Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
31-37.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
39 Кб
Скачать
☆

33. Рэспубліка Беларусь на палітычнай і эканамічнай карце свету.

На пачатак 2012 г. Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны боль чым з 150 краінамі свету. Беларусь бярэ ўдзел ў розных інтэграцыйных праектах: СНД, Саюзная Дзяржава, Еўразійскае эканамічнае згуртаване (ЕўрАзЭС), Мытны саюз, Арганізацыя дамовы калектыўнай бяспекі (АДКБ) і інш. Яшчэ больш шырокім з’яўляецца прадстаўніцтва Беларусі ў розных міжнародных арганізацыях: ААН, АБСЕ, ЮНЭСКА, Савет Еўропы і інш. У сваю чаргу ў Беларусі працуюць прадстаўніцтвы такіх міжнародных арганізацый, як Выканаўчы камітэт СНД, Эканамічны суд СНД, Міжнародны валютны фонд, Сусветны банк, Еўразійскі банк развіцця, Прадстаўніцтва дзіцячага фонду, Прадстаўніцтва ААН і інш.

Плошча, якую займае Беларусь, складае 207,6 тыс. км². Сярод краін СНД – гэта 6-е месца (пасля Расіі, Казахстана, Украіны, Туркменіі і Узбекістана), сярод еўрапейскіх - 13-е месца (большасць краін Еўропы меншыя па плошчы) і у свеце - на 85-м месцы.

Працягласць межаў Беларусі – 2969 км, у тым ліку з Расіяй – 990 км, Украінай – 975 км, Літвой – 462 км, Польшчай – 399 км, Латвіяй – 143 км.

Па колькасці насельніцтва (9,4 млн. чалавек) у СНД Беларусь знаходзіцца на 5-м месцы (Расіі, Украіны, Узбекістана і Казахстана), у Еўропе – на 16-е месца, а ў свеце – толькі 86-е.

Універсальная характарыстыка эканамічнай магутнасці любой краіны – валавы ўнутраны прадукт (ВУП). Па парытэту пакупніцкай здольнасці (ППЗ) у 2010 г. ён склаў 165 млрд. дол. ЗША. Гэта 4-ы паказчык сярод краін СНД (наперадзе Расія, Украіна і Казахстан). Аднак у Еўропе – гэта толькі 21-е месца, ў свеце – прыкладна 60-е. Краіны, якія меншыя па колькасці насельніцтва і плошчы за Беларусь пераўзыходзяць яе па агульнаму ВУП у разы (Аўстрыя – у 2,8 раза, Данія – 1,8 раза, Швейцарыя – у 2,7).

Яшчэ больш яскрава характарызуе ВУП на душу насельніцтва. Беларусь займае 38-е месца у Еўропе, что сведчыць аб адставанні ад большасці краін. Суцяшэннем тут выглядае 3-е месца па гэтым параметры сярод краін СНД (пасля Расіі і Казахстана).

Размеркаванне створанага ў краіне ВУП па сектарах эканомікі за 2010 г. сведчыць аб тым, што Беларусь з’яўляецца індустрыяльнай краінай, таму як у структуры ВУП на долю прамысловасці прыпадае 46%, а на долю паслуг – 41%. Найбольш заўважным месца Беларусі на эканамічнай карце свету з’яўляецца менавіта па вытворчасці тавараў: калійных угнаенняў – 10%, трактароў –7%, халадзільнікаў – 1%, льновалакна – 6% і г.д.

Па ІРЧП сярод 187 краін свету РБ у 2011 г. заняла 65-е месца і знаходзіцца ў групе з высокім ІРЧП (0,75), сярод СНД – самае высокае месца.

34. Рэспубліка Беларусь – сувярэнная незалежная дзяржава (фарміраванне тэрыторыі, ацэнка сучаснага ўзроўню сацыяльна-эканамічнага развіцця).

Чалавек з'явіўся на тэрыторыі Беларусі больш за 40 тысяч гадоў да нашай эры. Напачатку былі заселены мясцовасці на поўдні, у басейнах рэк Прыпяць, Ясельда і Сож. Пазней у – вярхоўі Нёмана.

