- •Эпоха полацкага I тураўскага княстваў
- •2Я палова
- •Аўрамій смаленскі (працалюбівы)
- •Ефрасіння полацкая
- •Ефрасіння рагвалодаўна
- •Клімент смаляціч
- •Прадслава гл. Ефрасіння Полацкая рагнеда рагвалодаўна
- •2. Г. Mac лыка усяслаў брачыславіч
- •Абрамовіч
- •15 Ліпеня
- •Альгерд
- •Аляксандр
- •Арцемій (7—1570)
- •Астравіцкі
- •Аураамка
- •Валадковіч Марцін
- •Валовіч
- •Гальшанскія
- •Гарабурда
- •Даманеўскі
- •Даніэль 3 ланчыцы,
- •Дарагастайскі
- •Еўлашоўскі
- •Жыгімонт і
- •Жыгімонт II
- •Зізаній (Тустаноўскі) Стафан
- •Кмітачарнабыльскі
- •Ліцыній намыслоўскі
- •Мамонічы
- •Павел 3 візны
- •Пельгжымоўскі
- •Пётр 3 ганёндза
- •Пратасовіч
- •Стафан баторый
- •Фёдараў
- •Філалет
- •Хадкевіч
- •Хведаровіч
- •Якуб 3 калінаўкі
- •Эпоха Рэчы Паспалітай
- •1703 Г., вясна.
- •Андрушкевіч ф
- •Арляашмянец
- •Багуслаўскі (Bogusіawski) Канстанцін (12.9.1754 — 14.3.1819)
- •18. М., 1878; Пентатеугум // Русская силлабическая поэзия XVII—XVIII вв. Л., 1970.
- •Богушсестранцэвіч
- •Вашчанка Максім Ярмалініч (сярэдзіна 17 ст. — 1708)
- •Гусаржэўскі Тамаш (1732—1807)
- •Даман еўскі
- •Іяўлевіч Фама
- •Карпінскі (Karpiсski) Францішак (4.10.1741 — 16.9.1825)
- •Касцюшка
- •Нарушэвіч
- •Пачобутадляніцкі
- •Перасветаў
- •Румянцаў
- •Сімяон полацкі
- •XVII — первой половины XVIII в. Мн., 1991.
- •Ягадзінскі
- •Беларусь у складзе расійскай імперыі
- •1863 Г., студзень — 1864 г.
- •Абламовічы
- •Анімеле Мікалай
- •Барычэўскі
- •Бжазоўскі (Brzozowski) Раймунд
- •Бончасмалоўскі
- •Будзіловіч
- •Бурачок мацей,
- •Бычковы
- •Вадкоўскія
- •Гінтаўтдзевалт0ўскі
- •Глушневіч
- •Грумгржымайла
- •Даленгахадакоўскі
- •Далеўскія
- •Доўнарзапольскі
- •Друцкіпадбярэскі,
- •Дунінмарцінкевіч
- •Завадскія
- •Зарэмбакаліноўскі
- •Кавалеўская Соф я
- •Карскі Сяргей
- •Ладазаблоцкі
- •Нарвут Тэадор [Фёдар Яўхімавіч; 28.10(8.11). 1784— 14(26). 11.1864]
- •Петрашкевіч
- •П ржавальскі
- •Прыбытак
- •Семянтоўскі
- •Сулiмасавіч заблоцкі,
- •Сямеўскі Васіль Іванавіч (6.1.1849 — 4.10.1916)
- •Тшашчкоўская
- •Ходзька (б а р э й к а )
- •Ходзька (б а р э й к а ) Ян
- •Чартарыйскі
- •Шчарбовічвечар
- •Ян са свіслачы,
- •Ястрэбскі
- •Урыўкі I фрагменты 3 твораў мысліцеляў I асветнікаў адам рэйнальд
- •Глава VII. Аб законах
- •Глава V
- •Каніскі георгій
- •Kiрыла тураўскі
- •Мялешка іван
- •Нарбут казімір
- •3. Пра логіку наогул
- •Сапега леў
- •Скарульскі антон
- •Снядэцкі ян
- •Чачот ян а.
- •3 Прамовы на пасяджэнні таварыства філаматаў 7 мая 1821 г.
- •Ля вытокаў нацыянальнага адраджэння
- •Тлумачальны слоўнік
- •Спіс аўтараў
- •Оглавление
Даленгахадакоўскі
Зарыян Якаўлевіч
(сапр. Ч а р н о ц к і Адам;
24.12.1784—17.11.1825)
Славяназнавец, пачынальнік беларускай, польскай, рускай і ўкраінскай археалогіі, фалькларыстыкі, этнаграфіі і дыялекталогіі. Нарадзіўся ля в. Гайна Лагойскага раёна ў сям'і збяднелага шляхціца Якуба Чарноцкага. Пачатковае навучанне праходзіў у хатняга настаўніка ў маёнтку Лецяшын на Случчыне ў бацькавага сваяка К.Чарноцкага. Потым на працягу двух гадоў вучыўся ў Слуцкім каталіцкім вучылішчы. 3 усіх навук, што выкладаліся ў вучылішчы, найбольш любіў гісторыю і геаграфію, захапляўся кнігамі па старажытнай гісторыі.
