Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Сучасная беларуская мова.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
36 Кб
Скачать
☆

Словаўтваральны аналіз слова

Схема словаўтваральнага аналізу

  1. Вызначыць, да якой часціны мовы належыць вытворнае слова.

  2. Вызначыць лексічнае значэнне аналізуемага слова.

  3. Устанавіць словаўтваральную базу (аснова, цэлае слова ці спалучэнне слоў).

  4. Вызначыць словаўтваральны сродак (фармант) – прыстаўка, суфікс, конфікс і інш.

  5. Стылістычная афарбоўка афікса.

  6. Характар марфаналагічных змяненняў у складзе ўтваральнай асновы:

а) чаргаванне гукаў; б) усячэнне асновы; в) накладанне морфаў (аплікацыя); г) сцяжэнне.

  1. Словаўтваральны тып (структурная схема пабудовы вытворных слоў).

  2. Рэгулярнасць, прадуктыўнасць дадзенага словаўтваральнага тыпу.

  3. Спосаб словаўтварэння (прыставачны, суфіксальны, прыставачна-суфіксальны, бяссуфіксны, постфіксальны і і інш.).

  4. Ступень вытворнасці аналізуемага слова.

  5. Графічная схема ўтварэння слова (абазначэнне словаўтваральнай сувязі вытворнага слова і слова з утваральнай асновай).

Узор словаўтваральнага аналізу

Невысокі

Невысокі ‘які не вызначаецца высокім ростам’(ТСБМ).

  1. Прыметнік.

  2. Слова вытворнае.

  3. Утваральная аснова – высокі(цэлае слова).

  4. Словаўтваральны сродак – прыстаўка не-.

  5. Прыстаўка не- стылістычна не афарбаваная; мае адмоўнае значэнне.

  6. Дадатковых марфаналагічных зменаў у складзе ўтваральнай асновы не адбываецца.

  7. Адносіцца да словаўтваральнага тыпу прыметнікаў, утвораных ад саміх жа прыметнікаў з дапамогай прыставачнага морфа не-: недалёкі, неглыбокі, невясёлы і інш.

  8. Тып рэгулярны, прадуктыўны.

  9. Спосаб утварэння – прыставачны.

  10. Ступень вытворнасці – першая.

  11. Высокі --- невысокі. Выдзеліць графічна прыстаўку.

Пералесак

Пералесак ‘невялікі лес, аддзелены палянамі ад іншых лясных участкаў’ (ТСБМ).

  1. Назоўнік.

  2. Слова вытворнае.

  3. Утваральная аснова – лес-.

  4. Словаўтваральны сродак – прыстаўка пера- і суфікс –ак- (конфікс).

  5. Конфікс стылістычна не афарбаваны; мае значэнне ‘ падобны да таго, што названа ўтваральным словам, але якія не з’яўляюцца ім ў поўнай меры’.

  6. Дадатковых марфаналагічных зменаў у складзе ўтваральнай асновы не адбываецца.

  7. Адносіцца да словаўтваральнага тыпу назоўнікаў, утвораных ад саміх жа назоўнікаў з дапамогай прыставачнага морфа пера- і суфіксальнага морфа –ак-: перашыек, пераярак.

  8. Тып нерэгулярны, непрадуктыўны.

  9. Спосаб утварэння – прыставачна-суфіксальны.

  10. Ступень вытворнасці – першая.

  11. Лес—пералесак. Выдзеліць графічна прыстаўку і суфікс.