- •Валерый Варганаў Алімпіяды па гісторыі: з вопыту работы
- •Уводзіны
- •З аўтабіяграфіі
- •Алімпіяда па гісторыі ў сельскай школе (з вопыту работы)
- •Матэрыялы для правядзення школьных алімпіяд па гісторыі
- •І. Сусветная гісторыя Старажытнага свету
- •Іі. Гісторыя Сярэдніх вякоў
- •Ііі. Гісторыя Беларусі старажытнага часу і Сярэдніх вякоў
- •Іv. Сусветная гісторыя Новага часу (да канца хvііі ст.)
- •V. Гісторыя Беларусі Новага часу (да канца хvііі ст.)
- •Vі. Сусветная гісторыя Новага часу (хіх – пачатку хх стст.)
- •Vіі. Гісторыя Беларусі Новага часу (хіх – пачатак хх стст.)
- •Vііі. Сусветная гісторыя Навейшага часу (1918 г. – пачатак ххі ст.)
- •3. Знешнепалітычныя дактрыны зша і іх характарыстыкі:
- •Іх. Гісторыя Беларусі Навейшага часу (1918 г. – пачатак ххі ст.)
- •Літаратура
Алімпіяда па гісторыі ў сельскай школе (з вопыту работы)
У савецкай школе склаліся добрыя традыцыі правядзення школьных алімпіяд. Школьная алімпіяда – гэта базавае звяно алімпіяднага руху. Аднак некаторыя кіраўнікі школ ацэньваюць работу настаўнікаў пераважна па тым, колькі вучняў перамаглі на раённым, абласным ці рэспубліканскім этапах алімпіяды. На мой погляд такі падыход не зусім правільны. Самае важнае ў алімпіядным руху не столькі выявіць пераможцаў, як абудзіць цікавасць да прадметаў у многіх вучняў, актывізаваўшы іх пазнавальную дзейнасць.
Чаму неабходна праводзіць алімпіяду ў школе? “Алімпіяда” – слова сёння шырока вядомае і нават моднае. Але не заўсёды мы адчуваем яго сапраўдны ранейшы і цяперашні сэнс. Многія педагогі часта недаацэньваюць інтэлектуальны, творчы і духоўнамаральны патэнцыял алімпіяд.
Як вядома, радзімай алімпіяднага руху з’яўляецца Старажытная Элада. Ужо ў ХХ ст. паняцце “алімпіяда” набыло пераважна значэнне спаборніцтваў, агляду, конкурсу, прычым не толькі спартыўных дасягненняў, але і інтэлектуальных.
Асаблівае значэнне алімпіяды набываюць у школе, дзе рыхтуецца будучыня грамадства. Яны выступаюць важнейшай часткай вучэбна-выхаваўчай дзейнасці па прадмету. Правядзенне алімпіяд дапамагае актывізаваць пазнавальныя здольнасці вучняў, выявіць здольных і таленавітых, арыентаваных на вывучэнне гісторыі; служыць папулярызацыі гістарычных ведаў. Алімпіяда дае настаўніку магчымасць праверыць падрыхтаванасць вучня, яго кругагляд і разам з тым выявіць недахопы ў сваёй рабоце. У час падрыхтоўкі і правядзення алімпіяды фарміруецца ў класе група вучняў, апора настаўніка гісторыі, што з’яўляецца вялікай падмогай у далейшай урочнай і прадметна-пазаўрочнай дзейнасці педагога.
На алімпіядзе выяўляюцца веды дзяцей пра тую ці іншую эпоху, пра важнейшыя гістарычныя падзеі, працэсы і гістарычных асобаў. Вялікая ўвага пры гэтым надаецца не толькі рашэнню складаных пытанняў і заданняў, але і аналізу пісьмовых крыніц, уменню вырашаць праблемныя пытанні, у нечым таксама і неардынарна думаць. Для паспяховага ўдзелу ў алімпіядзе колькасць неабходнай для вучня інфармсацыі выходзіць за межы школьнага падручніка, а таму гэта выдатная магчымасць пашырыць свае веды, атрымаць каштоўны вопыт інтэлектуальнай і творчай дзейнасці, зрабіць школьнае жыццё больш цікавым і змястоўным.
