Ступені параўнання якасных прыметнікаў
|
Формы |
Ступені параўнання | |
|
Вышэйшая |
Найвышэйшая | |
|
Простая |
1) -ейш-, -эйш- моцны – мацнейшы, хітры – хітрэйшы 2) -ш- добры – лепшы, дрэнны - горшы |
най + простая вышэйшая ступень параўнання прыметніка наймацнейшы, найхітрэйшы найлепшы, найгоршы |
|
Складаная |
больш (болей), менш (меней) + прыметнік больш добры, менш хітры |
самы, найбольш, найменш + прыметнік самы моцны, найбольш моцны, найменш хітры |
Скланенне займеннікаў
СЯБЕ ТЫ НЕХТА НЕШТА НІХТО НІШТО
Н. – ты нехта нешта ніхто нішто
Р. сябе цябе некага нечага нікога нічога
Д. сабе табе некаму нечаму нікому нічому
В. сябе цябе некага нешта нікога нішто
Т. сабой(ою) табой(ою) некім нечым нікім нічым
М. аб сабе аб табе (аб) некім нечым ні аб кім ні аб чым
САМ адзіночны лік множны лік
Н. сам само сама самі
Р. самога самога самой саміх
Д. самому самому самой самім
В. самога само самую (-у) як Н. або Р.
Т. самім самім самой (-ою) самімі
М. (аб) самім самім самой саміх
САМЫ адзіночны лік множны лік
Н. самы самае самая самыя
Р. самага самага самай (-ае) самых
Д. самаму самаму самай самым
В. як Н. або Р. як Н. або Р. самую як Н. або Р.
Т. самым самым самай (-аю) самымі
М. (аб) самым самым самай самых
Правапіс лічэбнікаў
1. Пішуцца разам:
складаныя колькасныя лічэбнікі, апошняй часткай якіх з'яўляецца -дзясят, -сце, -ста, -сот: шэсцьдзясят, дзвесце, трыста, пяцьсот;
складаныя парадкавыя лічэбнікі, апошняй часткай якіх з'яўляецца -дзясяты, -соты, -тысячны, -мільённы і інш.: пяцідзясяты, трохсоты, двухтысячны, сямімільённы, пяцімільярдны, двухсотпяцідзесяцівасьмімільённы і інш.
2. Асобна пішуцца састаўныя колькасныя, парадкавыя і дробавыя лічэбнікі: сто дваццаць пяць, трыццаць тры, тысяча пяцьсот адзін, сто дваццаць пяты, трыццаць трэці, тысяча пяцьсот першы, два з паловай, пяць з чвэрткай, тры пятыя, пяць дзясятых, сем сотых.
3. Пішуцца праз злучок:
парадкавыя лічэбнікі, напісаныя лічбамі, пры спалучэнні іх з канчаткамі, часткамі канчаткаў, састаўнымі часткамі ў выглядзе слоў: 25-ы, на 10-м км, 31-га, 10-мільённы, 18-мільярдны;
лічэбнікі, напісаныя словамі або лічбамі, якія абазначаюць прыблізны лік: восем-дзевяць гадоў, дзве-тры гадзіны, сёмае-восьмае стагоддзе, 2-3 гады.
4. Ставіцца працяжнік:
у складаных і састаўных лічэбніках прыблізнага ліку: праз трыццаць пяць – трыццаць сем год, 50 – 60-я гады;
пры ўмоўным пералічэнні: артыкулы 2 – 7, 1 – 10 класы.
Заданне 1 Вызначце род назоўнікаў.
Надпіс, рукапіс, дэпо, пюрэ, суддзя, смутак, Антарыа, плакса, поўнач, Чылі, жывапіс, сродак, БДУ, бялізна, яблык, перапіс, соня, поні, БелТА, фае, цень, дроб, палын, гусь, таполя, Гобі, фламінга, імя, калека, мазоль, шынель, пратэжэ, канферансье, турнэ, ГЭС, ДАІ, ААН, МАЗ, БТ, Сочы, дызайнер Пятрова, дэкан, журы, прафесар, дзіця, стэп.
Заданне 2 Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову, вызначце род і лік назоўнікаў.
а) осенняя ярмарка, древняя летопись, низкий потолок, старинная рукопись, большие хлопоты, глубокая жалость, густая тень, послышалась фальшь, настоящее чудо, вымытая посуда, чужой карман, белый лебедь, рисовая крупа, хрустальная туфелька, вёдра черники и земляники, вкусное яблоко, неуклюжий медвежонок, чистое бельё, открыл дверь, широкая грудь, твоё доверие, актовый зал, правильная дробь, зелёное растение, качественное изделие, большая пачка, крайний север:
б) уверенная поступь, современная живопись, маленький гусёнок, высокая насыпь, злая собака, золотая медаль, чёрный кофе, вкусное какао, последняя запись, маленький котёнок, хорошее поведение, Мозырьская возвышенность, солнечный свет, вкусный салат, мелкая пыль, красивое блюдце, узкая дверь, едкая гарь, дубовый комод, большой риск, выгодная продажа, конечная остановка, блестящая пуговица, хорошее зрение, действенное средство, сырые дрова, хорошее поведение.
Заданне 3 Дапiшыце канчаткi назоўнiкаў, растлумачце iх.
