Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ЗФ Лесаводства 20 11 2011 г.doc
Скачиваний:
15
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
3 Мб
Скачать
☆

Выбар метаду ўзнаўлення лесу на высечках

Лесаўзнаўленчыя мерапрыемствы

Ступень вільготнасці глебы, эдафатоп

Колькасць добранадзейнага падросту гаспадарча каштоўных парод, тыс. шт. на 1 га, у залежнасці ад вышыні

хвойных пород

цвердаліс-тых парод і вольхі насеннага паходжання вышынёй больш за 0,5 м

дробны, вышынёй да 0,5 м

сярэдні, вышынёй 0,6–1,5 м

буйны, вышынёй больш за 1,5 м

Высечка застаецца пад натуральнае ўзнаўленне

Сухія, А1

Свежыя, А2 В2 С2 Д2

Вільготныя А3 В3 С3 Д3

Больш за 5

Больш за 4

Больш за 3

Больш за 3,5

Больш за 2,5

Больш за 2

Больш за 2

Больш за 1,5

Больш за 1

–

Больш за 2

Больш за 1,5

Камбінаванае ўзнаўленне лесу (праводяць мера-прыемствы па са-дзейнічанні нату-ральнаму аднаўлен-ню або ствараюцца частковыя лясныя культуры)

Сухія, А1

Свежыя, А2 В2 С2 Д2

Вільготныя, А3 В3 С3 Д3

2–5

1,5–4

1,5–4

1,5–3,5

1–2,5

1–2

1–2

0,5–1,5

0,5–1

–

1–2

1–1,5

Штучнае лесаўзнаўленне (ствараюцца суцэльныя лясныя культуры)

Сухія, А1

Свежыя і вільготныя А2 В2 С2 Д2 А3 В3 С3 Д3

Менш за 2

Менш за 1,5

Менш за 1,5

Менш за 1

Менш за 1

Менш за 0,5

–

Менш за 1

У нашым выпадку пераважае сярэдні па вышыні падрост, таму колькасць дробнага падросту трэба памнажаюць на 0,6, а колькасць буйнага падросту – на 1,25:

2,2 х 0,6 + 4,0 х 1,0 + 2,3 х 1,25 = 8,195 тыс. шт.  на 1 га.

Па шкале табл. 10 назначаем метад узнаўлення лесу пасля высечкі: для ступені вільготнасці глебы свежая, эдафатоп А2 пры пераважаючай сярэдняй вышыні (0,6–1,5 м) і колькасці добранадзейнага падросту гаспадарча каштоўных парод больш за 2,5 тыс. шт. на 1 га (у нас фактычна 8,195 тыс. шт. на 1 га) высечка застаецца пад натуральнае ўзнаўленне.

Табліца 11

Нарматывы для назначэння суцэльных высечак з захаваннем падросту

Серыі тыпаў лесу

Мінімальная колькасць

умоўна буйнога падросту, у тыс. шт./га,

для правядзення суцэльнай высечкі

сасна

елка

дуб

Лішайнікавая, верасовая

4

–

–

Бруснічная, імшыстая

2,5

3

–

Арляковая, злакавая, кіслічная

3

3

2

Чарнічная

3

3

2,5

Сніткавая, крапіўная, папаратнікавая

–

3

2

Даўгамошная

2,5

2,5

–

Прыручаёва-травяная

2,5

2,5

–

Багуновая, асакова-сфагнавая, сфагнавая

2

2

–

Асаковая, балотна-папаратнікавая, вятроўнікавая

–

2

–

Пойменная, лугавіковая

–

–

2

Для ацэнкі ўзнаўлення лесу по шкале «Нарматывы для назначэння суцэльных высечак з захаваннем падросту»[3] (табл. 11) улічваецца ўмоўна буйны падрост, таму колькасць дробнага падросту трэба памнажаюць на 0,5 і колькасць сярэдняга адпаведна на 0,8.

2,2 х 0,5 + 4,0 х 0,8 + 2,3 х 1,0 = 6,6 тыс. шт.  на 1 га.

Паколькі для назначэння суцэльных высечак з захаваннем пад­рос­ту ў імшыстай серыі тыпаў лесу мінімальная колькасць умоўна буй­но­га падросту сасны павінна быць 2,5 тыс. шт. на 1 га (у нас фак­тыч­на 6,6 тыс. шт. на 1 га), то па шкале табл. 11 ацэнка ўзнаўлення нас­туп­ная – падроста сасны дастаткова для назначэння суцэльнай вы­сеч­кі з захаваннем падроста.

Па шкале «Нарматывы колькасці падросту, які забяспечвае асяроддзеахоўныя функцыі лесу пры правядзенні раўнамерна-паступовых і групава-паступовых высечак» [3] (табл.12) пры ацэнцыўзнаўленняі назначэнні магчымага спосабу паступовай высечкі галоўнага карыстання таксама ўлічваецца ўмоўна буйны падрост і каэфіцыент сустракальнасці падросту.

