- •2. Прадмет гісторыяграфіі.
- •3. Сучасныя ўяўленні пра гістарыяграфічную крыніцу.
- •4. Катэгорыя “гістарыяграфічны факт” і яе суадносіны з паняццем “гістарычнага факту”.
- •10. Фукідзід як заснавальнік прагматычнай гісторыі.
- •12. Правідэнцыялісцкі вобраз гістарычнай навукі.
- •13. Першыя пісьмовыя гістарычныя творы ўсходніх славян. “Аповесць мінулых часоў” як гістарыяграфічная крыніца.
- •14. Летапіс і летапісны звод.
- •15. Кіеўскае, Полацкае, Смаленскае, Галіцка-Валынскае летапісанне. Гістарычныя ўяўленні перыяду.
- •16. Інфармацыя антычных і арабскіх аўтары, заходнееўрапейскія творы пра Беларусь.
- •17. Хроніка. Хронікі вкл.
- •18. Летапісанне ў Вялікім княстве Літоўскім.
- •19. Мемуары, лісты, дзённікі як крыніцы па гісторыі вкл і сумежных дзяржаў.
- •20. Мацей Стрыйкоўскі – першы гістарыёграф вкл.
- •21. Польскія храністы аб гісторыі беларускіх земляў.
- •25. Гістарычныя погляды в.М. Тацішчава. “Гісторыя Расійская”.
- •26. Гістарычныя погляды м.М. Шчарбатава. “Гісторыя Расійская са старажытнейшых часоў”.
- •27. Гістарычныя погляды і.М. Болціна.
- •28. Роля вучоных імператарскай Акадэміі навук ў распрацоўцы гістарычнай праблематыкі.
- •29. “Нарманісты”.
- •30. Гісторыя Беларусі ў мясцовых летапісах, хроніках і мемуарнай літаратуры xvіі–xviіі стст.
- •32. Польская гістарыяграфія xvіі–xviіі стст.
- •35. Расійскія гісторыкі xviіі ст. Пра Беларусь (м.М. Шчарбатаў, м.І. Навікоў, г-ф. Мілер).
- •36. Змены ў грамадскім, палітычным, эканамічным, культурным уладкаванні на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў канцы xviіі − 60-х гадах хіх ст.
- •37. М.М. Бантыш-Каменскі.
- •38. С.І. Богуш-Сестранцэвіч.
- •41. Віленскі універсітэт.
- •42. Полацкая акадэмія.
- •43. «Рамантычная» школа і.Лялевеля.
- •44. Паўстанне 1830/31 гг. І ўплыў яго вынікаў на гістарыяграфічную сітуацыю.
- •45. Дзейнасць урадавых установаў Расійскай імперыі па вывучэнні мінулага Беларусі. Губернскія статыстычныя камітэты.
- •46. І.І. Грыгаровіч. «Беларускі архіў старажытных грамат».
- •49. Т. Нарбут. Публікатарская дзейнасць і канцэпцыя гісторыі вкл.
- •50.Віленскія Археалагічны музей і Археалагічная камісія
- •51.К. І я. Тышкевіч
- •52. Выдавецкая і навуковая дзейнасць а.-г. Кіркора. Яго гістарычныя погляды.
- •53. Гісторыкі-славянафілы. Метадалагічныя пазіцыі. Погляд на гісторыю Беларусі і Расіі.
- •54. Паўстанне 1863/64 гг. І яго ўплыў на развіццё гістарычнай навукі ў Расіі і Беларусі.
- •55. Атласы р.Ф. Эркерта і а.Ф.Рыціха.
- •56. В.Ф. Ратч. «Сведения о польском мятеже 1863 года в Северо-Западном крае».
- •57. П.М. Бацюшкаў. «Белоруссия и Литва. Исторические судьбы Северо-Западного края».
- •58. К. Гаворскі. “Вестник Западной России”.
- •59. Віленская археаграфічная камісія.
- •61. Магілёўскае таварыства па вывучэнні Беларусі.
- •62. Краязнаўчы рух у канцы XIX – пачатку хх ст.
