- •Лексіка колераабазначэнняў у старабеларускай мове
- •Глава 1. Даследаванне колераабазначэнняў у
- •Глава 2. Семантыка старабеларускіх назваў колераў................................................................................................... 10
- •Глава 3. Спосабы ўтварэння каляровых
- •Уводзіны
- •Глава 1. Даследаванне колераабазначэнняў у сучаснай лінгвістычнай літаратуры
- •Глава 2. Семантыка старабеларускіх назваў колераў
- •2. 1. Агульная назва паняцця “колер”
- •2. 3. Ахраматычныя каляровыя найменні
- •2. 2. Класіфікацыя назваў колераў паводле семантыкі
- •2.3.1. Група белага колеру
- •2.3.2. Група чорнага колеру
- •2.3.3. Група шэрага колеру
- •2. 4. Храматычныя каляровыя найменні
- •2.4.1. Група чырвонага колеру
- •2.4.2. Група аранжавага колеру
- •2.4.3. Група сіняга колеру
- •2.4.4. Група жоўтага колеру
- •2.4.5. Група зялёнага колеру
- •2.4.6. Група карычневага колеру
- •Глава 3. Спосабы ўтварэння каляровых найменняў
- •3.1. Вытворныя колераабазначэнні, утвораныя шляхам семантычнага пераносу
- •3.1.1. Спосаб асноваскладання
- •3.1.2. Суфіксальнае ўтварэнне
- •3.2. Колераабазначэнні, вытворныя ад першасных назваў колераў
- •3.2.1. Марфалагічны спосаб утварэння
- •3.2.2. Спосаб складання
- •Заключэнне
- •Храматычныя і ахраматычныя каляровыя найменні
- •Колераабазначэнні, вытворныя ад першасных назваў колераў,
- •Бібліяграфічны спіс
- •Спіс публікацый дыпломніка
- •Назвы колераабазначэнняў у старабеларускай мове
- •Спосабы ўтварэння старабеларускіх каляровых найменняў
2.3.3. Група шэрага колеру
Група шэрага колеру прадстаўлена прыметнікамі серый і попелятый. Лексема серый паходзіць са ст.-руск., руск.-царк.-слав. сѣръ. Праславянскае *хоirо- роднасна германскаму *haira-. Заходнеславянскія формы на š сведчаць аб існаванні дыфтангічнага ě і супярэчаць параўнанню славянскага *sěrъ са ст.-інд. c̨ārás «пярэсты, плямісты», греч. κηρύλος «блакітны зімародак» [Фасмер, 3, с. 610-611].
Слова серый выкарыстоўваецца для абазначэння колеру шэрсці звяроў ці птушынага апярэння, падчас апісання адзення манахаў: за кречота красног дванадцать рублев гр̃шеs, за серого кречота шесть рублев гр̃шеs (Ст. 1529 – Ф, 152) [ГСБМ, 16, с. 96 – 97]; згинули два кони … wдинъ конь серыs а дрuгиs зворонасерыs (КВС, 526, 1552) [ГСБМ, 12, с. 114].
Прыметнік попелятый, а таксама яго словаўтваральны варыянт попеляный абазначае шэры колер апасродкавана, дзякуючы параўнанню з прадметам, якому ён уласцівы: попелятый – значыць папялісты, колеру попелу: третий полчомарокъ, доломанъ одамашковый попелятый … дароваломъ зятю своему (ИЮМ, XXVI, 108, 1641); у краме моей … чвечковъ двадцать попеляныхъ (ИЮМ, XXI, 424, 1625) [ГСБМ, 26, с. 356].
2. 4. Храматычныя каляровыя найменні
Тэрмін храматычны паходзіць ад грэчаскага chromatikos, што азначае ‘каляровы’, ‘заснаваны на храматызме’ – уласцівасці белага праменя раскладацца на прамяні рознага колеру [Булыка, 2, с. 618].
Асновы тэорыі колеру былі закладзены ў ХVІІ ст. англійскім фізікам-матэматыкам Ньютанам. Ён атрымаў разнастайнасць каляровых хваль падчас правядзення доследаў з аптычнай прызмай. Пры раскладанні пучка белага колеру праз прызму атрымалася паласа – каляровы спектр. Колеры, што складаюць гэту паласу, называюцца спектральнымі. Да іх адносяцца: чырвоны, аранжавы, жоўты, зялёны, блакітны, сіні і фіялетавы. Гэтыя колеры самыя насычаныя. Іх называюць чыстымі, г. зн. чысты колер – спектральны.
Чырвоны, жоўты, сіні – тры асноўныя колеры. З іх можна скласці ўсе колеры спектра, аднак самі асноўныя колеры шляхам змешвання атрымаць нельга.
Колеры, размешчаныя паміж спектральнымі, называюцца прамежкавымі. Яны менш насычаныя, бо ад змяшэння губляюць яркасць.
