Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Распрацоўк_ ўрокаў ў 3 класе.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
247 Кб
Скачать
☆
  1. Рэфлексія.

  2. Дамашняе заданне: практ.58

Урок 10.

Тэма: “Напісанне слоў з раздзяляльнымі знакамі. Кантрольная работа па тэме “Паўтарэнне”

Мэты: паўтарыць асаблівасці вымаўлення, напісання і пераносу слоў з раздзяляльнымі знакамі; замацоўваць правапісныя ўменні. Сістэматызаваць веды, замацаваць уменні і навыкі па тэме “Паўтарэнне”, праверыць ступень іх засваення.

Ход урока

  1. Арганізацыйны момант.

Настаўнік чытае радкі з верша Пятруся Броўкі, праводзіць гутарку аб роднай мове.

У любімай мове роднай, наскай,

Ах, якія словы: “Калі ласка!”

Як звіняць яны сардэчнаю струною,

Праз усё жыццё ідуць са мною.

“Калі ласка!” – нашай роднай мовы

Шчырыя і ветлівыя словы.

  • Як вы можаце растлумачыць сэнс слоў “калі ласка”?

(Зрабіце ласку, будзьце ласкавыя; у гэтых словах гучыць увага да ласкі таго, каго мы запрашае, не прымусам).

  1. Чыстапісанне.

  • Прачытаць напісаныя ў квадраце словы. Параўнаць іх паміж сабой. Вызначыць, якую літару дзеці будуць пісаць на чыстапісанні і растлумачыць чаму”.

З

і

н

а

з

а

я

ц

к

а

з

а

з

у

б

р

Вучні прапісваюць літары і склады ззз ЗЗЗ зу за Зі, запісваюць словы, якія зашыфраваны ў філвордзе. Зіна, заяц, каза, зубр

  1. Паўтарэнне вывучанага матэрыялу.

Прачытаць верш.

Вось апостраф. Гэта - знак.

Вельмі важны ён аднак.

З’езд, пад’езд – напішам проста

Калі ўспомнім пра апостраф.

Вучні вызначаюць тэму ўрока, адказваюць на пытанне:

  • Паміж якіх зычных стаіць апостраф?

Работа па падручніку. Практ.59

Успамінаем!

  • Што вучні ведаюць пра правапіс апострафа?

  • Што ведаюць пра раздзяляльны мяккі знак?

  • З якімі галоснымі сябруюць апостраф і раздзяляльны мяккі знак?

Гульня “Хто самы ўважлівы?”

  • Уставіць патрэбны знак.

Вераб..і, Іл..я, пер..е, Мар..я, міл..ён, л..ю, сям..я, пал..е.

Самастойная работа.

Практ.61 і 62.

  1. Падагульненне вывучанага.

Кантрольная работа па тэме.

1 варыянт

  1. Змяніць словы так, каб націск быў на другім складзе. Запісаць і абазначыць націск.

голас - _______ стол - ________

сосны -_______ стрэхі - _______

норы - _______ рэкі - _______

  1. Уставіць прапушчаныя літары.

Народная ка..ка, дзіцячая кні..ка, сало..кі яблык, лё..кія замара..кі.

  1. Перакласці на беларускую мову. Запісаць.

миллион - _______

объявление - _______

созвездие - ________

пьёт - _________

Дарья - __________

  1. Уставіць прапушчаныя літары. У апошнім сказе падкрэсліць словы, якія абазначаюць пра каго гаворыцца ў сказе і што гаворыцца.

У Па..ліка ёсць старэйш.. брат Я..ген. Ён буда..нік. Шмат дамо.., дзіцяч..х садо.. і школ пабудава.. Я..ген са сваёй бр..гадай. Па..лік ганарыцца братам.

  1. Уставіць прапушчаныя літары.

Сц..на, з..мля, в..рбы, п..нал, сц..жка, л..док, м..дзведзь, гн..здо.

2 варыянт

  1. Змяніць словы так, каб націск быў на другім складзе. Запісаць і абазначыць націск.

стрэлы - _______ дом - ________

совы -_______ гара - _______

плод - _______ дождж - _______

  1. Уставіць прапушчаныя літары.

Народная ка..ка, дзіцячая кні..ка, сало..кі яблык, лё..кія замара..кі.

Высокая бяро..ка, ця..кая зага..ка, грыбны дож.. , высокія бера..кі.

  1. Перакласці на беларускую мову. Запісаць.

семья - _______

воробьи - _______

погода - ________

бьёт- _________

подъём - __________

  1. Уставіць прапушчаныя літары. У апошнім сказе падкрэсліць словы, якія абазначаюць пра што гаворыцца ў сказе і што гаворыцца.

У Марыйкі многа сябро.. . Гэта дрэ..цы, кветкі, птушкі. Слухае дзя..чынка звонкія песні птушак і ..сміхаецца. Усміхаецца і сонейка.

  1. Уставіць прапушчаныя літары.

Л..сок, м..тла, зв..рок, в..сна, з..зюля, м..сціна, в..сёлка, л..жыць.

5. Дамашняе заданне. Адказы на пытанні рубрыкі “Што мы ведаем?”, стар.36.