- •Внешняя политика Полоцкого княжества (IX–XII ст.).
- •Внешнеполитическая деятельность Брячеслава и Всеслава.
- •Связи белорусских земель с зарубежными странами и народами.
- •Внешнеполитический механизм белорусских государств-княжеств.
- •Экспансия немецких рыцарей в Восточную Прибалтику в XIII – первой четверти XIV ст.
- •Внешнеполитические предпосылки возникновения вкл. Политика Миндовга.
- •Внешняя политика наследников Миндовга (Войшлак, Трайдзен, Витень).
- •Внешняя политика и дипломатия Гедемина.
- •Государственная деятельность Ольгерда по объединению земель бывшей Киевской Руси.
- •Отношения Ольгерда с Орденом и Золотой ордой.
- •Кревская уния. Островское соглашение.
- •Внешняя политика Витовта.
- •Трагедия на Ворксле, Отношения вкл с Ордой в начале XV ст.
- •«Великая война» Польши и вкл против Ордена.
- •Внешняя политика Казимира IV.
- •Западная и южная стратегия вкл в конце XV – первой половине XVI ст.
- •Причины конфронтации между вкл и Московской державой (конец XV – первая треть XVI ст.).
- •Первая, вторая и третья война между Московской державой и вкл (1492 – 1508гг.).
- •Четвёртая и пятая войны между вкл и Московской державой (1512 – 1537 гг.).
- •Первый этап Ливонской войны (1558 – 1570 гг.).
- •Второй этап Ливонской войны (1577 – 1583 гг.). Ям-Запольский мир.
- •Причины и предпосылки Люблинской унии.
- •Люблинская уния, создание Речи Посполитой.
- •Дипломатия л. Сапеги.
- •Интервенция Речи Посполитой в Россию в начале XVII ст.
- •Девлинское перемирье и Поляновский мир.
- •Война между Россией и Речью Посполитой 1654 – 1667 гг. (первый этап 1654 – 1656 гг.).
- •Второй этап войны между Россией и Речью Посполитой 1654 – 1667 гг.
- •Андрусовское перемирье 1667 г. «Вечный мир» 1686 г.
- •Международное положение и дипломатия Речи Посполитой и вкл в годы Северной войны 1700 – 1721 гг.
- •Политический кризис Речи Посполитой и Вмешательство европейских держав в её дела (20-50-я годы XVIII ст.).
- •Первый раздел Речи Посполитой.
- •Второй раздел Речи Посполитой.
- •Третий раздел Речи Посполитой.
- •Дипломатическая служба вкл.
- •Распределение внешнеполитических полномочий между Короной и Княжеством в Речи Посполитой.
Четвёртая и пятая войны между вкл и Московской державой (1512 – 1537 гг.).
Чацвёртая вайна (1512–1522 гг.). У выніку трох паходаў маскрўскіх войскаў у 1514 г. заняты Смаленск.
паміж Маскоўскай дзяржавай і Свяшчэннай Рымскай імперыяй утварылася ваенная кааліцыя супраць ВКЛ і Кароны Польскай, у якую ўвайшлі яшчэ Данія, Брандэнбург і Тэўтонскі ордэн.
У выпадку перамогі кааліцыі імператар прызнаваў права Масквы на беларускія і ўкраінскія землі, а Васіль III – права Вены на землі Польшчы і Тэўтонскага ордэна.
8 верасня 1514 г. у генеральнай бітве на рацэ Крапіўне пад Оршай (Віцебская вобласць) беларуска-літоўскае і польскае войска на чале з К.Астрожскім разбіла маскоўскае войска, якое колькасна больш чым удвая было мацнейшае.
Перамога пад Оршай выкарыстана ВКЛ і Польшчай у дыпламатычных мэтах. Максіміліян I адмовіўся ад блоку з Масквой, у выніку чаго кааліцыя распалася.
