Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Сильченко Н.В "Агульная тэорыя права"

.pdf
Скачиваний:
101
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
4 Мб
Скачать
☆

ТЭСТАВЫЯЗАДАННІ№3

Пытанне 1.Якія рысы ўласцівы сістэме нарматыўнага рэгулявання?

–яна складваецца з асобных відаў правіл паводзін;

–правілы паводзін рэгулююць розныя пласты адносін;

–усе віды правіл паводзін мяняюцца са зменамі ў грамадстве;

–сістэма рэгулявання застаецца заўсёды нязменнай;

–мяняюцца толькі асобныя віды правіл паводзін.

Пытанне 2. Якія змены ў сістэме нарматыўнага рэгулявання адбываюцца пасля з’яўлення права?

–сістэма нарматыўнага рэгулявання застаецца ранейшай;

–яна дапаўняецца прававымі эквівалентамі (нормамі права);

–яна знікае і застаецца толькі права;

–старая сістэма развальваецца і ўзнікае новая сістэма;

–права стварае цалкам самастойную сістэму рэгулявання.

Пытанне 3. Якое месца займае права ў сістэме нарматыўнага рэгулявання грамадскіх адносін?

–права арганічна дапаўняе сістэму нарматыўнага рэгулявання;

–права з’яўляецца дадатковым відам нарматыўнага рэгулявання;

–яно знаходзіцца на перыферыі нарматыўнага рэгулявання;

–права падпарадкавана іншым відам правіл паводзін;

–права з’яўляецца галоўнай часткай нарматыўнага рэгулявання.

Пытанне 4. Якія грамадскія адносіны рэгулююцца менавіта правам?

–маральныя адносіны;

–вытворчыя адносіны;

–таварна-грашовыя адносіны;

–адносіны, якія заснаваны на эквівалентных пачатках;

–адносіны па абмену і размеркаванню каштоўнасцей.

Пытанне 5. Якімі сродкамі права ўздзейнічае на рэгулюемыя грамадскія адносіны?

–права прыстасоўвае сродкі, якія ўласцівы іншым правілам паводзін;

–у праве існуюць свае адметныя прыёмы і сродкі;

641

–права складаецца з суразмерных адносінам эквівалентаў;

–эквіваленты ў праве адэкватны рэгулюемым адносінам;

–прававыя эквіваленты замацоўваюцца ў нормах права.

Пытанне 6. Якім чынам ствараюцца прававыя эквіваленты?

–запазычваюцца ад іншых відаў правіл паводзін;

–бяруцца наўпрост з грамадскіх адносін;

–ствараюцца якасна новыя, невядомыя раней эквіваленты;

–прававыя эквіваленты ствараюцца адвольна;

–існуюць вечна.

Пытанне 7. У якіх формах існуе права?

–у выглядзе нарматыўнай часткі;

–у форме прававой свядомасці;

–у форме маральнай свядомасці;

–у форме прававых грамадскіх адносін;

–як пачуццё права.

Пытанне 8. Якая сфера грамадскіх адносін наўпрост абумоўлівае развіццё права?

–вытворчыя адносіны;

–этычныя адносіны;

–таварна-грашовыя адносіны;

–усе віды грамадскіх адносін;

–навуковыя адносіны.

Пытанне 9. Якія з адзначаных форм характэрны для развіцця права?

–права пашырае поле свайго дзеяння;

–поле дзеяння права звужаецца;

–павелічэнне колькасці норм права;

–памяншэнне колькасці норм права;

–поле права застаецца нязменным.

Пытанне 10. Якія змены ў сістэме нарматыўных рэгулятараў адбываюцца пасля ўзнікнення права?

–права падпарадкоўвае сабе ўсе іншыя правілы паводзін;

–яно пастаянна пашырае поле свайго дзеяння;

–права імкнецца забараніць усе астатнія віды правіл;

642

–права падпарадкоўваецца іншым правілам паводзін;

–права заўсёды займае асобную нішу.

Пытанне 11. Права развіваецца такім чынам, што:

–адбываецца абнаўленне ў праве;

–яно заўсёды старэе;

–назіраецца пераемнасць у праве;

–у праве адбываюцца рэгрэсіўныя з’явы;

–адбываюцца працэсы рэцэпцыі.

Пытанне 12. Пад рэцэпцыяй у праве разумеецца:

–пераемнасць у праве;

–запазычанне прававых норм і інстытутаў;

–абнаўленне ў праве;

–пастаянныя змены ў праве;

–старэнне норм права.

Пытанне 13. Прынцып права характарызуецца тым, што:

–з’яўляецца фундаментальнай ідэяй аб праве;

–у ім адлюстроўваецца сутнасць права;

–прынцыпы права заўсёды замацоўваюцца ў законе;

–не ўсе прынцыпы знаходзяць замацаванне ў законе;

–прынцыпы права існуюць самі па сабе.

Пытанне 14. Якія з адзначаных прававых рэальнасцей з’яўляюцца прынцыпамі права?

