Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тема 3. Дзяржаўныя ўтварэнні на беларускіх землях у IX-XVIIIст. Михедько.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
117 Кб
Скачать
☆

3 Утварэнне вкл. Асаблiвасцi дзяржаўнага I сацыяльна-эканамiчнага ладу.

У пачатку ХІІІ ст. дзяржаваўтваральныя працэсы на землях Беларусі перамясціліся з Полацка на тэрыторыю Наваградскай зямлі. Аб’яднанне вакол яго самастойных удзельных княстваў паклала пачатак з’яўленню новай дзяржавы — Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ).

Сярод асноўных прычын, якія знаходзіліся ў аснове працэса ўтварэння адзінай цэнтралізаванай дзяржавы, можна вылучыць наступныя:

Развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці, рамяства, гандлю, рост гарадоў, іх размяшчэнне на важных гандлёвых шляхах спрыяла ўзбагачэнню мясцовай эканамічнай і палітычнай эліты, якая і стала ініцыятарам утварэння новай дзяржавы, каб абараніць сваю маёмасць і статус. Акрамя таго, назапашаныя і новыя рэсурсы дазвалялі арганізаваць абарону і пашырэнне дзяржавы.

Паглыбленне сацыяльнай дыферэнцыяцыі грамадства, сацыяльных супярэчнасцей паміж саслоўямі. Сацыяльныя супярэчнасціі сілавыя спосабы іх вырашэння выклікалі патрэбу ў грамадскім парадку. У самім феадальным саслоўі таксама абвастралася барацьба за панаванне. Усё гэта выклікала грамадскую патрэбу ва ўтварэнні дзяржавы, якая б заканадаўча абмежавала разбуральныя працэсы, якія праяўляліся ў знішчэнні людзей і матэрыяльных каштоўнасцей.

Неабходнасць барацьбы са знешняй небяспекай. Такая небяспека зыходзіла найперш ад мангола-татараў і крыжакоў, а таксама галіцка-валынскіх і польскіх князёў. Некаторыя даследчыкі лічаць, што менавіта знешняя пагроза з боку Арды і рыцарскіх ордэнаў была асноўным штуршком да ўтварэння дзяржавы.

Першай сталіцай Вялікага княства Літоўскага стаў Навагародак. Як сведчаць археалагічныя даслсдаванні, у XII - XIII ст. Навагародская зямля дасягнула значнага эканамічнага і культурнага развіцця, а сам Новагародак стаў багатым горадам і моцнай крэпасцю.

Наваградак стаў цэнтрам новага дзяржаваўтваральнага працэсу, у выніку якога з’явілася адна з самых буйных дзяржаў тагачаснай Еўропы — Вялікае княства Літоўскае.

Праблема ўтварэння ВКЛ канчаткова не вырашана ў гістарыяграфіі, аб чым сведчыць наяўнасць многіх канцэпцый. Іх узнікненне было звязана з рознай палітычнай кан’юнктурай і недакладнай лакалізацыяй Літвы летапіснай. Тэрмін «Літва» ўпершыню ўпамінаецца ў пісьмовых крыніцах пад 1009 г. Большасць беларускіх даследчыкаў лічаць, што Літва летапісная знаходзілася на балцка-славянскім памежжы і займала тэрыторыю паўночнага захаду сучаснай Беларусі і паўднёвага ўсходу сучаснай Літвы.

Утварэнне ВКЛ як моцнай цэнтралізаванай дзяржавы было заканамерным этапам у развіцці не толькі ўсходнеславянскіх, але і балцкіх зямель, гэта быў жыццёва неабходны сімбіёз для двух бакоў. ВКЛ узнікла і развівалася на шырокай тэрытарыяльна-этнічнай аснове і стала калыскай утварэння многіх народаў.

Працэс станаўлення ВКЛ быў працяглым і складаным. Ён адываўся больш за стагоддзе – з другой чвэрці XIII па трэцюю чвэрць XIV ст. Аб’яднанне праходзіла рознымі шляхамі, у тым ліку і шляхам захопу, але ён не быў галоўным

Утварэнне Вялікага княства Літоўскага звязана з дзейнасцю князя Міндоўга (сярэдзіна 1230-х гг. , калі ён упамінаецца як князь Літвы – 1263). Амаль няспынная барацьба маладой дзяржавы з кааліцыяй Лівонскага ордэна, Галіцка-Валынскага княства, жамойцкіх, літоўскіх і яцвяжскіх князёў прымусіла Міндоўга пайсці на прымірэнне і саюз з Лівонскім ордэнам. У 1251 г. князь быў ахрышчаны па каталіцкаму абраду, у 1253 г. каранаваўся ў Новагародку каралеўскаіі каронай, прысланай ад імя Папы Рымскага Інакепція IV (Міндоўг – адзіны кароль ВКЛ). Міндоўг аб’яднаў Літву з Новагародскім княствам.

У 1263 г. Міндоўг быў забіты ў выніку змовы варожых яму князёў з літоўскага асяроддзя.

