Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Сильченко Н.В "Агульная тэорыя права"

.pdf
Скачиваний:
101
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
4 Мб
Скачать
☆

Пытанне 28. Да якіх вынікаў у сферы кіравання і ажыццяўлення ўлады ў грамадстве прывёў пераход ад прысвойваючай да вытворчай эканомікі?

–ускладнілася арганізацыя вытворчасці і грамадскай працы;

–з’явіліся новыя, невядомыя раней кіраўнічыя функцыі;

–сфармаваўся асобны (дзяржаўны) апарат кіравання і прымусу;

–з’явіўся суд;

–была створана паліцыя.

Пытанне 29. Што па сваёй сутнасці ўяўляюць тры буйныя падзелы грамадскай працы?

–падзел сродкаў вытворчасці і прыладаў працы;

–спецыялізацыю ў сродках вытворчасці і прыладах працы;

–уяўляюць спецыялізацыю ў вытворчай дзейнасці;

–зводзяцца да росту вытворчасці грамадскай працы;

–зводзяцца да пераразмеркавання вынікаў вытворчасці.

Пытанне 30. Якія наступствы адбыліся пасля і ў выніку трох буйных падзелаў грамадскай працы?

–узнікла якасная маёмасная няроўнасць сярод насельніцтва;

–вырасла вытворчасць працы і сфармаваўся тавараабмен;

–сфармавалася колькасная маёмасная няроўнасць;

–з’явіўся лішкавы прадукт;

–адбылося перамешванне насельніцтва.

Пытанне 31. Якімі прыметамі дзяржаўна-арганізаванае грамадства (дзяржава) адрозніваецца ад першабытнага грамадства?

–яно з’яўляецца сацыяльна-неаднародным грамадствам;

–людзі ў ім падзяляюцца па тэрыторыі пражывання;

–у грамадстве фармуецца якасна новая сістэма ўлады і кіравання;

–кіраванне ў гэтым грамадстве ажыццяўляецца за плату;

–у гэтым грамадстве з’яўляецца рэлігія.

Пытанне 32. Што азначае падзел людзей па тэрыторыі пражывання, які характарызуе дзяржаўна-арганізаванае грамадства?

–падзел людзей па родавай прымеце ў гэтым грамадстве захоўвае сваё ранейшае значэнне;

601

–падзел людзей па родавай прымеце адсоўваецца ў гэтым грамадстве на другое і трэцяе па значнасці месцы;

–родавыя сувязі ў гэтым грамадстве не маюць свайго ранейшага значэння ў вытворчым працэсе;

–родавыя сувязі ў гэтым грамадстве не маюць ранейшага значэння ў размеркаванні прадуктаў вытворчасці;

–сацыяльнае становішча асобы не вызначаецца болей яе родавымі сувязямі.

Пытанне 33. Якія з адзначаных прымет найбольш дакладна характарызуюць новую сістэму ўлады і кіравання, якая сфармавалася ў дзяржаўна-арганізаваным грамадстве?

–улада і кіраванне выдзеліліся ў гэтым грамадстве ў самастойную функцыю, самастойны від чалавечай дзейнасці;

–у гэтым грамадстве ўлада і кіраванне адпавядаюць інтарэсам усіх індывідаў і іх груп;

–улада і кіраванне ў гэтым грамадстве выконваюцца асобнай групай людзей;

–улада і кіраванне не ў стане выражаць і задавальняць інтарэсы ўсіх індывідаў і іх груп;

–для ажыццяўлення ўлады і кіравання ў гэтым грамадстве ствараецца асобны апарат кіравання.

Пытанне 34. Чаму ў дзяржаўна-арганізаваным грамадстве патрабуецца матэрыяльна-фінансавае забеспячэнне органаў улады і кіравання?

–таму што гэтага жадаюць прафесійныя кіраўнікі;

–гэта заканамерна вынікае з патрэбаў усяго грамадства;

–таму што дзяржаўны апарат ніякай вытворчай дзейнасцю не займаецца;

–таму што насельніцтва жадае гэтага;

–матэрыяльна-фінансавае забеспячэнне органаў улады і кіравання садзейнічае росту вытворчасці працы.

