- •Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў
- •Тлумачальная запіска
- •Прыкладны тэматычны план дысцыпліны
- •Змест дысцыпліны уводзіны
- •Раздзел і. Узнікненне бібліяграфіі і напрамкі яе развіцця ў перыяды сярэдневякоўя, адраджэння і асветніцтва (да XVIII ст.) Тэма 1. Узнікненне бібліяграфіі ў Старажытным свеце
- •Тэма 2. Развіццё бібліяграфіі ў перыяд Сярэдневякоўя (V – XV стст.)
- •Тэма 3. Развіццё бібліяграфіі ў перыяды Адраджэння і Асветніцтва (xvі – XVIII стст.)
- •Тэма 4. Бібліяграфія на тэрыторыі Беларусі ў перыяд існавання вкл і Рэчы Паспалітай (да 1795 г.)
- •Тэма 6. Беларуская бібліяграфія ў перыяд уваходжання беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі (1795-1917 гг.)
- •Раздзел II. Бібліяграфія ў новы і навейшы час (хіх – першая палова хх ст.) Тэма 5. Развіццё асноўных відаў бібліяграфіі ў хіх – першай палове хх ст.
- •Узнікненне бібліяграфічнай думкі і адукацыі (а.М.Багаткевіч).
- •Тэма 7. Развіццё беларускай бібліяграфіі ў перыяд з 1918 г. Да сярэдзіны хх ст.
- •Тэма 8. Узнікненне міжнароднага бібліяграфічнага супрацоўніцтва
- •Раздзел III. Бібліяграфія на сучасным этапе (пасля Другой сусветнай вайны) Тэма 9. Міжнароднае бібліяграфічнае супрацоўніцтва і асноўныя тэндэнцыі развіцця бібліяграфіі на сучасным этапе
- •Тэма 10. Развіццё нацыянальнай бібліяграфіі ў асобных краінах свету і рэгіёнах
- •Тэма 11. Развіццё беларускай бібліяграфіі ў другой палове хх ст. (да 1990 г.)
- •Тэма 12. Асноўныя кірункі развіцця беларускай бібліяграфіі ў 1990–2000-я гг.
- •Інфармацыйная частка літаратура
- •Метадычныя ўказанні для семінараў Тэматыка семінараў
- •Семінар № 1
- •Тэма: “развіццё беларускай бібліяграфіі
- •У перыяд вялікага княства літоўскага і рэчы паспалітай”, 2 гадзіны
- •Пытанні для абмеркавання:
- •Заданні па ндрс
- •Семінар № 2 Тэма: “Развіццё рэтраспектыўнай нацыянальнай бібліяграфіі ў розных краінах і Беларусі ў хіх – пач. Хх ст.”, 2 гадзіны
- •Пытанні для абмеркавання:
- •Семінар № 3 Тэма: “развіццё беларускай бібліяграфіі (з 1918 г. Да сярэдзіны хх ст.)”, 2 гадзіны
- •Пытанні для абмеркавання:
- •Семінар № 4 Тэма: “міжнароднае бібліяграфічнае супрацоўніцтва і асноўныя тэндэнцыі развіцця бібліяграфіі на сучасным этапе”, 2 гадзіны
- •Пытанні для абмеркавання:
- •Семінар № 5 Тэма: “Праблемы бягучай нацыянальнай бібліяграфіі (бнб) на сучасным этапе”, 2 гадзіны
- •Пытанні для абмеркавання:
- •Метадычныя ўказанні да практычных работ практычная работа № 1 па тэме “методыка бібліяграфавання ў дапаможніках агульнай і спецыяльнай бібліяграфіі (хіх – перш. Палова хх ст.)”, 4 гадзіны
- •Бібліяграфічныя дапаможнікі:
- •Тэма 2. Бібліяграфічны пошук па крыніцах бягучай нацыянальнай бібліяграфіі краін усходняй еўропы,
- •2 Гадзіны
- •Тэма 3. Бібліяграфічны пошук па крыніцах бягучай нацыянальнай бібліяграфіі краін заходняй еўропы і паўночнай амерыкі, 2 гадзіны
- •Тэма 4. Бібліяграфічны пошук па крыніцах бягучай нацыянальнай бібліяграфіі краін афрыкі і аўстраліі,
- •2 Гадзіны
- •Практычная работа № 5 рубежны тэст, 2 гадзіны
- •Метадычныя ўказанні для самастойнай работы студэнтаў
- •Тэма 1. Развіццё бібліяграфічнага ўліку бібліяграфічных дапаможнікаў, 8 гадзін
- •2. Субяседаванне па тэме.
- •3. Выступленні на семінары № 2. Тэма 2. Сусветныя і нацыянальныя біябібліяграфічныя слоўнікі, 8 гадзін
- •Тэма 3. Дзейнасць выдатных бібліёграфаў хіх – першай паловы хх ст., 14 гадзін
- •2. Субяседаванне па тэме.
