. Практически круглый год они хлопотали по хозяйству и трудились с утра до позднего вечера.
Семейные отношения в богатых семьях строились по иному принципу. Во-первых, жены магнатов, шляхты, богатых горожан, чиновников физическим трудом не занимались. Главным занятием для них был прием гостей, слежение за семейным бюджетом, хлопоты о своей внешности. Муж должен был обеспечивать семью материально. Уклад жизни богатых семей соответствовал западноевропейским нормам и практически ничего общего не имел с традициями белорусского народа.
2). Згодна са звычаем сям`ю (як вялiкую, так i малую) узначальваў самы старэйшы (але яшчэ здольны да спраў i прац) мужчына – бацька. У вынiку смерцi бацькi ўсе справы сям`i перакладвалiся на мацi цi на дарослага старэйшага сына, якi меў асноўныя правы на значную частку сямейнай маёмасцi; астатнiя дзецi таксама атрымлiвалi пэўную частку спадчыны (зямлю, грошы, жывёлу, маёмасць). Маёмасць мацi пасля яе смерцi атрымлiвалi ўсе дзецi (як сыны, так i дочкi) роўнымi часткамi. Пераважнае права на атрыманне зямельнай спадчыны па мужчынскай лiнii было пануючым. У выпадку адсутнасцi нашчадкаў мужчын маёмасць сям`i пасля смерцi бацькоў пераходзiла y якасцi пасагу да дачок, а пасля замужжа – у сям`ю iх мужоў (першапачаткова – на правах часовага карыстання). Маёмасць бяздзетнай сям`i пасля смерцi мужа i жонкi складала спадчыну блiжэйшых родзiчаў цi сваякоў, зямля пераходзiла да братоў гаспадара, а пасаг нябожчыцы вяртаўся нашчадкам сям`i яе бацькоў. Стварэнне сям`i ажыццяўлялася праз шлюб, якi ўключаў шэраг этапаў: сватанне i агледзiны, заручыны, вянчанне (неабавязкова i незаўсёды) i само вяселле. У шлюб iншы раз уступалi ў непаўналетнiм узросце – хлопцы ў 14-16 гадоў, дзяўчаты – 12-13. У вынiку смерцi бацькоу сыны ўступалi ў спадчыннае права ўжо з 12 гадоў (аднак да 18 гадоў да iх былi прыстаўлены адзiн цi накалькi апекуноў). Шлюб адбываўся са згоды маладых i iх бацькоў. Пэўная эканамiчная незалежнасць жанчыны y беларускiх сем`ях у эпоху феадалiзма афiцыйна забяспечвалася т. зв. правам вена, гэта значыць, правам на валоданне 1/3 часткай маёмасцi сям`i пасля смерцi мужа. У вена ўваходзiў i яе пасаг, якi iншы раз таксама называўся венам. Памер вена вызначаўся дакладней у залежнасцi ад колькасцi дзяцей у сям`i, асаблiва сыноў. Становiшча жанчын на Беларусi y эпоху феадалiзму было нераўнапраўным у параўнаннi з мужчынамi, але яны не знаходзiлiся пад дэспатычным прыгнётам мужоў i мелi права госалу ў сям`i. Колькасць дзяцей у сем`ях беларускiх сялян была вельмi рознай i вагалася ў сярэднiм ад 1 да 7. Арганiзацыя i функцыянаванне сем`яў гараджан шмат у чым нагадвалi сялянскiя, аднак розны характар вытворчасцi i грамадскага жыцця абумовiў некаторую спецыфiку гарадской сям`i. Як i y сялянскiх сем`ях, у гараджан (асаблiва мяшчан) iснавалi некаторыя рысы сiстэмы т. зв. маярату, калi асноўная частка сямейнай маёмасцi пераходзiла ў спадчыну да старэйшага сына, а астатняя ўласнасць дзялiлася памiж астатнiмi членамi сям`i. У сем`ях гараджан пасаг часта даваўся грошамi. Памеры яго вызначалiся бацькам яшчэ да замужжа дачок i афiцыйна зацвярджалiся на заручынах, у прысутнасцi сваякоў сям`i будучага мужа. Тыповай была сям`я гараджан з 2-4 дзецьмi. Шэраг афiцыйных дакументаў таго часу адзначаюць iснаванне ў гарадскiм асяроддзi нявенчанага шлюбу. Канкубiнат ганьбаваўся царквой i феадальным грамадствам. Дзецi