Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Rekomendats_po_DIPLOMU_Word.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
187 Кб
Скачать
☆

Падрыхтоўка практычнай часткі дыпломнай работы

Работа над практычнай часткай дыпломнай работы вядзецца студэнтам, як правша, падчас перадцыпломнай практыкі.

Спецыяльнасць «народная творчасцъ», напрамак спецыяльнасці «народная творчасцъ (народныя рамёствы)»; спецыяльнасць «дэкаратыўна-прыкладное мастацтва», напрамак спецыяльнасці «дэкаратыўна-прыкладное мастацтва (рэстаўра- цыя вырабау)». Мэтай практычнай часткі з’яўляецца візуалізацыя мастацкай ідэі праз арыгінальны пластычны вобраз у пэўным матэрыяле і тэхніцы (кераміка, ткацтва, габелен, батык, саломапляценне, роспіс, выцінанка, лямец); узбагачэнне традыцыйных канструктыўна-пластычных прыёмаў народнага рамяства, выкарыстанне дасягненняў сучаснага дэкаратыўна- прыкладнога мастацтва. Завершаны мастацкі твор прадстаўляе сабой дэкаратыўнае пано (серыю, дыптых, трыпціх) або аб’ёмныя формы, якія складаюць ансамбль прадметаў і павінен адлюстроўваць разумение выпускніком спецыфікі форма- ўтварэння вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва; пластычных уласцівасцей матэрыялу; сувязі дэкору з формай і матэрыялам; функцыі колеру ў творах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Практычная частка дыпломнай работы студэнтаў спецыяльнасці «дэкаратыўна-прыкладное мастацтва», напрамку спецьіяльнасці «дэкаратыўна-прыкладное мастацтва (рэстаўрацыя вырабаў)» звязана з матэрыялам, тэхналагічнымі асаблівасцямі і непасрэдна творам, які быў рэстаўрыраваны студэнтам. Завершаная работа афармляецца як выставачны твор (на падрамніках, у рамах, на планках і інш.) з улікам асаблівасцей экспанавання.

Неад’емнай часткай дыпломнай работы з’яўляецца выкананне планшэта, на якім мастацка-вобразная ідэя ўвасабляецца лаканічна, выразнымі графічнымі прыёмамі.

Дыпломная работа выконваецца выпускніком поўнасцю або часткова з уласных матэрыялаў і за ўласныя сродкі. На абарону абавязкова прадстаўляюцца ўсе часткі дыпломнай работы.

Патрабаванні да афармлення дыпломнай работы

Мова напісання дыпломнай работы — руская ці беларуская. Аб’ём дыпломнай работы (без бібліяграфічнага спіса і дадаткаў) не менш 50 старонак камп’ютарнага тэксту.

Тэкст дыпломнай работы друкуецца на адным баку аркуша белай паперы фармату А4 (210x297 мм) з выкарыстаннем тэкставага рэдактара Word, шрыфт Тіmes New Roman памерам 14 пункгаў, міжрадковы інтэрвал - 18 пунктаў, выраўноўванне тэксту па шырыне аркуша. Палі: левае - 3 см, правае - 1 см, верхняе і ніжняе - 2 см.

Шрыфт павінен быць прамым, выразным, чорнага колеру. Дазваляецца выкарыстоўваць камп’ютарныя магчымасці для акцэнтавання ўвагі на асобных словах, тэрмінах, выразах — ужываць курсіўнае, паўтлустае напісанне, падкрэсліванне і г. д.

Дыпломная работа павінна мець агульную нумарацыю старонак (уключаючы бібліяграфічны спіс і дадаткі). Першай старонкай з’яўляецца тытульны ліст, на якім нумар старонкі не ставіцца, другой — рэферат, з якога і пачынаецца нумарацыя старонак. Нумарацыя старонак ставіцца арабскімі лічбамі ў цэнтры верхняй часткі старонкі.

Асаблівай увагі і афармлення патрабуюць структурныя часткі дыпломнай работы: тытульны ліст, рэферат, змест, уводзіны, главы, раздзелы і падраздзелы, заключэнне, бібліяграфічны спіс, дадаткі.

Загапоўкі структурных частак дыпломнай работы РЭФЕРАТ, ЗМЕСТ, УВОДЗІНЫ, ГЛАВА, ЗАКЛЮЧЭННЕ, БІБЛІЯ- ГРАФ1ЧНЫ СШС, ДАДАТКІ друкуюць вялікімі літарамі ў сярэдзіне радка тлустым шрыфтам памерам 16 пунктаў. Кожная структурная частка пачынаецца з новай старонкі. Загалоўкі структурных частак дыпломнай работы «Рэферат», «Змест», «Уводзіны», «Заключэнне», «Бібліяграфічны спіс», «Дадаткі» не нумаруюцца.

Тэкст асноўнай часткі дыпломных работ падзяляецца на главы, раздзелы, падраздзелы і (калі патрэбна) пункты, якія маюць загалоўкі. Пункт можа не мець загалоўка.

