- •Апрацоўка металаў рэзаннем
- •Уводзіны
- •Лабараторная работа № 1 інструментальныя матэрыялы
- •Патрабаванні да інструментальных матэрыялаў
- •Класіфікацыя інструментальных матэрыялаў
- •Вугляродзістыя інструментальныя сталі
- •Легіраваныя інструментальныя сталі
- •Хуткарэзныя сталі
- •Металакерамічныя цвёрдыя сплавы
- •Цвёрдыя сплавы
- •Безвальфрамавыя цвёрдыя сплавы
- •Мінералакераміка
- •Звышцвёрдыя інструментальныя матэрыялы
- •Фізіка-механічныя ўласцівасці зцм
- •Лабараторная работа № 2 геаметрыя такарных разцоў
- •Канструкцыі такарных разцоў
- •Геаметрыя разцоў
- •Лабараторная работа № 3
- •Iнструмент для апрацоўкi адтулiн
- •Параметры вуглоў
- •Зенкеры
- •Разгорткі
- •Працяжкі
- •Лабараторная работа № 4 асноўныя тыпы фрэз, iх геаметрычныя параметры I асаблiвасцi канструкцыi
- •Тыпы і канструкцыі фрэз
- •Цыліндрычныя фрэзы
- •Тарцовыя фрэзы
- •Канцавыя фрэзы
- •Інструмент для наразання зубоў шасцярон
- •Фрэзерныя галоўкі
- •Лабараторная работа № 5 абразiўныя матэрыялы I iнструмент
- •Выбар шліфавальных кругоў
- •Лабараторная работа № 6 алмазны, эльборавы iнструмент
- •I шлiфавальная шкурка
- •Маркіроўка алмазных кругоў
- •Маркіроўка шліфавальнай шкуркі
- •Літаратура
- •Апрацоўка металаў рэзаннем
- •220050. Мiнск, Свярдлова, 13а.
- •220050. Мiнск, Свярдлова, 13.
Працяжкі
Канструкцыя вышэйразгледжанага інструменту дае магчымасць атрымліваць адтуліны цыліндрычнай і канічнай формы. Для атрымання адтулін больш складанага сячэння карыстаюцца працяжкамі — шматлязовым інструментам, кожны наступны рэжучы элемент якога па вышыні большы за папярэдні на велічынюSz(мал. 8, в), у выніку чаго велічыня здымаемага слоя складае значны размерА(мал. 8, а).
Па характару рэзання працяжкі дзеляць на ўнутраныяінаружныя;па форме — круглыя,шліцавыя,шпоначныя,мнагагранныя,плоскія;па геаметрыі зубоў — рэжучыя,выгладжваючыяідэфармуючыя, апошнія дзве маюць скругленырэжучыканті працуюць па прынцыпу пластычнай дэфармацыі. Працяжкі вырабляюць часцей за ўсё суцэльнымі або з устаўнымі рэжучымі элементамі з цвёрдага сплаву.
Асноўнымі рабочымі часткамі працяжкі з’яўляюцца рэжучая зона l4і калібравальнаяl5(мал. 8, а), адрозненне апошняй — фаскаf, якая спрыяе памяншэнню яе зносу.
Схема працэсу працяжкі прыведзена на мал. 8, д. У загатоўцы дэталі свідруецца адтуліна, праз якую прапускаюць хваставік працяжкі, загатоўка праз сістэму рухомых апор упіраецца ў кансоль, і працяжка з дапамогай гідрапрывада працягваецца ў напрамкуV. Кожны рэжучы элемент здымае тонкі слой металу, і сячэнне рэжучых элементаў працяжкiможа мяняцца да самай складанай формы, у выніку чаго цыліндрычнай адтуліне можна прыдаць практычна любое сячэнне. Танкасценныя загатоўкі нельга працягваць, таму што пад уздзеяннем радыяльнага ціску яны дэфармуюцца.
Магчымыя формы сячэнняў адтулін, атрыманых працяжкай, прыведзены на мал. 8, г. Працяжкі — складаны спецыялізаваны інструмент, які мае значны кошт, выкарыстанне іх эканамічна апраўдана пры серыйнай і масавай вытворчасці.
αk γk γ α
Мал. 8. Схема працяжкi i канструкцыя iнструменту: а — прынцып працяжкi; б — канструкцыя iнструменту; в — геаметрыя рэжучай i калiбравальнай частак працяжкi; г — сячэнне апрацаваных паверхняў; д — схема працяжкi
Хуткасць рэзання пры працягванні ляжыць у шырокіх межах — ад 2 да 15 м/хвiл у залежнасці ад апрацоўваемага матэрыялу.

