9. Тэрміналагічная лексіка
Прагрэс навукі непазбежна вядзе да ўзнікнення спецыяльных слоў для абазначэння прадметаў, аб'ектаў паняццяў, з'яў, якія вывучаюцца, даследуюцца.
Тэрмін – гэта спецыяльнае слова ці спалучэнне слоў, створанае (прынятае, запазычанае і пад.) для дакладнага выражэння спецыяльных паняццяў і абазначэння спецыяльных прадметаў. Тэрмінам называецца спецыяльнае паняцце, якое ўзнікае ў пэўнай галіне навукі, тэрмін – гэта імя паняцця.
Асаблівасць тэрмінаў заключаецца ў тым, што значэнне звычайнага слова можа быць растлумачана, а значэнне, сутнасць тэрміна павінна быць вызначана. Мова, паводле вобразнага выказвання вучоных, “уваходзіць” у навуку перш за ўсе тэрміналогіяй, а іншыя элементы мовы не могуць ісці ў параўнанне з тэрміналогіяй. Слова тэрмталогія мае два асноўныя значэнні: 1) сістэма тэрмінаў адной галіны навукі, тэхнікі, мастацтва і 2) сукупнасць усіх тэрмінаў пэўнай мовы.
Тэрміналогія – замкнуты слоўны кантэкст. Тэрміналогія пэўнай навукі – гэта штучна створаны лексічны пласт, кожная адэінка якога мае пэўныя абмежаванні для свайго ўжывання і аптымальныя ўмовы для свайго існавання і развіцця.
Словы агульнай лексікі засвойваюцца людзьмі па меры іх авалодвання мовай. Тэрміны ж патрабуюць спецыяльнай падрыхтоўкі ў пэўнай галіне навукі, тэхнікі, культуры, яны зразумелыя толькі тым, хто вывучае, займаецца, працуе ў гэтай сферы. Вось чаму прафесійная падрыхтоўка патрабуе авалодвання тэрмінамі.
Адназначнасць тэрміна вызначаецца у тым, што кожны тэрмін павніен абазначаць толькі адно паняцце ў навуцы ці тэхніцы, а кожнаму паняццю павінен адпавядаць толькі адзін тэрмін.
Мнагазначнасць, ці полімесія, асабліва назіраецца сярод дзеясловаў як больш абстрактных слоў, напрыклад, у справаводнай і архіўнай тэрміналогіі маем мнагазначныя тэрміны тыпу: адтэрмінаваць – 1) вызначыць тэрмін на больш позні час і 2) працягнуць тэрмін.
Адсутнясць экспрэсіі, эмоцыі наглядаецца, калі тэрміны ўзнікакаюць рознымі шляхамі і спосабамі, у тым ліку і на аснове метафарызацыі, вобразнага пераасэнсавання паняццяў.
Кожны тэрмін з'яўляецца адзінкай пэўнай тэрміналагічнай сістэмы. А пэўная тэрміналагічная сістэма абмежавана адной галіной навукі. Тэрміны ў межах пэўнай сістэмы – члены адной сям’і. Яны залежаць адзін ад аднаго, кожны мае свае месца. Гэтая сістэмная залежнасць тэрмінаў, строгая залежнасць адзінак унутры тэрміналогіі – галоўная характарыстыка адзінак гэтага тыпу.
Тэрміны ў пэўнай тэрмінасістэме могуць уступаць у сінанімічныя, антанімічныя і нават аманімічныя адносіны, хоць яны велмі спіцыфічныя.
Наяўнасць розных слоў, кампанентаў у словазлучэннях ці розных словазлучэнняў як тэрмінаў для абазначэння аднаго і таго ж паняцця вызначаецца адметнасцю ў параўнанні з агульнамоўнымі сінонімамі. У тэрміналогіі яны не выконваюць стылістычнай функцыі. Акрамя сінонімаў, а часам і тое, што сінонімы, выдзяляюць у тэрміналогіі варыянтнасць, ці тэрміналагічныя варыянты, што выклікаюцца, як правіла, нераспрацаванасцю тэрміналогіі ці ўзнікненнем тэрмінаў на пачатку развіцця і станаўлення навукі, яе галіны, паняцця. Сярод сінанімічных тэрмінаў маем і варыянтныя (заработок – заробак) і лексічныя дублеты (заробак – плата – цэна).
Як і ў агульналітаратурнай лексіцы, у тэрміналогіі словы-тэрміны або кампаненты тэрмінаў-словазлучэнняў уступаюць у антанімічныя адносіны. Антонімы ў тэрміналогіі падзяляюцца на лексічныя і словаўтваральныя. Лексічныя антонімы ствараюцца дзякуючы розным лексемам з супрацьлеглым паняццем. Словаўтваральныя антонімы ствараюцца шляхам выкарыстання афіксаў ці антанімічных частак слоў.