Алімпіяды звычайна праходзяць у некалькі этапаў. Школьная алімпіяда – толькі пачатковае звяно ў ланцугу выпрабаванняў па гісторыі. Гэта таксама і сваеасаблівы трэнінг перад больш сур’ёзнымі выпрабаваннямі і спаборніцтвамі. Удзел у алімпіядах – добры спосаб набыцця каштоўнага практычнага вопыту і ведаў на прадмеце, выпрабавання настойлівасці і сілы волі. Але найперш, і гэта самае галоўнае, - школьная алімпіяда павінна быць сапраўдным святам ведаў.
Падрыхтоўка і правядзенне школьных алімпіяд. Няма адзіных крытэрыяў таго, як лепш правесці алімпіяды ў школе. Часцей сустракаюцца парады, якія дапамагаюць працы ў школах з вялікай колькасцю вучняў, пры наяўнасці паралельных класаў, дастатковай колькасці падрыхтаваных вучняў, добрага матэрыяльнага і мсетадычнага забеспячэння.Але падрыхтоўка і правядзенне алімпіяд у малакамплектных школах маюць свае асаблівасці. Найперш гэта выклікана колькасцю вучняў у школах, якая часта не перавышае 100 чалавек. Тут ёсць свае плюсы і мінусы.
Станоўчым лічу:
адносна меншая колькасць вучняў-удзельнікаў дазваляе настаўніку ўдзяліць больш увагі кожнаму з іх;
педагог добра ведае моцныя і слабыя бакі кожнага вучня, а таксама можна больш эфектыўна арганізаваць работу з імі (не толькі ў перыяд падрыхтоўкі алімпіяд, але і праводзячы больш глыбокую мэтанакіраваную работу са здольнымі вучнямі на працягу навучальнага году).
Ёсць і свае мінусы:
меншая колькасць кандыдатур на ўдзел у алімпіядах і больш нізкая канкурэнцыя паміж вучнямі;
горшыя ўмовы (у параўнанні з вучнямі гарадскіх школ) доступу вучняў да крыніц інфармацыі, да Інтэрнэту, горшая забяспечанасць сельскіх бібліятэк літаратурай, слабейшыя фінансавыя магчымасці набыць і выпісаць патрэбныя кнігі, перыядычныя выданні і інш. (Тут, як правіла, на дапамогу прыходзіць настаўнік, які дзеліцца сваёй літаратурай, рыхтуе раздатачны і іншы дыдактычны дадатковы матэрыял.)
На аснове асабістага вопыту лічу магчымым вылучыць наступныя этапы падрыхтоўкі і правядзення алімпіяд у сельскай школе.
Падрыхтоўчы этап:
настаўнік выяўляе мсагчымае кола ўдзельнікаў, для чаго праводзіць дыягностыку агульнага ўзроўню ведаў вучняў па прадмеце, стану пазнавальнай актыўнасці, аналізуе захапленні вучняў;
распрацоўка настаўнікам і кіраўніцтвам школы структуры будучых спаборніцтваў, сістэмы метадаў і сродкаў іх правядзення, зместу мерапрыемстваў (пытанні, заданні, творчыя задачы, віктарыны і конкурсы) і інш.;
падрыхтоўка настаўнікам сумесна з вучнямі тэхнічнага, нагляднааг і іншага забеспячэння (ТСН, ЭСН, плакатаў, касцюмаў, рэквізітаў і г. д.);
анкетаванне і тэставанне вучняў, выяўленне жадаючых і прапанова настаўніка пра іх удзел у алімпіядных выпрабаваннях;
інфармаванне вучняў для ўдзелу ўсіх жадаючых, тэрмінах і ўмовах правядзення алімпіядных мерапрыемстваў;
стварэнне журы (камісіі);
прадумванне сістэмы заахочвальнасці;
складанне вучнямі творчых, праблемных пытанняў і заданняў, якія ў далейшым могуць быць выкарыстаны падчас алімпіяды;
творчых работ: эсэ, рэфератаў, дакладаў,рэцэнзій на кнігу альбо артыкул ці тэлеперадачу і г. д.;
збор краязнаўчага матэрыялу, яго апрацоўка і даследванне асобных аспектаў на яго аснове;
правядзенне папярэдніх адборачных конкурсаў, вызначэнне ўдзельнікаў алімпіяды.
Правядзенне алімпіяды. Найбольш распаўсюджанымі формамі яе правядзення з’яўляюцца:
адказы вучняў на пытанні, выкананне заданняў і рашэнне задач;
абарона вучнямі даследчых і творчых праектаў і работ (пераважна ў старэйшых класах);
правядзенне масавых мерапрыемстваў (гульні, конкурсы і г. д.), што можна сумясціць з правядзеннем тыдню гісторыі.