Пагадненне 1522 г. Яно прадугледжвала перамір’е тэрмінам на 5 гадоў. Гэта быў фактычна мірны дагавор, які завяршыў чацвёртую «руска-літоўскую» вайну. Смаленск застаўся ў Маскоўскай дзяржаве, шматлікі «маскоўскі палон» – у ВКЛ. Мяжа паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай праходзіла па Дняпры ніжэй Смаленска.
Пятая вайна (1534–1537 гг.). Пятая, апошняя вайна перыяду 1490–1530-х гг. паміж Маскоўскай дзяржавай і ВКЛ за ўсходнеславянскія землі.
Смерць Васіля III (1533) абудзіла ў ВКЛ надзеі на рэванш і на вяртанне страчаных раней тэрыторый. Для гэтага склалася спрыяльная сітуацыя: з канца 1533 г. Крым займаў антымаскоўскую пазіцыю.
Аб’яднанае беларуска-літоўскае і польскае войска рушыла ў Северскую зямлю і заняло Гомель і Старадуб.
Потым вайна набыла пазіцыйны характар.
У 1537 г. быў падпісаны перамірны дагавор. Гомель і Любеч вярталіся ў склад ВКЛ.
5-гадовае перамір’е (да 1542 г.), мір на межах і свабоду гандлю.
Вынікі «руска-літоўскіх» войнаў. З 1492 г. пачаўся новы перыяд міждзяржаўных адносін ВКЛ і Маскоўскай дзяржавы, які характарызаваўся адкрытымі войнамі Масквы супраць Вільні і рэзкай зменай суадносін сіл на карысць Маскоўскай Русі.
Дзякуючы цэнтралізатарскай і экспансіянісцкай палітыцы Івана ІІІ Вялікае княства Маскоўскае ператварылася ў Рускую цэнтралізаваную дзяржаву.
У выніку пяці войнаў канца XV – першай паловы XVI ст. Руская дзяржава адваявала значную частку ўсходніх (уласна рускіх і беларускіх) зямель ВКЛ.
У сярэдзіне XVI ст. ВКЛ сустрэлася з дамаганнямі Івана IV ужо на сучасныя беларускія і ўкраінскія землі. Гэта сведчыла аб пагрозе існаванню ВКЛ. Ход барацьбы з усходнім суседам і логіка падзей падштурхоўвалі ВКЛ да яшчэ больш цеснага дзяржаўнага аб’яднання з Польшчай.
Первый этап Ливонской войны (1558 – 1570 гг.).
Дыпламатычная падрыхтоўка вайны за Прыбалтыку. У 1556 г. у Маскве паміж ВКЛ і Маск. дзяржавай заключана чацвёртае па ліку прадаўжэнне пагаднення аб перамір’і 1537 г. на 6 гадоў, на працягу якіх яны дамовіліся весці перагаворы аб «вечным міры».
Аднак гэта перамір’е доўга не пратрымалася, прычынай чаму стала Лівонская, ці Інфлянцкая вайна.
Руская дзяржава пачала вайну з Лівонскім ордэнам за тэрыторыю Лівонскай канфедэрацыі. Гэта быў саюз пяці духоўна-феадальных дзяржаў, створаных у XIII ст. нямецкімі крыжакамі на ўзбярэжжы Балтыйскага мора у межах сучасных Латвіі і Эстоніі, якія намінальна лічыліся пад уладай папы рымскага і імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі.
Лівонія загароджвала Маскоўскай дзяржаве выхад да Балтыйскага мора, праз якое яна хацела наладзіць гандлёвыя і культурныя сувязі з краінамі Заходняй Еўропы. На яе шляху стаялі ВКЛ, Польшча і Лівонія. Апошняя была самым слабым звяном у ланцугу еўрапейскіх суседзяў Маскоўскай Русі.