Пытанне 35. Якімі прыметамі характарызуецца шлях узнікнення «дзяржавы-ўласнасці»?

–яна фармуецца пераважна ў Заходняй Еўропе;

–дзяржаўнымі служачымі становяцца, як правіла, самыя багатыя людзі ці іх прадстаўнікі;

602

–дзяржава выступае рэгулюючай і каардынуючай сілай ва ўмовах узаемнага абмену матэрыяльнымі каштоўнасцямі;

–яна фармуецца пераважна ў рэгіёнах Азіі і Афрыкі;

–дзяржава ўзнікае праз прыватызацыю функцыі кіравання.

Пытанне 36. Якімі прыметамі характарызуецца ўзнікненне «дзяр- жавы-ўлады»?

–яна фармуецца пераважна ў Заходняй Еўропе;

–яна фармуецца пераважна ў рэгіёнах Азіі і Афрыкі;

–дзяржаўнымі служачымі станавіліся, як правіла, самыя багатыя людзі ці іх прадстаўнікі;

–дзяржава выступае рэгулюючай і каардынуючай сілай ва ўмовах узаемнага абмену матэрыяльнымі каштоўнасцямі;

–дзяржава ўзнікае праз прыватызацыю функцыі кіравання.

Пытанне 37. Якія з адзначаных стадый у фармаванні дзяржаўнаарганізаванага грамадства (дзяржавы) складаюць агульныя заканамернасці паходжання дзяржавы?

–буйныя падзелы грамадскай працы і фармаванне якаснай маёмаснай няроўнасці;

–з’яўленне лішкавага прадукту і рэгулярнага тавараабмену;

–узнікненне колькаснай маёмаснай няроўнасці;

–фармаванне тэрытарыяльнай суседскай абшчыны;

–фармаванне асобнай сістэмы кіравання, ажыццяўлення ўлады.

Пытанне 38. Якія фактары аказалі ўплыў на тое, што агульныя заканамернасці паходжання дзяржавы праяўляліся ў разнастайных формах?

–час фармавання дзяржаўна-арганізаванага грамадства;

–непаўторныя сацыяльна-эканамічныя ўмовы;

–своеасаблівасць геаграфічных і кліматычных умоў;

–вопыт развіцця іншых цывілізацый і народаў;

–з’яўленне рэгулярнага тавараабмену.

Пытанне 39. Якія адметныя рысы ўласцівы паходжанню дзяржавы на Усходзе?

–на яе ўзнікненне значны ўплыў аказалі прыродныя (геаграфічны і кліматычны) фактары;

603

–яна ўзнікае за межамі адасобленых абшчын у якасці асобнай функцыі па кіраванню супольнасцю і ажыццяўленню ўлады;

–манапалізацыя функцыі па кіраванню і ажыццяўленню ўлады пэўнай групай насельніцтва;

–рашаючы ўплыў на фармаванне дзяржавы на Усходзе аказаў свабодны тавараабмен;

–колькасная маёмасная няроўнасць спачатку ўзнікае паміж кіраўнікамі і абшчыннікамі.

Пытанне 40. Якія з адзначаных дзяржаўных утварэнняў адносяцца да дзяржаў, якія ўзніклі на Усходзе?

–узнікненне дзяржавы ў Егіпце;

–узнікненне дзяржавы ў шумерыйцаў;

–паходжанне дзяржавы ў Індыі;

–паходжанне дзяржавы ў Кітаі;

–узнікненне дзяржавы ў Карфагене.

Пытанне 41. Якія адметныя рысы ўласцівы паходжанню дзяржавы ў Афінах?

–дзяржава арганічна вырастала з патрэбаў асобных абшчын;

–рашаючы ўплыў на фармаванне дзяржавы аказаў свабодны тавараабмен;

–каланізацыя грэкамі пабярэжжа Міжземнага мора;

–перамешванне паміж сабой прадстаўнікоў розных родаў і плямёнаў;

–фармаванне якасна новых органаў улады і кіравання.

Пытанне 42. Хто з адзначаных гістарычных асоб правёў рэформы і завяршыў працэс фармавання дзяржавы ў Афінах?