ад нявенчанага шлюбу былi абмежаваны ў спадчынным праве, часта пазбаўлены грамадзянскiх правоў увогуле. Для атрымання пазашлюбнымi дзецьмi (“бастрямi”, “бенкартамi”, “букартамi”) асноўных грамадзянскiх праў патрэбны быў спецыяльны абрад iх ўсынаўлення (цi ўдачарэння), якi ўключаў рэлiгiйна-царкоўны i агульна-грамадзянскi рытуал. Сямейныя адносiны ў шляхты мелi пэўныя асаблiвасцi, што грунтавалiся галоўным чынам на падтрыманнi “маястату” (саслоўнага становiшча) шляхецкага роду. Таму ў адных выпадках дваровы слуга цi селянiн, беручы за жонку прадстаўнiцу “ваколiчнай” шляхты, прымаў iмя, герб новых родзiчаў i сам рабiўся шляхцiчам, а y другiх – шляхцянка, якая выходзiла замуж за селянiна, страчвала права перадаваць шляхецтва сваiм дзецям. Па матэрыялах сярэдзiны XIX ст., сем`i на Беларусi складалiся ў сярэднiм з 8-9 чалавек. На колькасны склад сям`i значны ўплыў аказвалi змены яе формы. Калi ў сяр.XIX ст. на Беларусi пераважала нераздзеленая сям`я, то ў другой палове яна ўступiла месца малой. Характар унутрысямейных адносiн у некаторай ступенi вызначаўся формай сям`i. Больш традыцыйных рыс захоўвала нераздзеленая сям`я. Яна складалася з некалькiх сямейных калектываў i мела патрэбнасць ў кiраваннi. Па звычаёвым праве сялянскую сям`ю ўзначальваў старэйшы мужчына: у бацькоўскай сям`i – бацька, у брацкай – старэйшы брат. Галава сям`i адказваў за арганiзацыю сямейнага побыту, прадстаўляў сям`ю на вясковых сходах, адказваў за выплату розных грашовых павiннасцей i iнш. Невыкананне патрабаванняў прыводзiла да падзелу сям`i цi перадачы ўлады iншай асобе. Калi ў сям`i былi сыны, то да старэйшага сына, а ў брацкай – да другога брата. У брацкай сям`i адносiны памiж членамi сям`i наладжвалiся на больш дэмакратычнай аснове, паколькi ўсе браты юрыдычна былi раўнапраўднымi. Тут ужо галава сям`i не меў той улады, што ў бацькоўскай сям`i. У малой сям`i галавой з`яўляўся муж. Адносiны памiж мужам i жонкай у значнай ступенi залежалi ад iх характару, а таксама ад эканамiчнага стану сям`i. На характар унутрысямейных адносiн значны ўплыў аказвала адыходнiцтва.З аднаго боку, адыходнiцтва ўмацоўвала эканомiку сям`i, а з другога стварала некаторы дыскамфорт ва ўнутрысямейных адносiнах. Раздзелы для асноўнай масы сялянскiх сем`яў былi складаным i даволi цяжкiм працэсам. Большасць з iх ажыцяўлялася паэтапна. Спачатку дзялiлiся ўнутры сям`i: кожная сям`я гатавала ежу i харчавалася асобна, але жылi разам, пакуль не пабудуюць уласны дом. У дружнай сям`i пытанне з жыллём вырашалася больш проста: бацька па звычаёвым праве дапамагаў сыну пабудавацца. Але часта раздзелы, як паказвае аналiз судовых спраў, прыводзiлi да разрыву сваяцкiх сувязей. Частыя бойкi ў час раздзелу – з`ява даволi распаўсюджаная. У пачатку ХХ ст. ужо наглядаюцца раздзелы не толькi сярод бедных сем`яў. Некалькi змянiлiся адносiны да раздзелаў бацькоў. I эсё ж поўных раздзелаў, пасля якiх бацькi заставалiся б адны, у беларусаў не было. Па звычаёвым праве з iмi заставаўся адзiн з сыноў, звычайна малодшы, якi даглядаў бацькоў да канца жыцця. Але кiраванне сям`ёй бацька ўступаў сыну толькi тады, калi ўжо сам разумеў, што весцi гаспадарку на належным ўзроyнi ён не можа. У наш час на Беларусi пераважае малая нуклеарная сям`я. Сучасная сям`я з`яўляецца эгалiтарнай, яна заснавана на размеркаваннi роляў у адпаведнасцi з асабiстымi якасцямi кожнага члену сямейнага калектыву.
