Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Lekcyja_15.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
271 Кб
Скачать
☆

Змены ў грамадска – палітычным жыцці краіны

Дэмакратызацыя грамадска – палітычнага жыцця ў другой палове 80-х – 90-я гг.

У 1985 г. Новым кіраўніком ЦК КПСС М.С.Гарбачовым быў аб’яўлены курс на паскарэнне сацыяльна – эканамічнага развіцця і дэмакратызацыю палітычнага жыцця, які атрымаў назву перабудовы.

Задачай перабудовы стала ліквідацыя скажэнняў у пабудове сацыялізму і вяртанне да ленінскага бачання адносін паміж людзьмі ў сацыялістычным грамадстве. Пераход да дэмакратычных прынцыпаў кіравання разглядаўся ў якасці пераважаючага над эканамічнымі рэформамі, якім надавалася другаснае значэнне. Увага ў першую чаргу надавалася забеспячэнню паўнаўладнасці Саветаў. Вынікам стала скліканне ў 1990 г. Пазачарговага трэцяга З’езду народных дэпутатаў СССР, які адмяніў канстытуцыйнае палажэнне аб кіруючай і накіроўваючай ролі КПСС. Камуністычная партыя Беларусі страціла дзяржаўных функцый, якія былі замацаваны выключна за Саветамі. Адбывалася паступовае фарміраванне шматпартыйнасці. Пачалася адкрытая і вострая крытыка сталінізму.

Палітычнае жыццё і палітычная актыўнасць людзей нарасталі па меры таго, як партыя губляла свае дзяржаўныя, аўтарытарныя функцыі, а разам з тым і аўтарытэт у грамадстве.

У выніку супярэчання і непаслядоўнасці палітыкі перабудовы адбылося абвастрэнне крызісу ва ўсіх сферах жыцця грамадства.

У той час БССР набыла аблічча адной з самых кансерватыўных рэспублік.

Кансерватызм – прыхільнасць да ўсяго састарэлага, аджыўшага, але вельмі ўстойлівага, традыцыйнага, што выклікае супрацьдзеянне ў адносінах да ўсяго новага.

Важным крокам на шляху пашырэння ролі мас ў жыцці грамадства з’явілася прыняцце Закону БССР “Аб народным абмеркаванні важных пытанняў дзяржаўнага жыцця БССР” (люты 1988 г.).

1989 г. – выбары народных дэпутатаў СССР. Першыя свабодны і альтэрнатыўныя. Яны праводзіліся на альтэрнатыўнай аснове, г.зн. на кожнае месца ва ўсесаюзным парламенце прэтэндавалі некалькі кандыдатаў, а канчатковае рашэнне было за выбаршчыкамі.

Сакавік 1990 г. – па новаму Выбарчаму Закону былі праведзены выбары народных дэпутатаў у Вярхоўны і мясцовыя Саветы народных дэпутатаў Беларусі. Большасць месцаў атрымалі прыхільнікі КПБ. Аднак упершыню ў гісторыі Вярхоўнага Савета БССР у ім узнікла парламенцкая апазіцыя.

Прыхільнікі пераўтварэнняў утварылі ў Вярхоўным Савеце парламенцкую апазіцыю, якая была прадстаўлена Беларускім народным фронтам “Адраджэнне”.

Апазіцыя – група дэпутатаў, чые погляды не супадаюць альбо супярэчаць дымкам дэпутацкай большасці.

Адным з рэальных дасягненняў палітыкі перабудовы другой паловы 80-х гг. стала галоснасць – магчымасць адкрыта сказаць праўду аб сваёй гісторыі і сучаснасці. ЦІ: дэмакратычны прынцып, які забяспечвае адкрытасць работы органаў кіравання, даступнасць для грамадства звестак пра іх дзейнасць, у першую чаргу з дапамогай сродкаў масавай інфармацыі.

Плюралізм – прызнанне розных поглядаў, думак, меркаванняў па пытаннях аб шляхах развіцця дзяржавы і грамадства. Увасабляецца ў шматпартыйнасці як форме дэмакратычнага ўладкавання грамадства.

Альтэрнатыва – неабходнасць выбару паміж некалькімі супрацьлеглымі магчымасцямі ў палітыцы.

Кастрычнік 1990 г. – закон “Аб грамадскіх аб’яднаннях”. Пачатак фарміравання шматпартыйнасці. Гэта сведчанне дэмакратызацыі грамадства, рэалізацыі права грамадзян на аб’яднанне і ўтварэнне розных рухаў, саюзаў, палітычных партый, грамадскіх аб’яднанняў і інш.

1989 г. – утварэнне Беларускага народнага фронту “Адраджэнне”.

Люты 1991 г. – з’езд Беларускай сялянскай партыі. У пачатку 1990 –х колькасць палітычных партый перавысіла 10.

У пачатку красавіка 1991 г. У сувязі са спадам вытворчасці, высокім узроўнем інфляцыі, пагаршэннем умоў жыцця пачаліся забастоўкі, дэманстрацыі, мітынгі.

11 мая 1991 г. Адбылася рэспубліканская канферэнцыя страйкавых камітэтаў. Яна прыняла зварот “ Да народных дэпутатаў Вярхоўнага Савета БССР”. У ім выказваліся патрабаванні да дэпутатаў пачаць служыць свайму народу, а не ісці ў фарватары палітыкі КПСС і ваенна – прамысловага комплексу”.

Аўгустоўскі путч 1991 г. – апошняя спроба вярнуць краіну да перабудовачных часоў.

26 жніўня 1991 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Закон “Аб дэпартызацыі органаў дзяржаўнай улады і кіравання БССР, дзяржаўных прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый і ўласнасці Камуністычнай партыі Беларусі” і пастанову “Аб часовым прыпыненні дзейнасці КПБ – КПСС на тэрыторыі БССР”.