Главы, раздзелы, падраздзелы, пункты нумаруюцца арабскімі лічбамі без знака №. Нумар главы ставіцца пасля слова «Глава» без кропкі пасля лічбы. Раздзелы нумаруюцца у межах кожнай главы. Нумар раздзела ўключае нумар главы і парадкавы нумар раздзела, якія раздзелены кропкай. Напрык- лад, 1.3 — трэці раздзел першай главы.

Падраздзелы нумаруюцца ў межах кожнага раздзела. Нумар падраздзела ўкпючае парадкавыя нумары главы, раздзела, падраздзела, падзеленыя кропкамі. Напрыклад, 1.3.2 — другі падраздзел трэцяга раздзела першай главы.

Пункты нумаруюцца арабскімі лічбамі ў межах кожнага падраздзела. Нумар пункта ўключае парадкавыя нумары главы, раздзела, падраздзела, пункта, падзеленыя кропкамі. Напрыклад, 1.2.3.1 - першы пункт трэцяга падраздзела другога раздзела першай главы.

Загаловак главы друкуецца з новага радка, які ідзе пасля ну мара главы, вялікімі літарамі тлустым шрыфтам памерам 16 пунктаў. Загалоўкі раздзелаў, падраздзелаў друкуюцца пасля іх нумара праз прабел малымі літарамі (акрамя першай вялі- кай) тлустым шрыфтам памерам 16 пунктаў. Загалоўкі пунк- таў друкуюць пасля іх нумара праз прабел малымі літарамі (акрамя першай вялікай) тлустым шрыфтам памерам 14 пунктаў.

У канцы загалоўкаў глаў, раздзелаў і падраздзелаў кропку не ставяць. Калі загаловак складаецца з двух ці болей сказаў, іх раздзяляюць кропкай (кропкамі), апошні сказ — без кропкі. У канцы загалоўка пункта ставяць кропку.

Адлегласць паміж загалоўкам (за выключэннем загапоўка пункта) і тэкетам павінна складаць 2 міжрадковыя інтэрвалы.

Вельмі важна звярнуць у вагу на афармленне спасылак на крыніцы. Любы тэкст прамога цытавання бярэцца ў дву косее пасля чаго даецца спасылка ў квадратных дужках [ ], унутры якіх ставяцца дзве лічбы: першая азначае нумар крыніцы цытавання з бібліяграфічнага спіса, а другая - нумар старонкі [5, с. 87]. Пры не дакладным, але блізкім да арыгінала пераказе таксама даецца спасылка.

Дадаткі размяшчаюцца у канцы дыпломнай работы пасля бібліяграфічнага спіса. Усім дадаткам павінна папярэднічаць старонка, на якой зафіксавана назва структурнай часткі дыплома - ДАДАТКІ. Кожны дадатак пачынаецца з новай старонкі. У правым верхнім куце вялікімі літарамі пішацца слова ДАДАТАК. Дадаткі пазначаюць вялікімі літарамі кірылічнага алфавіта, пачынаючы з літары А (за выключэннем літар Ё, 3, Й, О, Ч, Ь, Ы, Ъ), напрыклад: ДАДАТАК А, ДАДАТАК Б. Назва дадатку, у якой раскрываецца яго змест, пішацца ў цэнтры старонкі з вялікай літары.

У межах кожнага дадатку ілюстрацыі, фотаздымкі, малюнкі, табліцы, схемы і г.д. нумаруюцца (напрыклад, Малюнак 3) і падпісваюцца.

Ілюстрацыі, фотаздымкі, малюнкі, табліцы, схемы і г. д. могуць размяшчацца непасрэдна ў тэксце пасля таго абзаца, у якім яны ўзгадваюцца ўпершыню. У гэтым выпадку іх нумар складацца з нумара раздзела і парадкавага нумара ілюстрацыі, малюнка ці табліцы. Напрыклад, Малюнак 1.3 - трэці малюнак першай главы. Назва пішацца пасля нумара і аддзя- ляецца ад яго працяжнікам. Напрыклад, Малюнак 1.3 — нумар і назва размяшчаюцца пасля малюнка, табліцы, фотаздымка і г. д. і друкуюцца па цэнтры мапымі літарамі (акрамя першай вялікай) паўтлустым шрифтам памерам 14 пунктаў, кропку ў канцы не ставяць.

На ўсе малюнкі, табліцы, фотаздымкі і г. д. павінны быць спасылкі ў тэксце дыпломнай работы, напрыклад (Дадатак А, мал. 3).

Пасля камп’ютарнага набору неабходна ўважліва вычытаць тэкст і выправіць граматычныя і тэхнічныя памылкі. Дыпломная работа з памылкамі не прымаецца і вяртаецца на дапрацоўку.

Тэкст рукапісу, які набраны на камп’ютары згодна патрабаванням, з бібліяграфічным спісам і дадаткамі пераплятаецца ў папку. Афармленне вокладкі, акуратнасць пераплёту, якасць паперы і папкі - усё гэта не толькі раскрывав знешні выгляд дыплома, але і характарызуе студэнта, які імкнецца прадставіць сваю работу да абароны.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]