- •6 Кг на галаву ўлетку і 5 кг узімку
- •Рацыён кармлення плямістага аленя на 5 галоў
- •Фермерскае развядзенне дзікіх птушак
- •1 Агульныя звесткі аб фермерскім развядзенні дзікіх птушак
- •2 Тэхналогія развядзення птушак
- •3 Кармленне дзічыны
- •4. Хваробы бажанаў
- •5 Адаптацыя да прыродных умоў птушак, якіх выгадавалі ў няволі
3 Кармленне дзічыны
Асноўнай праблемай пры вырошчванні бажанаў, перапёлак, курапатак, глушцоў, цецерукоў і іншай лясной і палявой дзічыны з’яўляецца кармленне і асабліва выкармліванне ў перыяд інтэнсіўнага росту і лінькі. Цяжкасці звязаны з павышанай патрабавальнасцю гэтай птушкі ў жывёльным бялку, асабліва на ранніх этапах жыцця.
У натуральных умовах птушаняты большасці вывадковых харчуюцца вусякамі іх лічынкамі, гэта значыць, што жывёльны корм мае перавагу, нягледзячы на тое, што ў далейшым яны амаль цалкам раслінаедныя.
У прыродзе энергетычныя страты птушанят вялікія: абагрэў цела (у канцы мая, першая палова чэрвеня тэмпература паветра можа ў асобныя дні не падымацца вышэй за +5°С) і страты на рух.
На працягу тысячагоддзяў складваліся біялагічныя асаблівасці ў харчаванні птушак. Рашэнне праблемы кармлення мае два шляхі:
– прыстасаванне дзікіх птушак да кармоў хатніх;
– падбор амінакіслотных і мінеральна-вітамінных саставаў рацыёнаў, максімальна набліжаных да натуральных кармоў.
Па першым шляху пайшлі пры массавым развядзенні такіх птушак як шэрая курапатка, бажан і перапёлка, якая цяпер стала і сельскагаспадарчай птушкай. Пры вырошчванні цецерукоў, глушцоў, паўлінаў, арабкоў часта выкарыстоўваюць натуральныя або падобныя ім кармы (спецыяльна вырошчваюць лічынкі мучнога жука, лічынкі мух, часта выкарыстоўваюць тварог, яйка, рыбу).
Flegal C. J. (1994) рэкамендуе наступны састаў поўнарацыённых камбікормаў для бажанаў, курапатак і дзікіх перапёлак (табл. 5 ). Для кармлення бажана, як паказвае практыка, падыходзіць курыны камбікорм, якім кормяць бройлерных птушанят – тыпа ПК-5, ПК-6. Штодзень бажан ужывае 70–100 г камбікормаў, што ў чатыры разы меней, чым патрабуецца для курыцы, і за 3 месяцы дарастае да сваёй дарослай вагі ў 1,3 кг. Маладых бажанаў кормяць да 12 тыдняў кармавой сумессю, потым можна пачаць дабаўляць у кармавую сумесь зерневыя. У час вывядзення рэкамендуецца час ад часу прымяняць Комбісол АДЗЕ, Комбісол К3, таксама магчыма выкарыстаць Ц і Б-кампазітум.
Табліца 5
Саставы камбікормаў для вырошчвання дзікіх птушак
Складаючыя |
Склад, % |
|||
Стартэр |
Гровер |
Падтрым-ліваючы |
Для племянных птушак |
|
Жоўтая кукуруза |
36,04 |
54,82 |
51,39 |
48,70 |
Соевы шрот (44% пратэіна) |
46,35 |
26,95 |
2,38 |
15,16 |
Люцэрнавая мука (17% пратэіна) |
2,92 |
2,92 |
2,92 |
2,92 |
Пшанічнае вотруб’е |
4,94 |
4,94 |
26,68 |
21,27 |
Авёс |
– |
4,94 |
12,35 |
– |
Мясакостная мука |
2,47 |
2,47 |
2,47 |
2,47 |
Сухі адгон |
2,92 |
– |
– |
2,92 |
Вапняк |
1,24 |
1,24 |
1,24 |
4,49 |
Дыкальцыйфасфат |
1,20 |
0,98 |
0,83 |
1,20 |
Соль кухонная |
0,25 |
0,25 |
0,25 |
0,25 |
DL-метыянін |
0,11 |
— |
— |
— |
Прэмікс |
0,62 |
0,49 |
0,49 |
0,62 |
Утрыманне, % |
||||
Сырога пратэіну |
27 |
20 |
13 |
17 |
Сырога тлушчу |
2,27 |
2,97 |
3,90 |
3,23 |
Сырой клетчаткі |
5,35 |
4,87 |
5,19 |
4,47 |
Кальцыю |
1,23 |
1,10 |
0,01 |
2,35 |
Фосфару |
0,55 |
0,45 |
0,40 |
0,47 |
Абменнай энергіі, ккал кг |
2500 |
2730 |
2670 |
2530 |
Птушаняты бажанаў маюць вялікую патрэбу ў жывёльных бялках, таму патрабуецца, каб кармавая сумясь утрымлівала як мініум 10% жывёльных бялкоў. Не дазваляецца выкарыстоўваць ячмень або авёс з прыкветнікамі.
Табліца 6
Нормы для прыгатавання кармавой сумесі
Паказчыкі |
Узрост |
|||
нясушкі |
птушаняты ва ўзросце да 3 тыдняў |
3–7 тыдняў |
звыш 7 тыдняў |
|
Энэргія МJ, МДж |
11,5 |
11,5 |
11,5 |
11,5 |
NL, г |
170 |
260 |
230 |
180 |
Лізін, г |
7,0 |
15,5 |
12,5 |
9 |
Метыянін, г |
3,5 |
6,0 |
5 |
4 |
Меціон.+Цысцін, г |
6,3 |
11,0 |
9,5 |
8,5 |
Церанін, г |
5,0 |
10,0 |
8,5 |
6,0 |
Трыптафан, г |
1,5 |
3,0 |
2,5 |
2,0 |
Аргінін, г |
7,4 |
16,0 |
13,0 |
9,5 |
Кальцый Са, г |
28,0 |
12,0 |
10,0 |
9,0 |
Фосфар Р, г |
3,4 |
6,5 |
4,9 |
4,0 |
Натрый Na, г |
1,5 |
1,5 |
1,5 |
1,5 |
Хлор Cl, г |
1,1 |
1,1 |
1,1 |
1,1 |
