- •Н.І. Здановіч, г.М. Курыленка Мастацкі твор: методыка аналізу (архітэктура, жывапіс, скульптура)
- •1. Тэарэтычныя асновы аналізу твораў мастацтва
- •Тэрміналагічны слоўнік Тыпы пабудоваў
- •Архітэктурныя дэталі і аздоба
- •Усходняя архітэктура
- •2.5.Персаналіі
- •Памятка студэнту План аналізу архітэктурнага збудавання:
- •Заданні для самакантролю
- •III. Методыка аналізу твораў жывапісу
- •3.4. Рэлігійны жывапіс
- •Тэрміны, якія сустракаюцца пры аналізе твораў іканапісу
- •4. Методыка аналізу твораў скульптуры
- •4.1. Віды і жанры скульптурнага мастацтва
- •4.2. Асноўныя тэрміны і мастацкая стылістыка
- •V. Методыка правядзення аналізу музычнага твора
- •Літаратура
- •Дадаткі:
- •Архітэктурныя збудаванні
- •Жывапіс
- •Іншыя віды мастацтва
- •Здановіч Ніна Іванаўна
2.5.Персаналіі
(айчынныя і замежныя дойліды – аўтары праектаў пабудоваў і перабудоваў важнейшых архітэктурных помнікаў Беларусі)
Іаан – дойлід XII ст., прадстаўнік Полацкай школы дойлідства. Збудаваў Спаса-Праабражэнскую царкву ў Полацку, магчыма, удзельнічаў у стварэнні Бельчыцкага Барысаглебаўскага манастыра.
Міланег Пётр – дойлід XII ст. Прадстаўнік Гродзенскай школы дойлідства. Верагодна, ён – аўтар Барысаглебскай (Каложскай), Ніжняй і Прачысценскай цэркваў, княскіх палат у Гродне, царквы Святога Васіля ў Оўручы.
Скота – італьянскі архітэктар другой паловы XVI ст. У 1580 г. па яго праекце перабудаваны Гродзенскі Стары замак.
Бернардоні Джавані (Ян) Марыя (1541 (?) – 1605) – італьянскі архітэктар. Праект і кіраўніцтва ў будаўніцтве Касцёла Божага цела ў Нясвіжы (1583–93), Нясвіжскага палацава-паркавага комплексу.
Лоцы Аўгуста Вінцэнці (1640 ? – 1732) – прадстаўнік барока. Мастацкі дарадца польскага караля Яна III Сабескага. Стварыў план Варшавы (1683). У Беларусі спраектаваў галерэю для Нясвіжскага замка (1678).
Лутніцкі Лявон – прыдворны архітэктар князёў Радзівілаў у канцы XVIII ст. Спраектаваў каралеўскую залу для Нясвіжскага палаца.
Спампані Карла (1750–1783) – італьянец. Удзельнічаў у стварэнні Нясвіжскага і Шчорсаўскага палацава-паркавых ансамбляў.
Нонхарт Пётр (? – 1633) – архітэктар родам з Галандыі. З 1611 г. – начальнік каралеўскай фартыфікацыі ў ВКЛ. Пабудаваў Гайцюнішскі дом-крэпасць.
Глаўбіц Іаган (Ян) Крыштаф (1700 (?), Сілезія – 1767) – прадстаўнік віленскага барока і ракако. У 1737– 1767 гг. працаваў у Вільні (брама кляштара базыльян (1761), ратуша, касцёл Казіміра. У сучаснай Беларусі зрабіў праект царквы Іаана Хрысціцеля ў Сталовічах, Беразвецкі кляштар базыльян (цяпер г.Глыбокае). Перабудаваў полацкі Сафійскі сабор, Глыбоцкі касцёл і кляштар кармелітаў, Мсціслаўскі кляштар кармелітаў, інтэр’ер Лідскага крыжаўзвіжанскага касцёла, амбон і алтары Слонімскага касцёла бернардынак (1751– 1764).
Феська – дойлід другой паловы XVII ст. (з Магілёва). Збудаваў у 1679– 1681 гг. Магілёўскую ратушу.
Ждановіч Казімір – беларускі архітэктар барока, прыдворны архітэктар у Радзівілаў у Нясвіжы. Аднавіў і перабудаваў Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс (з 1726 г.), пабудаваў палацавую капліцу.
