- •Лекцыя 4. Асноўныя тэндэнцыі сацыяльна – эканамічнага развіцця
- •Развіццё вытворчасці ў вкл
- •Станаўленне фальваркава – паншчынанй гаспадаркі
- •21. Унутраны гандаль і знешнеэканамічныя сувязі Фарміраванне ўнутранага рынку
- •Гарады Беларусі сярэдзіны 17 – 18 ст.
- •Першыя мануфактуры
- •22. Станы-саслоўі феадальнага грамадства
- •Беларуская вёска ў 2-й палове 17 – 18 ст.
- •Сялянскія паўстанні на беларускіх землях у 18 ст.
Беларуская вёска ў 2-й палове 17 – 18 ст.
Пасля войнаў 2-й паловы 17 – 18 ст. беларуская вёска апынулася ў вельмі цяжкім становішчы, таму што была разбурана вайной.
Аднаўленне гаспадаркі пачалося толькі ў 1720 – 1730-я гг.
Другая палова 18 ст. – гаспадарчае ажыўленне.
Насельніцтва Беларусі ўзрасло да 3,6 млн. чал.
У 2-й пал. 18 ст. узрос попыт на с/г прадукцыю, якая ішла на Захад.
Калі ў селяніна было недастаткова зямлі, то надзел дапаўняўся пазанадзельнымі, прыёмнымі землямі. За іх сплачваліся меншыя падаткі.
На вёсках жылі “бабылі”, “халупнікі”, “гульцяі”, “лёзныя”. Яны не мелі зямлі, гаспадаркі і маёмасці і мусілі нанімацца на працу да багацейшых.
Галоўныя павіннасці – паншчына, чынш, дзякла.
Дзякла -- натуральны аброк сельскагаспадарчымі прадуктамі, які збіралі феадалы ВКЛ з сялян. Мог быць па жаданню заменены на адпаведную грашовую выплату.
Акрамя штотыднёвай паншчыны сяляне выконвалі такія адработачныя павіннасці, як гвалты, талокі, згоны – работы, што былі звязаны са жнівом, сенакосам, узворванем зямлі феадала. На іх выходзілі ўсёй сям’ёй, пакідаючы дома аднаго “малога ці старога, да працы няздатнага”. Кольксць швадтаў на адну сялянскую гаспадарку – 12 на год.
Падводная павіннасць – селянін са сваім канём і “на сваёй страве” даставіць панскія грузы да найбліжэйшай прыстані ці ў гандлёвыя цэнтры.
Акрамя гэтага – сплаў лесу, удзел у аблавах падчас панскага палявання, у рыбнай лоўлі, у раскарчоўцы лесу.
Чынш вагаўся у памеры 30 – 60 злотых з валокі.
Жарнавое – падатак за права мець жорны.
Угайнае, ялавічнае, вепраўшчызна – падатак за карыстанне панскімі ляснымі ўгоддзямі.
Чопавае – падатак за права вырабу гарэлкі і піва.
Куніца – падатак за права ажаніцца на дзяўчыне з іншай воласці.
Рагавое, акладнае, запісное, рыбнае – паборы, якія сплачвалі сяляне сваім гаспадарам. Усяго каля 556 найменняў толькі грашовых павіннасцей.
Штогод кожны сялянскі двор (жым) уносіў у казну ВКЛ падымнае.
Губерна – падатак з дзяржаўных сялян на ўтрыманне войска.
Рэйтаршчына – падатак з прыватнаўласніцкіх сялян на ўтрыманне войска.
Усяго каля 120 – 140 сялянскіх павіннасцей.
Сялян закладвалі да выплаты доўгу. Складаліся закладныя лісты.
Сялянскія паўстанні на беларускіх землях у 18 ст.
