- •11.Новае ў правапісе літар а, о, э і е, ё, я ў складаных словах .
- •12. Новае ў правапісе зычных .
- •13.Новае ў правапісе абрэвіятур і правілах скарачэння, а таксама пераносу слоў.
- •14.Новае ў правапісе некаторых прыставак і суфіксаў.
- •15.Новае ў правапісе вялікай і малой літар.
- •16.Лексіка паводле паходжання. Асноўныя прыкметы іншамоўных слоў.
- •17.Агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага ўжывання (дыялектызмы, прафесіяналізмы, тэрміны, жарганізмы).
- •18.Спецыяльная лексіка. Адрозненне тэрміналагічнай і прафесійнай лексікі. Тэрміналогія.
- •19.Прадуктыўныя спосабы словаўтварэння тэрмінаў.
- •20.Характарыстыка тэрмінаў паводле паходжання.
- •21.З гісторыі развіцця і фарміравання беларускай навуковай тэрміналогіі.
- •22.Класіфікацыя функцыянальных стыляў. Публіцыстычны стыль і яго асаблівасці.
- •23.Навуковы стыль і яго лексічныя, марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці.
- •24.Жанры навуковай літаратуры (артыкул, даклад, рэферат, анатацыя, рэзюмэ); агульныя патрабаванні да іх напісання і афармлення.
- •25.Кампазіцыя пісьмовага навуковага тэксту. Цытаты і спасылкі, іх афармленне.
- •26.Афіцыйна-справавы стыль і яго асаблівасці.
- •27.Моўныя сродкі афіцыйна-срававога стылю
- •28.Віды афіцыйна-справавых тэкстаў (заява, дакладная запіска, кантракт, справавыя лісты і інш.); агульныя патрабаванні да іх напісання і афармлення.
- •29.Культура маўлення и асноўныя камуникатыўныя якасці маўлення.
- •30.Падрыхтоўка да публічнага выступлення. Маўленчы этыкет і культура зносін.
12. Новае ў правапісе зычных .
1. У асобных словах адбылося спрашчэнне груп зычных: гістарычныя спалучэнні здн, згн, стн, скн, стл, рдн вымаўляюцца як зн, сн, сл, рн, што і адлюстроўваецца на пісьме:
здн –– зн: праязны, выязны (параўн.: прыезд, выезд), позна, спазніцца, Познышаў;
згн –– зн: бразнуць (параўн.: бразгаць);
стн –– сн: бязлітасны (параўн.: літасць), пачэсны (параўн.: чэсць;
скн –– сн: бліснуць (параўн.: бліскаць, бліскавіца, бляск), але: віскнуць, націскны;
стл –– сл: жаласлівы (параўн.: жаласць);
рдн –– рн: міласэрны, міласэрнасць (параўн.: сардэчны).
2. Спалучэнні зычных ск, ст, c’ц’ на канцы кораня слова могуць чаргавацца з шч, што і перадаецца на пісьме: воск –– вашчыць, густы –– гушчар, хрысціць –– хрышчоны. Калі каранёвае с стаіць побач з суфіксальным к, якое можа чаргавацца з ч, то спалучэнне гукаў [с] і [ч] (у вымаўленні –– [шч]) перадаецца як сч. Напісанне сч захоўваецца і ва ўсіх вытворных словах: пясчынка, пясчанік, супясчаны, супясчанік, брусчатка.
3. Спалучэнне зычных дт на канцы слоў іншамоўнага паходжання перадаецца праз т: Гумбальт,.
1. Нескладовае ў пішацца згодна з беларускім літаратурным вымаўленнем пасля галосных:
пры чаргаванні [у] з [ў]:
у пачатку слова (калі гэта слова не пачынае сказ і перад ім няма знакаў прыпынку): на ўвесь дзень (ад усіх), моцны ўдар (ад удару), хацела ўзяць (хацеў узяць;
у сярэдзіне слова пасля галосных перад зычнымі: аўдыенцыя, саўна, але: траур;
пры чаргаванні [л] з [ў]: даў, мыў; але: палка, памылка, сеялка, Алдан, Алжыр, Албанія, Волга, Валдай, Балгарыя;
пры чаргаванні [в] з [ў]: лаўка (лава), крыўда (крывы; але: краіна В’етнам, рака Влтава, армія В’етконга, змаганне за В’енцьян.
У канцы запазычаных слоў ненаціскное у не скарачаецца: фрау, Шоу.
2. Гук [у] пад націскам не чаргуецца з [ў]: да у'рны, Брэсцкая у'нія, групоўка у'льтра, норма і у'зус, насілі у'нты, чулася у'ханне, ау'л, бау'л, ау'каць, у выклічніках у (у, нягоднікі!), ух (ух ты!), уй (уй, які смешны!).
3. Гук [у] не чаргуецца з [ў] у запазычаных словах, якія заканчваюцца на -ум, -ус: прэзідыум, кансіліум, радыус, страус, соус і вытворных ад іх.
4. Гук [у] на пачатку ўласных імён і назваў заўсёды перадаецца вялікай літарай У складовае без надрадковага значка: ва Узбекістан (для ўзбекаў), на Уральскіх гарах (на ўральскіх дарогах), на Украіне (за ўкраінцаў), за Уладзіміра, каля Уладзіслава, да Усяслава.
Нескладовае й
1. Гук [і] пасля прыставак, якія заканчваюцца на галосны, чаргуецца з [й] і перадаецца на пісьме літарай й:
у словах з коранем іс-ці, ігр-аць, ім-я, інач-ай на месцы ненаціскнога пачатковага каранёвага [і]: зайсці, прыйсці, прыйшоў;
у словах займаць, наймаць, пераймаць, перайманне, праймаць.
У астатніх выпадках пачатковы каранёвы гук [і] захоўваецца пасля прыставак на галосны: заіскрыцца, заікацца, заінець, праіснаваць, заінтрыгаваць, праілюстраваць, праінфармаваць, неістотны, Прыіртышша, Заішым’е, Заілійскі, праіранскі.
2. У словах, утвораных ад дзеясловаў ісці, іграць пры дапамозе прыставак на зычны (аб-, ад-, над-, раз-, уз- і інш.), [і] чаргуецца з [ы]: абышоў, узышоў і інш.
3. У сярэдзіне запазычаных слоў, у тым ліку ва ўласных назвах, літара й пішацца толькі перад зычнымі: дызайн, Кландайк, Драйзер, Айні, лайнер, камбайн.
Гукавое спалучэнне зычнага гука [й] з галоснымі ў словах іншамоўнага паходжання перадаецца ётаванымі галоснымі, як і ў словах уласнабеларускіх:
на пачатку слова: Ёфе, Нью-Ёрк;
пасля галоснага ў сярэдзіне слова: маёр, маярат, маянэз, раён, Аюнскі;
пасля галоснага на канцы слова: фае, секвоя, Мая, Папая.