–адзінства праў і абавязкаў;

–гуманізм;

–фармальная роўнасць бакоў;

–дэмакратызм;

–адказнасць за віну.

Пытанне 15. Які з адзначаных прынцыпаў права патрабуе спалучэння праў і абавязкаў?

–прынцып фармальнай роўнасці;

–прынцып спалучэння пераканання і прымусу;

–прынцып адзінства праў і абавязкаў;

–прынцып фармальнай роўнасці бакоў;

–прынцып адказнасці за віну.

643

Пытанне 16. Які з адзначаных прынцыпаў права патрабуе захавання свабоды волі суб’ектаў прававых адносін?

–прынцып адзінства праў і абавязкаў

–прынцып фармальнай роўнасці бакоў;

–прынцып усеагульнай фармальнай роўнасці;

–прынцып спалучэння пераканання і прымусу;

–прынцып адказнасці за віну.

Пытанне 17. Якія ўласцівасці характэрны для аксіём права?

–гэта фундаментальныя ідэі аб праве;

–гэта звычаёвыя нормы;

–гэта элементарныя палажэнні прававога характару;

–гэта правераныя вопытам прававыя правілы;

–гэта самыя элементарныя нормы права.

Пытанне 18. Пад функцыямі права разумеюцца:

–самыя характэрныя рысы права;

–асноўныя напрамкі ўздзеяння права на адносіны;

–асноўныя якасці права;

–асноватворныя нормы права;

–адметнасці права.

Пытанне 19. Якія з адзначаных функцый характарызуюць адносіны права да грамадства?

–рэгулятыўна-статычная;

–арганізацыйная;

–ахоўная;

–рэгулятыўна-дынамічная;

–інфармацыйная.

Пытанне 20. Якія з адзначаных функцый характарызуюць адносіны права да дзяржавы?

–рэгулятыўна-статычная;

–арганізацыйная;

–ахоўная;

–рэгулятыўна-дынамічная;

–інфармацыйная.

644

Пытанне 21. Якія з адзначаных функцый характарызуюць адносіны права да асобы?

–рэгулятыўна-статычная;

–арганізацыйная;

–ахоўная;

–рэгулятыўна-дынамічная;

–інфармацыйная.

Пытанне 22. Празмерныя спадзяванні на права называюцца:

–прававым нігілізмам;

–прававым фетышызмам;

–прававым ідэалізмам;

–прававой ілюзіяй;

–прававой прапагандай.

Пытанне 23. Адмоўнае стаўленне да права, прыніжэнне яго ролі называецца:

–прававым нігілізмам;

–прававым фетышызмам;

–прававым ідэалізмам;

–прававой ілюзіяй;

–прававой прапагандай.

Пытанне 24. Пры ўздзеянні на грамадскія адносіны права:

–разбурае грамадскія адносіны;

–права кансервуе грамадскія адносіны;

–права ўдасканальвае грамадскія адносіны;

–стабілізуе грамадскія адносіны;

–забараняе грамадскія адносіны.

Пытанне 25. Прававая сістэма – гэта:

–разгорнутая сутнасць права;

–яна ўключае ў сябе нормы права і крыніцы права;

–у прававую сістэму ўключаюцца грамадскія адносіны;

–прававая свядомасць – элемент прававой сістэмы;

–працэсы рэалізацыі і прымянення права.

645

Пытанне 26. У якой з прававых сем’яў асноўнай крыніцай права з’яўляецца свяшчэннае пісанне?

–рамана-германскай прававой сям’і;

–англасаксонскай прававой сям’і;

–скандынаўскай прававой сям’і;

–іўдзейскай прававой сістэме;

–мусульманскай прававой сям’і.

Пытанне 27. У якой з прававых сем’яў асноўнай крыніцай права з’яўляецца прававы прэцэдэнт?

–рамана-германскай прававой сям’і;

–англасаксонскай прававой сям’і;

–скандынаўскай прававой сям’і;

–іўдзейскай прававой сістэме;

–мусульманскай прававой сям’і.

Пытанне 28. Для якой прававой сям’і адносіцца прававая сістэма Рэспублікі Беларусь?

–рамана-германскай прававой сям’і;

–англасаксонскай прававой сям’і;

–скандынаўскай прававой сям’і;

–іўдзейскай прававой сістэме;

–мусульманскай прававой сям’і.

Пытанне 29. Якія з адзначаных прымет ўласцівы норме права?

–агульны характар;

–абгрунтаваны характар;

–фіктыўны характар;

–рэальны характар;

–фармальна азначаны характар.

Пытанне 30. Якая з прымет норм права грунтуецца на паўтараемасці тыповых сацыяльных сувязей?

–абстрактны характар;

–фармальна-азначаны характар;

–агульны характар;

–прадстаўніча-абавязваючы характар;

–рэальны характар.

646

Пытанне 31. Якая з адзначаных прымет характарызуе дакладнасць, яснасць і аднастайнасць у акрэсліванні праў і абавязкаў суб’ектаў права?