Фантана Іосіф (1700 – пасля 1755) – італьянец па паходжанні. Прадстаўнік позняга барока. На працягу 10 гадоў працаваў у Рыме пад кіраўніцтвам Берніні. Паўплываў на развіццё класіцызму Італіі і Аўстрыі пачатку XVIII ст. Працы ў Беларусі – царква Раства Багародзіцы ў Гродзенскім манастыры базыльянак (1726), Сталовіцкая царква Іаана Хрысціцеля.
Пёпельман Матэус Даніэль (1662 – 1736) – германскі архітэктар, (з Саксоніі). Майстар позняга барока і ракако. У 1710 г. быў прызначаны дырэктарам будаўнічых прац у Дрэздэне. Самым арыгінальным яго тварэннем стаў незавершаны павільён Цвінгер, або, па яго асабістым вызначэнні, “Рымская арэна” у Дрэздэне (з 1709 г.). Аўтар праекта пабудовы Гродзенскага каралеўскага палаца.
Бекер Ян Самуэль – архітэктар другой паловы XVIII ст. Працаваў у князя Аляксандра Сапегі. Перабудаваў Ружанскі палац (1784–1786 гг.).Там жа перабудаваў Петрапаўлаўскую царкву, касцёл Казіміра, рэканструяваў Троіцкі касцёл.
Кварэнгі (Гварэнгі) Джакома (1744–1817) – італьянец, адзін са стваральнікаў рускага класіцызму (Аляксандраўскі палац у Царскім сяле, Акадэміі навук, Эрмітажнага тэатра, Смольнага інстытута). У Беларусі паводле яго праекту пабудаваны Полацкі Богаяўленскі манастыр.
Грубер Габрыэль (1740, Вена – 1805) – архітэктар, матэматык і мастак. Працаваў у Італіі, Венгрыі, Славеніі. З 1784 г. – выкладчык езуіцкага калегіума ў Полацку. Спраектаваў трохпавярховы будынак пад музей, бібліятэку, карцінную галерэю і тэатр для калегіума.
Градзецкі Аляксандр (1802 – 1869) – беларускі архітэктар. У 1829– 1861 гг. працаваў на гродзеншчыне. Аўтар праектаў царквы і сядзібы ў Зэльве, Гнёзнаўскай сядзібы (1830-я гг.) і інш.
Мараіна Іначэнца – архітэктар і мастак-дэкаратар італьянскага паходжання другой паловы XVIII ст. З 1777 г. працаваў пры двары М.К. Агінскага ў Слоніме. Кіраваў будаўніцтвам “Новага дома оперы” (Слонімскага тэарта Агінскага).
Кларк Джон – архітэктар першай паловы XIX ст. Англічанін па паходжанні, працаваў пераважна ў Гомелі. Прадстаўнік класіцызму. Сярод работ – бакавыя флігелі Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, Петрапаўлаўскі сабор, будынак “рускай карчмы”.
Ідзкоўскі Адам (1798–1879) – польскі архітэктар, прадстаўнік класіцызму ў беларускай архітэктуры. Рэканструяваў і дабудоўваў палац і планіраваў парк Гомельскага палацава-паркавага ансамбля.
Львоў Мікалай Аляксандравіч (1751—1803) – рускі архітэктар, адзін з заснавальнікаў пейзажнага стылю ў рускім садова-паркавым мастацтве. Првадстаўнік рускага класіцызму другой паловы XVIII ст. У Беларусі спраектаваў Магілёўскі сабор Святога Іосіфа.
Зэйдэль Іван (Іаган Георг) (? – пасля 1787) – як магілёўскі губернскі архітэктар, у 1778–1784 гг. кіраваў забудовай галоўнай плошчы горада – Губернатарскай.
Крамер Фёдар Аляксандравіч – беларускі архітэктар, прадстаўнік класіцызму. Асноўныя праекты – перабудова Мінскай ратушы (1800 г.), базыльянскага манастыра пад дваранскае вучылішча (1799 г.), езуіцкай школы і калегіума (усё ў Мінску).
Сака Джузепе (1735 – 1798) – італьянскі архітэктар, прадстаўнік барока і класіцызму. Працаваў пераважна ў Гродне як прыдворны архітэктар графа А. Тызенгаўза. Пабудаваў Гродзенскую Аўгустоўскую сядзібу, Свяцкі і Шчорсаўскі палацава-паркавыя ансамблі і інш. Разам з архітэктарам Мёзерам афармляў інтэр’еры і рэканструяваў палац Тызенгаўза.