Крычаўскае паўстанне 1740 – 1744 гг. Васіль Вашчыла
Васіль Вашчыла нарадзіўся ў 1690 г. у невялікай вёсцы Ложа ў сялянскай сям’і. Пазней жыў у в.Селішчы Крычаўскага староства. Ён быў вядомы як ініцыятыўны і прадпрымальны гаспадар. Смела і рашуча выступаў супраць злоўжыванняў арандатараў і адміністрацыі Крычаўскага староства. Складаў і дастаўляў сялянскія скаргі ўладальнікам Крычаўшчыны – Радзівілам. У маі 1740 г. Васіль узначаліў першы ўзброены сялянскі атрад. Які пачаў баявыя дзеянні супраць арандатараў Гдаля і Шмуйлы Іцкавічаў.
Іх прагналі і самі пачалі заключаць дагаворы арэнды з гараджанамі, аможным сялянамі. Дробнай шляхтай.
Каб не трапіць ў поўную залежнасць ад арандатараў сялянам забаранілі пазячаць вялікія сумы грошай і многа збожжа. Былі ўстаноўлены невысокія працэнты пры невялікіх пазыках.
Кіраўнікі паўстання імкнуліся:
-- аслабіць павіннасці,
-- абмежаваць ліхвярства.
Новым арандатарам стаў мясцовы шляхціц Марцін Літавор Храптовіч.
Сяляне давалі слова: «Не адыдзем адзін ад аднаго, калі нават прыйдзецца пакласці жыццё».
Сялянскі рух пашыраўся – каля 2 тыс. чалавек у Вашчылы.
Уладар Крычаўшчыны князь Геранім Фларыян Радзівіл накіраваў сюды войска са сваёй слуцкай рэзідэнцыі.
15 студзеня 1744 г. – войска ўвайшло ў Крычаў.
Атрад пад кіраўніцтвам Вашчылы 18 студзеня атакаваў горад. Сяляне былі адкінуты ад горада за Сож. Яны спыніліся ў вёсцы Царковішча. 26 студзеня планавалі новы штурм Крычава. Ноччу на 26-я княжацкія войскі атакавалі лагер сялян. 200 чалавек загінула. 176 трапілі ў палон. 30 – павесілі, 30 – пасадзілі на палі і падвесілі жывымі за рэбры на круках.
“Па мястэчках. Вёсках і сяльцах разаслана была каманда жаўнераў і гусараў, якія драўляныя спіцы ў серы абмочвалі і за пазногці забівалі, а потым падпальвалі. Ды іншымі невыноснымі мукамі катавалі, рабуючы грошы і жывёлу, і хлеб, у каго што было”.
У лютым у Крычаў прыбыў Геранім Радзівіл. Адбыўся суд над кіраўнікамі паўстання. 16 чалвек пакаралі смерцю.
Васіль Вашчыла збег у Расію. Радзівіл звярнуўся з просьбай аб яго выдачы. Вашчыла знаходзіўся ў крэпасці пад стражай. Там захварэў і памёр у жніўні 1744 г.
Паўстанне на Каменьшчыне
Ва ўладаннях каталіцкай царквы Каменьшчына Мазырскага павета.
7 верасня 1754 г. – першыя звесткі. Загад гетмана ВКЛ аб накіраванні ва ўладанне дзвюх харугваў – атрадаў для падаўлення сялянскіх хваляванняў. У снежні харугвы былі адкліканы назад. Сяляне заяўлялі аб намеры трымацца разам і «абараняцца да апошняга, хаця б і галовы прыйшлося пакласці».
У кастрычніку 1755 г.сяляне зноў узяліся за зброю. Зноў накіраваны дзве харугвы. Праз месяц – яшчэ чатыры на чале са шляхціцам Панятоўскім.
Паўстала ўся Камянецкая воласць (700 двароў).
Пры падыходзе войска сяляне пакінулі хаты і накіраваліся да мястэчка Славечна. Сяляне напалі на злучэнне Панятоўскага і той адступіў да мястэчка Убарць.
Сяляне сцягваліся да Славечна. Давалі клятву “змагацца да апошняга, хоць і галовы прыйшлося б пакласці”.
У лютым 1756 г. да Панятоўскага прыбыло падмацаванне – гусары, лёгкая конніца, пяхота з артылерыяй.
Сяляне былі пераможаны. Адных пакаралі смерцю, другіх – бізунамі.