Існуюць тры асноўныя паказчыкі колеру: каляровы тон, насычанасць і светлата.
Храматычныя колеры валодаюць каляровым тонам. Каляровы тон, або адценні колеру, – прыкмета колеру, якая асацыіруецца з афарбоўкай прадметаў пэўнай фарбай альбо фарбавальнікам.
Насычанасць – сіла выяўлення каляровага тону або канцэнтрацыя колеру.
Светлата ўказвае на колькасць белага або чорнага колераў у пэўным каляровым тоне.
Храматычныя колеры бываюць цёплымі і халоднымі. Цёплыя – колеры “сонца і агню”: чырвоны, жоўты, аранжавы, карычневы і г. д. Халодныя – “вады і лёду”: сіні, блакітны, бірузовы і інш.
Зялёны і фіялетавы колеры могуць быць як цёплымі, так і халоднымі, паколькі яны састаўныя: калі ў іх больш чырвонага, яны цёплыя, калі сіняга – халодныя.
2.4.1. Група чырвонага колеру
Адной з характэрных асаблівасцей лексіка-семантычнай групы колераабазначэнняў у славянскіх мовах і ў прыватнасці ў беларускай з’яўляецца наяўнасць у ёй у любы гістарычны перыяд найбольшай колькасці найменняў для чырвонага колеру і яго адценняў. Менавіта таму група чырвонага колеру колькасна самая багатая. Як трапна заўважыла Н. Б. Бахіліна, “У той час, як іншыя асноўныя колеры ў старажытныя часы прадстаўлены адным, двума каляровымі абазначэннямі, для назваў чырвонага колеру і яго адценняў, колераў, змешаных з чырвоным, у аснове якіх ляжыць чырвоны колер, існуе шэраг колераабазначэнняў” [Бахилина 1975, с. 31]. Асноўнымі ў гэтым радзе трэба лічыць прыметнікі з каранямі черв-, багр- і красн-, прадстаўленыя ў пісьмовых помніках такімі колераабазначэннямі, як червчятый, черленый, багряный, багровый і красный. Дакладныя значэнні лексем червчятый, черленый, багряный як колераабазначэнняў і розніцу паміж імі вызначыць даволі цяжка, “верагодней за ўсё, трэба лічыць, што яны называюць адценні чырвонага колеру” [Бахилина 1975, с. 31].
Зазначым, што прыметнікі червчятый і черленый ужываюцца пераважна для абазначэння колеру прадметаў, афарбаваных чалавекам: Войтехъ Въснарский… взялъ с клети сукни г̃ [3] лунскихъ одна блокитная, а другая черленая (АВК, XXI, 232, 1556 – 1557) [ГСБМ, 2, с. 50]; было господарыни иноки Марfы, у сестры его, въ монастыре… скрыня холсту червчята и бирюзы, да кафтанъ, бархатъ зеленъ рытъ, кружево и аламы низаны (АЗР, IV, 404, 1610) [ГСБМ, 2, с. 282].
Ужо ў пачатку ХVІ ст. у пісьмовых помніках зафіксавана выкарыстанне лексемы чырвоны: тыи заправдu вшитци носили зброю чирвонu а. жолту краснu оумалевано (Троя, 12б) [ГСБМ, 16, с. 97]; Финіk: … крваваа, чирвонаа, брuнатнаа, аб багроваа фарба, аб масть (Бяр., 319) [ГСБМ, 1, с. 175].
Колераабазначэнні з праславянскім коранем *bagъr- прадстаўлены ў помніках пісьменства найменнямі багряный, багровый. Той жа колер вызначаецца лексемамі барвяный і барвовый. Гэтыя прыметнікі шырока ўжываліся ў мове і часта выкарыстоўваліся для перадачы афарбоўкі адзення, прычым багряный і багровый, а таксама порфировый з’яўляліся ў пераважнай ступені атрыбутамі святых, цароў. Гэтымі колерамі вызначалася адзенне асоб, што належалі да княжаскага роду, а таксама святочнае адзенне высокіх дзяржаўных асоб, таму тут функцыя колераабазначэння заключаецца не столькі ў тым, каб паказаць непасрэдна колер адзення, а ў тым, каб падкрэсліць прыналежнасць да вышэйшага дзяржаўнага стану [Бахилина 1975, с. 33]: мардохаи ж вышол ωт переди цр# в порте цр̃ьскωм синем и диркованωм и корuна золота# великаа и кафтан лн#ныи и багровыи (Зб. 262, 132) [ГСБМ, 1, с. 175]; Ааронъ и сынове его… обвинутъ тое все плащемъ багровымъ (Скар. ЛК, 12б) [Там жа]; виделъ деи есми женоу чистоу… багр#нuю ризu имhла на собh (Чэцця, 49) [ГСБМ, 1, с. 176]. У той час як лексемы барвяный і барвовый абазначалі колеры больш “зямныя”: жупанъ новый барвовый до скарбу взяли и теперъ естъ (ИЮМ, IV, 108, 1686) [ГСБМ, 1, с. 195]; на томъ служебнику моем на Федоре знято чуга сукна лунского блакитного ис петълицами барвяная (АВК, XXXVI, 81, 1582) [Там жа].