–Сервій Тулій;

–Плутарх;

–Салон;

–Платон;

–Клісфен.

Пытанне 43. Хто з адзначаных гістарычных асоб правёў рэформы і завяршыў працэс фармавання дзяржавы ў Рыме?

–Сервій Тулій;

–Плутарх;

604

–Салон;

–Платон;

–Клісфен.

Пытанне 44. Якімі адметнымі рысамі характарызуецца працэс фармавання дзяржаўна-арганізаванага грамадства ў Рыме?

–дзяржава вырастае пад вызначальным уздзеяннем працэсаў, што праходзілі ўнутры рымскай абшчыны;

–рашаючы ўплыў на фармаванне дзяржавы аказаў свабодны тавараабмен;

–на працэс фармавання дзяржавы значны ўплыў аказала барацьба прышлага насельніцтва з уласна рымскім народам;

–перамешванне паміж сабой прадстаўнікоў розных родаў і плямёнаў;

–фармаванне якасна новых органаў улады і кіравання.

Пытанне 45. Якімі прыметамі характарызавалася прышлае насель-

ніцтва – plebs?

–у яго склад уваходзілі асабіста вольныя людзі;

–рlebs валодаў прамысловым і гандлёвым багаццем, зямельнай уласнасцю;

–рlebs прымаў удзел у вырашэнні пытанняў кіравання супольнасцю, удзельнічаў у сходах і займаў службовыя пасады;

–рlebs выплачваў падаткі і адбываў вайсковую павіннасць;

–удзельнічаў у падзеле заваяваных зямель і нарабаванага падчас ваенных дзеянняў багацця.

Пытанне 46. Што з адзначанага зрабіў Сервій Тулій у Рыме дзеля заснавання дзяржавы?

–усталяваў цэнз і размеркаваў падаткі ў залежнасці ад маёмаснага становішча асобы;

–падзяліў насельніцтва па маёмаснай прымеце на пяць разрадаў;

–падзяліў тэрыторыю Рыма на чатыры новыя «тэрытарыяльныя племені»;

–стварыў новую супольнасць з уласна рымскага народа і прышлага насельніцтва;

–стварыў новыя органы ўлады і кіравання.

605

Пытанне 47. Якія з адзначаных прыметаў найбольш адметна характарызуць працэс узнікнення дзяржавы ў франкаў (германскага народа)?

–захоп франкамі Паўночна-Усходняй Галіі;

–падзел заваяванай зямлі і нарабаванай маёмасці на карысць родавай знаці, военачальнікаў і дружыны;

–франкі знаходзіліся на момант заваявання на стадыі «ваеннай дэмакратыі»;

–захоп франкамі часткі тэрыторыі Заходняй Рымскай імперыі прывёў да перамешвання насельніцтва;

–дзяржава ў франкаў сфармавалася ў якасці раннефеадальнай дзяржавы.

Пытанне 48. Чым характарызуецца працэс узнікнення дзяржавы шляхам «запрашэння на княжэнне»?

–дзяржава ўзнікае выключна пад уздзеяннем унутраных абставін жыццядзейнасці грамадства;

–вялікае пашырэнне такі шлях узнікнення дзяржавы меў ва ўсходніх славян;

–на момант «запрашэння на княжэнне» ў усходніх славянаў была пашырана колькасная маёмасная дыферэнцыяцыя;

–«запрашэнне на княжэнне» ёсць асобны інстытут, які «тэхналагічна» завяршае працэс стварэння дзяржавы;

–запрошаныя на княжэнне варагі выконвалі ў стварэнні дзяржавы ролю трэцяй, нейтральнай сілы.

Пытанне 49. Якая з форм паходжання дзяржаў найбліжэй па асноўных параметрах да паходжання дзяржавы ў Рыме?

–паходжанне дзяржавы ў франкаў (германскага народа);

–узнікненне дзяржавы ў Афінах;

–паходжанне дзяржавы на Усходзе;

–узнікненне дзяржавы шляхам «запрашэння на княжэнне»;

–паходжанне дзяржавы ў Егіпце.

