- •Асноўныя асаблівасці мастацкага стылю
- •Прыкладны план працы над водгукам
- •3. Устанавіць цэнтральны вобраз і адносіны аўтара да яго:
- •Лексічныя сродкі
- •Пытанні да верша “Кладкі”
- •Колер снегу
- •Чорны роджар
- •Дзве эпохі
- •Дарога ў альбуць
- •Шляхі ігната буйніцкага
- •Музей івана мележа
- •Вуснае выказванне Рэкамендацыі па падрыхтоўцы да конкурса “Вуснае выказванне”
- •Знаёмства з агульнымі патрабаваннямі да вуснага выказвання, яго структурай.
- •Знаёмства з крытэрыямі ацэнкі вуснага выказвання.
- •3. Засваенне тэарэтычнага матэрыялу.
- •Арганізацыя працы вучняў па набыцці практычных навыкаў у стварэнні прамовы, вуснага выказвання.
- •Праца з тэмамі вусных выказванняў.
- •Набыццё навыкаў па арганізацыі працы пры падрыхтоўцы вуснага выказвання на алімпіядзе.
- •Рэкамендацыйны матэрыял для настаўнікаў і вучняў для падрыхтоўкі да конкурса “Вуснае выказванне”:
- •Прыкладны пералік тэм
Прыкладны план працы над водгукам
1. Уважліва прачытаць верш цалкам з МЭТАЙ – выясніць першае сваё уражанне ад яго і запісаць:
– спадабаўся ці не, бо…
– зразумелы ці не, бо…
– чаму (ці каму прысвечаны)
– актуальны для сучаснасці ці не, чым актуальны.
2. Уважліва прачытаць па сказах (строфах), МЭТА:
-- вызначыць структуры сказаў, каб зрабіць выснову тыпу: (Увесь твор складаецца з пяці простых ці пяці складаных, складаназалежных сказаў у якіх і сканцэнтравана асноўная думка пра…
-- вызначыць наяўнасць вобразных сродкаў: ТРОПЫ ці СТЫЛІСТЫЧНЫЯ ФІГУРЫ;
– кантэкстуальнае значэнне слоў;
– мікратэмы кожнага абзаца (страфы);
– уражанні ад кожнай страфы
– кампазіцыю твора (кальцавая ці не, ці паслядоўнасць думак)
3. Устанавіць цэнтральны вобраз і адносіны аўтара да яго:
– колькі разоў паўтараецца ў творы;
– якімі сінонімамі ці перыфразамі замяняецца;
– якія эпітэты акружаюць яго.
– што проціпастаўляецца яму ў творы.
4. Вызначыць тэму і ідэю твора, раскрыццю якіх і падпарадкаваны ўсе сродкі.
Тэма – пра што, чаму прысвечаны … (Верш прысвечаны паказу…
Ідэя – тое, што сцвярджаецца. (Аўтар сцвярджае думку пра … )
5. Скласці ПЛАН тыпу:
Уступ:
-- што я знаю пра аўтара
-- чым мне падабаюцца яго творы
-- што мне вядома пра тэму і праблему, ўзнятыя аўтарам;
-- якіх я ведаю яшчэ аўтараў і іх творы па гэтай тэме;
ГАЛОЎНАЯ ЧАСТКА
1) Тэма верша і адносіны да яе аўтара з указаннем канкрэтных лексічных адзінак, якія пацвярджаюць сказанае;
2) Ідэя верша.
2) Раскрыццю тэмы падпарадкаваны – цэнтральны вобраз(ы). Адносіны аўтара да іх;
3) Адметнасць структуры твора (колькі частак, якія, што гэта дае)
4) Танальнасць верша (гучыць аптымістычны ці не, падабаецца ці не)
ЗАКЛЮЧЭННЕ
1) актуальнасць, запатрабаванасць, своечасовасць твора для сучаснасці, бо дазваляе …
5. Напісаць ВОДГУК
УВАГА! Адносіны аўтара выражаюцца:
словы з суфіксамі суб’ектыўнай ацэнкі;
словы з адмоўнай ці станоўчай канатацыяй (валацуга, махляры, развалюха)
прыметнікамі-эпітэтамі;
параўнаннямі;
ТЭКСТЫ ДЛЯ НАПІСАННЯ ВОДГУКАЎ
Адмаўлялі маю радзіму,
Ганьбавалі з усіх бакоў
Краем лапцяў і курадыму,
Краем невукаў і жабракоў.
А цяпер, драпежныя, дзеляць,
Як вялікі каштоўнейшы прыз,
Фаліянты старыя, што ў келлях
Мае продкі спісалі калісь.
У вялізных шумных сталіцах,
Дзе шукаць цяпер адрасы?
Як палонныя, на паліцах
Дрэмлюць слуцкія паясы.
Аж трымцяць, трымаючы дзверы.
Для забаў
– хай зайздросціць Парыж! –
У калекцыі мільярдэра
Ефрасінні Полацкай крыж.
Ім хацелася, мецэнатам,
Тых калекцый папоўніць груз:
У свае заморскія шаты
Залучыць саму Беларусь.
Адабраўшы даўняе гора,
Зрабаваўшы слёзы і пот,
Захацелі, каб на гісторыю
Назаўжды забыўся народ.
Вось чаму столькі год радзіму
Ганьбавалі з усіх бакоў
Краем лапцяў і курадыму,
Краем невукаў і жабракоў.
Вольга Іпатава
Тэма верша – лёс Беларусі і яе культуры; ідэя – сцвярджаецца трагічнасць лёсу Радзімы; тып маўлення – разважанне з элементамі апавядання (першая страфа тэзіс, затым доказ, апошняя страфа – вывад).
