- •Вопрос 1. Кніжная культура эпохі Сярэднявечча: жанры, героі, сюжэты. Аналіз арыгінальных помнікаў літаратуры
- •Дзейнасць Еўфрасінні Полацкай
- •Вопрос 3. М.Гусоўскі як прадстаўнік эпохі Рэнесансу на Беларусі. Гуманістычнае гучанне “Песні пра зубра”.
- •Вопрос 6. Драматургія эпохі барока і асветніцтва Аналіз п’есы к.Марашэўскага “Камедыя”.
- •Вопрос 7. Характар мастацкага рамантызму ў беларускай літаратуры хіх ст. (творы а.Міцкевіча, я.Баршчэўскага, я.Чачота, т.Зана і інш. – на выбар).
- •Вопрос 9. Характар мастацкага рамантызму ў беларуская літаратуры xiXст.
- •Вопрос 11. Зараджэнне рэалістычнай плыні ў літаратуры хіх ст. Ф.Багушэвіч
- •Вопрос 12. Нашаніўская літаратура.
- •Вопрос 14 Творчы шлях Янкі Купалы.
- •Вопрос 13. Дзейнасць Багдановіча на ніве нацыянальнага адраджэння.
- •Вопрос 15. Эпічны талент Якуба Коласа. Праблема лёсу мастака і мастацтва ў паэме “Сымон-музыка”.
- •Вопрос 18. Вобраз новага чалавека у творах а. Мрыя "Запіскі Самсона Самасуя"
- •Вопрос 20. Кузьма Чорны
- •Вопрос 21. Кандрат Крапіва
- •Вопрос 23. Літаратура ў Заходняй Беларусі.Стыль, тэмы, матывы.
- •Вопрос 25. Філасоўскія аспекты паэзіі Куляшова. Праблемы творчай асобы ў паэме “ Варшаўскі шлях”
- •Вопрос 27. Культура паэтычнага мыслення м. Танка. Матывы і тэмы паэзіі 80-9х. Гг.(кнігі”Мой каўчэг”, “Errata”)
- •Вопрос 32. Жыцевы і творчы лес Васіля Быкава.
- •Вопрос 33. Асаблівасці “быкаўскага” экзістэнцыялізму.
- •Вопрос 37. Трагедыя Чарнобыля.
- •Вопрос 42. Творчасць в.Казько. Вобраз творчай интэлігенцыі і праблемы лесу нацыянальнай культуры ў аповесці “Да сустрэчы”
Вопрос 15. Эпічны талент Якуба Коласа. Праблема лёсу мастака і мастацтва ў паэме “Сымон-музыка”.
Паэма "Сымон-музыка" ў творчасці Якуба Коласа займае адметнае месца и прысвечана тэме мастака і мастацтва. Гэта глыбокі роздум пра лёс мастака і нацыянальнага мастацтва, праўдзівасць, бессмяротнасць і непадкупнасць народнага мастацтва, пра цярністыя шляхі абуджэння самасвядомасці беларусаў. Сапраўднае мастацтва павінна быць непарыўна звязана з роднай зямлёй і народам, з усім багаццем гукаў і фарбаў навакольнага свету.
Галоўным героем твора з'яўляецца музыка-самародак Сымон, на долю якога выпалі цяжкія жыццёвыя выпрабаванні. Ад прыроды гэта быў незвычайных здольнасцей, таленавіты хлапчук, які глыбока ўспрымаў прыроду, адчуваў яе разнастайныя з'явы і змены. Значны ўплыў на развіццё здольнасцей хлопчыка аказаў дзед Курыла, у якім Сымон адчуў сябра, дарадцу, даверлівага субяседніка. Пасля смерці Курылы Сымону засталіся дзедавы скрыпка і смык. Жыццё ж змянілася карэнным чынам: бацькі жорстка абышліся з ім за тое, што на статак напалі ваўкі і парэзалі авечак. Без віны вінаваты Сымон з болем пакідае бацькоўскі дом, і з гэтага часу пачынаюцца яго цяжкія вандроўкі па свеце. На гэтых складаных жыццёвых дарогах Сымон сустракаецца з рознымі людзьмі (дзедам-жабраком, карчмаром, князем, Якімам, лёкаем Данілам, Ганнай), пазнае горкі хлеб жабрака, цяжкую працу найміта і панскага служкі. Спасцігаючы людзей і навакольны свет з яго шматлікімі супярэчнасцямі, Сымон не страціў дапытлівасці і цікавасці да ўсяго, не расставаўся з музыкай, якая ўносіла ў яго жыццё радасць, дазваляла выказаць сваё захапленне прыродай з яе гармоніяй і вечным аднаўленнем, перадаць разнастайную гаму чалавечых пачуццяў. Задумваючыся над сваім прызначэннем і роляй мастацтва ў грамадстве, ён паступова прыходзіць да філасофскага асэнсавання жыцця. На думку героя твора, музыка павінна прыносіць людзям радасць, "палёгку", дапамагаць ім у пошуках шляхоў да лепшага жыцця, шчасця.
Паэма "Сымон-музыка" з асаблівай яскравасцю адлюстравала псіхалагічны стан Я. Коласа ў першыя паслярэвалюцыйныя гады. Паэт бачыў, што героем часу стаў не спагадлівы, міласэрны, разняволены рэвалюцыяй чалавек, а "асоба з ружжом", якой зброя замяніла амаль усе законы і маральныя нормы. І таму аўтар як бы выключае героя паэмы з жыцця: Сымон-музыка засынае сімвалічным сном на могілках, дзе пахавана Ганна. У 1923—1924 гг. Я. Колас істотна перапрацаваў паэму. Разгортванне працэсу беларусізацыі дазволіла паэту паверыць у адраджэнне роднага краю, яго мовы і культуры, у магчымасць пабудовы незалежнай Беларусі. Аўтар паэмы абудзіў Сымона ад сну і даў яму магчымасць сваім чароўным граннем вярнуць да жыцця Ганну — жывое ўвасабленне маці-Беларусі. Гэтым паэт хацеў паказаць бязмежпыя магчымасці мастацтва. Звязанае сваімі каранямі з народным жыццём, мастацтва можа выратаваць чалавека ад самай цяжкай хваробы, нават вярнуць яму жыццё. Вопрос 16. Максім Гарэцкі
Гарэцкі зьвяртаўся да праблемы ўзаемаадносін інтэлігента і народа, да ролі і місіі інтэлігенцыі ў нацыянальным разьвіцьці (аповесьць «Меланхолія», апавяданьні «Фантазія» і інш.). Расцэньваў ролю беларускага літаратара як надзвычай адказную і патрабавальную да грамадзянскай і нацыянальнай сьвядомасьці. Выступаў супраць правінцыйнай замкнёнасьці маладой беларускай літаратуры.
Пасьля 1917 шмат піша на тэму рэвалюцыі. У 1918—1919 у палемічных допісах рэзка крытыкуе «буржуазных беларускіх дзеячоў», услаўляе бальшавізм; адначасова, крытыкуе «новую (камуністычную) буржуазію», кладзе выразны націск на неглыбокую далучанасьць «буржуазных дзеячоў» да нацыянальнага руху.
Звяртаўся да жыцьця беларускіх перасяленцаў у Сыбіры («Сыбірскія абразкі», апавяданьні «Хадзяка», «Моцнае каханьне», «Хоцімка» і інш.).
Кнігі Гарэцкага выдаваліся на расейскай, украінскай, польскай, нямецкай мовах.
