3 Вестыбюля ў глядзельную залу ўваходзіць Кот Баюн. 3 песняй
і танцам ён праходзіць паміж радамі крэслаў, набліжаючыся да
авансцэны. Яму падыгрывае аркестр.
К о т Б а ю н (танцуючы, спявае).
Я Кот Баюн — |
|
Пяюн, скакун. |
|
Мяў, мяў! |
|
Я рухавы, |
|
Спрытны, жвавы, |
|
Я выдатны гаварун. |
|
Курняў! |
|
Мае казкі |
|
Поўны ласкі, — |
|
Мяў, мяў! |
|
Песні — мараў, |
|
Танцы — чараў, |
|
Гульні — жару і агню. |
|
Курняў! |
|
Я Кот Баюн — |
|
Ласун, пястун. |
|
Мяў, мяў! |
|
Я стракаты, |
|
Я вусаты, |
|
Я адметны прыгажун. |
|
Курняў! |
|
(Падняўся на авансцэну і кланяецца гледачам.)
М ы ш к а С і в у ш к а (засмяяўшыся). Хі-хі-хі! Ну і хвалько ж ты, Кот Баюн! Распясціла цябе Таня - гаспадыня твая, — дык табе здаецца, што прыгажэйшага і разумнейшага за цябе і на свеце няма нікога. А вось ты мяне злаві, калі ў цябе столькі спрыту і хітрасці. Хі-хі-хі!
К от Б а ю н. Мяў! Тваё шчасце, Сівушка, што я сёння смятанай занадта аб'еўся і ад таго не магу шпарка бегаць. Хацеў бы я паглядзедь на цябе, перасмешніца, як бы ты захіхікала, каб у мае мяккія лапкі трапіла. (Паволі ўзыходзіць на авансцэну. )
М ы ш к а С і в у ш к а (адбегшы на другі край авансцэны). Смятаны? Хі-хі-хі! Ну і выдумшчык жа ты, Кот Баюн, не знайсці другога такога!
К о т Б а ю н. Я не выдумшчык. Я проста казачнік. Разумець трэба. Вось што (дражнячы яе) - хі-хі-хі!
М ы ш к а С і в у ш к а.А, дык раскажы казку, раз ты казачнік. I я паслухаю.
К о т Б а ю н. Мяў! Падыйдзі бліжэй. Я табе раскажу на вушка.
М ы ш к а С і в у ш к а. Дзякуй за ласку, Марцін Мурлыкавіч. Я і адгэтуль пачую.
К о т Б а ю н. Ды ты мяне не бойся, Сівушка. Я кот мірны. Я кот траваядны, можна сказаць. Я харчуюся толькі каўбаскай, пячэннем, цукеркамі і іншай траўкай-мураўкай. Так што хадзі бліжэй.
М ы ш к а С і в у ш к а. Ну, гэту казку я ведаю. Бывай, прыяцель! (Уцякае.)
К о т Б а ю н (услед ёй). Да хуткай сустрэчы, мілая! Мы яшчэ спаткаемся з табой на вузкай сцежцы, і ты ў мяне тады іншую песеньку запяеш. А цяпер мне не да цябе. (Кланяецца гледачам.) Добрага здароўя, рабяты - піянеры і акцябраты, школьнікі і дашкольнікі! Нізкі паклон вашым настаўнікам і бацькам, якія прышлі з вамі сюды ў наш казачны свет. Вас усіх рад прывітаць кот Марцін Мурлыкавіч Баюн новай казкай. Аднак я не проста буду расказ-ваць, але і паказваць, ды не толькі паказваць, а і сам удзельнічаць у казцы разам са сваімі сябрамі і ўсімі вамі, хлопчыкамі і дзяўчынкамі.Дык пачнем жа казку... (Падымаецца заслона. На сцэне ўзлесак.) Не за дзевятымі гарамі, не за дзесятымі лясамі, а вельмі блізка сярод нас жыве вучань - хлопчык Міша.
( Насцярожваецца і прыслухоўваецца.) Ціха...
За сцэнай раздаецца прарэзлівы свіст і брэх сабакі.
К о т Б а ю н (спалохана). Ой! Ды гэта ж, рабяты, ён, Міша, са сваім сабакам Шарыкам. Ох, і не любяць жа яны мяне! Трэба ўцякаць мне хутчэй, трэба ўцякаць! Толькі вы, сябры, не кажыце, куды я пабег. Не скажаце?.. Ну, глядзіце ж.
(Кот Баюн бяжыць за кулісы. На сцэну з процілеглага боку ўваходзіць Міша са школьным партфелем пад пахай і рагаткай у руках. За ім ідзе сабака Шарык. Іграе музыка. Міша спявае.
Шарык падпявае яму.)
М і ш а. Ад зары па двары,
Па бары -
раз, два!
Крочым мы, як сябры, -
Я і ты.
Ш а р ы к. Гаў, гаў!
Міша і Шарык (разам).
Мы пужаем гракоў