Пытанне 50. Якая з адзначаных ніжэй фаз у фармаванні дзяржаў- на-арганізаванага грамадства з’яўляецца вузлавой у разуменні працэсаў фармавання дзяржавы?

–узнікненне якаснай маёмаснай няроўнасці сярод насельніцтва;

–рост вытворчасці працы і фармаванне тавараабмену;

606

–фармаванне колькаснай маёмаснай няроўнасці;

–з’яўленне лішкавага прадукту;

–перамешванне насельніцтва.

Пытанне 51. Якія з адзначаных правіл паводзін былі ўласцівы першабытнаму грамадству?

–навука;

–табу;

–міф;

–права;

–календары.

Пытанне 52. Які з указаных відаў правіл паводзін першабытнага грамадства можна лічыць першапачатковым?

–навука;

–табу;

–міф;

–права;

–календары.

Пытанне 53. У якой паслядоўнасці ўзнікалі асноўныя віды правіл паводзін першабытнага грамадства?

–табу – календары – міфы;

–міф – каляндар – табу;

–табу – міф – каляндар;

–каляндар – табу – міф;

–міф – табу – каляндар.

Пытанне 54. У чым Вам бачыцца сутнасць «табу»?

–у дазволах на пэўныя дзеянні;

–у вызначэнні асобных дзеянняў;

–у забароне пэўных дзеянняў;

–у пакаранні асобных дзеянняў;

–у стымуляванні нейкіх дзеянняў.

Пытанне 55. Якія з адзначаных прымет найбольш адметна характарызуюць «табу»?

–яны складваліся стыхійна, нічым не матываваліся і нічым не абгрунтоўваліся;

607

–яны узнікалі ў ходзе практычнай дзейнасці людзей;

–яны ўстанаўліваліся важаком па яго меркаванню;

–яны навязваліся чалавечаму калектыву звонку, складваліся пад уздзеяннем навакольнага прыроднага асяроддзя;

–табу захоўваліся з-за страху перад невядомай небяспекай, якая пагражала калектыву і чалавеку ў выпадку парушэння забароны.

Пытанне 56. Якія з адзначаных прымет найбольш адметна характарызуюць такі від правіл паводзін, як міф?

–міфы былі прымітыўнай формай грамадскай свядомасці, сродкам мыслення першабытнага чалавека і пазнання рэчаіснасці;

–у міфах захоўваліся веды чалавека аб навакольным асяроддзі, аб яго месцы ў прыродзе і грамадстве;

–з дапамогай міфаў абмяжоўваўся жывёльны інстынкт і жывёльны індывідуалізм першабытнага чалавека;

–міфы замацоўвалі звесткі аб шляхах вандравання, аб месцах стаянак, аб спосабах вырабу сродкаў вытворчасці;

–у міфах захоўваліся правілы аб шлюбна-сямейных адносінах, аб класах сваяцкіх адносін, татэмічныя правілы.

Пытанне 57. Якімі прыметамі характарызуецца нарматыўна-рэгу- лятыўная частка міфа?

–яна змяшчае набор станоўчых і адмоўных прыкладаў, правіл паводзін;

–у ёй фармулююцца спосабы паводзін, якімі павінен кіравацца чалавек;

–у гэтай частцы міфа змяшчаюцца разнастайныя забароны;

–правілы паводзін, якія змяшчаюцца ў міфе, суправаджаюцца, як правіла, пэўнымі абрадамі, рытуаламі;

–у міфах утрымліваюцца не толькі забароны, але і стымулы для станоўчых паводзін.

Пытанне 58. Якімі адметнымі рысамі характарызуецца каляндар?

–каляндар уяўляе якасна новы від правіл паводзін у параўнанні з табу і міфамі;

–каляндар узнікае ва ўмовах вытворчай эканомікі;

–ён рэгламентуе жыццядзейнасць першабытных абшчын збіральнікаў, паляўнічых, рыбаловаў і кожнага чалавека ў гэтых абшчынах;

608

–каляндар рэгламентуе жыццядзейнасць абшчын земляробаў і жывёлаводаў і кожнага чалавека ў гэтых абшчынах;

–ён уяўляе звод норм права.

Пытанне 59. Якія адметныя рысы характарызуюць сістэму нарматыўнага рэгулявання ва ўмовах вытворчай эканомікі?

