Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Сцэнарый.dсвята купалле 2017.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
5 Мб
Скачать
☆

1 Русалка:

Мы русалкі-палудніцы,

Жывём у вадзе

І выходзім у поле,

Калі жыта цвіце.

2 Русалка:

Сцеражом мы ярыцу,

Каб калоссяў ніхто не ламаў,

Усяляку пашніцу,

Каб расіцу ніхто не абтрасаў.

3 Русалка:

І сягоння на свяце

Будзем мы ў карагодзе гуляць,

Будзем мы ў карагодзе гуляць,

Песні пець і людзей чараваць.

Гучыць музыка. Русалкі збіраюцца ў маляўнічую пластычную кампазіцыю. У канцы танца, пакланіўшыся, русалкі пад музыку падыходзяць да ўдзельнікаў свята і надзяляюць іх кветкамі, галінкамі дрэў, вянкамі і запрашаюць ў карагод. Пасля карагода ў цэнтр круга выходзяць Купалінка і “галоўная русалка”. Да вогнішча падыходзяць таксама “купалкі” з вянкамі русалак.

Галоўная русалка(здымаючы з галавы вянок):

У старадаўнюю забаву з намі пагуляйце,

Як паляцяць вянкі ў агонь, ад кастра ўцякайце,

Русалкі не стануць вас шкадаваць –

Будуць лавіць вас і ласкатаць.

Пад музыку галоўная русалка і купалкі кідаюць вянкі ў палаючае вогнішча. Дзяўчынкі разбягаюцца у розныя бакі.

Купалінка:

Правядзём русалак

Із бору да бору

Із бору да бору,

У зялёну дуброву.

Штоб не ласкаталі,

У зіму не лякалі,

У зіму не лякалі,

Улетку не пужалі.

Правядзём русалак

Із бору ў жыта,

У ядранам жыце

Там русалкам жыці.

Пад вясёлую музыку русалкі збіраюцца ў гурт і ў суправаджэнні некалькіх купалак пакідаюць свята. Да вогнішча падыходзіць Купалінка. Гучыць пачатковы радок беларускай народнай песні “Ой, рана, на Йвана”.

Купалінка: Летняя ночка купальская… Ноч, чаруючая сваім хараством, прыгажосцю… У гэту ночку, як гавораць народныя паданні, рэкі блішчаць незвычайным святлом, дрэвы пераходзяць з месца на месца і вядуць гутарку між сабой…

К упаліш:

Кажуць людзі, на Купалле

У кожным лесавым куточку.

Кветка-папараць усходзе,

Зацвітае ў гэту ночку.

Адшукаць туды дарогі,

Дзе яна красуе цяжка:

Настаўляюць чэрці рогі,

Ведзьмы скачуць у расцяжку.

Купалінка: Лесуны выходзяць з нетраў

І русалак карагоды,

Вадзянік і сорак ветраў

Там з’яўляюцца заўсёды.

Купаліш:

Узнімаюць ведзьмы скогат,

Лемантуюць дзіка чэрці,

Каб шукальніка якога

Напалохаць аж да смерці.

Купалінка:

А чаму? Хто кветку знойдзе,

Возьме гэту кветку ў рукі –

Шчасце з’явіцца ў народзе,

Будуць людзі жыць без мукі.

За межамі пляцоўкі чутны шум ветру і раскаты грому (гукі фанаграмы), дзікі рогат, крыкі, лямант і г.д.

Купаліш: Ну вось, не абыйшлося і ў нас без нячысцікаў. Але не хвалюйцеся, людзі добрыя, госцейкі дарагія. Галоўнае – не даць ведзьмам агню з нашага купальскага кастра. А калі што якое, дык хвашчыце іх крапівай ды палыном. Яны спрадвеку баяцца гэтага “лякарства”.

П ачынаецца шэсце нячыстай сілы, якое адбываецца адначасова на сушы і на вадзе: на плытах і лодках да месца правядзення свята набліжаюцца прадстаўнікі “Чарнабогава царства цемры”. У складзе шэсця:

Вадзянік, абросшы водарасцямі, з ластамі на нагах, царскай каронай на галаве, у масцы з вялізнымі вачыма, доўгімі валасамі і барадой.

Чэрці з рожкамі на галаве і доўгімі хвастамі, з вымазанымі сажай тварамі і рукамі.

Ведзьмы ў масках з вялікімі ікламі, з мётламі ў руках.

Лесавік – стары дзед з мохавай барадой і валасамі, апрануты у вывернуты кажух, на якім начэплены галіны дрэў, лісце, мох, кветкі. Прыбыўшы да вогнішча, пад акампанемент сваёй музыкі яны выконваюць танец нячысцікаў, а затым узнімаюцца на ўзвышша.

Чорт:

Я пачуў ваша гулянне

У сваім пекле пад вадою…

І цяпер вось на патэльні

Граю свій напеў пякельны…

(пачынае біць патэльню лыжкай, астатнія чэрці падтанцоўваюць)

Можа, вугалёк дасце мне,

Каб агонь раскласці ў пекле?