34. Традыцыйная культура выхавання беларусаў.
Перыяд дзяцiнства ў адпаведнасцi з традыцыямi i народным поглядам, падзяляўся на 4 узроставыя ступенi: маленства – ад нараджэння да 6-8 гадоў; дзяцiнства – ад 6-8 да 12-14 гадоў; падлеткавы ўзрост – ад 12-14 да 16-17 гадоў i юнацтва – ад 16-17 да 18-20 гадоў. Беларусы з маленства прывучалi дзяцей да працы. Ужо ва ўзросце 4-5 гадоў яны выконвалi нескладаныя работы па дому. Аналiзуючы шматлiкiя фальклорныя творы, можна ўбачыць, што iдэалам беларуса з`яўляецца ў першую чаргу працавiты, сумленны, добры, гасцiнны, фiзычна загартаваны i гуманны чалавек: “Не той харош, хто прыгож, а той харош, хто да дзела гож”, “Добра працуеш – павагу маеш”, “Здароўе даражэй за ўсё”.
Асноватворным у народнай педагогiцы беларусаў было выхаванне ў адпаведнасцi з прыродай, неад`емнай часткай якой лiчыўся чалавек. Народная педагогiка з упэўненасцю сцвярджае, што дзецi павiнны выхоўвацца i расцi y сям`i. Важнейшым выхаваўчым момантам народ лiчыў прыклад бацькоў. Навучанне паводзiнам у традыцыйнай сям`i i ўзаемаадносiнам памiж яе членамi адбывалася непасрэдна ў паўсядзённым жыццi. У працэсе выхавання дзяцей амаль у кожнай сям`i выкарыстоўваўся такi сродак, як фiзiчнае пакаранне. Аднак перавагу мела маральнае асуджэнне, вымова або пагроза. Асаблiвую ролю ў выхаваннi дзяцей выконвала мацi: “Дзецi балуюцца ад матчынага блiнца, а разумеюць ад бацькоўскага дубца”. Строгасць i патрабавальнасць да дзяцей была традыцыйнай нормай беларусаў. Паводзiны дзяцей i iх выхаванне былi саслоўна размежаваны. Дзецi вышэйшага саслоўя выхоўвалiся па даволi строгай сiстэме. Ужо з XVI ст. вядомы звычай “дзядзькавання”, калi дзяцей беларускай шляхты аддавалi на пэўны тэрмiн на выхаванне ў сялянскую сям`ю з мэтай загартваць iх фiзiчна i прывiць iм уласцiвыя просаму люду працавiтасць, любоў да зямлi, маральную сiлу i вынослiвасць, непераборлiвасць у ежы i адзеннi (Статут 1588 г. С. 480). Большасць беларусаў верылi y Бога i гэтую веру iмкнулiся перадаць сваiм дзецям. У засваеннi духоўных каштоўнасцей велiзарную ролю адыгрывала мова. Менавiта праз родную мову з пакалення ў пакаленне перадавалiся духоўныя набыткi, якiмi карысталася кожнае наступнае пакаленне. Такiм чынам, у выхаваннi сям`я як iнстытут сацыялiзацыi дзяцей была першай школай, дзе яны спасцiгалi ўрокi эмацыянальных зносiн, роднай мовы i мыслення, вучылiся гульнi, засвойвалi навыкi самаабслугоўвання i працы, арыентацыi ў навакольным асяроддзi. Згодна з выхаваўчым iдэалам беларусы iмкнулiся залажыць у дзяцей працавiтасць, чэснасць, дабрыню, фiзiчную загартаванасць. Гэтаму садзейнiчала народная мудрасць. Асноўным сродкам выхавання ў беларускай народнай педагогiцы была праца.