У лютым 1993 г. часовае прыпыненне дзейнасці КПБ – КПСС Вярхоўным Саветам было адменена.

1995 г. – новыя выбары ў Вярхоўны Савет 13 склікання. БНФ не атрымаў ніводнага мандата. Замест яго у парламенце была створана парламенцкая фракцыя.

Фракцыя – група членаў палітычнай партыі, якія праводзяць яе палітыку ў парламенце, або групоўка ўнутры партыі, погляды якой не супадаюць з генеральнай (асноўнай) лініяй партыі.

Перабудова садзейнічала актывізацыі дзейнасці прафсаюзаў, перад усім ў абароне інтарэсаў працоўных а таксама ў фарміраванні дэмакратычнага грамадства. У 1990 г. была створана Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі (ФПБ). Яшчэ адным аб’яднаннем стаў Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў.

Напрамкі дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця БССР другой паловы 1980-х – пачатку 1990-х

  • прыняцце курса на перабудову савецкай палітычнай сістэмы

  • правядзенне палітыкі галоснасці

  • правядзенне выбараў на альтэрнатыўнай аснове

  • фарміраванне шматпартыйнасці

  • стварэнне парламенцкай апазіцыі.

ДАТЫ

21 жніўня 1943 г. ЦК ВКП(б) і СНК СССР прынялі пастанову “Аб неадкладных мерах па аднаўленню гаспадаркі ў раёнах, вызваленых ад нямецкай акупацыі”.

Верасень 1946 г. – прыняцце чацвёртага пяцігадовага плану.

1947 г. – першую прадукцыю далі Мінскі мотавелазавод і Мінскі трактарны завод.

1950 г. - аб’ём прадукцыі прамысловасці перавысіў даваенны.

1950 г. - на Мінскім трактарным заводзе пачаўся выпуск трактароў “Кіравец”.

1951 г. – першую прадукцыю даў мінскі радыёзавод.

1947 г. - адмена картачнай сістэмы прадуктовага забеспячэння насельніцтва

27 снежня 1943 г. - Пастанова СНК СССС і ЦК ВКП(б) “Аб аказанні дапамогі вызваленым раёнам Віцебскай, Магілёўскай, Гомельскай і Палескай абласцей Беларускай ССР па аднаўленню МТС і калгасаў”

22 жніўня 1944 г. СНК СССР прыняў пастанову “Аб аказанні дапамогі Беларускай ССР па забеспячэнню насельніцтва харчовымі і прамысловымі таварамі”.

19 верасня 1946 г. – пастанова Савета Міністраў СССР і ЦК ВКП(б) “Аб мерах па ліквідацыі парушэнняў Статута сельскагаспадарчай арцелі ў калгасах”.

1946 г. – перайменаванне Савета Народных Камісараў БССР у Савет Міністраў БССР.

1949-1950 гг. – масавая калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў заходніх абласцях Беларусі.

Сярэдзіна 1950-х гг. – завяршэнне аднаўлення сельскай гаспадаркі.

Верасень 1953 г. – пленум ЦК КПСС па сельскай гаспадарцы. Пачатак яе рэфармавання.

Ліпень 1955 г. – Пленум ЦК КПСС аб мадэрнізацыі прамысловасці.

1954 г. – пачатак удзелу БССР у асваенні цаліны.

1957 г. – увядзенне ў строй прыборабудаўнічага завода імя У.Леніна.

1957 г. - пачалося будаўніцтва Мінскага механічнага завода імя С.І.Вавілава.

1958 г. – пачатак выпуску кар’ерных самазвалаў на Беларускім аўтамабільным заводзе (БелАЗ).

1959 г. здадзены ў эксплуатацыю вытворчы корпус завода электронна – вылічальных машын.

1960 г. - выпушчана першая ЭВМ “Мінск-1”.

1962 г. – пачатак выпуску прадукцыі Мінскім заводам халадзільнікаў.

З 1963 г. бярэ пачатак нафтаперапрацоўчая прамысловасць у Беларусі.

У 1964 г. пачалася прамысловая распрацоўка першага ў Беларусі Рэчыцкага нафтавага радовішча.

1957 г. – рэформа кіраўніцтва эканомікай. Увядзенне саўнаргасаў.

1958 г. – ліквідацыя МТС.

1956 г. – Сяляне атрымалі пашпарты

1965 г. - пачатак выплаты пенсій калгаснікам.

1958 г. БССР была ўзнагароджана другім ордэнам Леніна.

кастрычнік 1964 г. - М.С.Хрушчоў быў зняты з пасады Першага сакратара ЦК КПСС.

З 1965 па 1980 г. рэспубліканскую партыйную арганізацыю ўзначальваў П.М.Машэраў.

Сакавік 1965 г. - пленум ЦК КПСС. Пастанова “Аб неадкладных мерах па далейшаму развіццю сельскай гаспадаркі СССР”

Верасень 191г. Пленум ЦК КПСС прыняў пастанову “Аб паляпшэнні кіравання прамысловасцю, удасканаленні планавання і ўмацаванні эканамічнага стымулявання прамысловай вытворчасці”.

1966 – 1970 гг. – восьмая пяцігодка.

1967 г. - рабочыя і служачыя былі пераведзены на 5-дзённы працоўны тыдзень з двума выходнымі днямі

1966 г. – уведзены ў эксплуатацыю Гомельскі хімічны завод.

1968 – Магілёўскі камбінат сінтэтычнага валакна.

1970 – 3-і Салігорскі калійны камбінат. На базе дзейнічаючых камбінатаў у 1971 г. быў створаны адзіны Беларускі калійны камбінат.