Вялікім князем стаў сып Міндоўга Войшалк (1264-1267). Ён абапіраўся на беларускіх баяр і галіцка-валынскіх князёў, заваяваў балцкія землі, аб'яднаў славянскія Новагародскую, Пінскую, Полацкую і Віцебскую землі. У 1267 г. Войшалк адмовіўся ад тропа і найшоў у манастыр, перадаўшы уладу свайму швагру галіцкаму князю Шварну Данілавічу (1267-1270). Вялікі князь Трайдзепь (1270-1282), які прыйшоў на змену Шварну, вёў барацьбу супраць літоўскіх феадалаў і Галіцка-Валынскага княства, якое імкнулася замацавацца па Новагародчыне. У канцы ХІІІ ст. вялікім князем стаў Віцень (1295-1316). У 1307 г. пры Віцені да ВКЛ шляхам дагавора і на правах аўтаноміі было далучана Полацкае княства. Лічыцца, што пры Віцені «Пагоня» стала агульнадзяржаўным гербам ВКЛ.

Пашырэнне тэрыторыі ВКЛ у XIV ст. Вялікае княства Літоўскае значна пашырылася і ўключыла ў сябе амаль ўсю тэрыторыю сучаснай Беларусі пры вялікім князю Гедыміне (1316-1341). Яно стала называцца Вялікае княства Літоўскае і Рускае, дзе рускімі называліся землі Падняпроўя. У 1320 г. у склад ВКЛ увайшла Віцебская зямля, у 1320-1330я гг. Берасцейская зямля, Менскае княства і Турава-Пінская зямля. У 1323 г. Гедымін перанёс сталіцу дзяржавы ў Вілыню. Пасля смерці Гедыміна вялікім князем стаў Альгерд (1345-1377), саправіцелем ягоны брат Кейстут. Альгерд удвая павялічыў дзяржаву, зрабіўшы яе адной з мацнейшых у Еўропе. У 1363 т. Альгерд разбіў татараў у бітве на Сініх водах і далучыў да ВКЛ Кіеўскую, Чарнігава-Северскую, Падольскую Валынскую землі, Мазырскую і Брагінскую воласці. Было падначалена Смаленскае княства, далучаны жамойцкія землі.

Дынастычная і рэлігійная барацьба. Пасля смерці Альгерда абвастрыўся канфлікт паміж Кейстутам і Ягайлам Альгердавічам, які па волі бацькі стаў вялікім князем літоўскім (1377-1392).

Ягайла, каб замацаваць сваю ўладу і атрымаць польскую карону, заключыў з Польшчай у 1385 г. Крэўскую унію (пагадненне, саюз).

Ягайла адпаведна уніі перахрысціўся ў каталіцтва, абавязаўся аб’яднаць Польшчу з Літвою, ахрысціць язычнікаў-літоўцаў, даў правы па валоданне і поўнае распараджэнне зямлёй феадалам-католікам узамен на права стаць польскім каралём, узяўшы шлюб з польскай каралеўнай Ядзвігай.

Пасля працяглай барацьбы з незадаволенымі феадаламі Ягайла прызнаў свайго стрыечнага брата Вітаўта Кейстутавіча вялікім князем літоўскім (1392-1430).

Саюз Польскага кралеўства і ВКЛ дазволіў 15 ліпеня 1410 г. нанесці сакрушальнае паражэнне Тэўтонскаму ордэну ў Грунвальдскай бітве.

У гады праўлення Вітаўта беларуска-літоўская дзяржава ВКЛ дасягнула найвышэйшай магутнасці, займала найбольшую ў сваёй гісторыі тэрыторыю.

Пасля смерці Вітаўта вялікімі князямі літоўскімі былі Свідрыгайла Альгердавіч (1430-1436), Жыгімонт Кейстутавіч (1432-140). У гэты перыяд ВКЛ перыжыла феадальную грамадзянскую вайну, вынікам якой стала ўраўнанне ў правах феадалаў праваслаўнага і каталіцкага веравызнанняў.

У 1440-1492гг. княжыў Казімір Ягайлавіч, вакол якога склалася рада вопытных дзяржаўных дзеячаў. Яны сталі называцца “паны-рада” і прыймалі актыўны удзел у абмеркаванні дзяржаўных спраў. У 1447 г. Казімір быў выбраны польскімі феадаламі каралём.

Перад ад'ездам у Кракаў на каранацыю ў 1447 г. Казімір выдаў прывілей, у якім абавязаўся не парушаць цэласнасці ВКЛ, гарантаваў замяшчэнне свецкіх і духоўных пасад толькі ліцвінскімі феадаламі, гарантаваў іх маёмасныя правы.

Пасля смерці Казіміра вялікім князем стаў яго сын Аляксандр(1492-1506). Пры яго абранні паны-рада паставілі ўмовы аб абмежаванні велікакняжацкай улады: усе найважнейшыя дзяржаўныя справы (абарона краіны, міжнародныя адносіны, выданне закопаў, разгляд найважнейшых судовых спраў) вялікі князь павінны быў вырашаць разам з радай.