Пры правядзенні школьных алімпіядаў варта звярнуць увагу на выкананне наступных вельмі важных умоваў:
наладзіць сваечасовае інфармаванне ўдзельнікаў і ўсіх жадаючых аб умовах правядзення і выніках на розных этапах алімпіяды (гэта могуць быць аб’явы, стэнды, табло і г. д.);
забяспечыць справядлівасць, адкрытасць і аб’ектыўнасць ацэньвання вынікаў работы ўдзельнікаў алімпіяды;
звярнуць увагу на эмацыйную насычанасць – варта зрабіць сапраўднае свята ведаў, забяспечыўшы спалучэнне ўрачыстасці, строгасці,некаторай акадэмічнасці з духам святочнасці, натхнення і спаборніцтва.
Заахвочванне – важнейшая частка алімпіяды. Любы вучань жадае выйграць і атрымаць прыз. На вялікі жаль, часта магчымасці школы абмежаваныя, але патрэбна імкнуцца адзначыць кожнага ўдзельніка. Галоўнае тут сама ўвага. З чым звязаны і рост самаацэнкі вучня. У нашай школе удзельнікі алімпіяды па гісторыі атрымоўваюць адзнаку не ніжэй чацвёртага ўзроўню, а пераможцы – павышэнне чвэрцевай адзнакі мінімум на 1 бал або бягучую адзнаку 9 – 10 балаў. Вучні ўзнагароджваюцца граматамі і падарункамі. Тыя ж, хто занялі прызавыя месцы альбо перамаглі на раённым ці абласным этапах алімпіяды, атрымоўваюць адзнаку, не ніжэйшую за 9 балаў.
Хочацца верыць, што з вышэй прапанаваных формаў арганізацыі алімпіяд настаўнік можа выбраць больш прымальныя для яго і вучняў.
Адбор і падрыхтоўка заданняў. Многія алімпіядныя заданні, як правіла нараджаюцца ў час работы з вучнямі, якія сістэматычна і мэтанакіравана наведваюць дадатковыя заняткі (стымулюючыя, факультатыўныя, іншыя) па падрыхтоўцы да алімпядаў. Частку з гэтых заданняў рыхтуюць і самі вучні. Затым паўстае пытанне адбору. Пры гэтым варта памятаць, што гісторыя – гэта не механічнае запамінанне датаў, тэрмінаў, падзеяў,выкладанне падзей і фактаў, а найперш развіццё гістарычнага мышлення. Важнейшым аспектам задання павінна стаць арыентацыя вучня на творчы пошук і яго здольнасць вызначаць гістарычныя праблемы і бачыць спосабы іх вырашэння ў прасторы і часе, а таксама ўменне знайсці прычынна-выніковыя сувязі, вызначыць гістарычную абумоўленасць і гістарычныя заканамернасці.Неабходна таксама ўлічваць здольнасць і ўменне вучня фармуляваць і даказваць свій пункт гледжання. Таму апошнім часам усё больш і больш у практыку падрыхтоўкі вучняў уваходзяць даследчыя праектныя работы, публічныя выступы, дыскусіі і іншыя формы дзейнасці.
Як ацэньваць заданні? Вельмі важна падыйсці да вырашэння гэтага пытання аб’ектыўна і ўзважана, распрацаваўшы эфектыўную сістэму падліку балаў. Кожнае пытанне павінна мець сваю “цану”, гэта значыць максімальную ацэнку за яго правільнае і поўнае рашэнне. Пры падвядзенні вынікаў балы, атрыманыя за выкананне ўсіх заданняў, складваюцца. Далей мы прывядзём прыклады таго, як можна ацаніць рознага роду заданні.
Галоўнымі паказнікамі ацэнкі асобных заданняў з’яўляюцца іх складанасць і аб’ём. Так пытанні, якія патрабуюць адназначнага адказу (напрыклад, у тэстах адкрытага ці закрытага тыпаў, адказаў кшталту “так” ці “не”, прыгадвання пэўнай падзеі, даты, імя дзеяча ці гістарычнага факту і г. д.) звычайна ацэньваюцца 1 – 2 баламі. Тут улічваецца, што адны падзеі, асобы ці факты больш вядомыя, хоць і не ўключаныя ў школьныя праграмы, а іншыя – менш.