1970 г. – на базе гродзенскіх азотна – тукавага і капралактанавага заводаў быў створаны Гродзенскі хімічны камбінат імя С.В.Прытыцкага.

1977 г. – прыняцце Канстытуцыі СССР.

1978 г. – прыняцце новай Канстытуцыі БССР.

1979 г. – увод савецкіх войск у Афганістан.

1982 г. – прынятая “Харчовая праграма СССР”.

1984 г. у Мінску пачало дзейнічаць метро.

26 красавіка 1986 г. - Аварыя на Чарнобыльскай АЭС.

1986-1990 гг. – 12 пяцігодка.

Чэрвень 1987 г. – Пленум ЦК КПСС. Пачатак эканамічнай рэформы.

1987 г. – закон “Аб дзяржаўным прадпрыемстве”.

1990 г. – Закон аб уласнасці на Беларусі. Ён прадугледжваў прыватную, калектыўную і дзяржаўную ўласнасць.

1991 г. – Закон аб сялянскай (фермерскай) гаспадарцы.

1989 г. – Вярхоўны Савет БССР адобрыў распрацаваную ўрадам рэспублікі доўгатэрміновую Дзяржаўную праграму ліквідацыі ў БССР вынікаў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

АСОБЫ, ПРАДМЕТЫ, ПАДЗЕІ

У перыяд пасля Вялікай Айчыннай вайны ў першую чаргу ішло аднаўленне цяжкай прамысловасці.

Мадэлью эканамічнага развіцця пасляваеннай Беларусі была цэнтралізаваная планавая адміністрацыйна-камандная.

Сталявар гомельскага машынабудаўнічага заводу “Рухавік рэвалюцыі” за 4 гады і 4 месяцы выканаў 12 гадавых нормаў - В. Сайкоў

Адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў гады грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. Герой Савецкага Саюза і Сацыялістычнай працы. Кіраўнік перадавога калгаса “Рассвет” Кіраўскага р-на Магілёўскай вобл.

Асаблівасцю палітычнай сістэмы перыяду “застою” стала непасрэднае прамое партыйнае кіраўніцтва эканомікай, а таксама наменклатурны прынцып фарміравання кіруючых органаў у самой партыі і грамадскіх арганізацыях.

Ініцыятарам рэформ сярэдзіны 1960-х гадоў быў старшыня Савета Міністраў СССР А.М. Касыгін.

Рэформа сярэдзіны 1960-х гадоў прадугледжвала ўключыць таварна-грашовы механізм.

У адпаведнасці з рэформай сярэдзіны 1960-х гадоў былы галоўны паказчык працы прадпрыемства – аб’ём валавай (усёй выпушчанай) прадукцыі – саступіў месца аб’ёму рэалізаванай прадукцыі.

У адпаведнасці з рэформай сярэдзіны 1960-х гадоў у сельскай гаспадарцы была зменена сістэма загатовак сельскагаспадарчай прадукцыі. Замест гадавых планаў загатовак уводзіліся нязменныя пяцігадовыя.

Беларусь у гады “застою” называлі “адкормачным цэхам Савецкага Саюза”,

Ураджэнец Віцебшчыны, савецкі авіяканструктар, двойчы Герой Сацыялістычнай працы, які ўнёс значны ўклад ва ўмацаванне абароназдольнасці СССР – А. Сухі.

Першы этап эканамічнай рэформы другой паловы 1980-х гадоў заключаўся ў пераводзе прадпрыемстваў на поўны дзяржразлік і самакіраванне.

ГЕАГРАФІЯ

Пасля вайны разглядалася пытанне аб пераносе сталіцы ў г. Магілёў.

Вытворчасць калійных угнаенняў развівалася ў г. Салігорску.

Азотна-тукавы камбінат пачаў працаваць ў г. Гродна.

Завод аўтаматычных ліній быў пабудаваны ў г. Мінск.

Суперфасфатны завод быў пабудаваны ў г. Гомелі.

Нафтаперапрацоўчы камбінат пачаў дзейнасць у г. Полацку.

Аўтасамасвалы “БелАЗ” пачалі выпускаць на заводзе ў г. Жодзіна.

Электралямпавы завод пачаў працаваць ў г. Брэст.

Баваўняны камбінат быў пабудаваны ў г. Баранавічы.

Маторны завод быў пабудаваны ў г. Мінску.

Беларускі металургічны завод пачаў працаваць у г. Жлобіне.

Беларускі шынны камбінат быў пабудаваны ў г. Бабруйску.

ТЭРМІНЫ

РЭПАРАЦЫЯ – поўная ці частковая кампенсацыя, аплата матэрыяльных страт ад вайны дзяржавай, якая здзейсніла агрэсію, той краіне, якая падвяргалася агрэсіі.

ЦЯЖКАЯ ПРАМЫСЛОВАСЦЬ – вытворчасць сродкаў вытворчасці, перш за ўсё машынабудаванне, металаапрацоўка, электраэнергетыка і інш

ПРАЦАДЗЕНЬ - адзінка ўліку працы калгаснікаў і размеркавання прыбыткаў па працы ў калгасах ў 1930-1966 гг.

ІНДУСТРЫЯЛЬНАЕ – грамадства, для якога характэрна паглыбленне падзелу працы, спецыялізацыя вытворчасці і яе аўтаматызацыя, арыентацыя вытворчасці на рынак, навукова-тэхнічная рэвалюцыя, урбанізацыя.

НАВУКОВА-ТЭХНІЧНАЯ РЭВАЛЮЦЫЯ – якаснае параўтварэнне прадукцыйных сіл на аснове навуковых дасягненняў і ўкаранення іх у вытворчасць.