Мёзер Іаан Георг – архітэктар і будаўнік другой паловы XVIII ст., немец. З 1765 па 1774 г. быў на службе ў Гродзенскага старосты А. Тызенгаўза. Па яго праекце створаны палац і тэатр Тызенгаўза, гродзенскія корчмы і жылыя дамы ў раёне Гарадніцы ў Гродне.
Падчашынскі Карл Іванавіч (1790–1860) – беларускі архітэктар, прадстаўнік класіцызму. Па яго праекце збудаваны Жыліцкі палацава-паркавы ансамбль, калонная зала універсітэта ў Вільні.
Тычэцкі Б.Л. – беларускі архітэктар канца XVIII – першай паловы XIX ст. У 1827 г. пабудаваў Сноўскі палацава-паркавы ансамбль.
Шыльдгаўз Караль – беларускі архітэктар канца XVIII – пачатку XIX ст., паходзіў з Германіі. Пабудаваў палац Бутрымовічаў у Пінску.
Мельнікаў Аўрам Іванавіч (1784-1854) – рускі архітэктар. Сярод работ у Беларусі – Мазалаўская царква Ушэсця, духоўная семінарыя ў Мінску (1839), што перабудавана ў 1950–1953 гг. пад Сувораўскае вучылішча.
Порта Пётр Антонавіч (1780 – пасля 1865 г.) – як архітэктар Полацкага кадэцкага корпуса, перабудаваў касцёл св. Стэфана ў сабор св. Мікалая.
Хршчановіч Казімір Мельхіёравіч (1794 – 1871) – мастацтвазнаўца, гісторык архітэктуры. Найбольш значная работа – перабудова былога манастыра базыльян на рагу пл. Свабоды і вуліцы Інтэрнацыянальнай.
Шульц Міхаіл (1769 – 1812) – літоўскі і беларускі архітэктар. Пабудаваў палац Агінскіх у Залессі. У пачатку XIX ст. кіраваў рэстаўрацыйнымі працамі па аднаўленні касцёла Св. Ганны і Кафедральнага сабору ў Вільні.
Штаўбер Аляксандр Ягоравіч (1781—1843) – рускі архітэктар. Распрацаваў план Бабруйскай крэпасці, праекты шэрага пабудоў Брэсцкай крэпасці.
Паўлінаў Андрэй Міхайлавіч (1852–1897) – рускі гісторык архітэктуры. Першы вызначыў, што заходнія апсіды Сафіі Полацкай прыбудаваныя пазней, датаваў Дабравешчанскую царкву ў Віцебску XII ст.
Гразноў Васіль Васілевіч (? – 1909) – гісторык архітэктуры, рысавальшчык, літограф. З 1864 г. жыў у Вільні. Упершыню навукова апісаў і замаляваў Каложу, Лідскі замак, Сынковіцкую і Мураванкаўскую храмы-крэпасці.
Пакрышкін Пётр Пятровіч (1870 – 1921) – рускі архітэктар і рэстаўратар. Вывучаў і рэстаўраваў Полацкі Сафійскі сабор, Гродзенскую Барысаглебскую царкву, Лідскі замак (1908–1910 гг.).
Хозераў Іван Макаравіч (1889–1947), мастацтвазнаўца, гісторык архітэктуры. Даследаваў помнікі Полацка, Віцебска, Смаленска.
Чахоўскі Міхаіл Іосіфавіч (1763 – пасля 1825) – беларускі архітэктар. У 1824 г. склаў праект рамонту і частковай рэканструкцыі Петрапаўлаўскай царквы ў Мінску.
Коршыкаў Уладзімір Фёдаравіч (1858–1920) – як полацкі епархіяльны архітэктар (1895-1917), пабудаваў Крыжа-узвіжанскую царкву ў Полацку.
Камбураў Пётр Георгіевіч (1860 – пасля 1914 г.) – беларускі архітэктар, прадстаўнік стылю мадэрн. Працаваў пераважна ў Магілёве. Разам з Мільяноўскім пабудаваў там будынак абласнога драматычнага тэатра (1886–1888), аўтар праекта Магілёўскага банка (1904—1906).