–табу і міфы перамяшчаюцца на «перыферыю» сістэмы нарматыўнага рэгулявання;

–розныя віды правіл паводзін рэгулявалі розныя бакі і розныя «пласты» грамадскіх адносін;

–дамінуючае становішча ў сістэме нарматыўнага рэгулявання займае каляндар;

–табу, міфы і календары рэгламентуюць адначасова ўсю сістэму грамадскіх адносін і займаюць пры гэтым аднолькавае месца;

–розныя віды правіл паводзін ва ўмовах вытворчай эканомікі па сваёй значнасці нагадваюць своеасаблівую піраміду.

Пытанне 60. У чым праяўляецца прыродны характар правіл паводзін першабытнага грамадства?

–яны фармуляваліся падчас прыстасавання чалавека да навакольнага прыроднага асяроддзя;

–правілы паводзін першабытнага чалавека адпавядалі прыродзе чалавека;

–яны былі вельмі жорсткімі па свайму зместу;

–гэтыя правілы паводзін адпавядалі прыродзе таго жывёльнага свету, які акружаў першабытнага чалавека;

–першабытны чалавек не прыдумваў гэтыя правілы паводзін,

абраў іх у гатовым выглядзе з прыроднага асяроддзя.

Пытанне 61. У чым праяўляецца звычаёвы характар правіл паводзін першабытнага грамадства?

–яны з’яўляюцца звычаямі па форме існавання і захавання;

–гэта старыя, вядомыя ўсім правілы паводзін, якімі людзі кіруюцца ў паўсядзённым жыцці;

–гэта прывычка, якая фармавалася на працягу доўгага часу, не парушаць вядомыя чалавеку правілы паводзін – табу, міфы, календары;

–звычаёвы характар праяўляецца ў тым, што яны былі праві- ламі-сродкамідлязахаванняівыкананняіншыхправілпаводзін;

–гэта былі асобныя, «працэсуальныя правілы» паводзін.

609

Пытанне 62. У чым праяўляецца «монанарматыўны характар» правіл паводзін першабытнага грамадства?

–яны былі адзінымі і непадзельнымі ў залежнасці ад характару рэгулюемых грамадскіх адносін;

–гэтыя правілы паводзін мелі аднолькавыя механізмы ўздзеяння на грамадскія адносіны;

–гэтыя правілы паводзін мелі аднолькавыя сродкі абароны ў выпадку іх парушэння;

–яны былі адзінымі для ўсіх членаў першабытнага грамадства;

–яны знаходзіліся ў арганічнай сувязі з эканомікай і ідэалогіяй прысвойваючай і вытворчай эканомікі.

Пытанне 63. У чым Вы бачыце рэлігійны характар правіл паводзін першабытнага грамадства?

–яны заўсёды асвяшчаліся нейкай звышсілай;

–яны суправаджаліся ахвярапрынашэннямі ідалам;

–яны фармуляваліся шаманамі;

–у іх падмурку ляжалі патрабаванні шматлікіх багоў, а затым

іадзінага Бога;

–рэлігійны характар праяўляецца ў тым, што яны захоўваліся

івыконваліся пад уздзеяннем рэлігіі.

Пытанне 64. Якія з адзначаных прымет характарызуюць працэс выканання правіл паводзін у першабытным грамадстве?

–правілы паводзін у першабытным грамадстве выконваліся добраахвотна, бо яны зыходзілі ад усёй супольнасці;

–іх захаванне забяспечвалася аўтарытэтам усёй супольнасці;

–існавалі спецыяльныя органы, якія прымянялі меры прымусу;

–у першабытным грамадстве не існавала спецыяльных органаў, якія б сачылі за іх выкананнем;

–правілы паводзін першабытнага грамадства выконваліся пад пагрозай прымянення прымусу.

Пытанне 65. Чаму правілы паводзін першабытнага грамадства не мелі прадстаўніча-абавязваючага характару?

–таму што ў той час не існавала розніцы паміж правамі і абавязкамі;

–першабытныя людзі былі фізічна і псіхалагічна тоеснымі паміж сабой;

610