2.Тканыя, вышываныя вырабы, адзенне і абутак
У нашым музее сабраны прыгожыя ручнікі, посцілкі, абрусы, элементы касцюма канца 19- пачатку 20 стагодзя. Яны прывезены с розных рэгіёнаў нашай краіны. Этнограф і гісторык ЦітоўВ.С вызначыў 6 гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў на тэтыторыі Беларусі. Мы пазначылі на карце нашы тканыя і вышываныя вырабы каб вызначыць адметныя асаблівасці кожнага рэгіёна.
2.1Паазер’е
У
музее змешчана некалькі ручнікоў з
гэтага рэгіёна.
Ручнік у нашых продкаў бясспрэчна
быў родавым абярэгам, а ў сучасным
разуменні ўвасабляў сабою ідэю сцяга
Ручнік-
абавязковы атрыбут у народных абрадах,
з ім звязана мноства прыкмет, якія
ўзыходзяць да язычніцкіх часоў. Ручнік
суправаджае чалавека ад нараджэння да
смерці. Арнамент беларускіх ручнікоў
надзвычай багаты і разнастайны.
Ткачыха з Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці выткала сімвал Роднай Беларусі ў пачатку XX стагоддзя. Ручнік вытканы ў тэхніцы чатырохнітавага двухуточнага ткацтва. Аснова і ўток з ільняных нітак, карукі звязаны кручком. Вышыўка зроблена ў тэхніцы лікавай гладзі
Мы
доўга даследавалі ручнік з Докшыцкага
раёну
майстрыхі
Аксючыц Галіны
Восіпаўны. Яна выткала на ім перакрыжаваныя васьмёркі. Даследчык сімвалаў беларускага арнаменту М.С.Кацар лічыць, што гэта сімвал Грамабоя. Грамабой- паўгістарычны, напаўлегендарны князь Крывічоў.
Чытаем у паэме В. Дуніна-Марцінкевіча
“Стаўроўскія дзяды” : “Вот на Лагойскім замку Грамабой ледзь пачаў княжыць, а ўжо як свой, як родны бацька быў для чэлядзі, любілі яго ў цэлай грамадзе” .Магчыма ён выконваў функцыю абярэга, бо ён часта сустракаецца на ручніках, посцілках. На адваротным баку- сімвал Палявіка, таксама часта выкарыстоўваўся ў арнаменце ручнікоў.
Вобраз Палявіка як апекуна хлебароба ўзнік, відаць, у тыя часы, калі наш продак сукам узрыхляў зямлю, кідаў у яе зярняты. Палявік у сялянскім уяўленні нагадваў працаўніка- хлебароба: сівы стары ў доўгай свіціне, у лапцях, з кіем у руках. У траве ён ростам з траву, у жыце- з жыта. Калі жыта ўрадзіла, то Палявік добры, вясёлы, калі не- злосны, незадаволены. Здаўна поле карміла хлебароба. Беларус называе жыта дабром. Жыта- гэта хлеб, які даражэйшы за золата. А палявік забяспечваў ураджай.
З
а
кожным ручніком гісторыя жанчыны, якая
яго выткала. Не выключэннем стаў наступны
ручнік. Выткала яго Пашкоўская Волга
Азараўна 65 год назад ў вёсцы Славані
Талочынскага раёну Віцебскай вобласці.
( Паазер’е).
Вольга Азараўна выткала сімвал роднай Беларусі. Прамавугольнік з квадратаў- наша Зямля- карміцелька. Чатыры квадраціка паабапал- узор Сонца. Кругавы матыў- гэта гірлянда з кветак у гонар нашай роднай Беларусі
У час экспедыцыі па Сенненскаму раёну Віцебскай вобласці, мы завіталі да Занько Ганны Васільеўны, якая падаравала нашаму музею сваю посцілку, зробленую адразу пасля вайны.
Асаблівасцю Верхнядзвінскага ткацтва з’яўляецца традыцайнае спалучэнне двух колераў: чорнага з малінавым.Тэхніка-шматнітавае двухўточнае ткацтва з баваўняных нітак. На посцілцы ўзор Грамабоя: дзве васьмёркі, якія перасякаюцца пад прамым вуглом. М.С.Кацар, даследчык беларускага арнаменту, лічыць, што гэта быў паўлегендарны князь крывічоў .Ёсць меркаванне, што васьмёркі маглі асацыіравацца з хрысціянскім крыжам.