САЎНАРГАС – дзяржаўныя органы ў СССР і савецкіх рэспубліках, якія ў канцы 1950-х – пачатку 1960-х гг. ХХ ст. кіравалі ўсёй прамысловасцю і сельскай гаспадаркай у межах пэўнай тэрыторыі.

МЕЛІЯРАЦЫЯ – сістэма мерапрыемстваў, накіраваная на паляпшэнне зямель шляхам іх асушэння або арашэння.

ГАСПАДАРЧЫ РАЗЛІК – метад гаспадарання, пры якім даходы, якія атрымлівае прадпрыемства ад рэалізацыі сваёй прадукцыі, пакрываюць яго выдаткі на вытворчасць гэтай прадукцыі.

ВАЕННА-ПРАМЫСЛОВЫ КОМПЛЕКС - абазначэнне саюза абароннай прамысловасці, арміі і звязаных з імі дзяржаўнага апарату і навукі.

ЭКСТЭНСІЎНЫ – шлях, звязаны перш за ўсё з павелічэннем колькасці выпускаемай прадукцыі за кошт росту колькасці працуючых, колькасці грошай на развіццё прамысловасці, колькасці прадпрыемстваў і г.д.

ІНТЭНСІЎНЫ – шлях, звязаны з ростам вытворчасці на аснове паляпшэння якасных паказчыкаў, перш за ўсё за кошт укаранення ў вытворчасць дасягненняў навукі і тэхнікі і павелічэння прадукцыйнасці працы.

ЭКАЛОГІЯ – навука аб узаемаадносінах раслінных і жывёльных арганізмаў з навакольным асяроддзем, у тым ліку ўзаемаадносінах чалавека і прыроды.

ЦЕНЯВАЯ ЭКАНОМІКА – усе віды эканамічнай дзейнасці, якія афіцыйна дзяржавай не кантраляваліся і даходы ад якіх скрываліся ад падаткаабкладання.

САМАФІНАНСАВАННЕ – метад гаспадарання, пры якім прадпрыемства не атрымлівае фінансавых сродкаў з дзяржбюджэту, а зарабляе грошы само, за кошт сваёй вытворчасці і рэалізацыі яе вырабаў.

ІНФЛЯЦЫЯ – абясцэньванне папяровых грошай, г.зн. падзенне іх пакупной здольнасці ў выніку павышэння цэн на тавары і паслугі.

ЦЭНТРАЛІЗАВАНАЯ ПЛАНАВАЯ ЭКАНОМІКА – сістэма арганізацыі народнай гаспадаркі, заснаваная на дзяржаўнай маёмасці, пры якой пяцігадовыя планы эканамічнага развіцця прымаліся на партыйных з’ездах, кіраванне эканомікай адбывалася “зверху” партыйным і дзяржаўным апаратам.

УРБАНІЗАЦЫЯ - колькасны рост гарадоў і павелічэнне гарадскога насельніцтва.

АГРАПРАМЫСЛОВЫ КОМПЛЕКС (АПК) - аб’яднанне ў адзін арганізм сельскай гаспадаркі і структур, якія яе абслугоўваюць.

ДЗЯРЖПРЫЁМКА - адміністрацыйны метад, які ва ўмовах савецкай каманднай эканомікі павінен быў забяспечыць выпуск прадукцыі высокай якасці.

ДАТЫ

1947 г. – першыя выбары пасля вайны ў Вярхоўны Савет БССР.

1948 г. – першыя пасляваенныя выбары ў мясцовыя саветы БССР.

К 1950 г. колькасць школ у рэспубліцы перавысіла даваенную.

Студзень 1947 г. – пастанова ЦК ВКП(б) “Аб рабоце ЦК КП(б)Б Беларусі”. У ёй абвінавачваліся ў безыдэйнасці і буржуазным нацыяналізме некаторыя беларускія пісьменнікі і паэты.

1952 г. – XIX з’езд ВКП(б). Новая назва партыі – КПСС.

1946 г. – перайменаванне Савета народных камісараў БССР у Савет міністраў БССР.

Ліпень 1947 г. – прыняцце Пастановы ЦК КПБ аб рабоце Саюза пісьменнікаў, літаратурна – мастацкіх часопісаў, газеты “Літаратура і мастацтва”.

Да сярэдзіны 1950- гадоў пераход на ўсеагульную сямігадовую адукацыю быў у асноўным завершаны.

1945 г. – адкрыццё Беларускага тэатральнага інстытута.

1948 г. – адкрыццё Мінскага дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў.

1950 г. – адкрыццё Брэсцкага педагагічнага інстытута.

1951 г. – адкрыццё Гродзенскага сельскагаспадарчага інстытута

1952 г. – адкрыццё Мазырскага педагагічнага інстытута

1953 г – адкрыццё Полацкага педагагічнага інстытута і Беларускага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту

1 лютага 1944 г. - Вярхоўны Савет СССР прыняў закон аб наданні саюзным рэспублікам пэўных паўнамоцтваў у галіне знешніх зносін. У кожнай саюзнай рэспубліцы былі створаны міністэрствы замежных спраў.

24 сакавіка 1944 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў закон аб стварэнні Народнага камісарыята замежных спраў (з 1946 г. – Міністэрства замежных спраў).

Люты 1945 г. – Крымская канферэнцыя.

27 красавіка 1945 г. міжнародная канферэнцыя ў Сан – Францыска, скліканая для заснавання ААН

26 чэрвеня 1945 г. у Сан – Францыска прадстаўнікі 50 дзяржаў – заснавальніц падпісалі Статут ААН.

1946 г. - па прапанове БССР Генеральная Асамблея ААН прыняла рэзалюцыю “Аб выдачы і пакаранні ваенных злачынцаў”.