У склад Рады ўваходзілі: віленскі біскуп, ваяводы, кашталяны, некаторыя старосты, маршалак земскі, канцлер, падскарбі земскі, гетман, іншыя прыдворныя чыны, а таксама некаторыя буйныя феадалы па асабістых запрашэннях. Ваяводы ўзначальвалі адміністрацыйныя, гаспадарчыя, ваенныя і судовыя органы ваяводства; гетман адказваў за камплектаванне войска ВКЛ і камандаваў усімі ўзброенымі сіламі дзяржавы ў выпадку, калі іх не ўзначальваў сам вялікі князь; канцлер загадваў дзяржаўнай канцылярыяй і захоўваў дзяржаўную пячатку, пад яго наглядам афармляліся ўсе пастановы і прывілеі; кашталян камандаваў войскам галоўнага замка ваяводства, а пры адсутнасці ваяводы ― усімі ўзброенымі сіламі ваяводства; маршалак земскі − адна з вышэйшых службовых пасад у ВКЛ, старшыня на пасяджэннях сойма і Рады, сачыў за этыкетам і парадкам падчас афіцыйных цырымоній; падскарбі загадваў дзяржаўнымі фінансамі і даглядаў скарб, вёў дакладны ўлік прыбыткаў і выдаткаў; староста ― кіраўнік адміністрацыі ў павеце. Беларусь не паўтараліся.

Для вырашэння найбольш важных дзяржаўных справаў (выбары князя, пытанні вайны і міра, арганізацыя абароны, прызначэнне надзвычайных падаткаў і інш.) з ХV ст. пачаў збірацца вальны сойм. Ён з’яўляўся органам саслоўна-прадстаўнічай дэмакратыі ў ВКЛ. Першапачаткова сістэмы прадстаўніцтва не існавала, і на сойм, як правіла, запрашалася ўся шляхта. Але з 1512 г. было ўведзена ў практыку вылучэнне на вальны сойм па 2 дэпутаты (паслы) ад кожнага павета

Пры Аляксандры пачаліся войны з Маскоўскай дзяржаваіі і працягваліся ўсё XVI ст. У гэты ж час узмацніліся і татарскія набегі, але пасля разгрому татараў у 1506 г. пад Клецкам буйныя татарскія папады па

Пасля смерці Аляксандра на велікакняжацкі трон быў абраны яго малодшы брат Жыгімонт, які ўвайшоў у гісторыю як Жыгімонт I Стары (1506-1548). Каб захаваць персанальную унію паміж дзяржавамі, польская шляхта выбрала Жыгімонта каралём. Аднавіліся войны з Маскоўскай дзяржавай.

Яшчэ пры жыцці Жыгімопта Старога ў 1529 г. вялікім князем быў выбраны яго дзевяцігадовы сын Жыгімонт ІІ Аўгуст. Праз два месяцы і польскі сейм выбраў яго каралём. У 1548 г. памёр Жыгімонт Стары і паўпапраўным польскім каралём і вялікім князем літоўскім стаў Жыгімонт II Аўгуст (1548-1572). Ён правёў адміністрацыйную і ў 1557г. гаспадарчую рэформы

Эпоха Адраджэння, Рэфармацыя, Асветніцтва. Беларусь у складзе ВКЛ уяўляла сабою рэгіён, адкрыты для знешняга культурнага ўздзеяння. У першую чаргу гэта датычылася кантактаў з Заходняй Еўропай, чые дасягненні ў развіцці літаратуры, архітэктуры і мастацтва разглядаліся і айчынным грамадствам у якасці выдатнага прыкладу для пераймання. З канцаXV ст. ў Беларусі ўсё большую папулярнасць сталі атрымліваць гуманістычныя ідэі італьянскага Рэнесансу. Іх першай праявай у рэгіёне стаў пачатак кнігадрукавання і пераклад па родную мову шырока вядомых кніг рэлігійнага зместу. У Беларусі гэту справу распачаў Ф. Скарына з Полацка (каля 1490 -каля 1551), які атрымаў выдатную па тых часах адукацыю ў Кракаўскім і Падуанскім універсітэтах. Менавіта ён па працягу 15171519 гг. выдаў у Празе 23 кнігі Старога Запавету. Пасля ж свайго пераезду ў Вільню Ф. Скарына арганізаваў першую ў ВКЛ друкарню, у якой убачылі свет «Малая надарожная кніжыца» (1522)і «Апостал» (1525). У пачатку – сярэдзіне ХVІ ст. на Беларусь пашырыўся рух за рэфармацыю каталіцкай царквы, вядомы у Заходняй Еўропе як Рэфармацыя. Тут з’явіліся пратэстанцкія цэрквы, перад усім – кальвінісцкая. Да яе у другой палове ХVІ ст. далучылася значная частка шляхты, у тым ліку і Радзівілы. У супрацьвагу рэфармацыйнаму руху у ВКЛ дзейнічалі каталіцкія духоўныя ордэны, у тым ліку былі запрошаны і езуіты (Таварыства Ісуса). У канцы ХVІ ст. рэфармацыйны рух пайшоў на заняпад, а у 1596 г. на царкоўным саборы ў Берасці была створана аб’яднаная (уніяцкая) Грэка-каталіцкая царква.