41. Віленскі універсітэт.
Віленскі ўніверсітэт, таксама Вільнюскі ўніверсітэт
— найбуйнейшая вышэйшая навучальная ўстанова сучаснае Літоўскай Рэспублікі ў Вільнюсе, адна з найстарэйшых ВНУ Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, буйны навуковы цэнтр.
Універсітэт складаюць 12 факультэтаў, 8 інстытутаў, найстарэйшая ў Літве бібліятэка, 3 універсітэцкія шпіталі, астранамічная абсерваторыя, батанічны сад, вылічальны цэнтр і касцёл Святога Яна.
На 1 студзеня 2005 года ў Вільнюскім універсітэце навучалася 22 618 студэнтаў, з якіх 15 789 на дзённым аддзяленні, 6 829 на завочным і вячэрнім. Універсітэт займае некалькі будынкаў і комплексаў будынкаў у розных раёнах Вільнюса і Каўнаса. У Ансамблі Вільнюскага ўніверсітэта ў гістарычнам цэнтры горада месцяцца адміністрацыя, бібліятэка, гістарычны, філалагічны і філасофскі факультэты.Галоўная школа Вялікага княства Літоўскага[правіць | правіць зыходнік]
Пасля скасавання Ордэна іезуітаў (1773) Віленская акадэмія ў 1781 ператвараецца ў Галоўную школу Вялікага княства Літоўскага (лац.: Schola Princips Magni Ducatus Lithuaniae) — свецкую вучэльню, рэфармаваную Адукацыйнай камісіяй. Пачынаецца выкладанне па-польску і па-літоўску на некаторых факультэтах — літэратуры і гісторыі Польшчы і Літвы, прыродных і матэматычных навук. Афіцыйна школа па-ранейшаму называецца по-лацінску "Academia et Universitas Vilnensis", толькі без азначэння "Societatis Jesu". Але менавіта ў гэты час яе сталі часцей называць універсітэтам, а не акадэміяй як раней. Гэты перыяд час пэўнага росквіту навучальнай установы, хаця пры нацыянальна-культурным заняпадзе ў ВКЛ школа і была паланізаваная. У той жа час школа мела найлепшы ў РПмедыцынскі факультэт, створаны прыехаўшым з Вены Ёганам Петэрам Франкам.
Галоўная віленская школа
Пасля падзелаў РПпераіменавая на Галоўную віленскую школу (руск.: Главная виленская школа) і на нейкі час страціла свой былы статус і веліч.
Імператарскі Віленскі ўніверсітэт
Падпісаным 4 (16) красавіка 1803 года імператарам Расійскай імперыі Аляксандрам I актам Галоўная віленская школа пераўтворана ў Імператарскім Віленскім універсітэтам і робіцца цэнтрам адукацыі для васьмі губерняў — Віленскай, Гродзенскай, Мінскай, Магілёўскай, Віцебскай, Валынскай, Падольскай, Кіеўскай.
Ганаровым апекуном і патронам універсітэту становіцца князь Адам Чартарыйскі. Некаторы час, да паўстання 1830—1831 гг., універсітэт зазнае час росквіту. Да найбольш вядомых вучоных гэтага часу, звязаных з універсітэтам, належаць Ян Снядэцкі, Анджэй Снядэцкі, Іаахім Лялевель, Міхал Ачапоўскі, Сімонас Даўкантас, Іозеф Франк. Вучыліся тут Адам Міцкевіч, Юліуш Славацкі. Колькасць студэнтаў узрасла ад 290 у 1804 да 1321 у 1830. У 1823 годзе вучэльня стала найбуйнейшай у Расіі і Еўропе, пераважаючы па колькасці студэнтаў Оксфардскі ўніверсітэт.
42. Полацкая акадэмія.
