Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Kultura.docx
Скачиваний:
157
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
366 Кб
Скачать
☆

53. Адукацыя ў бсср (другая палова XX ст. – 1991 г.) I на сучасным этапе.

Важнай перадумовай развіцця культуры з'яўляецца неабходны адукацыйны ўзровень насельніцтва. У пасляваенны перыяд павялічыліся асігнаванні на патрэбы сістэмы адукацыі. За 1946-1950 гг. на аднаўленне і развіццё агульнаадукацыйнай школы было ддпушчана 3598,7 млн р. Гэта дазволіла толькі за кошт дзяржаўных сродкаў пабудаваць 205 школ на 62,4 тыс. вучнёўскіх месц. У канцы 1950 г. у БССР у асноуным была адноулена даваенная сетка агульна-адукацыйных школ. У 1951-1955 гг. адбылося далейшае пашырэнне сярэдняй адукацыі, якое ішло шляхам арганізацыі новых школ і пераўтварэння сямігодак у сярэднія школы. Іх колькасць за гэтыя гады вырасла амаль у 2 разы. Палепшыўся і склад настаўніцкіх кадраў: калі у 1944/45 навучальным годзе працавала 19,7 % настаўнікаў з вышэйшай і няпоўнай вышэйшай адукацыяй, то у 1950/51 -- 30,2, а у 1955/56 - каля 50 %.У снежні 1958 г. Вярхоўны Савет СССР прыняў закон "Аб умацаванні сувязі школы з жыццём і аб далейшым развіцці сістэмы народнай адукацыі у СССР". Адпаведны закон быў прыняты ў 1959 г. у БССР. Ён прадугледжваў увядзенне ўсеагульнага 8-гадовага навучання. Пашыралася матэрыяльная база працоунага навучання. 3 1959 па 1967 г. ва ўсіх сярэдніх і большасці васьмігадовых школ БССР былі адкрыты майстэрні болып чым на 100 тыс. месц. У 1964 г. адзінаццацігадовыя школы зноў сталі пераўтварацца ў дзесяцігадовыя, а з 1966 г. - прафесійная падрыхтоўка стала неабавязковай.На нізкім прафесійным узроўні вялося выкладанне многіх прадметаў, дрэнна ўлічваліся на-цыянальныя асаблівасці ў вучэбна-выхаваўчай рабоце. Нездавальняюча вырашаліся пытанні стварэння неабходнай базы для вытворчай падрыхтоўкі і забеспячэння свабоднага выбару прафесіі. Адчуваліся цяжкасці ў падборы выкладчыцкіх кадраў, адсутнічалі навучальныя праграмы. Больш таго, з 1964 г. адзінаццацігадовыя школы пачалі пераводзіцца на дзесяцігадовыя. 3 1966 г. прафесійная падрыхтоўка стала неабавязковай. Перабудоўвалася сістэма прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Шматлікія навучальныя ўстановы сістэмы працоўных рэзерваў у канцы 50-х і пачатку 60-х гадоў былі пераўтвораны ў адзіны тып навучальных устаноў -- гарадскія і вясковыя прафесійна-тэхнічньц вучылішчы. Іх колькасць у БССР вырасла са 103 у 1961 г. да 233 у 1985 г. (колькасць навучэнцаў - з 33 тыс. да 161 тыс.). У 70-я гады прафтэхвучылішчы перайшлі на падрыхтоўку кваліфікаваных рабочых з сярэдняй адукацыяй.

Паспяхова развівалася вышэйшая адукацыя. У 1944/45 навучальным годзе працавалі 22 вышэйшыя навучальныя установы (з 2І існаваўшых да вайны). У 1945 г. у Мінску аднавіў работу Беларускi лесатэхнічны інстытут, які з 1930 г. працаваў у Гомелі. У 1961г. ён быў пераўтвораны у Беларускі тэхналагічны інстытут. Адкрыліся новыя вышэйшыя навучальныя установы: у 1945 г. - Беларускi тэатральны інстытут (з 1953 г. - тэатральна-мастацкі), у 1948 г.- Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў, у 1950 г - Брэсцкі педагагічны інстытут (створаны на базе настаўніцкага інстытута). У 1959 г. было створана Міністэрства вышэйшай і сярэдняй нацыяльнай адукацыі БССР.За пасляваенныя гады колькасць сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў павялічылася з 94 у 1946 г. да 139 у 1985 г, вышэйшых навучальных устаноу -- з 24 да 33 (колькасць студэнтау адпаведна з 13 тыс. да 182 тыс.). Былі адкрыты: 1951 г. -- Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут; 1952 г. -- Мазырскі педагагічны інстытут (створаны на базе настаўніцкага інстытута); 1953 г. - Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту у Гомелі; 1954 г. - Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі у Мінску; 1958 г. - Гродзенскі медыцынскі інстытут; 1961 г. - Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут; 1964 г. - Мінскі радыётэхнічны інстытут; 1965 г. - Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці; 1966 г. - Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут; 1975 г. -- Мінскі інстытут культуры. У 1969 г. на базе Гомельскага педагагічнага інстытута быў створаны Гомельскі, дзяржаўны універсітэт, а у 1977 г. на базе Гродзенскага педагагічнага інстытута - Гродзенскі дзяржаўныя універсітэты.

У сферы пачатковай, базавай і сярэдняй адукацыі Беларусі істотных змяненняў не адбылося, за выключэннем, магчыма, увядзення ў 2002 годзе 10-бальнай сістэмы ацэнкі ведаў, што таксама датычыць сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў (ССНУ) і вышэйшых навучальных устаноў (ВНУ). З 2000 года пачаўся працэс пераўтварэння прафесійна-тэхнічных вучылішч і вышэйшіх прафесійных вучылішч ў прафесійныя ліцэі і прафесійна-тэхнічныя каледжы. Што датычыць 10-бальнай сістэмы ацэнкі ведаў, тут патрэбна адзначыць нюансы яе выкарыстоўвання ў розных навучальных установах. Па-першае, ёсць установы, у асноўным ВНУ, дзе адзнака “3” лічыцца адмоўнай, па-другое, адзнаку “10” атрымаць практычна нерэальна, а, дарэчы, адзнака “8” адпавядае паняццю “добра” (а не “выдатна”). Такім чынам, патэнцыяльна ва ўжыванні адносна станоўчых застаецца шэсць адзнак з дзесяці. Трэба таксама дадаць, што беларускія дзеці складана ўспрымаюць новую сістэму ацэнкі ведаў, а ў найбольш успрыімлівых перыядычна ўзнікаюць стрэсы. Варта нагадаць, што ў перыяд з 1998 па 2001 г. беларусы ажыццявілі пераход пачатковай школы на навучанне дзяцей з 6-летняга ўзросту і, такім чынам, школа перайшла на адзінаццацігадовае навучанне.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]