Купаліш: Бачым, што махляр ты пекны!

Купалінка: На, палын нясі ў пекла! (Кідае палын на чарцей, якія з дзікім віскам і лямантам адбягаюць).

Ведзьма(любуючыся ў люстэрка):

Прыгажуні мы, ведзьмы-дзявіцы,

Шчабятушкі, шаптунні-сястрыцы,

Просім з намі ў гульні гуляць

І нікога ў лес не пускаць.

Ну навошта вам кветку шукаць?

Лепй хлопцаў, дзяўчат чараваць!

“Ведзьмы” чапляюцца да хлопчыкаў і дзяўчынак і спрабуюць іх казытаць. У гэты час адна з “ведзьмаў” хапае з вогнішча палаючую галінку і спрабуе ўцячы ў лес, але ўдзельнікі свята хвошчуць яе крапівай, адбіраюць агонь і праганяюць.

На ўзвышша ўзлятае раз’юшаны “лясун”.

Лясун:

Я лясун, лясун сярдзіты,

Не спушчу нідзе нікому!

Не хадзі ніхто ў ночы,

Не чапай маіх харомаў.

Кветку пільна я вартую,

На замкоў замкнённа сорак,

А дарожку дам такую –

Людскіх костачак узгорак (смяецца)

На фоне гэтых слоў “нячысцікі” акружаюць вогнішча. Гучыць несусветная какафонія гукаў.

Вадзянік:

Па загаду Чарнабога

У лес не пусцім мы нікога.

Ведзьмы, чэрці, што стаіце?

А д кастра ўсіх ганіце!

“Нячысцікі” ідуць на людзей, пачынаюць апрысківаць іх вадой з балончыкаў, абгорнутых імхом.

Купалінка:

Нечысць Чарнабога,

Вам у лес дарога,

У раку глыбокую,

На асіну высокую.

Гучыць вясёлая мелодыя (жалейка).

Купалінка: Ганіце, людзі добрыя адсюль нячысцікаў, каб не псавалі нам свята! Палыну ды крапівы ім!

Людзі праганяюць “нячыстую сілу”, якія з лямантам, войканнем, крыкамі спешна грузяцца ў лодкі і адплываюць.

Гучыць мелодыя цымбалаў.

Купаліш: Расцерушыла ночка свій цёмны пыл, распляла над зямлёй свае чорныяя косы, сама, як маці, прытаілася ў лесе, каб вартаваць і ахоўваць сон людзей і сон прыроды.

Купалінка: А каб на зямлі не было маркотна ў час яе прыходу, яна пазмятала з неба ўсе хмаркі, і яно заззяла тысячамі рознакаляровых агеньчыкаў зорачак…

Гучыць мелодыя песні “Купалінка”

Купалінка: А зараз падыдзем да рачушкі, і ўсе дзяўчаты апусцяць свае вяночкі на ваду. Хай у будучым напаткае іх радасць, вялікае каханне і шчаслівы лёс!

Дзяўчынкі (апускаючы вянкі, прыгаворваюць):

Хай будзе адзін, ды ладны.

Тварам да вянца, а з розумам да канца!

Дзяўчыны варожаць на вянках.

Купаліш: Зараз мы ўсіх запрашаем пачаставацца купальскай ежай. (Частуе)

Вяртаецца з пушчы Сымонка.

Сымонка(радасна):

Кветка шчасця развілася,

Ўсё праменнем затапіла,

І такі я дачакаўся, -

Сталі явай усе мары.

Купалачка! Купалачка!

Кветку шчасця знайшоў!

Купалачка падбянае да Сымонкі.

Купалачка: Сымонка вярнуўся!

Падбягае дзядзька Мацей.

Дзядзька Мацей: Людзі! Сымонка прыйшоў і кветку шчасця знайшоў!

Збіраюцца ўсе вяскоўцы.

Купалачка:

Раскажы ўсім, Сымонка!

Як вярнуўся ты дахаты.

Для мяне і для народа,

Як шукаў ты кветку шчасця?

Вяскоўцы: Раскажы, Сымонка, раскажы!

Сымонка:

Колькі ўсіх тут вас у вёсцы і маленькіх і вялікіх,

Паглядзець на кветку Шчасця ўсе прыйшлі, як хто вас клікаў.

Ох, ліха была часіна, быў і скогат, рогат чэрцяў,

І Лясун і Ведзьма вылі,

толькі ж я іх ані колькі не страшыўся у той хвілі.

Ох, ліха была часіна, што зусім я быў сумеўся,

Мяне ў дрыжыкі кідала, уцячы ад іх не меўся.

А як папрыходзілі русалкі, дужа зграбныя дзяўчаты,

Іх спакусныя гулянкі бачыў я у гэта свята.

Карчавінаю я біўся, ды ўжо сілы не хапала,

Стаў іграць я на жалейцы, і адразу ўсё прапала.