Сустракальнасць падросту «С» уяўляе сабой суадносіны колькасці ўліковых пляцовак з наяўнасцю хаця б аднаго экзэмпляра падросту «ni» да агульнай колькасці пляцовак «n». Калі С > 0,7, то аднаўленне лічыцца раўнамерным і магчыма назначэнне раўнамерна-паступовай высечкі (пры якіх дрэвастой высякаецца за 2–4 прыёмы шляхам паслядоўнага раўнамернага зрэджвання яго на працягу аднаго класа ўзросту). Калі С = 0,40–0,69, то размеркаванне падросту па плошчы нераўнамернае, а калі С < 0,40 – групавое або курціннае. Як правіла, у насаджэннях з наяўнасцю курціннага і нераўнамернага падросту назначаюцца групава-паступовыя (або групава-выбарачныя) высечкі галоўнага карыстання (пры якіх спелы дрэвастой высякаюць паступова, групамі ў выглядзе вокнаў ці стужак у некалькі прыёмаў (да 4–5) у месцах, дзе ёсць курціны падросту)

Колькасць прыёмаў высечкі залежыць ад групы лясоў, тыпу лесу, біялагічных асаблівасцей галоўнай пароды, саставу, формы, паўнаты, банітэту, санітарнага стану дрэвастою, а таксама ад умоў узнаўлення лесу, і наяўнасці падросту пад полагам. Іх можа быць 4, 3 ці 2.

Табліца 12 – Нарматывы колькасці падросту, які забяспечвае асяроддзеахоўныя функцыі лесу пры правядзенні раўнамерна-паступовых

і групава-паступовых высечак

Паро­да

Групы тыпаў лесу

Мінімальная колькасць умоўна-буйнога падросту

па прыёмах высечкі, тыс. шт./га

перад падрых-тоўчым

перад абнасень-вальным

перад асвятля-льным

перад заключ-ным

пасля заключ-нага

Сасна

верасовая

не мае

значэння

самасеў ці падрост у колькасці 0,5

3

8

6

бруснічная

імшыстая

3

7

5

арляковая

чарнічная

кіслічная

даўгамошная

4

5

4

Елка

бруснічная

імшыстая

чарнічная

3

7

4

сніткавая

даўгамошная

4

5

4

Дуб

ва ўсіх тыпах лесу

2

4

3

Бяро­за

кіслічная з другім ярусам дуба ці елкі

1,7

1,5

1,2

Асіна

сніткавая

1,7

1,5

1,2

Пры адпаведнай колькасці умоўна-буйнога падроста назначаюцца высечкі

–

4-прыём­ныя

3-прыём­ныя

2-прыём­ныя

–

У нашым выпадку пры наяўнасці пад полагам сасняка ім­шыс­та­га ёсць 6,6 тыс. шт. на 1 га ўмоўна буйнога падроста сасны, які раў­на­мер­на раз­меш­ча­ны па плошчы ўчастка (каэфіцыент сустракальнасці – 0,7), таму па шкале табл. 12 ацэнка ўзнаўлення нас­туп­ная – пад­рос­та сасны дастаткова для назначэння раўнамерна-пас­ту­по­вай двух­п­ры­ем­най вы­сеч­кі галоўнага карыстання (з табл. 12 мі­ні­ма­ль­ная ко­ль­касць умоў­на-буйнога падроста перад асвятляльным пры­ё­мам 3 тыс. шт./га).

Заключэнне: Для сасняка імшыстага (эдафатоп А2) пры пе­ра­ва­жа­ю­чай сярэдняй вышыні (0,6–1,5 м) і колькасці добранадзейнага пад­рос­ту гаспадарча каштоўных парод 8,2 тыс. шт. на 1 га высечка зас­та­ец­ца пад натуральнае ўзнаўленне. На ўчастку спелага лесу пры на­яў­нас­ці пад полагам 6,6 тыс. шт. на 1 га ўмоўна буйнога падроста сас­ны, які раўнамерна размешчаны па плошчы ўчастка (каэфіцыент сус­т­ра­ка­ль­нас­ці – 0,7) можна назначыць раўнамерна-пас­ту­по­вую двухпрыемную высечку або суцэльную высечку галоўнага ка­рыс­тан­ня з захаваннем падроста.

Заданні 5 і 6.

Запраектаваць і абгрунтаваць сістэму і спосаб высечак галоўнага карыстання (абавязкова суцэльналесасечную высечку і адзін з спосабаў паступовай высечак ці добраахвотна-выбарачнуюх высечку), іх арганізацыйна-тэхнічныя элементы высечкі для ўчасткаў згодна варыянта задання з апісаннем ўчасткаў спелага лесу (дадатак 1). Пры абгрунтаванні суцэльнай высечкі кіруйцеся таксама ацэнкай забяспечанасці хвойных і шыракалістых насаджэнняў добранадзейным падростам мэтавых парод (табл. 11).