1947 г. – падпісанне ў Парыжы мірных дагавораў з былымі саюзнікамі Германіі.

1951 г. у сувязі з уваходжаннем рэспублікі ў склад ААН быў зацверджаны Дзяржаўны сцяг БССР.

1947 г. – уступленне Беларусі ў Міжнародны саюз электрасувязі і Сусветны паштовы саюз,

1948 г. – уступленне Беларусі ў Сусветную метэаралагічную арганізацыю

1954 г. – уступленне Беларусі ў Міжнародную арганізацыю працы.

1954 г. – уступленне Беларусі ў Арганізацыю Аб’яднаных нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА).

1944 – 45 гг. – БССР падпісала з Польшчай дагавор аб парадку добраахвотнай рэпатрыяцыі беларускага і польскага насельніцтва.

1949 г. – БССР падпісала міжнародную канвенцыю аб паляпшэнні лёсу ахвяр вайны.

1954 г. – БССР падпісала канвенцыю аб ахове культурных каштоўнасцей.

1956-1965 гг. - Перыяд “адлігі”. Дзейнасць К.Мазурава на пасадзе Першага сакратара ЦК КПБ

1965-1980 гг. - Дзейнасць П. Машэрава на пасадзе Першага сакратара ЦК КПБ.

14-25 лютага 1956 г. – ХХ з’езд КПСС. Выступленне М. Хрушчова з сакрэтным дакладам аб “кульце асобы” Сталіна.

30 чэрвеня 1956 г. – пастанова ЦК КПСС і Савета Міністраў СССР аб пашырэнні правоў саюзных рэспублік.

11 сакавіка 1957 г.- Вярхоўны Савет СССР прыняў закон, паводле якога рэспублікі самі маглі вырашаць пытанні абласнога і краявога адміністрацыйна – тэрытарыяльнага будаўніцтва.

Кастрычнік 1961 г. – ХХІІ з’езд КПСС – прыняцце праграмы пабудовы камунізму.

1959 г. – стварэнне Саюза журналістаў БССР.

1962 г. – стварэнне Саюза кінематаграфістаў БССР.

1954 г. – устаноўка манумента Перамогі ў Мінску.

1955 г. - Песня “Мы – беларусы” была зацверджана ў якасці Дзяржаўнага гімна.

Снежань 1958 г. – Вярхоўны Савет СССР прыняў закон “Аб умацаванні сувязі школы з жыццём і аб далейшым развіцці сістэмы народнай асветы ў СССР”.

1958 г. - у рэспубліцы было ўведзена абавязковае 8-гадовае навучанне.

1959 г. - школы рабочай і сельскай моладзі былі пераўтвораны ў прафесійна-тэхнічныя вучылішчы (ПТВ).

1954 г. – пачатак дзейнасці Беларускага інстытута механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі.

1962 г. – пуск ядзернага рэактара ў Інстытуце цепла – і масаабмену АН БССР.

1971 г. - ХХIV з’езд КПСС . На ім было адзначана, што ў СССР пабудавана развітае сацыялістычнае грамадства.

1978 г. – Канстытуцыя БССР.

Сакавік 1966 г. – пастанова ЦК КПСС і Савета мІністраў СССР “Аб мерах далейшага паляпшэння работы сярэдняй агульнаадукацыйнай школы”.

Чэрвень 1972 г. – пастанова “Аб завяршэнні пераходу да ўсеагульнай сярэдняй адукацыі моладзі і далейшым развіцці агульнаадукацыйнай школы”.

1966 г. – пачатак дзейнасці Брэсцкага інжынерна – будаўнічага інстытута.

1965 г. – пачатак дзейнасці Віцебскага тэхналагічнага інстытута лёгкай прамысловасці.

1975 г. – адкрыццё Мінскага інстытута культуры.

1956 г. - беларусамі была заваявана першая алімпійская ўзнагарода.

1971 г. – пачаў дзейнічаць Дзяржаўны тэатр музычнай камедыі.

1982 г – пачаў дзейнічаць тэатр-студыя кінаакцёра.

1990 г. – пазачарговы Трэці з’езд народных дэпутатаў СССР. Адмена канстытуцыйнага палажэння аб кіруючай і накіроўваючай ролі КПСС.

люты 1988 г. - прыняцце Закону БССР “Аб народным абмеркаванні важных пытанняў дзяржаўнага жыцця БССР” (

1989 г. – выбары народных дэпутатаў СССР.

Сакавік 1990 г. – па новаму Выбарчаму Закону былі праведзены выбары народных дэпутатаў у Вярхоўны і мясцовыя Саветы народных дэпутатаў Беларусі.

Кастрычнік 1990 г. – закон “Аб грамадскіх аб’яднаннях”. Пачатак фарміравання шматпартыйнасці.

26 жніўня 1991 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Закон “Аб дэпартызацыі органаў дзяржаўнай улады і кіравання БССР, дзяржаўных прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый і ўласнасці Камуністычнай партыі Беларусі” і пастанову “Аб часовым прыпыненні дзейнасці КПБ – КПСС на тэрыторыі БССР”.

ПАДЗЕІ, ЛЮДЗІ

У перыяд 1938 – 1951 гг. міністрам дзяржаўнай бяспекі БССР быў Л.Цанава.

Савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партыйнага падполля і партызанскага руху. У 1938-1947 гг. – першы сакратар ЦК КП(б)Б Беларусі – П. Панамарэнка.

Савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч. З чэрвеня 1941 г. – першы сакратар Мінскага падпольнага абкома КП(б)Б, з сакавіка 1942 г. камандзір Мінскага партызанскага злучэння, Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР у 1948-1967 гг. – В. Казлоў.

