Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
PAMYaTKA__RNP.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
443 Кб
Скачать
☆

!Запомні!

Колькі галосных у слове, столькі і складоў: а-га-род, ба-я-вы, тэ-а-рэ-ма.

Правілы складападзелу:

1. Калі паміж галоснымі знаходзіцца група зычных, першы з якіх з’яўляецца санорным ([л], [м], [н], [в], [р], [ў], [й]), то гэты санорны адносіцца да папярэдняга склада: бай-ка, вяр-ба, пал-ка, пар-та, ман-таж.

2. Два розныя санорныя паміж галоснымі звычайна адносяцца да розных складоў: вай-на, вель-мі, зям-ля, поў-нач, разум-ны.

АЛЕ: Бо-нна, ва-нна, Га-нна, го-лле, зе-лле, ко-нны.

3. Калі паміж галоснымі знаходзіцца група зычных, першы з якіх з’яўляецца шумным, то ўсе зычныя адносяцца да наступнага склада: вя-дро, вя-сна, за-снуў, зы-чны, ра-знесці, ся-стра.

4. Два шумныя зычныя ў пазіцыі паміж галоснымі адносяцца да наступнага галоснага: бара-цьба, дру-жба, ка-зка, шча-сце.

26. Правапіс суфіксаў дзеясловаў

Выпішы правільна слова. Выдзелі суфікс. Запішы прыклад.

Рабі так:

Пішу правільна

Тлумачу

Прыклады

камандаваць

-- камандую - у першай асобе адзіночнага ліку заканчваецца на -ую

галасаваць

начаваць

!Запомні!

1. Пераважная большасць запазычаных дзеясловаў ужываецца з суфіксам

-ава- (-ява-): арыентаваць, аналізаваць, планаваць, групаваць, ліквідаваць.

2. Дзеяслоўны суфікс -ірава- (-ырава-) ужываецца:

а) калі без гэтага суфікса ўзнікае аманімія дзеясловаў з дзеясловамі з суфіксам -ава- (-ява-): буксіраваць – буксаваць, парадзіраваць – парадаваць, візіраваць – візаваць, будзіраваць – будаваць, газіраваць – газаваць.

б) калі дзеяслоў без -ір- (-ыр-) губляе сваю фармальную і семантычную акрэсленасць: шакіраваць, бісіраваць, бравіраваць, гарманіраваць, драпіраваць, лабіраваць, грасіраваць, курыраваць, лавіраваць, дэкарыраваць і інш.;

в) калі дзеяслоў мае вузкатэрміналагічнае значэнне: манціраваць, зандзіраваць, дэкаціраваць, юсціраваць, парафіраваць, дыфундзіраваць.

У некаторых выпадках паралельна ўжываюцца дзве формы: акупіраваць – акупаваць, курсіраваць – курсаваць, базіраваць – базаваць.

3. Суфікс -ава- (-ява-) пішацца ў неазначальнай форме і формах прошлага часу тых дзеясловаў, якія ў першай асобе адзіночнага ліку губляюць гэты суфікс і заканчваюцца на -ую (-юю): галасую – галасаваць, галасаваў, галасавала, галасавалі, начую – начаваць, чаргую – чаргаваць, малюю – маляваць, камандую – камандаваць.

Суфікс -ава- пішацца ў дзеясловах выйграваць і прайграваць

4. Суфікс -іва- (-ыва-) пішацца ў неазначальнай форме і асабовых формах цяперашняга часу дзеяслова, а таксама ў формах прошлага часу незакончанага трывання пасля збегу зычных, апошні з якіх л, р або н: падкрэсліваць, падкрэсліваю, падкрэсліваў, падкрэслівалі; падтрымліваць, адыгрываць, выветрываць.

5. Суфікс -ва- пішацца ў астатніх выпадках: выконваць, выконваю, выконваў, выконвалі; адказваць, вымешваць, адмерваць, заканчваць, загадваць, падстрэльваць, раздумваць, заваёўваць, дагульваць, размяркоўваць, забінтоўваць, распілоўваць.

6. Калі неазначальная форма дзеяслова закончанага трывання заканчваецца на -іць або -яць з папярэдняй галоснай, то ў незакончаным трыванні перад суфіксам -ва- пішацца й: утаіць – утойваць, супакоіць – супакойваць, засвоіць – засвойваць; засеяць – засейваць, абсмяяць – абсмейваць, запаяць – запайваць.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]