- •Феномен мовы і паняцце соцыуму.
- •Паняцце мовы. Асноўныя рысы мовы
- •Канцэпцыі паходжання мовы.
- •4. Функцыі мовы ў грамадстве.
- •Паняцце “білінгвізм”, віды і аспекты білінгвізму
- •Паняцце інтэрферэнцыі. Віды руска-беларускай інтэрферэнцыі.
- •7.Паходжанне і гістарычныя карані беларускай мовы.
- •Беларуская мова сярод іншых моў свету.
- •10.Беларуская мова ў Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі
- •Лёс беларускай мовы ў Вялікім княстве Літоўскім
- •13. Тэрміналагічная лексіка і яе асаблівасці.
- •14.Паняцце пра стылістыку і функцыянальныя стылі.
- •16.Групы справавой дакументацыі і культура іх афармлення.
- •Культура падрыхтоўкі і афармлення справавых лістоў.
- •18.Кампазіцыя справавога ліста (ліст-просьба, ліст-адмова).
- •Правілы справавой перапіскі.
- •5. Лексіка паводле сферы выкарыстання
- •6. Лексіка актыўнага і пасіўнага запасу
7.Паходжанне і гістарычныя карані беларускай мовы.
Вытокі беларускай мовы губляюцца ў глыбокай старажытнасці, калі існавала агульная супольнасць славяне. У навуковай літаратуры прынята лічыць, што славяне вылучыліся як асобны этнас прыкладна на пачатку III тысячагоддзя да н.э. і доўгі час жылі разам. Лічыцца, што ў гэтую эпоху яны карысталіся агульнай мовай – агульнаславянскай мовай-асновай, або праславянскай мовай.
Рассяленне славян па тэрыторыях Усходняй, Цэнтральнай і Заходняй Еўропы прывяло да распаду іх моўнага адзінства. Мяркуюць, што ў сярэдзіне I тысячагоддзя н.э. агульнаславянская эпоха закончылася.
1-я канцэпцыя. Мяркуюць, што беларуская мова, як і іншыя ўсходнеславянскія мовы, утварылася непасрэдна з гэтых племянных дыялектаў прыкладна ў VII – VIII стст.
2-я канцэпцыя. Прыкладна з ІХ ст. на ўсходнеславянскіх землях існавала магутная дзяржава з цэнтрам у Кіеве (Кіеўская Русь).
Кансалідацыя (аб’яднанне) усходнеславянскіх земляў вакол Кіеў-скай Русі прывяла да зліцця ўсходнеславянскіх плямёнаў у адзіную этнічную супольнасць – старажытнарускую – з адзінай мовай (таксама старажытнарускай, або агульнаўсходнеславянскай).
Такая канцэпцыя існавала як афіцыйная ў савецкі часІ першая канцэпцыя, і другая датычацца тых часоў, калі мова мела вусна-гутарковую форму, гэта значыць ёй карысталася большасць насельніцтва ў паўсядзённым жыцці.
Гісторыя ж літаратурнай мовы звязана з узнікненнем пісьма.
Такім чынам, усю гісторыю мовы падзяляюць на дзве часткі – дапісьмовую і пісьмовую.
Пісьмовая эпоха ў гісторыі ўсходніх славян пачынаецца з XI ст., калі на іх тэрыторыю пачалі пранікаць старажытныя кнігі з паўднёваславянскіх краін (Балгарыі, Македоніі..)
Беларуская мова сярод іншых моў свету.
Паводле звестак вучоных, у нашы дні вядома каля 5000 розных моў (жывых і мёртвых).
У залежнасці ад паходжання і наяўнасці ці адсутнасці агульных рыс усе мовы свету падзяляюцца на роднасныя і няроднасныя. Роднасныя мовы аб’ядноўваюцца ў сем’і.
Беларуская мова ўваходзіць у адну з самых вялікіх сем’яў Еўразіі – індаеўрапейскую. У нас час кожны другі чалавек на планеце гаворыць на мовах гэтай групы.
Беларуская мова належыць да славянскай групы моў.
Славянскія мовы з’яўляюцца роднымі больш чым для 200 мільёнаў чалавек, прадстаўнікоў розных славянскіх народаў. Гучаць славянскія мовы на значнай частцы
Сучасныя славянскія мовы падзяляюцца на тры групы:
– усходнеславянскую: беларуская, руская, украінская мовы.
– заходнеславянскую: польская, кашубская, чэшская, славацкая, сербалужыцкая (верхня- і ніжнялужыцкая) і мёртвая палабская мова.
– паўднёваславянскую: балгарская, македонская, сербская, харвацкая, славенская мовы.
На аснове групы гаворак старажытнабалгарскай мовы ў ІХ ст. склалася яшчэ адна мова, якая хоць і не была моваю асобнага славянскага народа, але існавала і развівалася на працягу ўсяго сярэдневяковага перыяду гісторыі славян. Гэта названая вышэй стараславянская (ці старажытнацаркоўнаславянская) мова. Цяпер яна лічыцца мёртвай. У мінулым жа стараславянская мова была літаратурнай пісьмовай мовай у розных славян. У Х ст. яна пачала ўжывацца і ў Старажытнай Русі ў сувязі з прыняццем хрысціянскай рэлігіі. Карысталіся ёй у богаслужэнні. Яе ўплыў адзначаецца ў сучасных літаратурных мовах некаторых славянскіх народаў (шмат царкоўнаславянізмаў, у прыватнасці, у рускай мове).
