Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тексты лекций курса "История Беларуси".doc
Скачиваний:
277
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
3 Мб
Скачать
☆

70. Станаўленне і рэалізацыя беларускай мадэлі сацыяльна-ары-ентаванай эканомікі.

Пасля выбараў першым Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнкі была прапанавана «Праграма неадкладных мер па выхаду эканомікі Рэспуб-лікі Беларусь з крызісу», якая была задверджана 30 верасня 1994 г. Вярхоўным Саветам.

Мэтаю праграмы было прыпыненне спаду вытворчасці, памяншэнне інфляцыі, недапушчэнне далейшага падзення жыццёвага ўзроўню. У выні-ку ўдалося запаволіць рост спажывецкіх цэн. У 1995 г. тэмпы спаду вы-творчасці, прамысловай і сельскагаспадарчай прадукцыі былі ўжо крыху меншымі, чым у папярэднім годзе. 1995 г. стаў завяршальным годам падзен-ня большасці асноўных вытворчых пакаачыкаў.

Было відавочна, што наспела неабходнасць распрацаваць больш адэ-кватную рэчаіснасці стратэгію сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь, скласці доўгатэрміновыя прагнозы і праграмы, аб'яднаць іх у сістэму ўзаемазвязаных дакументаў, разлічаных на розныя перыяды. Гэта пе- радвызначыла распрацоўку ў 1996 г. Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага раз-віцця Рэспублікі Беларусь да 2010 г.»

Асноўных кірункаў сацыяльна-экана-мічнага развіцця Беларусі на 1996—2000 гг., у 1998 г. — Канцэпцыі сацы-яльна-эканамічнага развіцця краіны да 2015 г., у 1999 г. Асноўных кірункаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі да 2010 г. і ў 2000 г. - Канцэпцыі і праекта праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2001–2005 гг.

У верасні 1996 г. Прэзідэнт А. Лукашэнка зацвердзіў «Асноўныя кірункі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 1996—2000 гг.». Мэтаю новай праграмы стала пабудова сацыяльна арыентаванай рыначнай эканомікі, дасягненне ў 2000 г. узроўню 1990 г. па важнейшых эканамічных паказчыках. Ставілася задача кансалідаваць сілы і сродкі грамадства на вы-вад эканомікі з крызісу на аснове стратэгічных мэт рэфармавання ўсёй сістэ-мы грамадскіх адносін. Да 2000 г. прадугледжвалася прайсці два этапы:

1) 1996-1997 гг. — дасягнуць макраэканамічнай стабілізацыі, спыніць спад вытворчасці, знізіць інфляцыю, стабілізаваць курс нацыянальнай валю-ты;

2) 1998-2000 гг. — аднавіць эканамічны рост, забяспе-чыць прырост валавога ўнутранага прадукта не менш як на 5 % у год, забяспечыць рост жыццёвага ўзроўыю насельніцтва.

Зканамічнымі прыярытэтамі праграмы на 1996-2000 гг. былі абвешчаны: экспарт; жыллё; харчаванне,

Для выканання праграмы была рэарганізавана сістэма кіравання экано-мікай — прынята Генеральная схема кіравання народнай гаспадаркай на 1996 2000 гг. Другая палова 90-х гг. XX ст. стала важным этапам у працэсе пера-адолення крызісных з'яў, якія былі выкліканы распадам СССР і фарміра-ваннем новай структуры эканомікі. Ужо ў 1996 г., упершыню за перыяд існа-вання Беларусі як самастойнай дзяржавы, адбыўся прырост, у параўнанні з папярэднім 1995 г., ВУП — на 3 % , вытворчасці прамысловай прадукцыі — на 4, спажывецкіх тавараў — на 9, уводу жылля — на 35 %. Сельска-гаспадарчая вытворчасць павялічылася на 2 % . Аднак гэтыя паказчыкі былі яшчэ вельмі далёкімі да ўзроўню дакрызіснага 1990 г. Такім чынам, пачалося паступовае пераадоленне крызіснага падзення вытворчасці.

Эканамічныя працэсы другой паловы 1990-х гг. можна падзяліць на дзве фазы:

  1. 1996 — першая палова 1998 г. — высокія тэмпы росту,

  2. канец 1998—2000 г. — замаруджванне тэмпаў росту. Замарудж-ванне у многім было выклікана вынікамі крызісу 1998 г. у расійскай эка-номіцы. Пры гэтым залежнасць ад яе беларускай эканомікі была і застаецца высокай.

У другой палове 1990-х гг. была ўзмоцнена роля дзяржаўных органаў рэгулявання эканомікай. Была вызначана мэта эканамічных пераўтварэн-няў — пабудова сацыяльна арыентаванай рыначнай эканомікі: стратэгі-яй нацыянальнага развіцця было абвешчана ўстойлівае развіццё, у пад-трымку якога павінны быці выступіць сацыяльныя прыярытэты.