-------
Сацыяльныя канфлікты і класавая барацьба. Жыццё грамадства ВКЛ у XVI—XVIII стст. характарызавалася пастаяннай сацыяльнай барацьбой паміж рознымі саслоўямі (і нават рознымі сацыяльнымі групамі ўнутры саслоўяў), а таксама класавай барацьбой паміж асноўнымі класамі сярэдневяковага грамадства — феадаламі і сялянамі.
Сацыяльная салідарнасць, якую праяўлялі гараджане ў барацьбе за самакіраванне, далёка не азначала таго, што гарадское жыццё было бесканфліктным. Ужо ў XVI ст. выразна праявілася дыферэнцыяцыя гарадскога грамадства на багатую вярхушку і беднату. Уся паўната ўлады сканцэнтравалася ў руках багатай вярхушкі. Яе злоўжыванні і самавольства параджалі выбухі сацыяльнага пратэсту з боку гарадской беднаты. У XVII ст. найбольш буйныя гарадскія паўстанні адбыліся ў Магілёве. У час першага паўстання ў 1606 г. рамеснікі ліквідавалі гарадскую раду, стварылі свой орган кіравання, які складаўся ў асноўным з рамеснікаў, і на працягу больш чым двух гадоў ажыццяўлялі палітыку ў інтарэсах гарадскіх нізоў. Подкупамі і пагрозамі ўладам удалося ў 1608 г. скінуць раду рамеснікаў і аднавіць ранейшы склад магістрата. Праз два гады магілёўцы зноў паўсталі, але на гэты раз захапіць уладу ў горадзе ім не ўдалося.
Актыўную барацьбу супраць феадальнага прыгнёту вялі сяляне. Адной з найбольш распаўсюджаных форм барацьбы сялян супраць прыгнёту былі шматлікія скаргі на арандатараў, трымальнікаў уладанняў, панскую адміністрацыю. Іх становішча сярод саслоўяў ВКЛ было самым бяспраўным. Нягледзячы на тое што пастанова сойма 1768 г. устанаўлівала смяротную кару за забойства селяніна, гібель сялян ад пабояў феадалаў была даволі распаўсюджанай з'явай. На ўзмацненне феадальнага прыгнёту сяляне часцей за ўсё адказвалі пабегамі, ухіленнем ад выканання павіннасцей. Усё больш пашыранымі станавіліся падпалы маёнткаў, узброеныя выступленні.
Найбольш буйныя антыфеадальныя выступленні сялян адбыліся ў XVIII ст. у Крычаўскім старостве і на Каменьшчыне, ў Кобрынскай і Гродзенскай эканоміях.
Барацьба сялян за свае правы прымушала землеўладальшкаў ісці на паслабленне прыгнёту сваіх падданых, паколькі іх дабрабыт грунтаваўся якраз на моцнасці, доўгатэрміновай працаздольнасці сялянскай гаспадаркі. Таму многія землеўладальнікі клапаціліся аб яе забяспечанасці працоўнай жывёлай, зямлёй, ажыццяўлялі нарміраванне павіннасцей. Пасля ваенных ліхалеццяў, імкнучыся як мага хутчэй узнавіць гаспадарку селяніна і падтрымаць яе, феадалы нярэдка на льготных умовах давалі сваім падданым права карыстання значнымі зямельнымі плошчамі. Акрамя таго, былі выпадкі, калі землеўладальнікі за долю ўраджая (трэці ці чацвёрты сноп) здавалі сялянам валокі, якія не засяваліся. А тым сялянам, якія толькі займелі жыхарства ва ўладанні, дараваліся «слобады», гэта значыць, што іх павіннасці на некалькі гадоў памяншаліся ў параўнанні з тымі, што мелі старажылы.