Тлумачальная запіска да выканання заданняў 5 і 6.

Для абгрунтавання спосабаў высечак галоўнага карыстання» для ўчасткаў выконваецца ацэнка паспяховасці натуральнага аднаўлення лесу (як указана для выкання задання 4, стар. 38), ўстанаўліваюцца і абгрунтоўваюцца сістэма і спосаб высечак згодна з Правіламі высечак лесу ў РБ [3] і іншымі галіновымі нарматыўнымі дакументамі [4–8].

Пры абгрунтаванні мэтазгоднасці правядзення прынятай высечкі ў тым або іншым тыпе лесу неабходна выкарыстоўваць літаратурныя даныя і звесткі аб біялагічных асаблівасцях галоўнай пароды, паходжанні і саставе дрэвастою, умовах аднаўлення, а таксама ступень механізацыі лесанарыхтоўчых работ і эканамічныя ўмовы раёна.

У адпаведнасці з Правіламі высечак лесу ў РБ, аб’ектамі правядзення паступовых высечак галоўнага карыстання (ПВГК) з’яўляюцца спелыя дрэвастоі ўсіх парод, дзе высечкамі галоўнага карыстання можна забяспечыць у кароткі тэрмін натуральнае аднаўленне гаспадарча каштоўных у дадзеных лесараслінных умовах парод.

Раўнамерна-паступовыя ВГК і групава-паступовыя ВГК праводзяць пераважна ў сасняках верасовых, бруснічных, імшыстых, сасняках і ельніках арляковых і кіслічных; дубравах і ельніках сніткавых, крапіўных і кіслічных; у мяккалісцевых дрэвастоях (часцей сухадольных тыпаў лесу) пры наяўнасці падросту галоўных у дадзеных лесараслінных умовах парод (прычым від высечкі устанаўліваецца па характару размеркавання па плошчы (каэфіцыенту сустракальнасці) падросту галоўных у дадзеных лесараслінных умовах парод – раўнамерна-паступовыя пры сустракальнасці 0,70 і больш, групава-паступовыя пры сустракальнасці 0,69 і менш).

Працягла-паступовыя ВГК назначаюць у мяккалісцевых дрэвастоях (часцей сухадольных тыпаў лесу) пры наяўнасці другога яруса хвойных або цвёрдалісцевых парод ва ўзросце, які забяспечычь праз 2 класы ўзросту дасягненне часткі пакінутага на вырошчванне дрэвастою ўзросту спеласці.

Палосна-паступовыя ВГК назначаюцца пераважна ў сасняках верасовых, бруснічных, імшыстых і чарнічных (асацыяцыі бруснічна- і імшыста-чарнічныя) пры адсутнасці падросту галоўных у дадзеных лесараслінных умовах парод, а таксама ў лісцевых і ялова-лісцевых насаджэннях з паўнатой 0,5 і больш пры наяўнасці падросту або другога яруса з елкі ці іншых галоўных парод.

Не праводзяць ПВГК у нізкапаўнотных (менш за 0,4) дрэвастоях; у пераспелых дрэвастоях па прычыне магчымага ветравалу ці буралому; у сасняках, дзе магчыма замена сасны на елку у непрыдатных для яе ўмовах. У гэтых выпадках неабходна праектаваць суцэльналесасечную высечку.

Добраахвотна-выбарачныя высечкі галоўнага карыстання (ДВВГК) назначаюцца у складаных па форме дрэвастоях з магчымасцю зніжэння адноснай паўнаты не менш за 0,6.

Пры немагчымасці назначэння несуцэльнай ВГК у дрэвастоі назначаюць суцэльналесасечную палосную або суцэльна-ўчастковую высечку з захаваннем ці без захавання падросту ў залежнасці ад дрэвавай пароды, групы лесу і плошчы таксацыйнага выдзелу згодна з нарматывамі названых высечак, прыведзенымі ў Пра­ві­лах высечак лесу ў Рэспубліцы Беларусь (табліца 13).

Для суцэльналесасечнай палоснай высечкі галоўнага карыстання абгрунтоўваюцца яе арганізацыйна-тэхнічныя элементы: шырыня і форма лесасекі; напрамак высечкі; напрамак лесасекі; спосаб прымыкання лесасек; тэрмін прымыкання лесасек; тэхналогія лесасечных работ – тэхналогія валкі дрэў, абрэзкі сучча, раскражоўкі хлыстоў на сартыменты, тралёўкі, пагрузкі і вывазкі; ачыстка месцаў высечак і мерапрыемствы па лесааднаўленню.