У выкананні праграмы 1996—2000 гг. былі дасягнуты значныя по-спехі. Рэалізацыя праграмы дазволіла пераадолець спад вытворчасці, забяс-печыць штогадовыя прыросты ВУП, вытворчасці прамысловай прадукцыі, спажывецкіх тавараў, палепшыць сістэму сацыяльнай абароны насельніц-тва. Узмацніўся дзяржаўны кантроль за працэсамі цэнаўтварэння, раз-дзяржаўлення і прыватызацыі.

У 2000 г. удалося не толькі дасягнуць, але і пераўзысці на 10 % узро-вень 1990 г. у вытворчасці тавараў народнага спажывання, наогул па вы-пуску прамысловай прадукцыі — на 1 %. Валавы ўнутраны прадукт павя-лічыўся за пяцігодку на 36 %, прадукцыя прамысловасці — на 65, інвесты-цыі ў асноўны капітал — на 34, увод жылля — на 81, вытворчасць спажы-вецкіх тавараў — на 84 % , рознічны тавараабарот — болыы чым у два разы.

Разам з тым, нягледзячы на значны рост у параўнанні з 1995 г., па шэрагу асноўных паказчыкаў (ВУП, вытворчасці сельскагаспадарчай пра-дукцыі, інвестыцыях у асноўны капітал і інш,) у 2000 г. узроўню 1990-х гг. дасягнуць не ўдалося. Выступаючы ў лістападзе 2000 г. перад дэпута-тамі Палаты прадетаўнікоў, Прэзідэнт А. Лукашэнка адзначыў найбольш вострыя праблемы ў эканоміцы Беларусі:

  1. неэфектыўнасць сельскай гаспадаркі;

  2. стратнасць 1/3 прамысловых прадпрыемстваў;

  3. высокую інфляцыю;

4). нізкі ўзровень аплаты працы работнікаў

У канцы 1990-х гг. згодна з апублікаванымі дадзенымі Беларусь па індэксе развіцця чалавечага патэнцыялу займала ўжо 57-е месца ў свеце. Гэта быў лепшы паказчык сярод дзяржаў СНД (Расійская Федэрацыя – 62-е месца, Казахстан – 73-е, Украіна – 78-е), хаця ў апошнія гады нас значна апярэдзілі краіны Прыбалтыкі і дзяржавы Усходняй Еўропы, якія мелі аднолькавыя з намі стартавыя пазіцыі ў пачатку 1990-х гг. і якія правялі рэфармаванне эканомікі метадам “шокавай тэрапіі”.

У красавіку 2000 г. Саветам Міністраў РБ былі зацверджаны “Асноўныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2010 г.”. У дакуменце вызначаліся стратэгічныя мэты, задачы, базавыя прынцыпы і асноўныя прыярытэты на новае тысячагоддзе з улікам таго, што Беларусь невялікая краіна ва ўмовах працэсу глабалізацыі сусветнай экано-мікі, калі беларускім прадпрыемствам быў неабходны ўдзел у фінансава-пра-мысловых групах (ФПГ) і транснацыянальных кампаніях (ТНК) з мэтай пры-цягнення ў гаспадарку краіны новых тэхналогій і інвестыцый.

Паскарэнне працэсаў інтэграцыі Беларусі ў сусветную эканоміку з’яўляецца важнай перадумовай для паспяховай сістэмнай трансфармацыі яе эканомікі і далейшага прагрэсу чалавечага патэнцыялу.

У сацыяльнай палітыцы стратэгічнымі мэтамі вызначаліся: аздараў-ленне народа; павышэнне ўзроўню яго дабрабыту на аснове збалансаванага і ўстойлівага эканамічнага росту; забеспячэнне ўмоў для ўсебаковага развіцця чалавека.

Іх дасягненне звязана з паскарэннем росту і паляпшэннем якасных параметраў усяго народнагаспадарчага комплексу краіны. Неабходна пера-ўзброіць вытворчасць на аснове навейшых тэхналогій, каб перайсці на вы-пуск прадукцыі сучаснага ўзроўню. Толькі ўдзел у сусветным падзеле працы дае магчымасць вырашыць ў бліжэйшай будучыні стратэгічныя задачы і перш за ўсё забеспячэнне росту даходаў насельніцтва, стварэнне годных умоў жыцця і асяроддзя пражывання чалавека.

У адрозненне ад эканамічна развітых краін, структура выдаткаў дамаш-ніх гаспадарак у Беларусі характарызуецца высокай доляй затрат на харчо-выя тавары, нізкай – на набыццё тавараў культурна-бытавога і гаспадарчага прызначэння і яшчэ больш нізкай – на платныя паслугі. Удзельная вага кош-ту прадуктаў харчавання ў бюджэце сям’і ў 1999 г. склала 59,5% спажы-вецкіх выдаткаў. Другі па значэнні артыкул выдаткаў насельніцтва – пакупка нехарчовых тавараў. Нязначныя выдаткі ў сярэдняй беларускай сям’і на культуру, адукацыю, адпачынак і спорт.