Узаемаадносіны як паміж станамі феадальнага грамадства, так і паміж прадстаўнікамі розных сацыяльных груп унутры саслоўя ў грамадскім жыцці ВК.Л у XVI—XVIII стст. былі складанымі і шматузроўневымі. Так, напрыклад, агульнакарпаратыўным інтарэсам шляхты было захаванне за сабой выключнага права валодання зямлёй. І каб захаваць за сабой гэты прывілей, шляхта выступала маналітным агульным фронтам. У той жа час унутры саслоўя мелі месца значныя супярэчнасці паміж дробна-сярэдняй шляхтай і магнатамі, якія валодалі ў дзяржаве неабмежаванай уладай. Гэта часта прыводзіла да адкрытага супрацьстаяння магнатаў з астатняй часткай шляхты. У гісторыі ВКЛ нярэдка ўзнікалі сітуацыі, калі гарадская вярхушка аб'ядноўвалася са шляхтай супраць выступленняў простага люду: гарадскіх нізоў і сялянства. Але адначасова тыя ж члены гарадскіх магістратаў нярэдка супрацьстаялі шляхце, калі апошняя дамагалася мець у гарадах свае кварталы — юрыдыкі.
Такім чынам, салідарнасць або канфрантацыя ва ўзаемаадносінах розных сацыяльных груп і саслоўяў цалкам залежала ад супадзення ці несупадзення іх інтарэсаў у канкрэтна-гістарычнай праяве. У сярэдневяковым грамадстве ВКЛ паступова адбывалася размыванне бар'ераў паміж саслоўямі. У гэты час назіралася актыўнае пранікненне ў шляхецкае саслоўе прадстаўнікоў мяшчанства і збліжэнне сацыяльна-эканамічнага становішча збяднелай шляхты з сялянствам.
МАГІСТРАТ (засядалі разам не па нормах Магдэбургскага права) |
||||
ГАРАДСКАЯ РАДА |
ЛАВА |
|||
Бургамістры (часцей 2) |
радцы |
пісар |
Войт |
лаўнікі |
Бургамістра-радецкі суд (разглядаў маёмасныя спрэчкі гараджан) |
Войтаўска-лаўнічы суд (разглядаў крымінальныя справы, маёмасныя спрэчкі, сведчыў дагаворы) |
|||
ДАТЫ
1440 г. – год адкрыцця кнігадрукавання.
У прывілеі 1413 г. баяр упершыню назвалі шляхтай.
Да пачатку 18 ст. сталі з’яўляцца мануфактуры.
Першыя фальваркі ў ВКЛ з’явіліся ў 15 ст.
Асаблівае пашырэнне фальваркі атрымалі з сярэдзіны 16 ст. у сувязі з правядзеннем аграрнай рэформы.
Найбольшы рост фальваркаў назіраўся ў Панямонні і Падзвінні.
Да сяр. 16 ст. фальварак стаў асноўнай формай арганізацыі гаспадаркі феадалаў.
1557 г. – устава на валокі. Пачатак аграрнай рэформы
фальваркава – паншчынная сістэма праіснавала на беларускіх землях практычна да сяр. 19 ст.
З 1557 г. сялянскі надзел стаў называцца валока.
Прывілей Казіміра 1447 г. паклаў пачатак юрыдычнага запрыгоньвання сялянства.
Статут 1588 г. – звод законаў, які юрыдычна паставіў кропку ў працэсе запрыгоньвання сялян ВКЛ.
1595–1596 – сялянскі рух пад кіраўніцтвам Севярына Налівайкі.
1606 – 1608 гг. і 1610 г. -- выступленні рамеснікаў і гарадской беднаты ў Магілёве.
З пачатку 18 ст. рэзка скарацілася пасярэдніцкая роля беларускага купецтва.
1710 – 1730 –я гг. -- пачатак мануфактурнай вытворчасці ў Беларусі.
Класічная феадальна-саслоўная структура грамадства ў беларускіх землях склалася ў XVI ст.
Афармленне сялянства ў асобнае саслоўе ў ВКЛ адбылося к сярэдзіне XVI ст.
1740 – 1744 гг. -- Крычаўскае паўстанне пад кіраўніцтвам Васіля Вашчылы.
1754-1756 гг. – паўстанне сялян ва ўладаннях каталіцкай царквы Каменьшчына Мазырскага павета.
1768 г. -- пастанова сойму устанаўлівала смяротную кару за забойства селяніна.
