Р

Мал. 50. Ясень звычайны
од ясень (Fraxinus)
налічвае каля 70 відаў,
якія распаўсюджаны пераважна ва ўмераных
абласцях паўночнага паўшар’я. Нязначная
колькасць відаў заходзіць у тропікі
Азіі і Амерыкі. Звычайна буйныя лістападныя
дрэвы, да 40 м у вышыню і 1 м у дыяметры, з
тонкай, светлай або бурай карой. Пупышкі
канічныя або шарападобныя, чорныя або
карычневыя. Лісце процілеглае,
няпарнаперыстаскладанае. Кветкі ў
гронкападобных або мяцёлкападобных
шматкветкавых суквеццях, якія ўтвараюцца
ў год, што папярэднічае году цвіцення,
у пазушных кветкавых або радзей
верхавінкавых пупышках. Цвітуць да
распускання лісця або адначасова з
аблісценнем. Апыляюцца ветрам. У
пераважнай большасці відаў кветкі без
калякветніка, складаюцца з 2 тычынак і
аднаго песціка, часта адбываецца рэдукцыя
тычынак або песціка, тады кветкі
становяцца аднаполымі, а дрэвы –
шматдомнымі і двухдомнымі. Плод –
крылатая сямянка, якая паспявае восенню
і распаўсюджваецца ветрам. Насенне з
эндаспермам. Усе віды ясеня святлалюбныя,
патрабавальныя да ўрадлівасці глебы і
адносяцца да парод, якія ўтвараюць
шыракалістыя лясы, маюць вялікае
эканамічнае значэнне. Трывалую, пругкую,
цвёрдую драўніну выкарыстоўваюць у
сельскагаспадарчым машынабудаванні,
вагонабудаванні, у мэблевай вытворчасці
(мал. 50).
Г

Мал. 51.
Граб
звычайны
раб звычайны,або
еўрапейскі (Carpinus betulus) расце
ў Еўропе, на Каўказе і Малой Азіі. Дрэва
да 20–25 м у вышыню са злёгку скручаным
і слабарабрыстым ствалом, шэрай, гладкай
або слабатрашчынаватай карой. Лісце
5–15 см у даўжыню, яйкападобна-прадаўгаватае
або элептычнае, вострае з акруглай,
часам нераўнабокай, сэрцападобнай
асновай, двойчыпілаватае або двойчызубчастае
па краі, зверху хвалепадобнае, голае,
знізу святлейшае, апушанае па жылках.
Арэшак моцна сплясканы, акружаны толькі
з аднаго боку трохлопасцёвай плюскай,
у якой сярэдняя лопасць больш доўгая.
Расце марудна. Любіць цяпло. Патрабавальны
да ўрадлівасці глебы. Амаль цалкам
устойлівы супраць шкоднікаў і хвароб.
Вытрымлівае ўмовы горада. Добра пераносіць
абрэзку. Выкарыстоўваецца ў азеляненні.
Парода, якая спадарожнічае ў дубровах.
Мае цвёрдую цяжкую драўніну, якая добра
супрацьстаіць удару і трэнню (мал. 51).
К

Мал. 52.
Клён
востралісты
лён вастралісты (A.
platanoides)
– дрэва да 30 м у вышыню і 1 м у дыяметры.
Кара цёмна-шэрая, дробнатрашчынава-тая.
Парасткі з асветленага боку чырвона-бурыя
бліскучыя. Цвіце адначасова з аблісценнем.
Марфалагічна кветкі могуць быць
тычынкавыя і двухполыя, аднак фізіялагічна
яны заўсёды аднаполыя. Плады паспяваюць
у канцы лета – пачатку восені і хутка
ападаюць. Расце хутка. Жыве 150–200 гадоў
і больш. Размнажаецца насеннем і
парасткамі ад пня. Апалае лісце клёна
спрыяе павышэнню ўрадлівасці глебы.
Каштоўная драўніна выкарыстоўваецца
ў мэблевай і сталярнай вытворчасці, пры
вырабе музычных інструментаў і інш. Пры
ўтварэнні штучных пасадак клён
выкарыстоўваецца ў якасці падгону.
Вялікі поспех мае ў азеляненні (мал.
52).
У нашых
умовах сустракаецца ліпа
драбналістая (T. cordata).
Гэта дрэва да 30–32 м у вышыню і 1,5 м у
дыяметры. Парасткі голыя, чырванавата-бурыя
або жаўтавата-бурыя. Бакавыя пупышкі
тупыя, часта рознакаляровыя. Ніжняя
лускавіна большая за палову даўжыні
пупышкі. Лускавін 2, радзей – 3. Каранёвая
сістэма магутная, з моцным стрыжнёвым
коранем і бакавымі каранямі, якія далёка
разыходзяцца ў бакі. Лісце простае,
суцэльнае, чарговае, косашырокаяйкападобнае
(часта несіметрычнае), раптам і
доўгазавостранае, ч

Мал. 53.
Ліпа
дробналістая
аста з касой верхавінкай, пілаватае
па краі. З верхняга боку цёмна-зялёнае,
з пучкамі рыжаватых валаскоў у вугалках
жылак, у аснове сэрцападобнае. Цвіценне
ў канцы чэрвеня – пачатку ліпеня. Плады
– арэшкі, якія паспяваюць у жніўні –
верасні і паступова ападаюць на працягу
ўсёй зімы. Дрэва ўмеранага росту: у
першыя гады жыцця расце марудна, але з
4–5 гадоў рост ідзе хутчэй, з 60 ён
замаруджваецца і паступова спыняецца
ў 130–150 гадоў. Жыве 300–400, часам 600 гадоў.
Натуральна расце ў Еўропе да мяжы
Петразаводск – Перм. У Сібіры
сустракаецца да Краснаярска (астравамі).
Расце на Каўказе, у Крыме. У большасці
ўваходзіць у склад шыракаліста-хвоевых
лясоў як дамешак, але часам можа ўтвараць
і амаль чыстыя і нават чыстыя ліпавыя
гаі. Вельмі часта ўтварае падлесак,
радзей – другі ярус у хвоевых лясах
паўднёвай падзоны тайгі. Самая
холадаўстойлівая парода сярод шыракалістых
– без пашкоджання вытрымлівае маразы
да –40°С,
не пашкоджваецца веснавымі і восеньскімі
замаразкамі. Валодае вялікай
ценевынослівасцю. Як падлесак расце
нават пад полагам елкі і піхты. Да
ўрадлівасці глебы сярэднепатрабавальная.
Расце і на ападзоленых бедных г

Мал. 54.
Вярба
белая
лебах, але лепшага развіцця дасягае
на багатых сугліністых і супясчаных
глебах. Ветраўстойлівая. Адчувальная
да засухі і ў паўднёвых раёнах вельмі
пакутуе ў засушлівыя гады. Вытрымлівае
часовы лішак і недахоп вільгаці, але на
глебах сырых, пясчаных і засоленых не
расце. Дымаўстойлівая. Пакутуе ад тлі
і галаўтваральнікаў (мал. 53).
Вярба белая (S. alba) –
у спрыяльных умовах дрэва да 30 м у вышыню
і да 3 м у дыяметры, з белавата-серабрыстым
лісцем. Расце звычайна па далінах рэк
у сярэдняй і паўднёвай паласе Еўропы,
Сярэдняй Азіі, Казахстане і Паўднёва-Заходняй
Сібіры. Мае дэкаратыўныя ніцыя формы
(мал. 54).