Першы сакратар ЦК КП(б)Б у 1947 – 1950 гг. – М. Гусароў.

Першы сакратар ЦК КП(б)Б у перыяд 1950-1956 гг. – М. Патолічаў.

Вышэйшым заканадаўчым органам улады ў БССР быў Вярхоўны Савет

Вышэйшым выканаўчым органам улады ў БССР у першыя пасляваенныя гады быў Савет Народных Камісараў.

Гісторык, які першы раз быў арыштаваны ў 1930 г. па справе “Саюза вызвалення Беларусі” і сасланы ў Вяцкую вобласць на пяць гадоў. У 1941 г. ён быў арыштаваны і сасланы на 5 гадоў у Новасібірскую вобласць. У 1951 г. быў асуджаны на 8 гадоў папраўча – працоўных лагераў і этапіраваны ў Сібір. – М. Улашчык.

Назва і аўтар першага беларускага партызанскага рамана – І. Шамякін “Глыбокая плынь”.

Аўтар і назва рамана пра падзеі аперацыі “Баграціён”, у ім паказаны рэальныя гістарычныя асобы, у прыватнасці камандуючы 3-м Беларускім фронтам І. Чарняхоўскі. – І. Мележ “Мінскі напрамак”.

Аўтар рамана “Млечны шлях” – К. Чорны

Аўтар рамана “Векапомныя дні” – М.Лынькоў.

У 1949 г. Сталінскай (дзяржаўнай) прэміяй былі адзначаны Я. Колас, П. Броўка, А.Куляшоў.

Аўтар аповесці “Рыбакова хата” – Я. Колас.

Аўтар паэмы “Хлеб” – П. Броўка.

Аўтар паэмы “Новае рэчышча” – А. Куляшоў.

Аўтар і назва аповесці, якая прысвечана паказу будаўніцтва Мінскага трактарнага заводу – А. Кулакоўскі “Загартоўка”

Аўтар і назва аповесці, прысвечаная ўзвядзенню аўтамабільнага завода – М.Паслядовіч “Цёплае дыханне”.

Аўтар паэмы “Сцяг брыгады” – А. Куляшоў.

Аўтар і назва паэмы, у якой адлюстравана барацьба працоўных Заходняй Беларусі – А. Куляшоў, “Грозная пушча”.

Трагічнай гісторыі жыцця і змагання бацькі Міная прысвечана п’еса А. Кучара “Заложнікі”.

Аўтар п’есы “Канстанцін Заслонаў” – Л. Маўзон.

Аўтар оперы “Кастусь Каліноўскі” – Д. Лукас.

Аўтар карціны “Канстанцін Заслонаў” - У.Хрусталёў,

Аўтар п’есы “Брэсцкая крэпасць” – К. Губарэвіч.

Аўтар карціны “Абарона Брэсцкай крэпасці ў 1941 г.” - І.Ахрэмчык.

Аўтар сатырычнай камедыі “Выбачайце, калі ласка!” – А. Макаёнак.

Аўтр п’есы “Мілы чалавек” – К, Крапіва.

Акцёры Глеб Глебаў, Лідзія Ржэцкая, Барыс Платонаў, Стэфанія Станюта пасля вайны працавалі ў Купалаўскім тэатры.

Аўтар оперы “Надзея Дурава”, прысвечанай Айчыннай вайне 1812 г. – А. Багатыроў.

Аўтар п’есы, па якой пасля вайны была пастаўлена опера “Дзяўчынка з Палесся” – Я. Цікоцкі.

Дзяржаўны народным хорам БССР у пасляваенны перыяд кіраваў І. Жыновіч.

Аўтар карціны “Парад беларускіх партызан у 1944 г. ў Мінску” - А Я.Зайцаў

Аўтар карціны “Мінск 3 ліпеня 1944 г.” - В.Волкаў

Аўтар карціны “За родную Беларусь” - У.Сухаверхаў.

Аўтар карціны “Палонных вядуць” - А.Шыбнёў.

Прозвішча скульптара, які прысвяціў свае працы прадстаўнікам культуры Беларусі Ф. Скарыне, А. Пашкевіч (Цётцы), Я, Коласу, К. Крапіве, дзеду Талашу – З. Азгур.

Прэзідэнтам АН БССР у 1952 – 1969 гг. быў В. Купрэвіч.

Прозвішча вучонага, які ў 1951 г. атрымаў Дзяржаўную прэмію за вывядзенне і ўкараненне ў вытворчасць высокапрадукцыйных сартоў бульбы - П. Альсмік

Прозвішча вучонага, які ў 1952 г. атрымаў Дзяржаўную прэмію за разведку і адкрыццё Старобінскага радовішча калійнай солі. – Г.В. Багамолаў.

Дамоўленасць аб членстве БССР і УССР у ААН была дасягнута паміж кіраўнікамі трох саюзных дзяржаў – СССР. ЗША і Вялкабрытаніі на Крымскай канферэнцыі.

Кіраўнік савецкай дэлегацыі на канферэнцыі па стварэнні ААН і прыняццю яе статута, савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч. У 1946-1948 гг. – пастаянны прадстаўнік СССР у Савеце Бяспекі ААН. У 1957 – 1985 гг. – міністр замежных спраў СССР – А.А. Грамыка.

Мерапрыемствы, якія праходзілі ў СССР пасля смерці Сталіна атрымалі ў літаратуры назву палітыкі “адлігі” і сведчылі аб лібералізацыі палітычнага курсу.

Камуністычная партыя разглядала прафсаюзы як “прывадныя рамяні” да народу.

Палітыка, якая праводзілася М.С.Хрушчовым без уліку законаў развіцця грамадства і рэальных абставін, атрымала назву “палітычнага авантурызму”.