ТЭРМІНЫ
ЗДОЛЬШЧЫНА – у Зах. Еўропе тып зямельных адносін, калі уласнік зямлі аддаваў яе ў арэнду на ўмовах разліку за карыстанне пэўнай часткай ураджаю.
ФЕРМЕРСТВА у Зах Еўропе від арэнды зямлі, калі прадпрымальнік арандаваў на пэўны тэрмін зямлю за папярэдне вызначаную грашовую плату, але правоў на валоданне зямлёй не меў. У арандатара былі свой інвентар, насенне, ён наймаў працоўную сілу.
ДЗЯРЖАЎНЫЯ землі – землі, якія належалі дзяржаве ў асобе вялікага князя.
ПРЫВАТНЫЯ землі – зямлі, якія знаходзілася ў спадчынным карыстанні мясцовых князёў, магнатаў і шляхты.
БАЯРЫ – служылыя людзі, якія за нясенне ваеннай службы атрымлівалі зямлю. Іх землеўладанне было ўмоўным (абмежаваным).
ДЫМ -- сялянская гаспадарка –.
ПАВІННАСЦЬ – прымусовы абавязак, які выконваў селянін на карысць свайго гаспадара.
ПРЫГОН -- прымусовая, дармавая праца сялян на пана.
ЗАПРЫГОНЬВАННЕ – страта селянінам права ўласнасці на зямлю і залежнасць яго ад феадала.
“ПАХОЖЫЯ” – залежныя ад феадала сяляне, якім дазваляўся пераход ад аднаго гаспадара да другога.
“НЕПАХОЖЫЯ” – залежныя ад феадала сяляне, якія былі пазбаўлены права змяняць гаспадара.
ФАЛЬВАРАК – феадальную гаспадарку, у якую ўваходзілі гаспадарскі двор з рознымі пабудовамі, а таксама ворыўныя землі і с/г ўгоддзі, заснаваныя на працы феадальна – залежных сялян.
Асноўная адзінка падаткаабкладання з 1557 г. -- ВАЛОКА.
Характар, які мае гаспадарка, прадукцыя якой ідзе на продаж – ТАВАРНЫ.
ПАНШЧЫНА – асноўны від павіннасці, якую неслі сяляне ў фальваркавай гаспадарцы.
У адпаведнасці са Статутам 1588 г., калі селянін сыходзіў без выплаты патрэбнай сумы феадалу, то аўтаматычна станавіўся “ОТЧЫЧАМ”, г.зн. прыгонным гэтага феадала.
У 2-й палове 16 ст. рэзка павялічылася колькасць ЦЯГЛЫХ сялян, для якіх галоўнымі павіннасцямі былі адработачныя.
АРЭНДА -- часовае карыстанне за пэўную плату на вызначаны тэрмін.
Сялянам, які толькі набылі жыхарства ва ўладанні пана, пан даваў “СЛОБАДЫ” – меншыя павіннасці на тэрмін да 12 гадоў.
Палёгка на некалькі гадоў у выкананні сялянамі феадальных павіннасцей ці на пэўны час іх поўнае скасаванне – СЛОБАДЫ.
РЫНАК – месца, дзе гандлююць прадуктамі і вырабамі рамяства ў розніцу – паштучна.
ДЫНАРЫЙ – металічныя манеты, якія пачалі чаканіць пры Вітаўце ў ВКЛ.
ГРОШ – грашовая адзінка ў Вялікім княстве Літоўскім.
ЗЛОТЫ – грашовая адзінка ў ВКЛ. Складалася з 30 грошаў польскіх ці 24 вялікакняжацкіх.
МУРАВАНКА – будынак, пабудаваны з цэглы.
Насельніцтва гарадоў ВКЛ папаўнялася галоўным чынам СЯЛЯНАМІ-УЦЕКАЧАМІ.
ЮРЫДЫКА -- асобная частка горада, якая знаходзіцца пад уладай магната ці царкоўнай установы. На яе жыхароў не пашыралася судовая і адміністрацыйная ўлада магістрата.
Да канца 16 ст. у ВКЛ за аб’яднаннямі рамеснікаў замацавалася агульная назва – ЦЭХ.