- •Тэма 4. Дзейнасць выдатных бібліёграфаў хіх – першай паловы хх ст., 14 гадзін
- •Тэма 5. Развіццё беларускай бібліяграфіі ўдругой палове хх ст. (да 1990 г.), 14 гадзін
- •Пытанні да заліку
- •Умовы выкарыстання рэйтынгавай сістэмы
- •Тэмы магістэрскіх работ
Раздзел II. Бібліяграфія ў новы і навейшы час (хіх – першая палова хх ст.) Тэма 5. Развіццё асноўных відаў бібліяграфіі ў хіх – першай палове хх ст.
Развіццё бібліяграфіі ў кантэксце культурных, сацыяльна-палітычных, навуковых і эканамічных працэсаў у Еўропе. Асаблівасці развіцця відавой структуры бібліяграфіі.
Узнікненне крыніц бягучай нацыянальнай бібліяграфіі ў Францыі (“Бібліяграфія Францыі”, 1811) і Расіі (“Паказальнік новых выходзячых кніг”, 1837).
Кірункі развіцця бягучай нацыянальнай бібліяграфіі ў краінах Заходняй Еўропы і Расіі.
Дасягненні ў арганізацыі бягучай нацыянальнай бібліяграфіі ў Францыі, Германіі ў першай палове ХХ ст., Расіі (у дакастрычніцкі час). Арганізацыя дзяржаўнай бібліяграфіі ў СССР і сістэма дапаможнікаў бягучага бібліяграфічнага ўліку.
Развіццё бягучай кнігагандлёвай бібліяграфіі ў краінах Заходняй Еўропы. Бібліяграфічная дзейнасць кнігагандлёвых арганізацый і фірм Германіі і Англіі, ЗША. Іх уклад у станаўленне бягучай нацыяльнай бібліяграфіі краін.
Спробы здзяйснення бягучага нацыянальнага бібліяграфічнага ўліку ў краінах Лацінскай Амерыкі.
Кірункі развіцця нацыянальнага рэтраспектыўнага бібліяграфічнага ўліку. Рэпертуарныя паказальнікі “Вопыт расійскай бібліяграфіі” В.С. Сопікава, “Літаратурная Францыя” Ж.М. Керара, “Польская бібліяграфія” К. і С. Эстрэйхераў, “Амерыканская бібліяграфія” Ч. Эванса, Х.Т. Медыны па краінах Лацінскай Амерыкі і інш. Лацінскай Амерыкі. Асаблівасці вырашэння тэарэтыка-метадычных пытанняў бібліяграфавання нацыянальнай літаратуры.
Асноўныя тэндэнцыі развіцця навукова-дапаможнай бібліяграфіі.
Развіццё галіновай навукова-дапаможнай бібліяграфіі. Дзейнасць навуковых арганізацый і суполак, устаноў па інфармацыйна-бібліяграфічным забеспячэнні галін навукі і вытворчасці. Стварэнне спецыялізаваных бібліяграфічных фірм. Бібліяграфічныя выданні Лонданскага каралеўскага навуковага таварыства: “Міжнародны паказальнік артыкулаў па прыродазнаўстве і матэматыцы” (1867–1925), “Міжнародны каталог навуковай літаратуры” (1902 – 1919).
Узнікненне рэфератыўных часопісаў у краінах Заходняй Еўропы.
Уплыў рэкамендацыйнай бібліяграфія на распаўсюджванне чытання і фарміравання светапогляду асобы. Дасягненні рэкамендацыйнай бібліяграфіі ў Расіі, уклад у яе развіццё Х.Д. Алчэўскай, М.А. Рубакіна. Рэкамендацыйна-бібліяграфічная дзейнасць у СССР. Асаблівасці стварэння крыніц рэкамендацыйнай бібліяграфічнай інфармацыі ў краінах Еўропы і ЗША.
Тэма 6. Беларуская бібліяграфія ў перыяд уваходжання беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі (1795-1917 гг.)
Уплыў падзелаў Рэчы Паспалітай і нацыянальна-вызваленчага руху на развіццё бібліяграфіі.
Змены ў арганізацыйнай структуры беларускай бібліяграфіі на працягу перыяда. Бібліяграфічная дзейнасць Віленскай вучэбнай акругі, Віленскага універсітэта і інш. Персанальны склад дзеячоў беларускай бібліяграфіі.
Перыядычны друк як канал стварэння і распаўсюджвання бібліяграфічнай інфармацыі ў Беларусі.
Карткавыя, рукапісныя і друкаваныя каталогі бібліятэк (публічных, навучальных і рэлігійных устаноў, прыватных асоб) і кніжных магазінаў.
Стварэнне нацыянальных рэпертуараў кніг і перыядычных выданняў (працы М.Пелка-Палінскага, Я.Ф.Карскага і інш.). “Беларусы” Я.Ф.Карскага як крыніца інфармацыі аб выданнях, якія выйшлі на беларускай мове, на тэрыторыі Беларусі, па беларусазнаўстве.
Першыя крытыка-бібліяграфічныя агляды ў працах А.Рыпінскага, Р.Падбярэзскага, А.Кіркора, К.Р.Грум-Грыжымайлы і інш. Развіццё біябібліяграфічнай інфармацыі. Праца выкладчыкаў Віленскага універсітэта па стварэнні рэкамендацыйных спісаў (каталогаў) ў дапамогу бібліятэкам народных вучылішчаў і гімназій.
