- •Умк. История путешествий и туризма.
- •Тема 1.6. Путешествия по Беларуси и краеведческая деятельность а.К.Киркора, и.И.Крашевского, в.Сырокомли в середине xiXв. План
- •1. Адам-Ганоры Карлавіч Кіркор.
- •2. Іосіф-Ігнат Іванавіч Крашэўскі.
- •3. Уладзіслаў Сыракомля.
- •1. Адам-Ганоры Карлавіч Кіркор. А. К. Кіркор (1818—1886, жыў 68г.)
- •2. Іосіф-Ігнат Іванавіч Крашэўскі.
- •I. I. Крашэускі (1812-1889, жыў 77г)
- •3. Уладзіслаў Сыракомля. У. Сыракомля (кандратовіч) (1823-1862, жыў 39г.)
2. Іосіф-Ігнат Іванавіч Крашэўскі.
I. I. Крашэускі (1812-1889, жыў 77г)
Іосіф-Ігнат Іванавіч Крашэўскі нарадзіўся ў Варшаве ў 1812 г., паходзіў з шляхецкага роду, з в. Доўгае ля Пружан, дзе правёў сваё дзяцінства. Атрымаўшы ў Свіслачы першапачатковую адукацыю, вучыўся ў Віленскім універсітэце. Гэты край быў яму родным, і ён лічыў сваім абавязкам пісаць пра яго, захапіўся гісторыяй, мастацтвам, а пазней этнаграфіяй і археалогіяй. Шмат падарожнічаў па беларускай і суседніх землях, што дазволіла яму не толькі весці назіранні, але і збіраць краязнаўчы матэрыял.
I. Крашэўскі выступаў супраць самадзяржаўя, дэспатызму і грамадскага застою, за што не раз прыцягваўся да адказнасці.
Ен быў рэдактарам часопіса «Атэнэум», дзе друкавалася шмат мясцовай інтэлігенцыі, у тым ліку У. Сыракомля, Р. Зянькевіч, Я. Тышкевіч,
К. Тышкевіч і інш.; змяшчаліся звесткі, напрыклад, пра помнікі ма-тэрыяльнай і духоўнай культуры, пра творы Я. Дамеля, Ф. Смуглевіча, невядомыя матэрыялы пра 3. Даленгу-Хадакоўскага і інш.
Як «небяспечнага для публічнага парадку» I. Крашэўскага царскія ўлады ў 1863 г. пазбавілі права жыць у краі, і ён перасяліўся ў Дрэздэн, дзе працягваў літаратурную, навуковую і выдавецкую справу. 600 тамоў магла б скласці яго спадчына.
«Пінск і яго ваколіцы» —найболыш ранні літаратурна-краязнаўчы нарыс Крашэўскага. У папулярнай форме на канкрэтным гісторыка-краязнаўчым матэрыяле аўтар расказаў пра горад, спасылаючыся на «Повесть временных лет», прывёў дату яго першага ўпамінання — 1097 год. I. Крашэўскі асвятляў важныя падзеі, абмаляваў сацыяльны партрэт Пінска першай паловы XIX ст., калі сам мог назіраць малюнкі быту пінчукоў, гандлю, эканамічнага стану. Аўтар краязнаўчага нарыса цікавіўся і мясцовай тапанімікай, гідронімамі. У даўніну — расказвалі яму мясцовыя людзі — р. Прыпяць мела назву «Трыпяць», бо ўбірала ў сябе 15 рэчак (тры па пяць).
Амаль у такой жа манеры напісана і яго кніга падарожжаў «Успаміны Палесся, Валыні і Літвы», куды ўключаны і нарыс «Пінск і яго ваколіцы».
Наступнай працай з'яўлялася гісторыя Вільні. Тут сустракаем і апісанні камянёў у Заходняй Дзвіне, якія даследчык няправільна звязваў з імем мінскага князя Барыса Усеваладавіча, што княжыў у канцы XI ст. Археолаг Г. В. Штыхаў лічыць, што гэтыя камяні напачатку былі паганскімі бажкамі, а пасля па загаду полацкага князя Барыса Усяславіча, памерлага ў 1102 г., для барацьбы з паганствам быў высечаны крыж і надпіс «Господи помози рабу своему Борису».