Палітыка лібералізацыі другой паловы 1950-х – пачатку 1960-х гадоў была першай, у значнай ступені абмежаванай, спробай дэмакратызацыі грамадска – палітычнага жыцця.

Галоўнай тэмай беларускай літаратуры перыяд “адлігі” была тэма вайны.

Вядучым жанрам беларускай літаратуры перыяду “адлігі” быў жанр раману.

Аўтар рамана “каласы пад сярпом тваім” – У. Караткевіч.

Аўтар п’есы пра студэнцтва “Калючая ружа” – Ю.Семяняка.

Аўтар оперы аб уз’яднанні Заходняй Беларусі з БССР “Яснае світанне” – А. Туронкаў.

Аўтар балета “Альпійская балада” – Я. Глебаў.

Аўтар камедыі “Лявоніха на арбіце” – А. Макаёнак.

Аўтарам словаў Дзяржаўнага гімна БССР быў М. Клімковіч.

Аўтарам музыкі Дзяржаўнага гімна БССР быў Н. Сакалоўскі.

У другой палове 1960-х была распрацавана канцэпцыя “развітога сацыялізму”.

Канстытуцыі СССР 1977 г. атрымала афіцыйную назву “Канстытуцыя перамогшага сацыялізму”.

На ХХІV з’ездзе КПСС ў 1971 г. Генеральны сакратар ЦК КПСС Л.І.Брэжнеў заявіў, што ў краіне ўжо “ўзнікла новая гістарычная супольнасць людзей – савецкі народ”.

Акадэмік АН БССР, які за распрацоўку і ўкараненне ў сеьскагаспадарчую вытворчасць высокаэфектыўнай тэхналогіі механізацыі забалочаных зямель ў 1962 г. стаў лаўрэатам Ленінскай прэміі. - М.Мацэпура

Акадэмік АН БССР які стаў лаўрэатам Ленінскай прэміі за навуковыя парцы ў галіне фізічных навук (1966 г.) - М.Эльяшэвіч

Акадэмік АН БССР які стаў лаўрэатам Ленінскай прэміі за работы ў галіне матэматыкі (1978 г.) - У.Платонаў.

Від спорту, у якім Чатырохкратнымі алімпійскімі чэмпіёнамі становяцца на трох алімпіядах В. Сідзяк і А. Бялова – фехтаванне.

Тройчы алімпійскі чэмпіён па вольнай барацьбе. Ён быў прызнаны лепшым барцом вольнага стылю ХХ ст. і атрымаў прыз ЮНЕСКА “За высокароднасць ў спорце”. - А. Мядзведзь

“Цудам з коскамі” называлі чэмпіёнку ХХ і ХХІ Алімпійскіх гульняў. У 1972 г. яна была прызнана лепшай спартыўкай свету - Вольга Корбут.

Пяціразовай пераможцай у гімнастыцы на ХХІІ Алімпійскіх гульнях стала Нэлі Кім

Аўтар аповесці “Круглянскі мост” – В. Быкаў.

Аўтар “Хатынскай аповесці” – А. Адамовіч.

Аўтар рамана “Плач перапёлкі” – І. Чыгрынаў.

Аўтар аповесці “Сасна пры дарозе” – І. Навуменка.

Назва кніга А.Адамовіча, Я.Брыля, У.Калесніка - “Я з вогненнай вёскі”.

Аўтар аповесці “Петраград-Брэст” – І. Шамякін.

Аўтар апавядання “Разам з камісарам” – П. Броўка.

У 1974 г. была ўдастоена Дзяржаўнай прэміі БССР сатырычна камедыя К.Крапівы “Брама неўміручасці”.

Аўтар рамана “Завеі, снежань” – І. Мележ.

Аўтар рамана “Атланты і карыятыды” – І. Шамякін.

Праблеме Чарнобыля прысвечаны раман І. Шамякіна “Злая зорка”.

Аўтар дэдэктыўнага рамана, які атрымаў Дзяржаўную прэмію БССР – У. Караткевіч.

Званне Героя Сацыялістычнай Працы атрымалі І.Шамякін, К.Крапіва, П.Броўка, М.Танк, В.Быкаў.

Аўтар паэмы “Заўсёды з Леніным”, за якую ён стаў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі БССР – П. Броўка.

Рэжысёрам шматсерыйнай тэлевізійнай стужкі “Руіны страляюць”, фільма “Альпійская балада” быў В.Сцяпанаў.

Рэжысёр фільмаў “Міколка-паравоз” і “Дзяўчынка шукае бацьку” - Л. Голуб.

Рэжысёр гісторыка-рэвалюцыйнага фільма “Крушэнне імперыі” – В. Корш-Саблін.

Па трылогія І. Мележа “Палеская хроніка” рэжысёр В. Тураў зняў кінаэпапею з двух карцін “Людзі на балоце” і “Подых навальніцы”.

Кінастужка В. Турава “Праз могілкі” (1964 г.) па рашэнню ЮНЕСКА ў 1994 г. была аднесена да 100 лепшых фільмаў свету.

Прозвішча драматурга, які за п’есу “Трыбунал” і камедыю “Таблетка пад язык” стаў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі БССР – А. Макаёнак.

Аўтар п’есы “Радавыя” – А. Дудараў.

Мастак, аўтар цыклу карцін “Лічбы на сэрцы” - М.Савіцкі.

Прозвішча скульптара, аўтара мемарыяльнага комплексу “Хатынь” – С. Селіханаў.

Скульптары А.Кібальнікаў, А.Бембель, У.Бабыль з’яўляюцца аўтарамі комплексу “Брэсцкая крэпасць-герой”.

Скульптары А.Заспіцкі, І.Міско, М.Рыжанкоў, архітэктар А.Трафімчук з’яўляюцца аўтарамі манументу ў гонар савецкай маці-патрыёткі.

