Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Заданні па стылістыцы.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
33 Кб
Скачать
☆

12. Закончыце фармулёўку:

Функцыя ўздзеяння ажыццяўляецца праз выкарыстанне разнастайных стылістычных прыёмаў у сінтаксісе такога стылю, як _______ .

13. Адзначце спецыфічныя рысы мастацкага стылю:

1) славесныя рады індывідуальна-аўтарскіх метафар;

2) адкрытая аўтарская пазіцыя;

3) пераважна вусная форма зносін;

4) эстэтычнае ўздзеянне;

5) дакладнасць інфармацыі

14. Закончыце фармулёўку:

Камбінаторныя прырашчэнні сэнсу слоў найперш уласцівы такому стылю, як _______ .

15. Адзначце сінтаксічныя канструкцыі, уласцівыя гутарковаму стылю:

1) пірог – пальчыкі абліжаш;

2) прыняць да ведама; 4) узяў ды і скокнуў;

3) слухалі мы слухалі; 5) неабходна заўважыць, што

16. Адзначце афіцыйныя дакументы, у якіх моўныя сродкі ў пэўнай ступені адвольныя:

1) пасведчанне;

2) заява; 4) рэкамендацыя;

3) дыплом; 5) характарыстыка

17. Вызначце і запішыце тэрмін, які часта выкарыстоўваецца пры аналізе мастацкіх і публіцыстычных тэкстаў. _______ .

18. Закончыце фармулёўку:

Сказ, у якім склад дзейніка малалікі і ўся актыўная інфармацыя сканцэнтравана ў складзе выказніка, характэрны для такога тыпу тэксту, як _______ .

19. Адзначце асаблівасці апавядання:

1) асноўная думка (тэзіс);

2) агульная ацэнка; 4) розныя часавыя адносіны;

3) завязка 5) паслядоўнасць

20. Адзначце тып тэксту:

Любуючыся красой палёў, думаў пра нейкага дзядзьку з вунь таго хутара ці з гэтай во вёскі: як жа ён успрымае ўсё гэта хараство? Проста жыве ў ім, у спакоі шчаслівага спажыўца? Як птушка?

А хто ж тады песні складаў народныя?

А мы адкуль узяліся – тыя, што пішам?.. (Я.Брыль. “Пошукі слова”).

1) апісанне;

2) апавяданне;

3) разважанне

21. Адзначце структурную адзінку, якую ўяўляе сабой тэкст:

Размоўны стыль характарызуецца значна меншай выразнасцю вымаўлення ў параўнанні з афіцыйным літаратурным маўленнем. У сувязі з тым, што паведамляецца, як правіла, аб вядомых субяседніку звестках, фактах, моўца не напружвае органы маўлення. У хатняй неафіцыйнай абстаноўцы, калі субяседнікі разумеюць адзін аднаго літаральна з паўслова, у асобым напружанні органаў маўлення няма патрэбы.

Вуснае размоўна-бытавое маўленне характарызуецца таксама рытмізаванасцю: чаргаваннем націскных і ненаціскных сегментаў маўлення, відаць, заснаваным на фізіялагічным рытме дыхання. Многія словы тут фактычна страчваюць націск, вымаўляюцца вельмі коратка і невыразна, аб’ядноўваючыся з націскным словам у адзін такт.

Значную ролю ў размоўна-бытавым стылі адыгрывае інтанацыя. Яна нясе вялікую сэнсавую, мадальную і эмацыянальную нагрузку. Пры сінтаксічнай і фанетычнай непаўнаце, рознага роду перабіўках, устаўках інтанацыя аказваецца асноўным сродкам не толькі выразнасці, але і граматычнай арганізацыі выказвання. Толькі пры дапамозе інтанацыі можна ў поўнай меры перадаць усю гаму сэнсавых і эмацыянальных адценняў выказвання. Разнастайныя інтанацыйныя і тэмбравыя змяненні, а таксама пералівы эмацыянальна-экспрэсіўных фарбаў, мадальных ацэнак робяць маўленне натуральным, жывым, выразным (“Асновы культуры маўлення і стылістыкі”).

1) сказ;

2) празаічная страфа;

3) фрагмент

22. Адзначце правільнае азначэнне празаічнай страфы:

1) паралельная сувязь сказаў;

2) ланцужковая сувязь сказаў;

3) частка тэксту ад аднаго чырвонага радка да другога;

4) структурна-сэнсавая частка тэксту;

5) сукупнасць слоў, словазлучэнняў, сказаў

23. Адзначце асаблівасці паралельнай сувязі сказаў:

1) лексічная непаўната;

2) паралелізм у будове сказаў;

3) апісваемыя дзеянні змяняюцца адначасова;

4) анафарычныя строфы;

5) парцэляваныя канструкцыі

24. Адзначце тып сувязі сказаў у тэксце:

Была пасля багатая прыгажосць нашых двухсот кіламетраў – паміж зелянінаю сопак, на арліных перавалах, у далінах, прастрэленых вячэрнім сонцам.

Быў шум у паўцемры – шумела Японскае мора.

Была цішыня – у тайзе, калі мы спыняліся і ўражана глядзелі на бясконцыя побліскі ў цемры казачных светлячкоў (Я.Брыль. “Сімвал”).

  1. ланцужковая; 2) паралельная; 3) далучальная; 4) камбінаваная

25. Напішыце, якой катэгорыяй з’яўляецца славесны рад. _______ .