Яшчалд Францішак (1808 – 1873) – беларускі і польскі архітэктар. Пабудаваў Косаўскі палац.
Струеў Віктар Іванавіч (1864-1930-я гг.) – з 1893 г. працаваў у Мінску, у 1909—1917 быў епархіяльным архіэктарам. Сярод прац – будынак Мінскага царкоўна-археалагічнага музея, званіца Васкрасенскага собора ў Барысаве.
Лангбард І.Р. (1882 – 1951) – адзін з заснавальнікаў савецкай архітэктуры Беларусі. Асноўныя работы ў Мінску – Дом урада Рэспублікі Беларусь, Акруговы Дом афіцэраў, Дзяржаўны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета, галоўны корпус Акадэміі навук Беларусі, Дом Саветаў у Магілёве.
Лаўроў Г.Л. (1896 – 1967) – асноўныя працы на Беларусі – галоўны і іншыя карпусы БДУ (1928 – 1931 гг.), былы будынак Нацыянальнай бібліятэкі (1932), будынкі карпусоў БНТУ.
Воінаў Аляксандр Пятровіч (1902 – 1987) – беларускі архітэктар, вучоны, педагог. Лепшыя праекты: Рэспубліканскі палац піянераў і школьнікаў, будынкі Беларускага інстытута Фізічнай культуры, былога ЦК КПБ, аэравакзала, Тэатра юнага гледача. Адзін з арганізатараў эксперыментальнага і аб’ёмна-блочнага будаўніцтва ў Беларусі, а таксама забудовы праспекта Незалежнасці.
Градаў Ю.М. (нар. у 1934г.) – заслужаны архітэктар Беларусі. Кіраўнік праекта планіроўкі і забудовы праспекта Пераможцаў, рэканструкцыі і добраўпарадкавання Траецкага прадмесця, праект станцыі метро “Плошча Леніна (у сааўт.). Як архітэктар удзельнічаў у праекце мемарыяльных комплексаў “Хатынь”, “Прарыў”, “Кацюша”, экіпажу М. Гастэлы каля Радашковіч, мемарыялу “Праклён фашызму” на месцы былой вёскі Шунейкі Докшыцкага раёна.
Заборскі Георгій Уладзіміравіч (н. 1909 г.) – беларускі архітэктар, займаўся грамадзянскай і сельскай архітэктурай. Асноўныя працы ў Мінску: ансамбль жылых дамоў па вул. Леніна (1949–1956), карпусы БДПУ імя М. Горкага (1951–1959), Літаратурны музей Я. Коласа, рэканструяваў будынкі Сувораўскага вучылішча, аэравакзала Мінск-1(у сааўт.) і інш.
КарольУладзімір Адамавіч (1912–1980) – беларускі архітэктар, у 1955—1979 гг. – старшыня Дзяржаўнага камітэта БССР па справах будаўніцтва. Сярод асноўных работ – будынак Галоўпаштамта, у складзе творчага калектыва ўдзельнічаў у стварэнні манумента Перамогі і Брэсцкай крэпасці-героя.
Колі Мікалай Джэмсавіч (1894–1966) – савецкі архітэктар, адзін з аўтараў праекта стадыёна “Дынама”у Мінску (1947–1954).
Левін Леанід Мендэлевіч (н. у 1936 г.) – сярод работ – афармленне станцый метрапалітэна “Плошча Леніна” і “Няміга”, планіроўка і забудова цэнтра горада (праспект Пераможцаў) (усё ў сааўт.). У галіне манументальнага мастацтва – стварэнне мемарыяльных комплексаў “Хатынь”, “Прарыў”, “Кацюша”, помнікаў Я. Купалу і Я. Коласу ў Мінску (усё ў сааўт.).
Малышаў Валянцін Мікалаевіч (нар. у 1931 г.) – заслужаны архітэктар Беларусі. Сярод работ – Мінскі палац спорту, кінатэатр “Кастрычнік”, санаторый “Беларусь” у Друскінінкаі.
Паруснікаў Міхаіл Паўлавіч (1893 – 1968) – савецкі архітэктар. Сярод работ у Беларусі – забудова першай чаргі (1945–1954 гг.) праспекта Незалежнасці, у тым ліку будынак Белнацбанка, забудова Кастрычніцкай плошчы і мост праз Свіслач (усё ў сааўт.).