У 1557 г. паміж Лівонскім ордэнам і ВКЛ быў заключаны дагавор аб ваенным саюзе супраць Маскоўскай дзяржавы, што дало рускаму цару Івану ІV зачэпку для абвяшчэння вайны супраць Лівоніі. Іван ІV таксама спасылаўся на тое, што ў даўнія часы землі Лівоніі належалі рускім князям, а яе сучасныя ўладары не жадаюць плаціць Маскве даніну,
Пачатак вайны. У 1558 г. рускія войскі перайшлі мяжу на пскоўскім участку і ў хуткім часе авалодалі Нарвай і Дэрптам (Тарту), наблізіліся да Рэвеля (Таліна), урываліся да Рыгі і ў Курляндыю.
Магістр Лівонскага ордэна звярнуўся да Жыгімонта ІІ Аўгуста як караля Польшчы за дапамогай, але той адмовіўся.
Але калі ён звярнуўся да яго як вялікага князя літоўскага, той даў згоду дапамагчы, бо авалоданне Маскоўскай дзяржавай Ліфляндыяй стварыла пагрозу паўночным рубяжам Княства.
Пераход Лівонскага ордэна пад пратэктарат ВКЛ. Літоўска-рускія перагаворы 1559 г. закончыліся правалам. Жорсткая пазіцыя паслоў ВКЛ адлюстроўвала ўмацаванне пазіцый прыхільнікаў вайны з Масквой у асяроддзі Жыгімонта ІІ.
У 1559 і 1561 гг. у Вільні падпісаны два пагадненні з Ордэнам, паводле якіх апошні трапіў у «кліентэлу і пратэкцыю» вялікага князя літоўскага Жыгімонта II Аўгуста (магістр -- васал Жыгімонта).
Заключаны і дагавор аб ваеннай дапамозе (абароне) Лівоніі Польшчай і ВКЛ.
Лівонскі ордэн секулярызаваны і спыніў існаванне, а Жыгімонт Аўгуст прызначыў магістра ленным герцагам (князем) у Курляндскім і Земгальскім герцагствах.
У склад ВКЛ Iнфлянты былі ўключаны ў 1566 г. пад назвай Інфлянцкае княства.
Услед за ВКЛ і Польшчай у руска-лівонскую вайну ўмяшаліся Данія і Швецыя, што значна абцяжарыла далейшы ход вайны для Маскоўскай дзяржавы.
Вайна паміж ВКЛ і Масквой 1561-70 гг. Восенню 1561 г. сутыкненнямі ў Лівоніі пачалася новая вайна паміж ВКЛ і Рускай дзяржавай, якая працягвалася да 1570 г. Жыгімонт ІІ Аўгуст не меў надзейных саюзнікаў.
Адносіны з Крымам заставаліся няпэўнымі.
Габсбургі даволі стрымана аднесліся да пераходу Лівонскага ордэна пад пратэктарат ВКЛ і Польшчы.
Непрыяцельскай была пазіцыя Швецыі і Даніі.
Польшча імкнулася застацца ў баку ад чарговай «літоўска-рускай» вайны.
Полацкая вайна. Цар вылучыў патрабаванне ўступіць Рускай дзяржаве літоўскую долю лівонскай спадчыны па рацэ Заходняя Дзвіна. На самай справе ён прагнуў большага. «Уся Літва ёсць вотчына гасудароў маскоўскіх!»
Іван ІУ накіраваў свае асноўныя сілы да паўночна-ўсходніх межаў Княства (Беларусь). Так вайна Лівонская ператварылася ў вайну Літоўскую ці Полацкую.
Узяцце Полацка. У 1563 г. 60-тысячнае войска, якое ўзначаліў Іван IV, пасля аблогі ўзяла Полацк.
Горад быў разрабаваны. Манахаў-бернардзінцаў забілі, а яўрэяў патапілі ў Дзвіне. Шмат фурманак з золатам, серабром і іншымі каштоўнасцямі пацягнулася да Масквы. Раскрадзена старажытнейшая на Беларусі бібліятэка Сафійскага сабора.
