Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
13_pazaklasnae_radzima.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
535 Кб
Скачать
☆

6. Знаёмства з тэкстам хлеб — усяму галава (Урывак)

Некалі, яшчэ ў маленстве, чуў я пра хлопчыка, які думаў, што хлеб на дрэвах расце. Як яблыкі, грушы, слівы. Прыходзіш у хлебны сад, а галіны пад важкімі пладамі ледзь не да зямлі гнуцца. А водар навокал! Аж слінкі бягуць. Вось чорныя боханы. Вось сітныя з бліскучай залацістай скарынкай. Прадаўгаватыя батоны, круглыя, плеценыя булкі, блізкія колерам да сонца. А вось і здоба. Салодкая, пахкая, з разынкамі, з марцыпанамі, з павідлам... Падыходзь да любога дрэва, ірві, што табе больш па густу, каштуй, смакуй, еш уволю...

А сёння хіба знойдзеш хлопчыка ці дзяўчынку, якія паверылі б у такія казкі? Хлеб — на дрэвах... яшчэ чаго! Цяпер усе ведаюдь, што хлеб у магазіны, сталоўкі, буфеты кожную раніцу спецыяльныя аўтамашыны прывозяць. 3 пякарняў, хлебазаводаў. На аўтафургонах вялікімі літарамі напісана: ХЛЕБ.

Бяжыць па вуліцы фургон.

Куды шафёр спяшаецца?

У магазін павінен ён

Даставіць хлеб да раніцы.

Той хлеб увішны хлебапёк

Нам у начную змену спёк...

Давай паспрабуем уявіць сабе, што раптам паламаўся ў дарозе аўтафургон з хлебам. Ці ў пякарні нешта здарылася. I не трапіў хлеб своечасова на паліды магазінаў, у сталоўкі, школы, дзіцячы садок. I давялося цэлы дзень есці розныя стравы без хлеба, без булкі. Спачатку, можа, нават і ўвагі не звернеш. Ат, падумаеш, і без хлеба абыдземся. Але неўзабаве заўважыш, што болыпасць страў без хлеба зусім не той смак маюць. I назаўтра такім смачным хлеб табе здасца! Хоць чорны, хоць белы...

Артур Вольскі

— Я кім уяўляў сабе ў дзяцінстве герой апавядання дзіўны сад, дзе расце хлеб?

— Раскаж ыце, хто і як на самай справе вырошчвае хлеб (з апорай на малюнкі).

— Падбярыце словы для апісання смаку хлеба.

— Чаму трэба берагчы хлеб?

7. Самастойнае знаёмства вучняў з кнігай, якую яны будуць чытаць.

▲ Чытанне вучнямі названага твора моўчкі

● Заданне «Вершы сталі песнямі».

● Вучні чытаюць верш Э. Агняцвет «Зямля з блакітнымі вачамі».

Шляхам калектыўнага абмеркавання аналізуюцца мастацка-вобразныя сродкі з апорай

на малюнкі, якія адпавядаюць зместу верш аваных радкоў .

Вызначаецца галоўная думка верша. Вучні спрабуюць выказаць свае меркаванні наконт таго, якой па характары павінна быць мелодыя да гэтых слоў. Затым слухаюць аўдыязапіс аднайменнай песні, абмяркоўваюць пачутае.

ЗЯМЛЯ 3 БЛАКІТНЫМІ ВАЧАМІ

Зямля з блакітнымі вачамі, раздолле рэчак і лугоў.

Тут называюць Васількамі на Беларусі хлапчукоў.

Звіняць крыніцы, як цымбалы, сцяжынкі свецяць у лясах.

Палі, узгоркі, перавалы, прасторны шлях, далёкі шлях.

Краіна славы партызанскай: краіна міру і даброт.

Ты наша ласка, наша казка, як сонца, добры твой народ.

Твае сыны, твае ўнукі, мы любім гул тваіх бароў,

I рэкі цягнуцца, як рукі, да цёплых верных рук сяброў.

(Сл. Э. Агняцвет, муз. Ю. Семянякі, апрац. Т. Гулінай)