–абстрактны характар;

–фармальна-азначаны характар;

–агульны характар;

–прадстаўніча-абавязваючы характар;

–абарона з боку дзяржавы.

Пытанне 32. Якія часткі выдзяляюцца ў змесце нормы права?

–сацыяльная;

–рэальная;

–інтэлектуальна-псіхалагічная;

–юрыдычна-валявая;

–навуковая.

Пытанне 33. У якой з частак зместу нормы права ўвасабляюцца тыповыя жыццёвыя сітуацыі?

–сацыяльная;

–рэальная;

–інтэлектуальна-псіхалагічная;

–юрыдычна-валявая;

–навуковая.

Пытанне 34. У якой з частак зместу нормы права замацоўваецца правіла паводзін?

–сацыяльная;

–рэальная;

–інтэлектуальна-псіхалагічная;

–юрыдычна-валявая;

–навуковая.

Пытанне 35. У якой з частак зместу нормы права выражаецца ўсведамленне правіл паводзін як заканамерных, справядлівых, правільных, прававых?

–сацыяльная;

–рэальная;

–інтэлектуальна-псіхалагічная;

–юрыдычна-валявая;

–навуковая.

647

Пытанне 36. Для якой з адзначаных прававых сем’яў характэрна фармаванне норм права «знізу–уверх»?

–кантынентальнай;

–англасаксонскай;

–традыцыйнай;

–скандынаўскай;

–мусульманскай.

Пытанне 37. Для якой з адзначаных прававых сем’яў характэрна фармаванне норм права «зверху–уніз»?

–кантынентальнай;

–англасаксонскай;

–традыцыйнай;

–скандынаўскай;

–мусульманскай.

Пытанне 38. Якія з адзначаных элементаў (частак) у будове нормы права выдзяляў Г. Блэкстан?

–аб’яўляльную;

–абвінаўчую;

–загадвальную;

–садзейнічаючую;

–пакаральную.

Пытанне 39. Якія з адзначаных элементаў (частак) у будове нормы права выдзялялі нямецкія навукоўцы?

–дыспазіцыя;

–абвінавачванне;

–санкцыя;

–гармонія;

–гіпотэза.

Пытанне 40. Якую з традыцый у будове (структуры) нормы ўспрыняла айчынная юрыдычная навука?

–нямецкую;

–заходнееўрапейскую;

–французскую;

–англійскую;

–амерыканскую.

648

Пытанне 41. Якія з адзначаных груп (відаў) норм права забяспечваюць непасрэдны ўплыў іншых норм права на грамадскія адносіны?

–нормы-прадпісанні;

–зыходныя нормы;

–калізіённыя нормы;

–нормы-прынцыпы;

–дэфінітыўныя нормы.

Пытанне 42. Якія з адзначаных норм права наўпрост уздзейнічаюць на грамадскія адносіны і надзяляюць іх удзельнікаў правамі і абавязкамі?

–нормы-прадпісанні;

–зыходныя нормы;

–калізіённыя нормы;

–нормы-прынцыпы;

–дэфінітыўныя нормы.

Пытанне 43. Якія з адзначаных норм права фармулююць агульныя нарматыўныя палажэнні, мэты і задачы прававога рэгулявання, азначэнні прававых паняццяў?

–нормы-прадпісанні;

–зыходныя нормы;

–калізіённыя нормы;

–нормы-прынцыпы;

–дэфінітыўныя нормы.

Пытанне 44. Якія з адзначаных відаў норм права выдзяляюцца па часу дзеяння?

–вечныя;

–мясцовыя;

–пастаянныя;

–лакальныя;

–часовыя.

Пытанне 45. Якія з адзначаных відаў норм права выдзяляюцца па тэрыторыі дзеяння?

–вечныя;

–мясцовыя;

649

–пастаянныя;

–лакальныя;

–часовыя.

Пытанне 46. Якія з адзначаных відаў норм права адносяцца да зыходных норм права?

–дэфінітыўныя;

–дэфектыўныя;

–аператыўныя;

–аперацыйныя;

–калізіённыя.

Пытанне 47. Якія з адзначаных норм права ўтрымліваюць азначэнні паняццяў?

–дэфінітыўныя;

–нормы-прынцыпы;

–нормы-задачы;

–аператыўныя;

–калізіённыя.

Пытанне 48. З дапамогай якіх норм права адбываецца вырашэнне разнастайных супярэчнасцей паміж нормамі права?

–дэфінітыўныя;

–нормы-прынцыпы;

–нормы-задачы;

–аператыўныя;

–калізіённыя.

Пытанне 49. На якія групы падзяляюцца нормы-прадпісанні ў адпаведнасці з характарам рэгулюемых адносін?

–матэрыяльныя;

–імператыўныя;

–дыспазітыўныя;

–працэсуальныя;

–абавязваючыя.

Пытанне 50. Якія з адзначаных норм права падзяляюцца на падставе метаду ўздзеяння на грамадскія адносіны?

–матэрыяльныя;

–імператыўныя;

650