У старажытных помніках вядомы вытворны назоўнік ад прыметніка з коранем *bagъr- – назоўнік багр#ница, які меў два значэнні: 1 – каштоўная тканіна барвовага колеру: возложилъ есть … ризu св#тuю t злата и t багр#ници и t синеты дело сотканое (Скар., ІС, 72б) [ГСБМ, 1, с. 175]; 2 – вопратка з гэтай тканіны як сімвал вярхоўнай улады: црь … wболоклъ ю оу багр#ницю (Чэцця, 82) [ГСБМ, 1, с. 175]; цар … зкинuвши свою царскuю баграницu и палъ з плачем … (Зб. 82, 357) [Там жа].
Што датычыцца ўласна прыметніка красный, утворанага ад назоўніка краса, то першапачаткова ў праславянскай мове ён меў значэнне ‘прыгожы’ [Василевич 2005, с. 11], ‘цудоўны’: на муры места … кролевны крол# при"мовы с красною галеною оуступили (Троя, 36б – 37) [ГСБМ, 16, с. 96]; вже дорослъ исаакъ, а былъ красным младенцомъ (Біблія, 52) [Там жа]. Пазнейшыя помнікі старабеларускага пісьменства фіксуюць выкарыстанне лексемы красный у такіх значэннях, як:
1) добры, з дадатнымі якасцямі: Пuти мuдрости сuть пuтие красны (Скар. ПС, 8б) [ГСБМ, 16, с. 96]; w которым мовит jлмиста в jал мд. красен добротою паче снъ члчских (Зб. 261, 81) [Там жа];
2) выразны, вобразны (пра словы, мову): подобаеть тобh чтобы еси выбрал wт писаревъ. хто бы сказал вещь твою исполна, словы красными писмом хорошим (Арыст., 161) [ГСБМ, 16, с. 96]; Іwан стыs многонародное мhсто … наукою и вымовою красною а неуставаючею пречудне приwздобилъ (Зб. 82, 354) [Там жа]. Гэта значэнне абумовіла выкарыстанне колеру ва ўстойлівым словазлучэнні: красное горло – красамоўства (абовhмъ не спhванемъ великогласнымъ благовhріе и побожность бываетъ познавана и горломъ краснымъ выхваляючій Бога, а учинками откидаючій росказаня его (Пыт., 80) [ГСБМ, 16, с. 96];
3) высокагатунковы: шевцомъ въ крамикахъ ихъ, гдh они обуй свой продаютъ, намнhйшого товару красного и наподлhйшого продавати не позволяють (АСД, І, 311, 640) [ГСБМ, 16, с. 97];
4) каляровы, афарбаваны: жонки … не держатъ такъ дорогих сорочок и тако красных албо wкрашоных. але вежды держат сорочки велми долге чисте и беле (Валх., 71) [ГСБМ, 16, с. 97]; в церкви дмитри" великог кнз" литовског првитал и w тдал емu красное великоденное "sце (Стрыйк., 544) [Там жа];
У значэнні непасрэдна колераабазначэння ў помніках старажытнага ўсходнеславянскага пісьменства ён сустрэўся пазней за вышэй разгледжаныя найменні багровый, барвяный (у 15-16 стст.) Першую згадку мы знаходзім у Ф. Скарыны: "ко кожка красного "блока таковы "годки лица твоего (Скар. ПП, 8б) [ГСБМ, 16, с. 96-97]. Спалучальнасць дадзенага каляровага наймення неабмежаваная: яно ўжывалася і для абазначэння колеру прадметаў, і для абазначэння масцей жывых істот (Киру локтя два красного (ИЮМ, VI, 52, 1689) [ГСБМ, 16, с. 96-97]; два кречета красныхъ, да бубенъ и вощага, серебромъ оправлены, позлотистыи, за полтретьядцать золотыхъ (АЗР, II, 381, 1541 – 1542) [Там жа]).
Для абазначэння ярка-чырвонага, пунсовага колеру ў помніку ХVІ ст. зафіксавана выкарыстанне каляровага абазначэння алый: штобы есте не сплошилися, для того подъ золотымъ нишаномъ и подъ алыми тамгы ярлыкъ данъ (АЗР, ІІ, 5, 1506 – 1507) [ГСБМ, 1, с. 105]. Гэты прыметнік у старажытнай мове меў кароткую форму алъ. Паводле этымалогіі лексема алый неславянскага паходжання. Гэта каляровае найменне ў свой час было запазычана з татарскай мовы [Булыка 1972, с. 23]. У цюркскіх мовах лексема al мела значэнні ‘светла-ружовы, пунсовы’ [Фасмер, 1, с. 73].
