Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
17-32.doc
Скачиваний:
5
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
152 Кб
Скачать
☆

27. Паўстанне 1863 – 1864 гг. Яго вынікі і значэнне.

З часоў падзелу Рэчы Паспалітай польскі патрыятычны рух не даваў спакою расійскім уладам. Польскі патрыятычны лагер падзяліўся на дэмакратаў, якія выступалі за паўстанне, і лібералаў – прыхільнікаў мірных сродкаў барацьбы. Тыя, хто быў за паўстанне, атрымалi назву “чырвоныя”. Яны падзялялiся на правых i левых. Першыя рабiлi стаўку на шляхту i асцерагалiся шырокага сялянскага руху.Яны прадугледжвалi надзяленне сялян зямлёй за кошт яе частковай канфiскацыi ў памешчыкаў пры абавязковай грашовай кампенсацыi. Левыя разлiчвалi на сялянскую рэвалюцыю. Працiўнiкаў паўстання называлi “белымi”. Гэта былі пераважна памешчыкi, сярэдняя буржуазiя, частка iнтэлiгенцыi. Гэтыя палiтычныя плынi сфарміраваліся і iснавалi не толькi ў Польшчы, але i на тэрыторыi Беларусi i Лiтвы. Восенню 1861 г. у Варшаве з разнастайных рэвалюцыйных груповак быў арганiзаваны паўстанцкi гарадскi камiтэт. “Левых” ў Беларусi ўзначальваў Канстанцiн Калiноўскi (1838–1864). Ён паходзiў з сям’i збяднелага шляхцiца Гродзенскай губернi, скончыў Пецярбургскi ўнiверсiтэт. Вярнуўшыся ў 1861 г. на радзiму, К. Каліноўскі стварыў у Гродне нелегальную рэвалюцыйную арганiзацыю з разначыннай iнтэлiгенцыi. Выдаў 7 нумароў падпольнай рэвалюцыйнай газеты на беларускай мове “Мужыцкая праўда”. Была выкладзена праграма паўстання: Польшча абвяшчалася незалежнай краiнай з роўнымi правамi ўсiх яе грамадзян перад законам, дазвалялася дзейнасць ўнiяцкай царквы, планавалася перадаць сялянам iх зямельныя надзелы ў поўнае ўладанне, а памешчыкам выплацiць кампенсацыю з дзяржаўнай казны. У студзенi–лютым 1863 г. ў Беларусi з’явiлiся першыя паўстанцкiя атрады, якiя прыйшлi з Польшчы. Найбольш актыўна паўстанцы дзейнiчалi ў Гродзенскай губернi, дзе ваяводскiм камiсарам быў К. Калiноўскi. Паўстанне 1863–1864 гг. адбывалася ва ўмовах правядзення аграрнай рэформы ў Расii. Поспеху ў барацьбе з паўстаннем расійскiя ўлады дасягнулi не толькi дзякуючы вайсковай сiле. У чэрвенi 1863 г. ў Вiльню вярнуўся К. Калiноўскi, а ў лiпенi ён стаў старшынёй Вiленскага аддзела. Да канца лета ў руках К. Калiноўскага сканцэнтравалася ўсё кiраўнiцтва паўстанцкiмi атрадамi на тэрыторыi Лiтвы i Беларусi. Аднак выратаваць паўстанне ўжо не удалося.

28.Народніцкі і сацыял-дэмакратычны рух у 70 – 90-х гг. XIX ст.

Пасля падаўлення паўстання 1863–1864 гг. на Беларусi адбыўся рэзкi спад сялянскiх выступленняў i на працягу наступных 40 год сялянскi рух нiколi не дасягаў таго ўзроўню, якi назiраўся на рубяжы 50–60 гг., у час падрыхтоўкi i правядзення рэформы 1861 г. У 1864–1880 гг. рэрiстравалася ў сярэднiм толькi 8–10 сялянскiх хваляванняў штогод. У 80-я гады адбыўся адносны ўздым сялянскага руху (амаль падвоiўся ў параўнаннi з папярэднiм дзесяцiгоддзем), але ў 90-я гады наступiў чарговы спад. Xваляваннi сялян былi паасобнымi i неарганiзаванымi. Арганiзаваны рэвалюцыйны рух на Беларусi пачаў адраджацца толькi ў сярэдзiне 70-х гг. У той час самым радыкальным накiрункам было народнiцтва. Яно грунтавалася на тэорыi сялянскага сацыялiзму, заснавальнiкамi якой былi Герцэн i Чарнышэўскi. Народнiкi верылi ў асаблiвы шлях развiцця Расii. Iм вельмi не падабаўся капiталiзм, якi суправаджаўся пралетарызацыяй дробных уласнiкаў. Народнiкi спадзявалiся, што Расiя мае магчымасць пазбегнуць капiталiстычнай стадыi перайсцi адразу да сацыялiзму. Сваiх прыхiльнiкаў народнiцтва знайшло, перш за ўсе, сярод разначыннай iнтэлiгенцыi. У народнiцтве iснавалi дзве плынi – рэвалюцыйная i рэфарматарская. Прадстаўнiкi першай асноўным сродкам дасягнення сваiх мэт лiчылi сялянскую рэвалюцыю i рабiлi ўсе магчымае, каб падштурхнуць сялян да рашучай барацьбы супраць самадзяржаўя i перажыткаў прыгоннiцтва.. Народнiцкi рух на Беларусi быў iдэйна i арганiзацыйна звязаны з агульнарасiйскiм. Калi летам 1879 г. пецярбургская арганiзацыя “Зямля i воля” раскалолася на “Народную волю” i “Чорны перадзел”, большасць народнiкаў на Беларусi падтрымала апошннюю, якая прытрымлiвалася старой прапагандысцкай тактыкi. У сваей дзейнасцi нарадавольцы рабiлi стаўку на iндывiдуальны палiтычны тэрор супраць прадстаўнiкоў улады. 1 сакавiка 1881 г яны забiлi Аляксандра II. Кiраўнiкi “Народнай волi” спадзявалiся, што забойства цара з’явiцца сiгналам да народнага паўстання ў Расii. Аднак нiякага паўстання не адбылося, а рэпрэсii супраць рэвалюцыянераў у хуткiм часе прывялi да знiшчэння цэнтральных i многiх правiнцыйных аргаiзацый “Народнай волi”. Рэвалюцыйнае народнiцтва апынулася ў глыбокiм iдэйна-арганiзацыйным крызiсе. У другой палове 80-х – 90-я гг. пануючым накiрункам у народнiцтве становiцца лiберальны. Лiберальныя народнiкi адмовiлiся ад рэвалюцыйных метадаў барацьбы i галоўную ўвагу звярнулi на рэфармаванне зямельнага заканадаўства з мэтай павялiчыць сялянскае землеўладанне i захаваць абшчыну ў весцы. Гэтым яны спадзявалiся вырашыць аграрную праблему. У дугой палове 80-х – пачатку 90-х гг. у некаторых гарадах Беларусi былi арганiзаваны гурткi, у якiх вывучалiся працы К. Маркса, Ф. Энгельса i iх паслядоўнiкаў. Аднак ужо з сярэдзіны 90-х гадоў адбываюцца значныя змены. Пачынаецца пераход ад вузкай гуртковай прапаганды марксізму да масавай эканамічнай і палітычнай агітацыі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]