Маскоўскі цар у палон на ўсход павёў 50 тыс. палачан, у тым ліку ўсю шляхту (шмат загінула ў дарозе).
На волю адпушчаны толькі «кароннае рыцарства» – 500 палякаў. Гэта рабілася як палітычны знак: маўляў, з Польшчаю Масква ваяваць не збіраецца.
Захоп Полацка быў нечаканай і цяжкай стратай для ВКЛ. Амаль уся Паўночная Беларусь была акупавана. Маскоўскае войска стала пагражаць Вільні. ВКЛ удалося заключыць з царом перамір’е да канца 1563 г.
У 1564 г. ваенныя дзеянні ўзнавіліся. Дзякуючы бліскучым перамогам ВКЛ пад Улай (Чашнікі) і Оршай была сарвана буйная аперацыя Івана IV пранікнуць у цэнтр дзяржавы. Потым вайна была перапынена.
Пошукі замірэння. У 1566 г. у Маскву прыбыло «вялікае пасольства» ВКЛ (Ю. Хадкевіч, Ю. Тышкевіч, М. Гарабурда), у склад якога ўваходзіла каля тысячы чалавек.
На перагаворах руская дыпламатыя адмовілася ад сваіх патрабаванняў прызнання царскага тытула і пагадзілася ўступіць частку заваяваных полацкіх зямель, Курляндыю і некаторыя спрэчныя тэрыторыі Беларусі, на якіх знаходзіліся больш за 20 гарадоў. Літвінскі бок адмовіўся ад Полацка, але настойваў на вяртанні полацкага Задзвіння.
Быў скліканы Земскі сабор, які адхіліў прапановы дэлегацыі ВКЛ. Перагаворы сарваліся.
Цяжар Лівонскай вайны стаў галоўнай прычынай, якая падштурхнула шляхту ВКЛ да дзяржаўнай уніі з Польшчай. Пасля падпісання акта Люблінскай уніі 1569 г. і стварэння Рэчы Паспалітай вайна з Рускай дзяржавай стала агульнай для ВКЛ і Кароны. У 1570 г. было падпісана пагадненне аб трохгадовым перамір’і.
У выніку гэтай вайны ВКЛ страціла Полацк і паўночную частку Полацкай зямлі, Езярышча і Усвяты ў Віцебскай зямлі.
«Бескаралеўе» 1572-73 гг. У час «бескаралеўя» кандыдатура галоўнага праціўніка Рэчы Паспалітай, маскоўскага цара Івана ІV, была вылучана на каралеўскі прастол. Ўпершыню кандыдатура рускага манарха была вылучана на польска-літвінскі прастол у разгар вайны паміж польска-літвінскай федэрацыяй і Рускай дзяржавай.
Гэта сведчыла аб існаванні сярод магнатаў і шляхты ВКЛ стратэгічных разлікаў выкарыстання рэсурсаў Рускай дзяржавы ў барацьбе за дамінаванне ў Рэчы Паспалітай і за ўмацаванне міжнародных пазіцый Княства.
Але пазіцыі праціўнікаў абрання маскоўскага цара на прастол Рэчы Паспалітай былі значна мацнейшыя. Іван ІV падтрымаў кандыдатуру Габсбургаў, спадзеючыся на ўмацаванне супрацоўніцтва з імі ў вайне за Прыбалтыку.
Пасля абрання Генрыка Валуа і яго ўцёкаў у Францыю сярод кандыдатаў на каралеўскі прастол зноў фігураваў цар. Пагадненне Масквы з Венай прадугледжвала ў выпадку правалу іх кандыдата распачаць супольную вайну супраць Рэчы Паспалітай і падзяліць яе тэрыторыю. Аднак абранне і каранацыя ў 1576 г. сяміградскага князя Стэфана Баторыя не далі рэалізавацца гэтаму плану.