Акрамя разгледжаных каляровых найменняў са значэннем ‘чырвоны’, што абазначаюць каляровую якасць непасрэдна, без адносінаў да іншага прадмета, у старабеларускіх помніках выяўлены назвы адценняў чырвонага колеру, што абазначаюць каляровую якасць апасродкавана, пры дапамозе назвы прадмета, якому ўласцівы дадзены колер: бураковый, гвоздиковый, коралиовый, маковый, крывавый. Падставай для ўзнікнення такіх прыметнікаў з’яўляецца параўнанне са з’явамі, рэчамі і г. д., якія маюць падобны колер. Так, усе прадметы, ад назваў якіх былі ўтвораны вышэйназваныя колераабазначэнні (бурак, гваздзіка, карал, мак, кроў), самі па сабе з’яўляюцца чырвонымі, але адрозніваюцца адценнямі і інтэнсіўнасцю.
Прыметнік бураковый у значэнні ‘бурачковы’ сустракаецца ў старабеларускіх пісьмовых помніках нячаста. Зафіксаваны адзінкавыя выпадкі яго выкарыстання, прычым ужываецца слова для абазначэння колеру адзення: кгермакъ бураковый сибирками подшитый, коштовалъ десеть копъ грошей литовскихъ (АВК, VIII, 484, 1594) [ГСБМ, 2, с. 250].
Каляровым найменнем гвоздиковый, а таксама яго фанетычнымі варыянтамі гвоздыковый, гоздиковый абазначаўся ў старабеларускіх помніках чырвоны, колер кветак гваздзікоў. Гэтыя прыметнікі валодалі абмежавальнай спалучальнасцю і выкарыстоўваліся падчас апісання колеру тканіны і адзення: шуба куньихъ горелъ, адамашкою гвоздиковою крыта (КСД, 871, 1516) [ГСБМ, 6, с. 262]; в той скрыни … сукни две, одна синяя, а другая гвоздиковая узкая, оксамитомъ по влоску брыжованы (АВК, XXI, 194, 1556 – 1557) [Там жа]; Зъ розказаня п. войта, купили сукна кернового, колеру гоздикового, локоть шесть (ИЮМ, XIII, 26, 1699) [ГСБМ, 7, с. 29].
У значэнні ‘ярка-чырвоны, колеру карала’, сустракаецца ў пісьмовых помніках прыметнік коралиовый, а таксама яго фанетычны варыянт кароловый: Феску дворнику купили … шапку кораліовую зъ баранкомъ и руковицы (ИЮМ, I, 23, 1679) [ГСБМ, 15, с. 305]; взяли коней четверо: … кунтушъ кароловой масти, попелицами подшытый, справленый за сто сорокъ золотыхъ (ИЮМ, XVII, 194, 1663) [ГСБМ, 14, с. 289]. Паводле этымалогіі лексема неславянскага паходжання: лац. сorallium, грэч. χοράλλιον [Кульпина 2005, с. 151].
Для абазначэння чырвонага колеру ў старабеларускіх помніках выкарыстоўваўся і прыметнік маковый. Слова ўжываецца пераважна падчас вызначэння колеру адзення: жупанъ маковый … коштовалъ пять копъ грошей Литовскихъ (АВК, VIII, 465, 1593) [ГСБМ, 17, с. 231 – 232].
Заўважым, што ва ўсіх выпадках вытворныя прыметнікі абазначаюць адценні чырвонага колеру менавіта фарбаваных тканін.
Дзякуючы параўнанню з колерам крыві ўзнікла такое каляровае найменне, як крывавый і яго фанетычныя варыянты крвавый, кровавый, крававый, кривавый. У помніках пісьменства ў значэнні ‘барвова-чырвоны’ прыметнік выкарыстоўваецца даволі часта: небо с# крывавыми вороты wтворыло а wщепы огнистые зобополне с# через него пробивали (Атыла, 191) [ГСБМ, 16, с. 189 – 190]; Финіks: … Также крваваа, чирвонаа, брuнатнаа аб багроваа фарба, аб масть (Бяр., 319) [ГСБМ, 16, с. 103 – 104].
Акрамя таго, лексема крывавый набывае дадатковае сімвалічнае значэнне ‘пагрозлівы’, ‘небяспечны’, ‘смяротны’, ‘трывожны’ падчас апісання з’яў прыроды, біблейскіх цудаў: листвіе крвавым потом потитис# бuдет (Сівіла, 9) [ГСБМ, 16, с. 103 – 104].