Анатоль Анікейчык з’яўляецца аўтарам мемарыяльнага комплексу “Прарыў” ў Ушацкім раёне.

Аўтар карцін “Апостал Пётр”, “Малітва”, “Нацюрморт з люстэркам”, “Выгнанне з раю” – А. Ісачоў.

Мастак, аўтар серыі графічных твораў “Помнікі дойлідства Беларусі” – У. Басалыга.

Кампазітар, які напісаў музыку да кінафільма “Трэцяя ракета”, балет “Альпійская балада”, балет “Выбранніца” – Я. Глебаў.

Спявак, кампазітар, кіраўнік ансамбля “Песняры” – У. Мулявін.

А. Ярмоленка быў кіраўніком вакальна-інструментальнага ансамбля “Сябры”.

ГЕАГРАФІЯ

У 1947 г. ў Мінск пераехаў Рускі драматычны тэатр БССР, які да гэтага працаваў у г. Гродна.

У перыяд акупацыі БДУ быў эвакуіраваны і дзейнічаў на станцыі Сходня пад Масквою.

Мінскі медыцынскі інстытут у перыяд акупацыі працаваў у г. Яраслаўлі.

Інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту пачаў дзейнічаць у г. Гомель.

ТЭРМІНЫ

РЭПАТРЫЯЦЫЯ – вяртанне ў краіну паходжання ці грамадзянства асоб, якія апынуліся па-за яе межамі ў выніку розных сацыяльна-эканамічных і палітычных абставін, з аднаўленнем у правах грамадзянства.

САВЕТЫЗАЦЫЯ – назва працэсу ператварэнняў у заходніх абласцях Беларусі.

ПРЫНЦЫП ПАРТЫЙНАСЦІ - строгае выкананне партыйных прадвызначэнняў, якія характарызуюць прыналежнасць да палітычнай партыі і ідэйную накіраванасць у літаратуры, мастацтве, навуцы.

СВЕТАПОГЛЯД – сістэма поглядаў чалавека на свет (прыроду, людзей, грамадства, заканамернасці яго развіцця), якія выражаюць яго асабістыя адносіны да навакольнай рэчаіснасці.

ДЫСКРЫМІНАЦЫЯ – наўмыснае абмежаванне або пазбаўленне правоў якіх – небудзь асоб, арганізацый ці дзяржаў па нацыянальнай, рэлігійнай, палавой, палітычнай і іншых адзнаках.

КАМУНІЗМ – вышэйшая ступень развіцця грамадства, якая прыходзіць на змену капіталізму. Для яе характэрна грамадская ўласнасць, роўнасць людзей, сацыяльная справядлівасць, народаўладдзе, гуманізм.

ЛІБЕРАЛІЗАЦЫЯ – палітычны працэс, які абумоўлівае дапушчэнне некаторых дэмакратычных свабод. Рух за ўмераныя крокі ўперад у развіцці грамадства.

ДЗЯРЖАЎНЫ БЮДЖЭТ – зводны план збору даходаў дзяржавы і выкарыстання атрыманых сродкаў на пакрыццё ўсіх відаў дзяржаўных выдаткаў.

“РАЗВІТЫ САЦЫЯЛІЗМ” – адпаведна Канстытуцыі СССР 1977 г. - найвышэйшае дасягненне сацыялістычнага прагрэсу.

РУХ ЗА КАМУНІСТЫЧНЫЯ АДНОСІНЫ ДА ПРАЦЫ – рух, які спалучаў у сабе новую форму сацспаборніцтва з актыўным удзелам яго ўдзельнікаў у грамадскім жыцці і павышэнні іх культурнага ўзроўню.

АЎТАРЫТАРНЫ – палітычны рэжым, які заснаваны на бясспрэчным падпарадкаванні ўладзе.

ВАЛЮНТАРЫЗМ – палітычны накірунак, пры якім воля кіруючай асобы лічыцца вызначальнай асновай грамадскага развіцця.

КАНСЕРВАТЫЗМ - прыхільнасць да ўсяго састарэлага, аджыўшага, але вельмі ўстойлівага, традыцыйнага, што выклікае супрацьдзеянне ў адносінах да ўсяго новага.

АПАЗІЦЫЯ – група дэпутатаў, чые погляды не супадаюць альбо супярэчаць дымкам дэпутацкай большасці.

ГАЛОСНАСЦЬ – магчымасць адкрыта сказаць праўду аб сваёй гісторыі і сучаснасці.

ФРАКЦЫЯ – група членаў палітычнай партыі, якія праводзяць яе палітыку ў парламенце, або групоўка ўнутры партыі, погляды якой не супадаюць з генеральнай (асноўнай) лініяй партыі.

ДЭСТАЛІНІЗАЦЫЯ – працэс пераадолення культу асобы Сталіна, звязаны з дэмакратызацыяй грамадска-палітычнага жыцця і рэабілітацыяй нявінна пацярпелых ад палітычных рэпрэсій.

ПЛЮРАЛІЗМ – прызнанне розных поглядаў, думак, меркаванняў па пытаннях аб шляхах развіцця дзяржавы і грамадства. Увасабляецца ў шматпартыйнасці як форме дэмакратычнага ўладкавання грамадства.

АЛЬТЭРНАТЫВА – неабходнасць выбару паміж некалькімі супрацьлеглымі магчымасцямі ў палітыцы.

ГАЛОСНАСЦЬ - дэмакратычны прынцып, які забяспечвае адкрытасць работы органаў кіравання, даступнасць для грамадства звестак пра іх дзейнасць, у першую чаргу з дапамогай сродкаў масавай інфармацыі.

22

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]