1801 ён закончыў Слуцкае павятовае вучылішча і пераехаў у Мінск, дзе да
1802 працаваў хатнім настаўнікам і самастойна вывучаў прававыя навукі. У 1802—04 праходзіў юрыдычную практыку ў Навагрудку. У канцы 1805 здаў экзамен па юрыспрудэнцыі і працаваў прыватным адвакатам у Мінску. У 1807 Д.Х. паступіў на службу да графа Ю.Несялоўскага спачатку намеснікам упраўляючага, потым упраўляючым маёнтка Варонча на Навагрудчыне. Карыстаючыся багатай
бібліятэкай і архівам графа, ён многа чытаў і ўдасканальваў свае веды. Моцны ўплыў на фарміраванне яго антыфеадальных поглядаў зрабілі працы французскіх асветнікаў, асабліва Вальтэра, Ж.Ж.Русо і П.Гольбаха. Навуковыя і перыядычныя выданні, што паступалі ў бібліятэку Несялоўскага, дазвалялі дапытліваму маладому чалавеку знаёміцца з навінамі і быць у курсе навуковага жыцця Вільні, Варшавы, Пецярбурга. Ён даволі грунтоўна ведаў асноўныя працы славянскіх і заходнееўрапейскіх вучоных па старажытнай і заходнееўрапейскай гісторыі, народазнаўстве, вывучаў старажытныя беларускія акты і граматы. Блізкае сяброўства з пляменнікам Несялоўскага, які быў гарачым прыхільнікам Напалеона, ледзь не стала для Д.Х. фатальным; яго ліст да сябра, дзе выказваліся сімпатыі Банапарту і намер далучыцца да яго войска, быў перахоплены ўладамі, у выніку чаго 24.3.1809 ён быў арыштаваны і заключены ў Петрапаўлаўскую крэпасць. Праз 7 месяцаў Д.Х. пазбавілі шляхецтва і накіравалі радавым салдатам у расійскае войска з праходжаннем службы ў Омску. Свой шлях у Сібір і час знаходжання там Д.Х. выкарыстоўваў для збору звестак пра насельніцтва гэтага краю, яго побыт, вусную народную творчасць, абрады, звычаі, добра авалодаў рускай мовай. Зробленыя ім выпіскі ў запісной кніжцы пазней былі часткова апублікаваны ў віленскім штогодніку «Тека \Уі1еп8ка» («Віленскі зборнік») за 1858. У чэрвені 1811 часць, дзе служыў Д.X., была пераведзена ў Бабруйск, адкуль ён уцёк, імітаваўшы быццам утапіўся. Апынуўшыся ў Варшаве, ён перайшоў на бок напалеонаўскіх войск. Пасля паражэння Напалеона Д.X. мусіў нейкі час хавацца і, каб не быць выкрытым, узяў сабе псеўданім ДаленгаХадакоўскі і да канца жыцця выступаў пад гэтым прозвішчам.
Падарожнічаў па Польшчы, Галіцыі, Палессі. 14.12.1818 упершыню на Беларусі атрымаў ад Віленскага універсітэта адкрыты ліст (дазвол) на права раскопак. Даследаваў гарадзішчы ў Полацку, Віцебску, Тураве, Бабруйскім пав., каля Брэста, Гомеля, Магілёва, в. Старое Сяло (Віцебскі раён) і інш., рабіў запісы фальклору, абрадаў, мясцовых дыялектаў. У найбольш значнай працы «Пра славяншчыну да хрысціянства» (1818) упершыню зрабіў спробу даць малюнак старажытнаславянскага побыту, культуры і народнай творчасці ў дахрысціянскі перыяд, намеціў праграму комплексных даследаванняў славянскіх і суседніх народаў. У «Даследаваннях адносна рускай гісторыі» (1819) крытыкаваў некаторыя палажэнні «Гісторыі дзяржавы Расійскай» М.Карамзіна, удакладніў многія факты, звязаныя з гісторыяй Беларусі (у наступных выданнях Ка
рамзін многія з іх улічыў). Ён абгрунтаваў археалагічную тэорыю гарадзішчаў, прынцыпы збору фальклору і дыялектнай лексікі; вызначыў тэрыторыю пашырэння беларускай мовы, упершыню ў славістыцы паказаў ролю тапанімікі для гістарычных даследаванняў, склаў рэестр агульнаславянскіх тапонімаў, у т.л. беларускіх. Большасць яго прац засталася неапублікаванай: збор беларускіх (каля 500) і рускіх песень, запісы замоў, загадак, слоўнікі, матэрыялы па славянскай этнаграфіі, дыялекталогіі, тапаніміцы, археалогіі. Яго навуковая і збіральніцкая дзейнасць стала ўзорам і праграмай для шэрагу навуковалітаратурных аб'яднанняў на Беларусь Многія вылучаныя ім славяназнаўчыя праблемы (этнагенез і прарадзіма славян) актуальныя і ў наш час.
Высокі на той час узровень даследаванняў Д.Х. выклікаў вялікую цікавасць да яго навуковых прац у Расіі 1820—30х г. Яго працамі захапляліся члены маскоўскага Таварыства гісторыі і старажытнасцей расійскіх, пісьменнікі, грамадскія дзеячы. Фактычна ён упершыню адкрыў для рускай навук!, што беларуская мова мае даўнюю гісторыю, што ёю карыстаўся не толькі просты народ, але і арыстакратычныя вярхі.
Д.Х. з'яўляўся членамкарэспандэнтам варшаўскага Таварыства сяброў навук (1819), членам пецярбургскага Вольнага таварыства аматараў расійскай славеснасці (1819), маскоўскага Таварыства гісторыі і старажытнасцей расійскіх (1820).
Апошнія гады жыцця Д.Х. правёў у Цвярской губ., куды ён, апынуўшыся ў складаным матэрыяльным становішчы, пераехаў па рэкамендацыі сяброў і ўладкаваўся кіраўніком маёнтка памешчыка ў сяле Пятроўскае. Там яго і напаткала заўчасная смерць.
Літ.: Аксамітаў А.С., М а л а ш Л.А. 3 душой славяніна: Жыццё і дзейнасць З.Я.ДаленгіХадакоўскага. Мн., 1991.