Полацкая акадэмія. 12 студзеня 1812 г. iмператар Аляксандар I выдаў указ- возвести Полоцкую иезуитскую коллегию на степень Академии с присвоением ей преимуществ, дарованных Университетам". Адкрыццё акадэмii адбылося 10 чэрвеня, незадоўга да пачатку напалеонаўскага паходу. У сувязi з вайной заняткi пачалiся толькi 8 студзеня 1813 г. Студэнтаў чакалi тры факультэты: багаслоўя, вольных навук і ф-т моў. Пасля праведзенай у 1815 г. рэарганiзацыi засталiся фiласофска-фiлалагiчны i тэалагiчны. У друкарнi цi, дакладней, у выдавецтве, што дзейнiчала пры акадэмii, выходзiлi падручнiкi замежных моваў, матэматыкi, паэтыкi i рыторыкi. За гады сваёй дзейнасцi (1787-1820) полацкая друкарня выдала больш за паўтысячы кнiг на дзесятку моў. 40 000 тамоў налiчвала акадэмiчная бiблiятэка.
Папаўнялiся экспанатамi музей i карцiнная галерэя. Полацкай альма-матэр падпарадкоўвалiся ўсе езуiцкiя калегiўмы i школы Расiйскай iмперыi, якiя iснавалi тады i ў Пецярбургу, Вiцебску, Оршы, Магiлёве, Мсцiславе, Чачэрску, Клiмавiчах, Рызе, Астраханi, Адэсе, Саратаве.
Акадэмiя мела 600 студэнтаў i 40 прафэсараў i пачынала канкурыраваць з Вiленскiм унiверсiтэтам. Тут пачалi свой шлях гiсторык, археолаг i этнограф Канстанцiн Тышкевiч, астраном i фiлосаф Якуб Накцыяновiч, пiсьменнiк Юзаф Масальскi. Дыплом акадэмii атрымаў знакамiты Ян Баршчэўскi. Тут вучыўся выдатны жывапiсец Валянцiн Ваньковiч.
Улады Расii ўбачылi ў акадэмii асяродак апазiцыйнасцi i вальналюбства. У 1820 г. была забаронена дзейнасць ордэна езуiтаў. А ў сакавiку 1820 г. з iмператарскай канцылярыi выйшаў указ: "Полоцкую иезуитскую академию и подведомственные ей училища упразднить". Педагогi i выхаванцы акадэмii разышлiся па свеце. Выкладчык тэалогii аршанец Францiшак Дзеружынскi заснаваў сiстэму каталiцкiх школ у Злучаных Штатах Амерыкi. Фiлосаф Вiнцэнт Бучынскi стаў прафесарам Лювэнскага ўнiвэрсiтэта ў Бельгii. Маёмасць i музейныя зборы былi вывезены цi разрабаваны. Музейныя зборы i найлепшыя творы карцiннай галерэi паехалi ў пецярбургскую Акадэмiю мастацтваў. Паштовы рэестр зафiксаваў дзве велiзарныя скрынi, на 160 перагародак кожная, з полацкiмi калекцыямi, дзве скрынi з карцiнамi ды яшчэ тры з сонечным гадзiннiкам, мазаiкамi i антыкварыятам. Друкарню перавялi ў Кiеў. Беларусь развiталася з бясцэннай акадэмiчнай бiблiятэкай. Русiфiкатары адправiлi на фурманках 256 пудоў кнiг. Публiчная бiблiятэка ў Пецярбургу атрымала "все редкие и роскошные издания, коих она не имеет и, следовательно, могущие служить ее украшением" - 177 кнiг i 106 рукапiсаў. Пецярбургскi унiверсiтэт атрымаў 6260 тамоў, Маскоўскi - 454 (пераважна па медыцыне), Галоўнае iмператарскае ўпраўленне духоўных спраў "иностранных вероисповеданий" - 3056. Царская камiсiя знiшчыла таемнае памяшканне з сiстэмай правадоў, адкуль акадэмiчныя механiкi кiравалi сваiмi ўнiкальнымi робатамi, у тым лiку згаданай у III томе "Живописной России" механiчнай галавой, якая давала мудрыя парады "на всех употребительных языках". На ўсход быў адпраўлены i архiў акадэмii, дзе, магчыма, яшчэ быў Полацкi летапiс цi ягоная копiя.