У IХ ст. на тэрыторыі Беларусі існавалі племянныя саюзы крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў. У Х і ХI ст. сфарміраваліся Полацкая і Тураўская землі, якія захоўвалі пэўную самастойнасць пад уладай кіяўскіх князёў. Аднак к сярэдзіне ХII ст. яны аддзяліліся і сталі поўсамастойнымі дзяржаўнымі ўтварэннямі – княствамі. Пазней гэтыя княствы раздрабіліся ў меньшыя (Віцебскае, Ізяслаўскае, Менскае, Пінскае, Слуцкае)

Існуючыя ў панямонні Ваўкавыскае, Гарадзенскае, Навагародскае і Слонімскае княствы у сярэдзіне ХIII ст. утварылі ядро ВКЛ. Да сярэдзіны ХIV ст. у ВКЛ увайшла ўся Беларусь.

Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 г.) Расія захапіла сабе ўсходнія землі ВКЛ (Вітебская, Магілёўская і Смаленскія губерніі). У выніку другога (1793 г.) і трэцяга (1795 г.) падзелаў Рэчы Паспалітай Расія акупавала ўжо ўсе астатнія землі ВКЛ (цяперашняя Рэспубліка Літва і тэрыторыю Цэнтральнай і Заходняй Беларусі).

У 1802-1917 гг. на тэрыторыі Беларусі існавала 5 губерній: Віленская, Віцебская, Гродзенская, Магілёўская і Мінская, якія дзяліліся на паветы. У 1917 г. незанятыя германскімі войскамі беларускія губерніі і паветы былі аб’днаны ў Заходнюю вобласць з цэнтрам у Мінску. У сакавіку 1918 г. у сувязі з наступам германскіх войскаў да Заходняй вобласці была далучана Смаленская губернія.

25 сакавіка 1918 г. ва ўмовах акупацыі Беларусі войскамі Германіі было абвешчана аб утварэнні Беларускай народнай рэспублікі (БНР). Урад БНР – абвесцілі аб аддзяленні Беларусіі ад Расіі, адмяніл савецкую ўладу. Пасля грамадзянскай вайны Рада БНР эмігрыравала ў акупаваную Польшчай Зах. Беларусь і ў 1925 г. абвесціла БНР ліквідаванай.

1 студзеня 1919 г. у Смаленску была абвешчана Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусія (ССРБ), у склад якой увайшлі Віцебская, Гродзенская, Мінская, Магілёўская і Смаленская губерніі.

Ва ўмовах пагрозы акупацыі ССРБ войскамі Польшчы ў лютым 1919 г. была ўтворана буферная дзяржава Літоўска-Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (ЛБССР), у склад якой увайшлі толькі дзве губерніі ССРБ – Мінская і Гродзенская (астатнія тры адыйшлі да РСФСР).

У ліпені 1920 г., калі большую частку сучаснай Беларусі асвабадзілі войскі Чырвонай Арміі, было абвешчана аб утварэнні Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (БССР).

Пасля падпісання Рыжскай мірнай дамовы (1921г.) заходняя частка БССР адыйшла да Польшчы. У такіх межах БССР 30 снежня 1922 г. увайшла ў склад СССР. У 1926 г. у склад БССР увайшлі Рэчыцкі і Гомельскі акругі. Гэтыя тырыторыіі з’явіліся кампенсацыяй страчанных у выніку Рыжскай мірнай дамовы. У верасні 1939 г. з БССР аб’ядналіся бел. землі, якія адышлі да Польшчы ў 1921г., а Віленскі край с г.Вільна увайшоў у склад Літвы. У верасні 1944 г. Беластокская вобласць былі перададзены Польшчы.

Апошнія тэрытарыяльныя змены БССР адбыліся ў 1950 г. пры дэмаркацыі граніцы з Польшчай і ў 1964 г. сем населеных пунктаў па просьбе іх насельніцтва былі ўключаны ў склад Мсціслаўскага раёна БССР. Менавіта з 1964 г. плошча рэспублікі не змянялася і складае 207,6 тыс. км².

Новая незалежная дзяржава з пераходнай эканомікай – такі статус атрымала РБ у сусветным згуртаванні дзяржаў пасля распаду СССР у 90-х гадах ХХ ст. Геаграфічна Беларусь – еўрапейская краіна і адносіцца да групы краін Цэнтральна-Усходняй Еўропы.

У адпаведнасці з Канстытуцыяй РБ –ўнітарная дэмакратычная сацыяльная прававая дзяржава. Дзяржаўную ўладу ажыццяўляе Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, Парламент, Урад і суды. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь з’яўляецца главой дзяржавы. Яе Парламент – Нацыянальны сход з’яўляецца прадстаўнічым і заканадаўчым органам краіны. Выканаўчую ўладу ў Беларусі ажыццяўляе Урад – Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]