Ацэнка адказаў на пытанні ці выкананне заданняў, што патрабуюць разгорнутага адказу, абагульненняў, аргументаў, вызначэнне самім вучнем формы і шляхоў пабудовы адказу і г. д., праводзіцца звычайна ў дыяпазоне ад 2 да 5 і больш балаў, у залежнасці ад правільнасці, паўнаты адказу, а таксама колькасці структурных кампанентаў. Нельга забываць, што некаторыя пытанні носяць праблемны характар, на іх нельга даць адназначнага адказу. Таму тут ацэньваецца здольнасць вучня аргументаваць сваю думку і тое, наколькі вучань ведае розныя пункты гледжання на праблему, можа іх выкласці і абгрунтаваць. Звяртаецца ўвага таксама на смеласць і арыгінальнасць доказаў і вывадаў вучня.
Прыкладам такога роду можа стаць ацэнка вучнёўскага эсэ. У адрозненне ад рэферату, яно не мае жорстай структуры, пішыцца ў вольнай форме. Таму не патрабуецца абгрунтавання кожнага палажэння або вываду, пералічвання доказаў, аргументы могуць папярэднічаць фармулёўцы праблемы. Тэма для эсэ можа быць сфармулявана ў выглядзе праблемы або канкрэтнага пытання. Ацэнка эсэ – даволі складаная справа, бо часта погляд аўтара можа не супадаць з думкай і ўспрыняццем настаўніка. Таму патрэбна праявіць максімум аб’ектыўнасці і талеранткасці.
Некалькі меркаванняў пра аб’ём, змест і ацэнку заданняў. Школьная алімпіяда звычайна мае комплексны характар – складаецца як з матэрыялу па сусветінай гісторыі, так і па гісторыі Беларусі. На нашу думку, аптымальным аб’ёмам могуць быць 5 – 6 блокаў (заданняў), якія змышчаюць ад 5 да 10 пытанняў і заданняў, асобных структурных кампанентаў.
Алімпіядныя зааднні павінны некалькі пераўзыходзіць па ступені складанасці школьны праграмны матэрыял. Пры гэтым на ўзроўні школы, па нашым меркаванні, павінна быць прадстаўлена не меней за 50% матэрыялу, які б адносіўся да базавага ўзроўню праграмы. Разам з тым тут патрэбна змясціць праблемныя і нестандартныя пытанні і заданні, каб вучань мог праявіць неардынарнасць і крэатыўнасць мышлення. Лічу мэтазгодным пры правядзенні школьных алімпіяд большую частку заданняў браць з таго гістарычнага перыяду, які вывучаецца ў адпаведным калсе. Але настаўнік можа падымаць планку складанасці заданняў у залежнасці ад узроўню падрыхтаванасці вучняў і дынамікі росту паспяховасці работы самога педагога.Праўда, пры гэтым не трэба забываць пра ўзроставыя асаблівасці і магчымасці саміх вучняў.
У выпадку, калі школа вялікая і шмат паралельных класаў, можна правесці папярэдні (адборачны) тур для ўдзельнікаў, дзе выкарыстаць творчыя заданні (напрыклад, напісаць ліст ад асобы ўдзельніка якой-небудзь гістарычнай падзеі, падарожніка або “ўзяць інтэрв’ю” у вядомага гістарычнага дзеяча). У старэйшых класах можна напісаць гістарычнае сачыненне, вучнёўскае эсэ (напрыклад, на тэму “Чалавек і эпоха”).
Пры падрыхтоўцы педагогам заданняў да апошняга этапу школьнай алімпіяды варта звярнуць увагу на прымяненне вучнямі такіх навыкаў і ўменняў, як:
суадносіць даты і падзеі з пэўнай эпохай;
групаваць падзеі і з’явы па якой-небудзь прыкмеце;
паказваць значэнне важнейшых фактаў, тлумачыць сэнс асноўных паняццяў і тэрмінаў;
вылучаць галоўнае і рознае ў гістарычных падзеях, з’явах, працэсах, аб’ектах і г. д.;
аналізаваць гістарычныя крыніцы;
крытычна ацэньваць гістарычную інфармацыю, прапануемую ў розных знакавых сістэмах (карта, схема, дыяграма, табліца і г. д.);
устанаўліваць прычынна-выніковыя сувязі паміж гістарычнымі працэсамі і з’явамі;
даваць разнабаковую характарыстыку і ацэнку з’явам, працэсам, падзеям і асобам у гісторыі.
Усе ж заданні можна падзяліць на наступныя групы: тэарэтычныя і практычныя, рэпрадуктыўныя, творчыя і пашуковыя.
Прапануем вашай увазе таксама некаторыя прыкладныя заданні, якія можна выкарыстаць пры складанні заданняў алімпіяднай работы.
