- •Змест стр.
- •Стан і асноўныя кірункі развіцця аматарскай мастацкай творчасці ў Беларусі
- •Аматарская мастацкая творчасць як сацыякультурная з’ява
- •Да пытання аб эфектыўнасці аматарскай творчасці
- •Фестывалі народнай мастацкай творчасці на мяжы хх―ххі стст.
- •Сацыяльна – выхаваўчы патэнцыял фестывальнай дзейнасці ў сферы народнай творчасці
- •Фестываль народнай творчасці як фактар развіцця культуры ў рэгіёнах Беларусі
- •Агляды і конкурсы як люстэрка стану развіцця аматарскай музычнай творчасці на Міншчыне
- •Прафесійны і аматарскі тэатр лялек у сацыякультурнай прасторы
- •С.Б.Майсяйчук Роля фестываляў мастацкай творчасці ў працэсе сацыяльна – псіхалагічнай рэабілітацыі дзяцей – інвалідаў
- •Крыніцы:
- •Фестываль народнай творчасці як сродак патрыятычнага выхавання моладдзі
- •Кадравы рэсурс мастацкай творчасці ў Беларусі
- •Прыкладныя правілы правядзення фестываляў у Рэспубліцы Беларусь Агульныя палажэнні
- •Статус фестывальных мерапрыемстваў
- •Сацыяльна-культурныя крытэрыі правядзення фестываляў
- •Структура фестывалю
- •Парадак рэгістрацыі фестываляў
- •Тэхналогія правядзення фестывалю
- •На правядзенне фестывалю
- •Поўная назва фестывалю (з указаннем жанравай прыналежнасці)
- •Палажэнне
- •Дадатковых крыніц па пытаннях развіцця аматарскай мастацкай творчасці
Структура фестывалю
Праграма фестывалю можа ўключаць ўрачыстае адкрыццё, асноўныя мерапрыемствы, падвядзенне вынікаў, заключныя мерапрыемствы (гала-канцэрт) з узнагароджаннем пераможцаў.
Змест фестывальных праграм могуць узбагачаць разнастайныя мерапрыемствы: выстаўкі, карнавалы, турніры, феерыі, выязныя канцэрты, дабрачынныя акцыі, забаўляльныя мерапрыемствы, святочны гандаль і іншае. Для ўдзельнікаў фестывальных мерапрыемстваў арганізуюцца экскурсіі, урачыстыя прыёмы, творчыя сустрэчы, вечары адпачынку і іншае.
Фестывалі міжнароднага, рэспубліканскага, абласнога ўзроўню могуць уключаць рэгіянальныя (абласныя, раённыя, занальныя) этапы (туры). Пераможцы рэгіянальных тураў рэкамендуюцца для ўдзелу ў мерапрыемствах наступнага этапа.
Парадак рэгістрацыі фестываляў
Правядзенне фестываляў рэгіянальнага, абласнога і раённага значэння ўзгадняецца з тэрытарыяльнымі органамі дзяржаўнай улады. Заяўка на правядзенне фестывальнага мерапрыемства накіроўваецца ў аддзел (упраўленне) культуры адміністрацыі раёна (вобласці), на тэрыторыі якога плануецца правядзенне фестывалю. Да заяўкі прыкладаецца пакет з праектамі асноўных дакументаў:
1. Палажэнне аб фестывалі (умовы правядзення фестывалю);
2. Склад арганізацыйнага камітэта;
3. Склад экспертнай групы (журы);
4. Умовы правядзення агляду, конкурсу (пры іх наяўнасці
ў праграме);
5. Папярэдні каштарыс выдаткаў.
На падставе іх разгляду даецца заключэнне аб мэтазгоднасці правядзення фестывалю. Рашэнне даводзіцца да ведама арганізатараў у пісьмовым выглядзе.
Статус “міжнародны” і “рэспубліканскі” надаецца фестывальным мерапрыемствам Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь. Заяўкі на рэгістрацыю і наданне фестывальнаму мерапрыемству статуса прымаюцца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь штогод з 1 жніўня па 31 кастрычніка.
Тэхналогія правядзення фестывалю
Ідэя, змест, мэты і задачы фестывалю рэалізуюцца ініцыятыўнай групай, адказнымі асобамі зацікаўленых устаноў і арганізацый, для чаго ствараецца арганізацыйны камітэт, які распрацоўвае ўмовы, ажыццяўляе арганізацыю і кантроль за правядзеннем фестывалю. Пры неабходнасці арганізацыйны камітэт фарміруе выканаўчую дырэкцыю.
Арганізацыйны камітэт (дырэкцыя) наладжвае кантакт з органамі, установамі, зацікаўленымі асобамі і арганізацыямі, даводзіць да іх ведама інфармацыю аб правядзенні фестывалю, разглядае і зацвяржае склад удзельнікаў, фарміруе праграму, склад журы (экспертаў), склад рэжысёрска-пастановачнай групы, зацвярджае фестывальную сімволіку, узоры дыпломаў, грамат, афіш, праграмак, іншую атрыбутыку.
Арганізацыйны камітэт (дырэкцыя) мае эксклюзіўнае права на ўжыванне і тыражыраванне фестывальнай сімволікі, захоўвае за сабой права на запіс і распаўсюджванне аўдыё-, відэазапісаў фестывальных мерапрыемстваў і іншай прадукцыі. Ён камітэт прымае рашэнне аб відах заахвочвання ўдзельнікаў фестывальных мерапрыемстваў. Усе ўдзельнікі фестывалю могуць узнагароджвацца граматамі (пасведчаннямі, сертыфікатамі) “За ўдзел” (“Удзельнік”), падарункамі, прызамі.
Пры наянаўнасці ў фестывальнай праграме конкурсу па рашэнню арганізацыйнага камітэта (журы) пераможцам яго надаецца званне “Лаўрэат” і “Дыпламант” з уручэннем адпаведнага дыплома (каштоўнага падарунка).
Мастацкія калектывы і індывідуальныя выканаўцы, якія сталі лаўрэатамі рэспубліканскіх і міжнародных фестываляў, рэкамендуюцца для ўдзелу ў культурных акцыях, якія праводзяцца на тэрыторыі іншых краін. Дзяржаўныя, прафсаюзныя органы кіравання, вытворчыя прадпрыемствы аказваюць садзейнічанне ў ажыццяўленні іх гастрольна-канцэртнай дзейнасці.
Арганізацыйны камітэт самастойна ўстанаўлівае перыядычнасць (цыклічнасць) правядзення фестывалю, працягласць па часе (уключаючы этапы), вызначае тэрмін і працягласць заключных мерапрыемстваў зыходзячы з аб’ектыўнай эканамічнай і сацыякультурнай мэтазгоднасці.
Прыкладныя стандарты правядзення фестывальных акцый:
Віды фестываляў |
Перыядычнасць |
Працягласць заключных мерапрыемстваў |
Міжнародныя |
раз у 1-5 гадоў |
ад 3 да 7 дзён
|
Рэгіянальныя |
раз у 1-5 гадоў |
3-5 дзён |
Рэспубліканскія |
раз у 1-3 гады |
3-5 дзён |
Абласныя |
раз у 1-2 гады |
1-3 дні |
Раённыя
|
1 раз у год |
1-2 дні |
Дадатак 1
ЗАЯЎКА