Дзяржава вызначыла асноўныя прыярытэты сацыяльнай палітыкі – гэта рост рэальных даходаў насельніцтва праз увязванне зарплаты з ростам эфек-тыўнасці вытворчасці, распрацоўка дасканалага пенсійнага заканадаўства, калі дзяржава гарантуе пенсійнае забеспячэнне, але грамадзянін таксама нясе асабістую адказнасць за фарміраванне свайго пенсійнага фонду, рэформу сацыльных ільгот, адмену неапраўданых сацыяльных выплат. Адначасова пашыраліся платныя паслугі ў сферы аховы здароўя (акрамя першай дапамогі і базавага комплекса паслуг) і адукацыі (акрамя абавязковай сярэдняй аду-кацыі).

На Другім Нацыянальным сходзе была прынята “Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2001-2005 гг. Яе выкананне павінна была стварыць ўмовы, каб забяспечыць стабілізацыю і ўстойлівы эканамічны рост і на яго аснове – павышэнне ўзроўню жыцця народа. Валавы ўнутраны прадукт планавалася павялічыць за гэты час у 1, 24- 1, 33 разоў, прадукцыю прамысловасці – у 1,24-1,28, у тым ліку спажывецкіх тавараў – у 1,28-1,33 разоў, сельскай гаспадаркі – у 1,2-1,3, а прадукцыя сфер паслуг – у 1,4-1,5 разоў. Планавалася палепшыць галіновую структура ВВП: дзе доля прамысловасці складала б 31-32%, сельскай гаспадаркі – 8,8-9%, будаўніцтва – 6-6,3%, а доля сферы паслуг узрасла да 37-37,5%. Прадукцыйнасць грамадскай працы меркавалася павялічыць на 28-36%. Матэрыялаёмістасць вытворчасці тавараў і паслуг знізіць на 4-5%, а энергаёмістасць ВВП – на 15-20%. Асноўнымі прыярытэтамі на гэты тэрмін вызначаліся жыллёвае будаў-ніцтва, пашырэнне экспарту беларускіх тавараў, забеспячэнне прадуктовай бяспекі, правядзенне іннавацыйнай палітыкі – мадэрнізацыі вытворчасці, прыцягненне ўнутраных і замежных інвестыцый, распрацоўка механізмаў інтэгрыравання ў сусветную эканоміку. У сацыяльнай сферы прыярытэты – гэта здароўе нацыі і рост даходаў насельніцтва.

Дасягненню прадуктовай бяспекі павінна садзейнічаць выкананне “Праграмы павышэння эфектыўнасці аграпрамысловага комплексу да 2005 года”. Галоўная задача – гэта ліквідацыя зерневай залежнасці краіны. Так, валавыя зборы зерня павінны былі скласці 8-9 млн. тон штогод, бульбы – 9-10, гародніны – 1,5-1,7, цукровых буракоў – 2-2,2 млн.тон, малака – 7-7,5 млн.тон, мяса – 1,3-1,5 млн.тон. Выкананне гэтых паказчыкаў дазволіла цал-кам забяспечыць краіну харчаваннем і пятую частку накіроўваць на экспарт. Асноўны ўпор быў зроблены на захаванне на вёске буйнатаварнай вытвор-часці (мадэрнізаваных калгасаў), пашырэнне навукаёмкіх тэхналогій, выка-рыстанне палепшаных сартоў насення і парод жывёлы.

22 чэрвеня 2004 г. на пасяджэнні Савета Міністраў была абмеркавана і адобрана Нацыянальная стратэгія ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіц-ця Рэслублікі Беларусь на перыяд да 2020 г. Згодна з ёю, у Беларусі плануецца дасягнуць ВУП па парытэтнай пакупной здольнасці на душу насельніцтва да ўзроўню 60% ад сярэднееўрапейскага (у 2002 г. гэты паказчык складаў 30%). Для гэтага штогод прырост валавога ўнутранага прадукту павінен складаць не менш чым 6—7 %.

У цэлым у пабудова сацыяльна-арыентаванай рыначнай эканомікі ў Беларусі мае ўстойлівы прагрэс. Першая палова 1990-х гг. характарызавалася разрывам складзеных у перыяд існавання СССР эканамічных сувязяў, стратаю сыравіннай базы эканомікі і больша-сці рынкаў збыту прадукцыі, рэзкім спадам вытворчасці, ростам бес-працоўя, гіперінфляцыяй, падзеннем узроўню жыцця насельніцтва. 3 1996 г. пачалося паступовае пераадоленне крызісу. Была істотна ўзмоцнена роля дзяржавы ў эканамічных пераўтварэннях, выпра-цавана стратэгія развіцця грамадства — пабудова сацыяльна арыен-таванай рыначнай эканомікі. Адмова ад шокавай тэрапіі і выбар шляху сацыяльна арыентаванай рыначнай сістэмы падтрымліваецца гра-мадзянамі. Беларуская эканамічная мадэль, заснаваная на моцнай дзяржаўнай уладзе, спалучэнні розных формаў уласнасці, прыва-тызацыі ў грамадскіх інтарэсах, арыентацыі на ўтварэнне саюзнай дзяржавы з Расіяй, сацыяльнай скіраванасці, паспяхова дзейнічае і мае перспектывы да далейшага развіцця.