Цэх з’яўляўся арганізацыяй МАЙСТРОЎ.
ЦЭХ – аб’яднанне рамеснікаў адной ці некалькіх блізкіх прафесій з мэтай збыту прадукцыі і абароны ад феадалаў.
Акрамя майстроў у цэхі аб’ядноўваліся КУПЦЫ.
ГОСЦІ – купцы, якія займаліся знешнім гандлем.
ЛЁЗНЫЯ – назва часткі жыхароў горада, брадзягаў, людзей без пэўнага месца жыхарства і вызначаных заняткаў.
КАГАЛ – назва грамады ў яўрэяў.
БРАЦТВА – назва аб’яднання рамеснікаў-яўрэяў.
СІНАГОГА – назва храма ў іўдзеяў.
МЯЧЭЦЬ – назва храма ў мусульман.
РАТУША – будынак, у якім размяшчаўся магістрат.
ГІБЕРНА – падатак, які плацілі жыхары горада на ўтрыманне харугвы каралеўскай конніцы.
За карыстанне ворнай зямлёй, сенажацямі і агародамі гарадское насельніцтва сплачвала ЧЫНШ.
ЗЕЛЬВА – горад, у якім праходзіў найбуйнейшы кірмаш у Беларусі ў 17 – 18 ст.
Пануючым, прывілеяваным станам у ВКЛ з'яўлялася ШЛЯХТА, статус якой быў абумоўлены яе выключным правам на валоданне зямлёй.
У XIV—XV стст. велікакняжацкімі прывілеямі 1387, 1432, 1434 гг. прадстаўнікам шляхты было гарантавана права ўласнасці на свае МАЁНТКІ.
Прывілей вялікага князя Казіміра 1447 г. дадаў шляхце таксама і СУДОВЫ імунітэт — гэта значыць права вяршыць суд над падданымі ў сваіх маёнтках.
СУДОВЫ імунітэт — права феадала вяршыць суд над падданымі ў сваіх маёнтках.
Характэрнай прыкметай прыналежнасці да феадальнага саслоўя з'яўлялася абавязковае выкананне ВАЕННАЙ СЛУЖБЫ.
ЮРЫДЫЧНА ўсе прадстаўнікі шляхецкага стану лічыліся роўнымі паміж сабой, але ў МАЁМАСНЫХ адносінах значна розніліся і падзяляліся на некалькі катэгорый.
Прадстаўнікі самай ніжэйшай не мелі ні зямлі, ні падданых, лічыліся “ГАЛОТАЙ” і выпраўляліся на вайну пешшу.
шляхта ДРОБНАЯ – шляхта, якая валодала некалькімі сялянскімі гаспадаркамі.
ДУХАВЕНСТА — гэта людзі, якія спецыяльна займаюцца выкананнем рэлігійных мерапрыемстваў і складаюць асобную арганізацыю (карпарацыю).
МЯШЧАНЕ — гэта жыхары гарадоў.
МАГДЭБУРГСКАЕ ПРАВА -- велікакняжацкая грамата гораду на самакіраванне.
АГАРОДНІКІ – катэгорыя залежных сялян, якая вылучалася невялікімі памерамі надзелаў і службай у панскім маёнтку.
Сяляне-СЛУГІ – катэгорыя залежных сялян, якая ў якасці асноўнай павіннасці несла службу воінскую, кур'ерскую, гаспадарча-адміністрацыйную.
Пэўным інтэгратарам сялянскага саслоўя ВКЛ у XVI — XVIII стст. выступала СЯЛЯНСКАЯ АБШЧЫНА (грамада).
ДЗЯКЛА -- натуральны аброк сельскагаспадарчымі прадуктамі, які збіралі феадалы ВКЛ з сялян. Мог быць па жаданню заменены на адпаведную грашовую выплату.
ПАДВОДНАЯ павіннасць – павіннасць, калі селянін са сваім канём і “на сваёй страве” даставіць панскія грузы да найбліжэйшай прыстані ці ў гандлёвыя цэнтры.
ЖАРНАВОЕ – падатак за права мець жорны.
