- •I. Пытанні для аўдыторнага кантролю ведаў:
- •II. Матэрыял для самападрыхтоўкі:
- •Лексікалогія і прадмет яе вывучэння
- •2. Класіфікацыя лексікі
- •Актыўная і пасіўная лексіка.
- •4. Лексіка паводле паходжання
- •5. Лексіка паводле ўжывання
- •6. Актыўная і пасіўная лексіка
- •8. Лексікаграфія
- •Літаратура па тэме заняткаў:
8. Лексікаграфія
Практыка і тэорыя складання слоўнікаў называецца лексікаграфіяй. Гэта навука аб прынцыпах адбору слоў у слоўніках розных тыпаў, аб структуры слоўнікавага артыкула, сістэме памет, парадку размяшчэння слоў і г.д. складанне слоўнікаў выклікаецца рознымі патрэбамі - растлумачыць значэнне слоў, іх ужыванне, паходжанне, правапіс, дапамагчы ў авалодванні замежнай мова й і інш. Таму задачсай лексікаграфіі з’яўляецца – сабраць, сістэматызаваць і найбольш поўна і ўсебакова ахарактарызаваць слоўнікавы склад мовы.
У адпаведнасці з задачамі, якімі вырашаецца складанне слоўніка, выдзяляецца дзве групы׃
энцыклапедычныя слоўнікі;
лінгвістычныя слоўнікі.
Энцыклапедычныя слоўнікі і даведнікі тлумачаць не словы, а абазначаныя імі рэаліі׃ прадметы, з’явы, паняцці, ідэі, з’явы і інш. Слоўнікавыя артыкулы могуць ілюстравацца малюнкамі, графікамі, схемамі. У лінгвістычных слоўніках аб’ектам апісання з’яўляецца слова – тлумачэнне яго значэння, паходжання, правапісу, вымаўлення, марфалагічная будова, утварэнне, марфалагічныя характарыстыкі і інш. Лінгвістычныя слоўнікі, у сваю чаргу, падзяляюцца на аднамоўныя і двухмоўныя. Двухмоўныя слоўнікі (радзей шматмоўныя) – гэта перакладныя слоўнікі, у якіх словамі адной мовы тлумачацца словы другой мовы. Напрыклад, “Руска-беларускі слоўнік хімічных тэрмінаў” І.А. Семяновіча, А.С. Ціханава, В.В. Канаш, выдадзены ў 1995 годзе.
Класіфікацыю аднамоўных слоўнікаў у залежнасці ад спосабаў тлумачэння лексікі пакажам у табліцы׃
Тыпы аднамоўных слоўнікаў |
Што тлумачаць |
Прыклады |
Тлумачальныя слоўнікі |
Раскрываюць значэнне слова, паказваюць яго асноўныя граматычныя прыметы як часціны мовы, экспрэсіўна-стылістычную афарбоўку, , напісанне, паходжанне іншамоўных слоў |
1. Тузава Р.У., Панюціч К.М. Кароткі тлумачальны слоўнік па мікрабіялогіі. Мінск, 1991 2. Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы. Мінск, 2005 |
Фразеалагічныя слоўнікі |
Тлумачаць сэнс устойлівых спалучэнняў, іх кампанентны склад і ўжыванне |
Лепешаў І.Я. Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы. Мінск,1993 |
Арфаграфічныя слоўнікі |
Даюць узор напісання слоў і найбольш цяжкіх граматычных форм |
Слоўнік беларускай мовы.Арфаграфія.Арфаэпія. Акцэнтуацыя. Словазмяненне / падрэдакцыяй М.В.Бірылы. Мінск, 1987 |
Сінанімічныя слоўнікі |
Змяшчаюць у сінанімічных радах сінонімы, з уласцівымі ім сэнсавымі, стылістычнымі і экспрэсіўнымі адрозненнямі |
Клышка М.К. Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў.Мінск, 2005 |
Гістарычныя слоўнікі |
Даюць тлумачэнне і граматычную характарыстыку лексікі пісьмовых помнікаў |
Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Мінск, 1982 – 2011. |
Этымалагічныя слоўнікі |
Выяўляюць паходжанне слова, паказваюць змены ў яго значэнні, гукавым і марфемным складзе. |
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. Мінск, 1978 – 1984. |
Марфемныя слоўнікі |
Даюць звесткі аб падзеле слова на структурныя часткі (марфемы). |
Бардовіч А.М., Шакун Л.М. Марфемны слоўнік беларускай мовы |
Іншамоўныя слоўнікі |
З’яўляюцца да веднікамі па іншамоўнай лексіцы |
Булыка А.М. Слоўнік іншамоўных слоў. Мінск, 1999 |