Лабараторная работа № 4 асноўныя тыпы фрэз, iх геаметрычныя параметры I асаблiвасцi канструкцыi
Мэта работы – пазнаёміцца з канструкцыямі, прызначэннем і геаметрычнымі параметрамі фрэзернага інструменту, па заданню выкладчыка правесці параўнальны аналіз розных тыпаў фрэз, іх геаметрычных параметраў і ўплыву гэтых параметраў на якасць апрацоўкі.
Фрэзераванне — спосаб механічнай апрацоўкі матэрыялаў з дапамогай шматлязовага інструменту, названага фрэзамі (ад франц.fraise). Тэхналогія фрэзеравання характарызуецца высокай эфектыў-насцю і эканамічнасцю працэсу, дазваляе апрацоўваць як плоскія, так і фасонныя паверхні пры чарнавой і чыставой аперацыях. Сучасныя інструментальныя матэрыялы дазваляюць сканструяваць фрэзерны інструмент для рэзання матэрыялаў з цвёрдасцю даHRC = 60. Загатоўкі такой цвёрдасці да нядаўнага часу можна было апрацоўваць толькі шліфаваннем. Шырокія магчымасці фрэзеравання забяспечваюцца разнастайнасцю фрэзернага інструменту.
Тыпы і канструкцыі фрэз
Прамысловасцю выпускаецца шырокая наменклатура фрэ-зернага інструменту, які класіфікуюць па розных прыкметах: канструкцыі корпуса (фрэзы суцэльныя — рабочая частка і хваставік злучаюцца і працуюць як адно цэлае, фрэзызборныя, рэжучыя элементы якіх замацоўваюцца на корпусе інструменту механічна); спосабу фіксацыі ў шпіндэлі станка (насадныяіхваставыя); канфігурацыі цела (цыліндрычныяітарцовыя); форме рэжучага канта (прамазубыяішрубавыя); форме зуба (востраканечныя, задняя паверхняiх уяўляе сабой плоскасць,з затылаваным зубам, задняя паверхняiх фарміруецца па крывых другога парадку); прызначэнню і спецыялізацыі (адразныя,шпоначныя,вуглавыя,модульныя,шліцавыяі г. д.).
Шырокі асартымент фрэзернага інструменту забяспечвае выкананне розных работ (мал.1), дзякуючы разнастайнасцiканструкцый, наменклатурыiгеаметрычным параметрам, якiя даюць магчымасць апрацоўваць плоскiя, нахiленыя, профiльныя паверхнiна вертыкальныхiгарызантальных баках загатовак.

















Мал.
1. Віды работ,
выконваемых
на фрэзерных станках
У канструкцыйным плане фрэзерны інструмент эфектыўна ўдасканальваецца і па сённяшні дзень асноўнымі параметрамі фрэз з’яўляюцца: дыяметр фрэзы, колькасць зубоў, параметры рэжучых элементаў і іх геаметрыя, механізм фіксацыі рэжучых элементаў на корпусе інструменту, складанасць ператочкі інструменту. Дыяметры зборных фрэз звычайна большыя за суцэльныя, у першую чаргу з-за неабходнасці размяшчэння рэжучых кантаў адносна адзін другога. Для суцэльных фрэз радыяльнае біццё двух памежных зубоў складае δп= 0,02−0,06 мм, для зборных фрэз — δп= 0,05−0,15 мм, а недаклад-насць траекторыі руху процілеглых зубоў — δпр≈ 0,1 мм для зборных. Тарцовае біццё ў суцэльных фрэз дапускаецца да 0,02−0,04 мм, у зборных — 0,05−0,1 мм.
Як вiдаць з гэтых лічбаў, зборныя фрэзы па дакладнасці сваіх параметраў уступаюць суцэльным фрэзам.
У сувязі са з’яўленнем звышцвёрдых інструментальных матэрыялаў сталі распрацоўвацца і канструкцыі адпаведнага інструменту. Што датычыць фрэз, то гэта тарцовыя насадныя фрэзы, на якіх звышцвёрдая пласцінка напайваецца на трымальнiк, а апошняя замацоўваецца на корпусе фрэзы, тарцовых канцавых фрэзах. Звышцвёрдыя рэжучыя пласцінкі механічна замацоўваюцца ў спецыяльных гнёздах на корпусе фрэзыі маюць форму цыліндраў або шасцівугольнікаў. Рэкамендуюць выкарыстоўваць такі інструмент для чыставога і тонкага фрэзеравання загатовак з чыгуну, тэрмаапрацаванай сталі з HRC = 60, пластмас і кампазіцыйных матэрыялаў.
α α γ = 0 γ h а б
Мал. 2. Фрэзы з востраканечным зубам (а) і затылаваным (б)
Фрэзы любога прызначэння і канструкцыі характарызуюцца тымі ж вуглавымі параметрамі γ, α, β, δ, што і такарныя разцы. На практыцы выкарыстоўваюць фрэзы з двума профілямі зубоў (мал. 2).


Мал. 3. Рэкамендуемыя формы зубоў фрэз
Фрэзы з востраканечным зубам заточваюцца па задняй паверхні, што вядзе да змянення сячэння зуба, і як вынік — мяняюцца параметры фрэзуемага сячэння.
У фрэз з затылаваным зубам задняя паверхня спланавана па спіралі Архімеда і ператочка фрэз праводзіцца па пярэдняй паверхні. У такім выпадку профіль пярэдняй грані захоўваецца пастаянным і заднія вуглы не мяняюцца пры ператочках, што асабліва важна пры выкананні такой масавай аперацыі, як наразанне зубоў шасцерняў. Для фрэз з затылаваным зубам важным параметрам з’яўляецца адрэзак h, велічыня якога ўплывае на кантакт задняй паверхні зуба фрэзы ў працэсе рэзання. Пры праектаванні фрэз звяртаецца ўвага на профіль зубоў. Сячэнне зубоў востразаточаных фрэз паказана на мал. 3, а, б, в, г, д, а затылаваных — на мал. 3, е.
Эфектыўнасць формы зуба фрэзы ацэньваюць па механічных паказчыках зубоў, аб’ёме стружкавай канаўкі, тэхналагічнасці атрымання рэжучага вянца фрэзы і прастацезаточкі. Сячэнне (мал. 3, а) найбольш тэхналагічна простае, сячэннi(мал. 3, б, в) забяспечваюць большыя механічныя паказчыкі зубоў пры дастаткова вялікіх пазухах зубоў, дзе размяшчаецца стружка, але такiя сячэннiбольш складаныя ў тэхналагічным плане; формы сячэння, паказаныя на мал. 3, г, д, выкарыстоўваюцца больш рэдка, у асноўным замежнымі фірмамі.