Аманімічныя тэрміны ў параўнанні з аманімічнымі словамі агульналітаратурнай мовы прадстаўляюць толькі адзін тып іх утварэння – распад полісеміі, ці калі адно мнагазначнае слова ў выніку разыходжання значэнняў утварае аднолькавыя па гучанні, але розныя па значэнні два і больш слоў тэрмінаў. Гэта характэрна для выкарыстання тэрміна з аднолькавым фанетычным афармленнем у розных тэрмінасістэмах, а як вынік гэтага – назіраецца міжнавуковая аманімія.
10.
Аб’ём памяці (capacity) – максімальная колькасць адзінак памяці ў кампутарнай сістэме, якая можа захоўвацца ў памяці альбо на дыску (у байтах, кілабайтах альбо мегабайтах).
Аблічбо́ўка сігна́лу (waveform digitization) – прадстаўленне зменлівай амплітуды сігнала наборам лікаў.
Бітавая частатб (bit rate) – хуткасць бітавага патоку звестак.
Блок пбмяці (bucket) – вобласць памяці, якая адрасуецца як адзінае цэлае і якую можна выкарыстоўваць для размяшчэння звестак.
Графічны рэдбктар (graphics editor) – праграма для работы з графічнымі адлюстраваннямі.
Дуплйксная сэвязь (duplex) – двунакіраваная перадача звестак. Дуплексная лінія дазваляе атрымаць звесткі і перадаваць іх па лініі без пераключэння на рэжымы прыёму альбо перадачы.
Дуплйксны канбл (full-duplex альбо duplex) – канал, які дазваляе перадаваць інфармацыю ў двух кірунках адначасова, што дазваляе істотна павялічыць хуткасць перадачы.
Закрыты цыкл (closed loop) – цыкл, які не мае выхаду і выкананне якога можа быць перарвана толькі пры ўмяшальніцтве звонку па адносінах да машыннай праграмы, у складзе якой знаходзіцца цыкл.
Кббельны разьём (cable connector) – злучальны разьём на кожным канцы кабеля.
Лагічная памылка (logic error) – мера дакладнасці, прымяняльная на кожным кроку пошуку лічбавага рашэння звычайнага дыферэнцыяльнага раўнання.
Авбрыя (crash) – нечаканы збой у рабоце кампутара (праграмы альбо дыскавода). Аварыя праграмы вядзе да страты ўсіх незахаваных звестак і можа выклікаць нестабільны стан сістэмы і пераладаванне кампутара. Аварыя дыскавода вядзе, як правіла, да страты звестак.
Адбптар (adapter) – пячатная электронная плата (тое ж інтэрфейсная плата), якая можа быць уманціравана ў кампутар, звычайна ў разьём пашырэння, для павелічэння магчымасцяў кампутара. Адаптар працуе пад кіраваннем спецыяльнай праграмы, якая называецца драйверам. Прыклады адаптараў: адаптар дысплея, адаптар магнітных дыскаў, адаптар друкаркі і інш.
Алгарытм (algorithm) – дакладна сфармуляваны парадак выканання нейкай сукупнасці пэўных правілаў для развязання задач аднаго і таго ж тыпу.
Байт (byte) – мінімальная адзінка прадстаўлення інфармацыі, якую можа апрацоўваць машына, гэта мера памяці ў сучасных кампутарах. Байт складаецца з васьмі інфармацыйных бітаў.
Біт (byt) – элемент кодавага набору (адін двойкавы разрад), які складаецца з аднаго з двух магчымых элементаў (0 альбо 1). Такім чынам, біт – гэта мінімальная адзінка падачы інфармацыі на фізічным узроўні, гэта найменшы кампанент звестак любога тыпу.
Генры (henry, H) – адзінка індукцыйнасці. Ток, які змяняецца з хуткасцю 1 Ампер у секунду, генерыруе напружанне 1 Вольт у полі індукцыйнасці 1 Генры. Адзін Генры – вельмі вялікае значэнне індукцыйнасці, таму на практыцы індукцыйнасць вымяраецца часцей у міліГенры, мікраГенры альбо нанаГенры.
Герц (hertz) – адзінка частаты. Частата ў 1 герц азначае, што выконваецца адно дзеянне ў секунду. Такім чынам, 1 герц адпавядае размернасці адзін цыкл у секунду. У вылічальнай тэхніцы часцей выкарыстоўваюцца кілагерцы (кГц) і мегагерцы (МГц), роўныя тысячам герцаў і міліёнам герцаў адпаведна.
Запамінбнне (storage) – працэс фіксавання інфармацыі ў памяці кампутара. Інвйрсія (inversion) – адмаўленне.
Канбл (channel) – 1. Шлях альбо фізічнае (электрычнае) злучэнне, па якім перадаецца інфармацыя між дзвюмя прыладамі. У мікракампутарах канал можа быць унутраным (называецца шынай) альбо вонкавым.