Адначасова з Я.Тышкевічам і Р. Друцкім-Падбярэзскім працаваў
I. Крашэўскі над «Апісаннем Барысаўскага павета». Яно таксама кра-язнаўча-этнаграфічнае. У параўнанні з папярэднікамі аўтар паўшоў далей: яго нарыс вылучаецца вострай публіцыстычнасцю, выкрывае тых, хто вінаваты ў цяжкім становішчы людзей.
I. Крашэўскі пакінуў невялікую гісторыка-краязнаўчую нататку і пра Брэст. Пра I. Крашэўскага як пра археолага мала пішуць у гістарычнай літаратуры. Тым не менш цікава разгледзець яго навуковыя канцэпцыі, яго ацэнку зробленага ў вывучэнні старажытнасцей. Работа «Мастацтва ў славян» найбольш паказальная ў гэтых адносінах, бо аўтар шмат месца адвёў старажытнасцям Беларусі. I гэта зразумела, калі ўспомніць, што I. Крашэўскі працаваў у бібліятэцы і музеі братоў Тышкевічаў у Лагойску, цікавіўся раскопкамі А. Кіркора, К. Гаворскага, К. Тышкевіча, Я. Тышкевіча, Т. Нарбута, У. Сыракомлі і інш. Упершыню на беларускіх археалагічных матэрыялах вывучалася старажытнае мастацтва. А перад гэтым даследчык зрабіў падарожжа па краінах Еўропы, пабываў у музеях Рыма і Неапаля.
I. Крашэўскі першым здолеў улавіць гармонію паміж рознымі звесткамі і фактамі, якія яму трапляліся ў розных крыніцах. Зацікаўленасць археалогіяй да I. Крашэўскага прыйшла яшчэ ў 1840 г., з гадамі стала яго захапленнем. Як калекцыянеру, яму дарылі свае знаходкі А. Кіркор, А. Плятар і іншыя археолагі, аб чым успамінаў А. Плуг, які бачыў у Крашэўскага на сценах, паліцах і стэлажах старажытныя прадметы, а таксама старадаўнюю зброю і вайсковы рыштунак.
Як і большасць археолагаў, I. Крашэўскага цікавіла праблема паходжання славян, якія, на яго думку, пад уздзеяннем кельтаў і пад іх націскам прыйшлі з захаду. Аб «заходнім» паходжанні славян і зараз пішуць у навуковай літаратуры. Адносна паўночна-ўсходніх славян ён прытрымліваўся нарманскай тэорыі.
Вывучыўшы вялікую колькасць прадметаў археалагічных раскопак, даследчык размеркаваў іх паводле матэрыялу, з якога яны зроблены, як гэта рабіў раней дацкі археолаг К. Томсен. I. Крашэўскі ўпершыню выказаў меркаванне, што паміж гэтымі трыма галоўнымі эпохамі няма выразных граніц, а захоўваюцца нейкі час пераходныя стадыі ад адной культуры да другой. I. Крашэўскі фактычна пацвердзіў томсенаўскую «тэорыю трох эпох».
Крашэўскі марыў стварыць карту славянскіх старажытнасцей, а таксама планаваў падрыхтоўку археалагічнага слоўніка. Хаця ён не быў археолагам- практыкам, аднак увесь час сачыў за даследаваннямі і публікацыямі А. Кіркора, братоў Тышкевічаў, К. Гаворскага, А.Плятара,Р.Зянькевіча.
Многім
з іх даваў магчымасць выступіць у
часопісе «Атэнэум», які сам выдаваў. Вакол I. Крашэўскага групаваліся не толькі пісьменнікі, але і вучоныя краю. У 1874 г. ён удзельнічаў у міжнародным з'ездзе археолагаў у Стакгольме, а трыма гадамі раней - у археалагічным кангрэсе ў Балоніі. I. Крашэўскі з'яўляўся ганаровым членам Адэскага таварыства гісторыі і старажытнасцей, меў званне доктара навук. Да яго навуковай спадчыны яшчэ будуць звяртацца спецыялісты розных галін ведаў.
Пытанні да паўтарэння
1.Якімі галінамі навукі цікавіўся І.Крашэўскі?
2.Які часопіс узначальваў? (“Атэнэум”)
3.Назавіце асноўныя працы І.Крашэўскага?
4.Што было зроблена, абгрунтавана даследчыкам упершыню?
5.Якія падарожжы здзейсніў І.Крашэўскі?
6.У якіх міжнародных форумах прымаў удзел?
7.Якія навуковыя званні меў?