Ды якраз у гэтым часе у пушчы дзіва адбылося –

Кветка шчасця развілася, усё праменнем затапіла.

І ў пушчы, над зямлёю стала ўсё мне адкрыта,

Бачыў шлях перад сабою, як у ясны дзень нібыта.

А калі прыбег дахаты, занялося на світанне,

Папрыходзілі і вы ўсе паглядзець на кветку Шчасця.

Гучыць вясёлая музыка. Усе скачуць у вялікай радасці

Дзядзька Мацей: Ціха! Свацця са сватам ідуць.

С вацця: Свацця са сватам у самай парэ,

Купалачка: Ой, паглядзі, мамачка, ці па мяне?

Маці: Па цябе, дачушка, па цябе.

Купалачка: Схавай мяне мамачка, за сябе.

Маці: Не буду, дачушка, хаваці. Трэба цябе сёлете за Сымонку замуж аддаці.

Дзяўчаты:

Ой, ляцелі гусанькі цераз сад.

Час табе, Купалачка, на пасад.

Купалачка:

Ой, ды што вам ,гусанькі, да таго,

Ёсць у мяне татачка для таго.

Дзяўчаты:

Ляцела зязюлечка цераз сад,

Клікала Купалачку на пасад.

Купалачка:

Што табе, зязюленька, да таго,

Ёсць у мяне мамачка для таго.

Дзяўчаты:

Ой, ляцелі гускі рад па раду.

Ой, крыкнулі гускі раз па разу.

Чаго Сымонка ,не жэнішся,

На каго, Сымонка, надзеешся.

Сымонка:

Ой, буду, буду жаніціся:

Хмель каля тыну абвіўся,

Авёс на ніўцы ўрадзіўся,

Пшонка ў агародзе ўжо выспела,

А мая Купалачка ўжо вырасла,

Прыгыжосць сваю ўжо вынесла,

Русую косачку ўжо выпляла.

Бацька і маці (разам): Будзьце нашы дзеці благаславенны. Шчасцем пошным, векам доўгім, бытам добрым.

Б ацька: Будзьце непахісныя як зямля, здаровыя як дубы.

Маці: Каб на вашай зямельцы калоссе расцілася. Ды шмат хлеба ўрадзілася.

Бацька і маці: Каб адзін аднаго шанавалі, бацьку, маці і людзей не забывалі.

Сват і свацця:

Купальскую ноч ўспаміналі,

Як кветку Шчасця шукалі.

І каб ніколі яе не гублялі.

Сват, свацця, бацька, маці (разам):

Дык пільнуйце кветку Шчасця,

Нашу светлую надзею,

Ад навалы, ад напасці,

Ад усякіх ліхадзеяў.

Гучыць музыка.

Купаліш: Пойдзем, людзі, да ракі

Сонца сустракаці.

Купалінка: На світанку купаціся

І ў расе качаціся.

Разам: Пойдзем, людзі, да ракі!

На фоне музыкі пачынаецца шэсце. Наперадзе ідуць чатыры юнакі з паходнямі, запаленымі ад купальскага кастра, наступныя чатыры – нясуць плоцік, на якім умацаванысімвал Купалля – кола на шасце. За імі ідуць вакальны каллектыў і астатнія ўдзельнікі свята. Па дарозе да ракі гучыць песня “Ой, пойдзем, сястрыцы”. Калі шэсце падыходзіць да ракі, на ваду апускаюць плыт з колам, а па яго канцах становяцца хлопцы з паходнямі. Насткпае цішыня, усе чакаюць узыходу сонца. Вось першыя залатыя промні дакранаюцца да зямлі, з-за небасхіла паступова вырастае сонца. І менавіта ў гэты момант гучыць песня “А на Йвана сонца йграла”.

На фоне песні хлопцы запальваюць кола і пускаюць плыт на рацэ. Дзяўчаты раскідваюць вакол плыта кветкі і вянкі. У гэтым прыгожым рознакаляровым акружэнні плыве палаючае кола, абвяшчаючы канец Купалля. Гучыць урачыстая музыка.

К упалінка: Вось і скончылася нашае Купалле – свята росквіту зямлі, свята народнай творчасці.

Купаліш: Праводзілі мы сонца на другую палову года.

Купалінка: Хай у гэтай палавіне года,

Кветка шчасця будзе ў народа.

Купаліш: Каб на зямлі калоссе расцілася,

Ды шмат хлебу ўрадзілася.

Купалінка: Каб адзін аднаго паважалі,

Бацьку з маці не забывалі.

Купаліш: Нашу спадчыну шанавалі

Ды купальскую ноч успаміналі.

Купалінка: І няхай дапамогуць нам у гэтым рукі – чыстыя ад купальскай вады…

Купаліш: Ногі – дужыя ад купальскіх карагодаў.

Купалінка: Сэрцы – гарачыя ад купальскіх кастроў.

Гучыць мелодыя, апавяшчаючы канец свята.

Cцэнарый саставіла Эдель К.А.

2017 г.