а) на старонках падручнiк.. , выкрыкваць з натоўп.. , не вiдаць месяц.. , зброя з метал.. , пах мед.. , з дакладнасцю да мiлiграм.. , назбiраць iмх.. , праветрыць ад нафталiн.. , ужыванне неалагiзм.. , край небасхiл.. , краны з нiкел.. , аматар хаке.. , пасля прывал.. , дабрацца да прыгарад.. , выбары прэзiдэнт.. , кiраванне раён.. , творы рэалiзм.. , падысцi да раял.. , па вулiцах Мiнск.., гора ад розум.. , у баку ад сад.. , пазбягаць санцапёк.. , плошча сегмент.. , у пачатку семестр.., аналiз сказ.. , ад гучнага смех.. , быць каля парк..., гукi паланез…
б) ля пастамент.. помнiк.., майстра пераклад.., каўнер пiнжак.., кавалак пiраг.., ад дзiцяча плач.., з-за хмызняк.., прычыны смутк.., выпiць аспiрын.., каля стадыён.., плошча сямiвульнiк.., рысы твар.., нечаканага трыумф.., студэнты каледж.., вiзiт да ўрач.., аматары футбол.., даследчык фальклор.., выкананне фрагмент.., недахоп фтор.., рысы характар.., пары хлараформ.., ад нечаканага холад.., пакет з цэлафан.., падрыхтоўка да залiк.., здача экзамен.., смак яблык.., у гонар чэмпiён...
Заданне 4 Запішыце назоўнікі ў форме меснага склону. Абазначце ў іх канчаткі.
а) жняя, Міша, дарога, ружа, зямля, гара, дзядуля, хвоя, вышыня, сцежка, дачка, дачушка, песня, сабака, старшына, страха, суддзя, кніга, рака, бацька.
б) Бой, акно, агонь, настаўнік, рой, туман, лес, пакой, праспект, тэлефон, верасень, насенне, доктар, дзед, мора, асфальт, двор, гарох, герой, вучань.
Заданне 5 Пры спісванні ўстаўце ў прыметнікі адну або дзве літары н. Выдзеліце суфіксы, вусна растлумачце правапіс.
Бяссо...ыя ночы, імгне...ы позірк, сцюдзе...ы вецер, абедзе...ы перапынак, батальё...ы камандзір, задуме...ы позірк, страшэ...ы шторм, паслухмя...ы хлопчык, духмя...ы яблык, птушы...ы голас, пчалі...ы мёд, сакалі...ы палёт, лімо...ы сок, стара...ы вучань, гасці...ы стол, пясча...ы ўзгорак, тума...ая сінеча, вогне...ая паласа, саламя...ыя страха, штодзе...ыя клопаты, бето...ы вал, жураўлі...ы крык, кухо...ы стол, імя...ая стыпендыя, паветра...ы шар, вае...ае становішча.
Заданне 6 Утварыце прыметнікі пры дапамозе суфікса -ск- ад наступных назоўнікаў, запішыце іх і вусна растлумачце правапіс суфіксаў.
Грамада, мастак, Белавежа, гігант, Варонеж, латыш, Фінляндыя, Ладага, Брэст, Пухавічы, Смалявічы, Арэса, Лепель, наглядчык, паляшук, Палессе, кравец, Вільнюс, Хатынь, дзівак, Iмань, прапагандыст, дэпутат, кіргіз, славак, калмык, Кубань, Калінінград, Кара-Калпакiя.
Заданне 7 Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову.
Спроси кого-либо, нечем почистить, не с кем поговорить, кто-либо подойдёт, кому-либо передай, что-либо заметишь, с кем-то разговаривал, за несколько минут, с некоторых пор, некто из знакомых, обязаны кое-кому, что-то не ладится, кто-то предупредил заранее, опоздал на какой-нибудь час, чем-то недовольный, какой-то растерянный, чем-то озабочен, кто-то позвал, послышался чей-то голос, что-то тревожит, кто-нибудь поможет.
Заданне 8 Спішыце, запісваючы лічэбнікі словамі. Вызначце іх разрады і віды па структуры (простыя, складаныя, састаўныя). Растлумачце правапіс лічэбнікаў.
1) На тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны дзейнічала 213 партызанскіх брыгад і 258 асобных атрадаў, якія аб’ядналі звыш 370 тысяч байцоў, а таксама больш за 70 тысяч падпольшчыкаў. 2) Працягласць тэрыторыі Беларусі з поўдня на поўнач 560 кіламетраў, з захаду на ўсход 650. Плошча 207,6 тысяч квадратных кіламетраў. Насельніцтва 10,3 млн. чалавек (на 1996 год), гарадскога 7,1 млн. чалавек, сельскага 3,2 млн. У Беларусі 6 абласцей, 118 раёнаў, 102 гарады, 109 пасёлкаў гарадскога тыпу, 24 583 сельскія населеныя пункты. 3) У час апошняга палявання ў жніўні 1900 года ў Белавежскай пушчы на працягу 12 дзён было забіта 40 зуброў, 36 ласёў, 530 аленяў, 138 дзікоў, 325 касуль.
Заданне 9 Запішыце словамі наступныя лічэбнікі, назоўнікі пастаўце ў адпаведнай форме.
а) 6 (інжынер), 2 (тыдзень), 3 (чалавек), 3 (сані), 12 (жарабя), 4 (вясновы дзень), абедзве (родная сястра), 32 (чалавек), 2,3 (кілаграм), 3 (акуляры), 25-28 (дзень), 335-мільённы, 40-тысячны, 2 (вялікая лодка), 1,3 (тона), 7 (камп’ютар), 2/4 (гектар), 43 (рубель), 86 (працэнт).
б) Адзін з 274 (абітурыент); 3/5 (насельніцтва); гэтай сасне (год) 200; паміж 2 (маладая бярозка); сустрэліся на 65 (кіламетр); у вёсцы 65 (дом); у фірме каля 130 (супрацоўнік); яму ішоў 20 (год); 4 (рука); 5 (рабочы); у ліпені 1506 (год); вышыня каля 51 (сантыметр); ад 953 адняць 518; 82-кватэрны дом; да 19 (гадзіна).