УГАЙНАЕ, ЯЛАВІЧНАЕ, ВЕПРАЎШЧЫЗНА – падатак за карыстанне панскімі ляснымі ўгоддзямі.
ЧОПАВАЕ – падатак за права вырабу гарэлкі і піва.
КУНІЦА – падатак за права ажаніцца на дзяўчыне з іншай воласці.
Штогод кожны сялянскі двор (дым) уносіў у казну ВКЛ ПАДЫМНАЕ.
ГІБЕРНА – падатак з дзяржаўных сялян на ўтрыманне войска.
РЭЙТАРШЧЫНА – падатак з прыватнаўласніцкіх сялян на ўтрыманне войска.
Тэрмін «СТАН» у Вялікім княстве Літоўскім ужываўся для вызначэння саслоўяў.
Пад СТАНАМІ-саслоўямі ў феадальным грамадстве разумеліся сацыяльныя супольнасці, прадстаўнікі якіх мелі аднолькавае прававое становішча.
ПРЫВІЛЕЙ -- дзяржаўны дакумент, у якім вялікі князь (кароль) даваў або пацвярджаў правы феадалаў, шляхты.
СТАРОСТВА -- дзяржаўны маёнтак, які даваў вялікі князь (кароль) у часовае карыстанне шляхціцу за службу.
ПАНШЧЫНА -- дармавая, прымусовая праца сялян з уласнымі прыладамі працы ў гаспадарцы феадала.
САСЛОЎЕ -- грамадская група людзей, якая мае спадчынныя правы і абавязкі.
ШЛЯХТА – сярэднія і дробныя землеўладальнікі, служылыя людзі.
УСТАВА -- грамата, якая вызначала пэўныя падаткі, павіннасці, абавязкі .
ГРАМАДА -- назва сялянскай абшчыны на землях Беларусі ў перыяд яе знаходжання ў складзе ВКЛ
ВАЛОКА -- мера плошчы, роўная 21,36 га
ДЫМ – дом і двор (гаспадарка) адной сялянскай сям’і, а таксама адзінка абкладання павіннасцямі.
СКАРБ – дзяржаўная казна.
СТАТУТ – звод заканадаўчых актаў.
ТАЛЕР – грашовая адзінка ў ВКЛ. Была роўная ў 17-18 ст. 6-9 злотым.
УСТАВА – грамата, якая вызначала пэўныя падаткі, павіннасці, абавязкі і да таго падобнае.
КІРМАШ – форма арганізацыі гандю ў гарадах і мястэчках. Адбываўся ў пэўныя дні, звязаныя з царкоўнымі святамі.
РЭФОРМА – пераўтварэнне, змяненне якога-небудзь боку грамадскага жыцця.
МАНУФАКТУРА – капіталістычнае прадпрыемства, заснаванае на ручной працы і шырокім яе падзеле. Пераходная форма ад рамеснай вытворчасці да капіталістычнай фабрыкі.
Першыя мануфактуры на Беларусі – НАЛІБОЦКАЯ і УРЭЦКАЯ. Выраблялі шкло.
УРЭЦКАЯ мануфактура -- першае ў Рэчы Паспалітай прадпрыемства па вырабу люстэркаў, створана па ўзоры Дрэздэнскай каралеўскай люстэрні
Слуцкая і Нясвіжская мануфактуры выраблялі ШАЎКОВЫЯ ПАЯСЫ.
У 2-й пал. 18 ст. у мястэчку Карэлічы працавала мануфактура па вырабу ГАБЕЛЕНАЎ.
На мануфактуры ў Свержані – ФАЯНС.
У Гародні мануфактуры стварыў ТЫЗЕНГАУЗ.
Найбуйнейшым прадпрыемствам па выплаўцы жалеза і чыгуну быў завод графа Храптовіча ў ВІШНЕВЕ (Валожыншчына). Акрамя гэтага – м. Высокае, м. Кляцішчы.
Па сваіх павіннасцях феадалу сяляне дзяліліся на
даннікаў (асноўны від павіннасцей – даніна ці аброк),
цяглых (адбывалі паншчыну),
чыншавікоў (асноўны від падатку ці аброку – грошы)
і слуг (пры двары пана).
Поўнасцю уласнасцю феадала была “чэлядзь нявольная”, якая жыла пры дварах феадала.
Сялянскія надзелы ў ВКЛ:
служба, дым, дварышча, жарэб’е.
Фальварковая гаспадарка:
была заснавана на выкарыстанні працы прыгонных сялян,
насіла таварны характар
працавала галоўным чынам на знешні рынак.
Папаўненне насельніцтва гарадоў
Сяляне-уцекачы,
рамесныя людзі, якія з вёсак па загаду пана перасяляліся ў горад.
Назва цэхаў ВКЛ у першай палове 16 ст.
Гародня -- сотні, Магілёў -- староствы, Полацк і Менск – брацтвы.
Уласнік зямлі |
||||
Дзяржава |
Вялікі князь |
Магнаты |
Шляхта |
царква |
Карыстальнікі зямлі – сяляне.
Насельніцтва гарадоў |
|||||
Прывілеяванае |
непрывеляванае |
||||
Магнаты |
Духавенства |
Баяры |
Багатыя купцы |
Рамеснікі |
гандляры |
У сярэдневяковым грамадстве ВКЛ у XVI—XVIII стст. вызначаліся такія станы, як
СТАНЫ |
||||
Прывілеяваныя |
непрывілеяваныя |
|||
Магнаты |
Шляхта |
Духавенства |
Мяшчане |
сяляне |
У маёмасных адносінах мяшчанства падзялялася на тры асноўныя пласты.
Вышэйшыя складалі вярхі гарадской адміністрацыі, буйныя купцы і гандляры, землеўладальнікі.
сярэдні пласт -- рамесныя майстры, уладальнікі лавак і рыначных ларкоў, неэлітнае духавенства, служачыя гарадской і ўрадавай адміністрацыі.
На ніжэйшай ступені сацыяльна-маёмаснай лесвіцы ў гарадах знаходзіліся «каморнікі», «лёзныя», «гультаі», «парабкі» — гарадскія нізы.
“Устава на валокі” (аграрная рэформа, “валочная памера”)
1557 г. , Жыгімонт ІІІ Аўгуст валока (21,36 га)
Мера плошчы
Адзінка абкладання павіннасцямі сялян
МЭТЫ:
упарадкаванне сялянскага землекарыстання
увядзенне адзінай стандартнай меры плошчы, з якой збіраліся падаткі і павіннасці
ВЫНІКІ:
Павялічылася прыбытковасць веадальнай гаспадаркі
Узмацнілася эксплуатацыя сялян
ЭТАПЫ ЗАПРЫГОНЬВАННЯ СЯЛЯН
-
Дата
Дакумент
значэнне
1447
Прывілей Казіміра
Паклаў пачатак юрыдычнаму афармленню прыгонніцтва
забараняў феадалам прымаць беглых сялян
падцвердзіў права феадала на валоданне зямляй, на суд над залежнымі сялянамі
1468
Судзебнік (статут) Казіміра
Устанавіў адзіныя ва ўсім княстве віды пакарання
лішаў сялян права пераходу да іншага феадала
1529
І Статут ВКЛ
1. Захоўваў прывілеі феадалаў
2. дазваляў феадалам вяртаць беглых сялян на працягу 10 гадоў
1557
“Устава на валокі” Жыгімонт ІІІ Аўгуст
Упарадкавала сялянскае землекарыстанне
Уводзіла валоку ў якасці зямельнай меры і адзінкі падаткаабкладання
1566
ІІ Статут ВКЛ
Дазваляў пошук і вяртанне беглых сялян на працягу 20 гадоў
1588
ІІІ Статут ВКЛ
дазваляў пераход сялян за выкуп
Селянін, які пражыў у феадала 10 гадоў, лічыўся яго ўласнасцю.
Заканадаўча аформіў саслоўе-стан – прыгонных сялян.
Устанавіў 20-гадовы тэрмін пошуку беглых сялян. Канчаткова запрыгонніў сялян.
